Цяжкае стварэнне нацыянальнага руху ў беларускай «Вандэі перабудовы»

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Цяжкае стварэнне нацыянальнага руху ў беларускай «Вандэі перабудовы». Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2010-11-25

Першыя прыкметы пачатку грамадскай нацыянальнай дыскусіі з'явіліся ўжо ў снежні 1986 г., калі 28 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі звярнуліся з лістом да Генеральнага сакратара кампартыі М.Гарбачова, якога заклікалі зрабіць усё для выратавання беларускай мовы, што знаходзіцца пад пагрозай вымірання. Улетку 1988 г. археолаг Зянон Пазняк у Курапатах, у лесе недалёка ад Мінска, знайшоў пахаванні каля 30 000 чалавек, расстраляных НКУС у канцы 30-х г. Апублікаван не дадзеных пра гэтыя раскопкі ў газеце Саюза пісьменнікаў «Літарату ра і мастацтва» мела вынікам стварэнне Беларускага Народнага Фронту за перабудову «Адраджэньне» на чале з Пазняком. Такім чынам, Беларускі Народны Фронт з'явіўся старэйшай сярод падобных арганізацый былога Саюза пасля трох прыбалтыйскіх. Цэнтральнымі пунктамі першай, прынятай у 1989 г., праграмы БНФ былі: увядзенне «поўнага гаспадарчага разліку», вяртанне да ленінскай нацыянальнай палітыкі, а таксама дзяржаўны суверэнітэт БССР у межах адноўленага Саюза. Думка пра выхад са складу Савецкага Саюза ўпершыню сфармулява ная старшынёй Народнага Фронтy ўжо ў выступленні на другім кангрэсе Латвійскага Народнага Фронту 8 кастрычніка 1989 г. Неўзабаве з пададзенай З'езду Народных Дэпутатаў перадвыбарчай праграмы знікла пазітыўнае стаўленне да ленінізму, а 23—24 сакавіка 1991 г. на другім кангрэсе ў Мінску рухам са сваёй назвы быў выкраслены дадатак «за перабудову».

Дзякуючы поспехам у сферы эканомікі, палітычнае кіраўніцтва БССР не бачыла падставаў для пераймання вопыту гарбачоўскіх рэформаў. Яно арыентавалася на захаванне палітычнай еднасці кампартыі і на значнае абмежаванне дзейнасці новых нефармальных арганізацый, што нараджаліся ў рэспубліцы. У кастрычніку 1988 г. КПБ прыняла рашэнне аб несумяшчальнасці адначасовага сяброўства ў КПБ і БНФ14. Рэпрэсіўны характар КПБ яскрава выявіў сябе ў выкарыстанні сілы з боку міліцыі і частак АМАПа ў адносінах да дэманстрантаў, якія хацелі ўшанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Дзень усіх святых (Дзяды) у Мінску 30 кастрычніка 1988 г. Жорсткі разгон дэманстрацыі, які пазней ацэньваўся як папярэднік тбіліскіх і вільнюскіх падзеяў, выклікаў хвалю абурэння як у рэспубліканскім, так і ў агульнасаюзным маштабе, у выніку чаго пісьменнік Алесь Адамовіч назваў рэспубліку «Вандэяй перабудовы».

БНФ быў афіцыйна зарэгістраваны толькі ў чэрвені 1991 г., калі ў яго шэрагах налічвалася каля 150 000 чалавек. Да гэтага часу Фронт быў вымушаны весці працу ў нелегальным становішчы і залежаў ад дапамогі перш за ўсё літоўскага Народнага Фронту «Саюдзіс», а таксама розных навуковых, мастацкіх і экалагічных таварыстваў Беларусі. Так, устаноўчы кангрэс БНФ адбыўся летам 1989 г. у Вільнi, яго друкаваныя органы «Навіны БНФ» і «Белoрусcкая трибуна» выходзілі з 1988 да 1990 г. у Літве. Пасля закрыцця «Белорусской трибуны» ў 1990 г. БНФ больш не меў рускамоўнай газеты, што павінна было значна абмежаваць яго папулярнасць сярод насельніцтва. У 1990 г. у рэспубліцы друкаваліся больш за 50 нефармальных газет і часопісаў. З улікам адсутнасці вялікага вопыту самвыдатаўскай культуры можна сцвярджаць пра значнае развіццё неафіцыйнай прэсы (хоць на той час у Эстоніі выдавалася больш за 300 назваў аналагічнай перыёдыкі). Аднак відавочна, што гэты нефармальны сектар друку не быў у стане супрацьстаяць паклёпніцкім кампаніям, якія разгарнуліся ў афіцыйных сродках масавай інфармацыі. Грунтам для гэтых кампаній была прапаганда БНФ беларускай нацыянальнай сімволікі — герба «Пагоня» і бел-чырвона-белага сцяга, якія выкарыстоўваліся таксама беларускімі нацыяналістамі ў часы першай і другой сусветных войнаў, што і паслужыла для КПБ падставай, каб заклеймаваць БНФ як фашысцкую арганізацыю 15.

З прычыны моцнага ціску з боку дзяржаўных структураў развіццё іншых невялікіх партый да 1994 г. было магчымае толькі ў ценю Беларускага Народнага Фронту, які ўсё больш пераўтвараўся ў апорную канструкцыю, хоць яшчэ заставаўся галоўнай нацыянал-дэмакратычнай апазіцыйнай сілай. Іншымі значнымі партыі, што з'явіліся ў 1990 г., былі Беларуская Сацыял-Дэмакратычная Грамада (БСДГ), якая з часам адышла ад радыкальнага антыкамуністычнага курсу БНФ, і Аб'яднаная Дэмакратычная Партыя Беларусі (АДПБ), якая выступала за рашучы рынкавы курс. Да таго ж, бальшыня іншых дробных партый не прымала стыль кіраўніцтва ўнутры БНФ, цалкам сканцэнтраваны на асобе Пазняка, часам нават да яго абагаўлення 16. У час выбараў у Вярхоўны Савет увесну 1990 г., з-за цяжкіх умоваў перадвыбарчай барацьбы, БНФ змог атрымаць толькі 27 дэпутацкіх месцаў з 360, кандыдатуры ж дэмакратычнага блоку атрымалі ў агульнай колькасці каля 60 месцаў.

Артыкул здадзены ў сакавіку 1998 г.

Пераклад Алега Сувалава

ДАДАТАК:

* Паводле перапісу 1999 г.: Беларусы — 81%; Рускія — 11%; Палякі — 3,9%; Украінцы — 2%; Яўрэі — 0,3%; Астатнія — 1,2%; Поўная колькасць жыхароў — 10,045 млн. Крыніца: Население Республики Беларусь. Итоги переписи населения Республики Беларусь 1999 года. Статистический сборник. Минск, 2000. С.136. (Рэд.)

1 Адамович А. Куропаты, Хатынь, Чернобыль // Литературная газета. № 33. 5.8.1990.
2 Staniszkis J. Dilemmata der Demokratie in Osteuropa // Deppe R. / Dubiel H. / Rцdel H. (выд.): Demokratischer Umbruch in Osteuropa. Frankfurt/Main. С. 326—347, тут старонка 331.
3 Гл.: Smith А. Nations and Nationalizm in a Global Era. Cambridge: Polity Press, 1995. С. 80 і далей.
4 Гл. напрыклад: Simon G. Nationalismus und Nationaltatenpolitik in der Sowietunion. Von der totalitaren Diktatur zur nachstalinischen Gesellschaft. Baden-Baden, 1986. С. 58 і далей.
5 Што тычыцца дадзеных працэсаў павышэння пісьменнасці, асіміляцыі, індустрыялі зацыі і урбанізацыі, а таксама ўсеагульных дэмаграфічных і тэрытарыяльных зменаў, гл.: Guthier L. The Belorussians: National Identification and Assimilation, 1897—1970 // Soviet Studies 29 (1977). С. 37—61, 270—283, а таксама Sahm A. Die wei?russische Nationalbewegung nach der Katastrophe von Tschernobyl 1986_1991. Munster, 1994. C. 16—21.
6 Адамушка У. Палітычныя рэпрэсіі 20—50-х гадоў на Беларусі. Мн., 1994. С. 8—15. Згодна з самымі высокімі ацэнкамі, ахвярамі рэпрэсій сталі 2 млн. чалавек. Даследаванне Адамушкі ўяўляе сабой толькі першую спробу апісаць увесь працэс палітычных рэпрэсій у БССР.
7 Гл.: Nicholas P. Vakar. Belorussia: The Making of a Nation. A Case Study. Cambridge: Mass. 1956. С. 210.
8 Гл.: Urban М. An algrebra of Soviet power. Elite circulation in the Belorussian Republic 1966—1989. Cambridge University Press 1989. С. 14.
9 Гл. да гэтага: Lewin М. Gorbatschows neue Politik. Frankfurt/Main, 1988. С. 36—44, а таксама Margolina S. Ru?land: die nichtzivile Gesellschaft. Reinbeck bei Hamburg, 1994. С.104—110.
10 Белоруссия — Россия. Модель постсоветской интеграции // Независимая газета. 21.03.1996.
11 Фурман Д., Буховец О. Белорусское самосознание и белорусская политика // Свободная мысль. № 1. 1996. С.61.
12 Sahm A. Die wei?russische Nationalbewegung nach der Katastrophe von Tschernobyl 1986—1991. Munster, 1994. N. 21—23.
13 Sahm A. Op. cit. С. 56, 64—71.
14 У ліпені 1989 г. з каля 40.000 сяброў БНФ прыкладна 10—15% уваходзілі ў КПСС, 40% паходзілі з асяроддзя працоўных, 30% сяброў належалі да інтэлігенцыі, 20% былі служачымі. Жанчыны складалі толькі 10% з агульнай колькасці сяброў. Прадстаўніцтва розных нацыянальнасцяў прыблізна адпавядала іх частцы ў агульнай колькасці жыхароў Беларусі: 75% беларусы, 20% рускія, 5% прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў. Гл.: Белорусская трибуна. № 10. 1989. С. 2.
15 Для азнаямлення з супрацьстаяннем камуністаў з БНФ гл.: Неформальные объединения в политической жизни республики. Мн., 1990, а таксама вялікую колькасць артыкулаў у часопісе «Политический собеседник».
16 Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў, напрыклад, часта называў Пазняка «Апосталам нацыі» або «Пасланцам божым». Гл.: Васіль Быкаў. Лідэр. Нататкі да палітычнага партрэта Зянона Пазняка; ён жа. Збор твораў у шасці тамах. Т.6. Мн., 1994. С. 528—533. Гл.: Фурман Д., Буховец О. Белорусское самосознание... с. 63, якія кажуць пра «культ асобы» ўнутры БНФ. Пазіцыі Пазняка пахіснуліся толькі пасля няўдалых парламенцкіх выбараў у траўні 1995 г., калі Юры Хадыка прапанаваў падзяліць БНФ на партыю і рух з рознымі назвамі і старшынямі. Гл.: Падзелу БНФ на партыю і рух не адбылося // Свабода. № 24. 16.06.1995. С.4. Аргументам Пазняка, які тлумачыў нізкія паказчыкі на парламенцкіх выбарах, была нізкая нацыянальная свядомасць насельніцтва, з-за чаго нацыянальная стратэгія не магла быць падтрымана бальшынёй, хоць і з'яўлялася інвестыцыяй у будучыню. Такім чынам, ацаніць паспяховасць яго дзейнасці было немагчыма.
17 Фурман Д., Буховец О. Белорусское самосознание... С. 64.
18 Падрабязнае выкладанне палітычнай сітуацыі ў Беларусі ў 1986—91 г. гл.: Sