Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Дачыненні з Расіяй як люстэрка ўнутрыпалітычных канфліктаў у Беларусі ў 90-я гады 0 за 24 часа
Расія з'яўляецца істотным фактарам знешняга ўплыву на ўнутранае развіццё Беларусі як у палітычным, так і ў эканамічным сэнсе. Залежнасць Беларусі на 80% ад энергапаставак з Расіі і адсюль высокая запазычанасць, якая ў 1993 г. была выкарыстана расійскім урадам як сродак палітычнага ціску, прывяла да аслаблення адчування неабходнасці незалежнасці Беларусі ва ўрадавых колах. Як вынік, з верасня 1993 г., пасля згаданага эканамічнага краху, гэтымі коламі былі зробленыя крокі на шляху да збліжэння з Расіяй, як, напрыклад, стварэнне адзінага расійска-беларускага валютнага саюза. БНФ жа, наадварот, патрабаваў праз выхад са складу Садружнасці Незалежных Дзяржаваў (СНД) адмежавацца ад Расіі і выступіў за рашучую празаходнюю арыентацыю краіны. У якасці канкрэтнай альтэрнатывы БНФ разглядаў ідэю «Балтыйска-Чар наморскага Саюза», што адпавядала традыцыі Вялікага Княства Літоўскага. У афіцыйнай лініі Міністэрства замежных справаў Беларусь уяўлялася ў якасці патэнцыйнага Брусэля Ўсходняй Еўропы, моста паміж заходняй і ўсходняй цывілізацыямі. Аднак гэтая ідэя з 1993 г. саступіла месца ўсходняй арыентацыі краіны.
Пераход ад сімвалічнай канфрантацыі да рэальнай: Беларусь на мяжы аўтарытарнага прэзідэнцкага рэжыму 0 за 24 часа
Пасля нечаканага абрання Аляксандра Лукашэнкі першым прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь узмацнілася значэнне сімвалічнай палітыкі. З асаблівай яскравасцю гэтая акалічнасць выявілася ў час травеньскага рэферэндума 1995 г., ініцыятарам якога быў Лукашэнка і ў якім ён прапаноўваў увесці дзяржаўную сімволіку, шчыльна звязаную з сімволікай БССР, а таксама ўраўняць у правах рускую і беларускую мовы праз наданне рускай мове статуса дзяржаўнай. Пераважная бальшыня насельніцтва ўхваліла ўсе прапановы прэзідэнта, што хоць і адпавядала вынікам апытанняў насельніцтва, але таксама тлумачылася і дзяржаўнай заангажаванасцю сродкаў масавай інфармацыі, якая вельмі ўзмацнілася пасля прыхода да ўлады Лукашэнкі. Такім чынам, у нацыянальных рухаў былі адабраныя відавочныя поспехі, дасягнутыя яшчэ да 1991 г.42. Адначасовая няўдача БНФ у час парламенцкіх выбараў паказала таксама, што нацыянальна арыентаваныя сілы дыскрэдытавалі сябе ў вачах грамадскасці, як гэта адбылося ў краінах Усходняй Еўропы, хоць яны, адрозна ад сваіх тамтэйшых аналагаў, не бралі на сябе ўрадавых абавязацельстваў.
Эканамічны калапс і палітычная палярызацыя: нацыянальная канцэпцыя і тлумачэнне гісторыі ў якасці сімвалічных барыкад у Беларусі ў 90-я гады 0 за 24 часа
Увосень 1993 г. прэм'ер-міністр Кебіч быў вымушаны адкрыта прызнаць наяўнасць у краіне эканамічнага крызісу. Вынікам гэтага з'явілася значная страта даверу насельніцтва да ўрада Кебіча, імідж якога, перш за ўсё, абапіраўся на эканамічнае «ноў-хаў». Атмасфера эканамічнага крызісу і доўгай перадвыбарчай барацьбы прывяла да своеасаблівай ідэалагічнай вайны паміж палітычнымі дзеячамі, пры гэтым свядома інсцэніраваны дуалізм БНФ і камуністаў сведчыў аб дыстанцыі паміж імі і шырокімі коламі насельніцтва. «Сімвалічнымі барыкадамі» 33 былі адрозненні ў тлумачэнні паняццяў «нацыя» і «народ», а таксама інтэрпрэтацыя гістарычных падзеяў (цікава, што экалагічная тэматыка амаль цалкам знікла з грамадскай дыскусіі).
Часовы нацыянальны кампраміс паміж наменклатурай і нацыянальным рухам у Беларусі ў 90-я гады 2 за 24 часа
У пачатку 1992 г. амаль усе палітычныя сілы пагадзіліся з неабходнасцю стварэння афіцыйнай нацыянальнай ідэалогіі. Яскравым сімвалам гэтай згоды з'явілася фармаванне антыкрызіснага камітэта ў сакавіку 1992 г., у склад якога ўвайшлі 49 прадстаўнікоў усіх афіцыйна зарэгістраваных партый і рухаў (у тым ліку і БНФ), а таксама прафсаюзаў і саюзаў прадпрымальнікаў. Мэтамі гэтага камітэта былі спрыянне развіццю нацыянальнай свядомасці і абарона ад магчымага расійскага ціску. Верагодна, так наменклатура хацела адмежавацца ад расійскай шокавай тэрапіі, бо ў студзені 1992 г. Беларусь вымушана была пайсці па расійскім шляху вызвалення цэн. Аднак ўжо ў наступныя месяцы камітэт не меў рэальнага палітычнага ўплыву.
Рэспубліка Беларусь — нежаданы прадукт працэсу распаду Савецкага Саюза? 13 за 24 часа
Для таго, каб супрацьстаяць палітычнай апазіцыі і саступіць ціску савецкага цэнтра ў правядзенні рэформаў, КПБ згадзілася пайсці на некаторыя саступкі ў галіне нацыянальнай палітыкі. На X пленуме ЦК у чэрвені 1989 г. партыя вырашыла асудзіць сваю палітыку «нацыянальнага нігілізму» ў мінулым і абвясціла сваёй ініцыятывай палітыку «нацыянальнага адраджэння». Рэальнай прыкметай гэтай змененай тактыкі з'явілася прыняцце 26 студзеня 1990 г. напярэдадні выбараў у Вярхоўны Савет БССР «Закона аб мове», у выніку чаго беларуская мова атрымала статус адзінай дзяржаўнай мовы. Яшчэ раней сенсацыйным з'явілася прызнанне ў студзені 1992 г. дзяржаўнай следчай камісіяй пахаваных у Курапатах ахвярамі сталінскіх рэпрэсій. Але гэты крок ў першую чаргу неабходна разглядаць у рэчышчы польска-савецкіх расследаванняў расстрэлаў польскіх афіцэраў у Катыні, а не як вынік унутрыбеларускага грамадскага кансэнсуса.
Цяжкае стварэнне нацыянальнага руху ў беларускай «Вандэі перабудовы» 0 за 24 часа
Першыя прыкметы пачатку грамадскай нацыянальнай дыскусіі з'явіліся ўжо ў снежні 1986 г., калі 28 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі звярнуліся з лістом да Генеральнага сакратара кампартыі М.Гарбачова, якога заклікалі зрабіць усё для выратавання беларускай мовы, што знаходзіцца пад пагрозай вымірання. Улетку 1988 г. археолаг Зянон Пазняк у Курапатах, у лесе недалёка ад Мінска, знайшоў пахаванні каля 30 000 чалавек, расстраляных НКУС у канцы 30-х г. Апублікаван не дадзеных пра гэтыя раскопкі ў газеце Саюза пісьменнікаў «Літарату ра і мастацтва» мела вынікам стварэнне Беларускага Народнага Фронту за перабудову «Адраджэньне» на чале з Пазняком. Такім чынам, Беларускі Народны Фронт з'явіўся старэйшай сярод падобных арганізацый былога Саюза пасля трох прыбалтыйскіх. Цэнтральнымі пунктамі першай, прынятай у 1989 г., праграмы БНФ былі: увядзенне «поўнага гаспадарчага разліку», вяртанне да ленінскай нацыянальнай палітыкі, а таксама дзяржаўны суверэнітэт БССР у межах адноўленага Саюза. Думка пра выхад са складу Савецкага Саюза ўпершыню сфармулява ная старшынёй Народнага Фронтy ўжо ў выступленні на другім кангрэсе Латвійскага Народнага Фронту 8 кастрычніка 1989 г. Неўзабаве з пададзенай З'езду Народных Дэпутатаў перадвыбарчай праграмы знікла пазітыўнае стаўленне да ленінізму, а 23—24 сакавіка 1991 г. на другім кангрэсе ў Мінску рухам са сваёй назвы быў выкраслены дадатак «за перабудову».
Паспяховая інтэграцыя Беларускай ССР у Савецкі Саюз 0 за 24 часа
Да XX ст. дзяржавы з назвай Беларусь у свеце не існавала, а адзіная пісьмовая мова была створана толькі ў 1918 г., калі Браніслаў Тарашкевіч выдаў першую беларускую граматыку. З XIII ст. сённяшнія беларускія землі былі часткай то Вялікага Княства Літоўскага, то Рэчы Паспалітай, то царскай Расіі, а значыць, полем розных культурных і палітычных уплываў.
Антыбальшавiцкi рух y Беларусi (1919—1921) 6 за 24 часа
Палiтычная сiтуацыя, у якой апынулася Беларусь пасля 1917 г., была даволi складанай. З аднаго боку канец iснавання Расiйскай iмперыi даваў беларускаму народу шанс утварыць самастойную нацыянальную дзяржаву, але з другога боку шанс гэты быў чыста тэарэтычным. На панаванне над Беларуссю прэтэндавалi дзве дастаткова магутныя сiлы, якiя лiчылi яе натуральнай сферай сваiх iнтарэсаў — Савецкая Расiя i Польшча. Як першая, так i другая, хоць i абвясцiлi сябе вызваляльнiкамi беларускiх земляў, на самай справе iмкнулiся акупаваць iх i ўсталяваць тут адпаведныя палiтычныя рэжымы.
БЕЛАРУСКАЕ ПЫТАННЕ Ў ПАЛІТЫЧНАЙ КАНЦЭПЦЫІ ЮЗАФА ПІЛСУДСКАГА 32 за 24 часа
Пасля рэвалюцыі 1917 г., калі актыўна ішлі працэсы палітычнага пераўпарадкавання тэрыторый Расійскай імперыі, беларусы атрымалі рэальны шанс на стварэнне ўласнай незалежнай дзяржавы. Аднак агульная палітычная кан'юнктура ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе склалася так, што гэтая магчымасць была толькі часткова рэалізавана ў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. У 1920-30-х г. значная частка беларускіх земляў не ўвайшла ў склад БССР, а была далучана да Польшчы, і беларусы — жыхары гэтых тэрыторый — апынуліся ў становішчы нацыянальнай меншасці ў чужой дзяржаве, хоць і жылі на сваёй уласнай зямлі.
ПАЛІТЫЧНЫ ЛАД ПОЛАЦКАГА ВАЯВОДСТВА Ў ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVI СТ. 0 за 24 часа
Вывучэнне палітычнага ладу беларускіх земляў у складзе Вялікага Kняства Літоўскага (ВКЛ) да гэтага часу не страціла сваёй актуальнасці. У айчыннай гістарыяграфіі савецкага перыяду гэтай праблеме, як вядома, аддавалася вельмі сціплая ўвага. Таму яе здабыткі абмяжоўваюцца асобнымі заўвагамі ў досыць нешматлікіх працах, прысвечаных гісторыі Беларусі эпохі ВКЛ. Аднак наўрад ці сёння нехта будзе аспрэчваць важнасць і актуальнасць дадзенага пытання. Гісторыі Полацкай зямлі ў гэтых даследаваннях заўсёды будзе належаць асаблівае месца. Вывучэнне шляхоў трансфармацыі старажытных палітычных інстытутаў незалежнага Полацкага княства ў палітычную сістэму федэратыўнага Вялікага Княства Літоўскага можа даць каштоўны матэрыял для параўнальных даследаван няў не толькі ў нашым рэгіёне, але і для Еўропы ў цэлым.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций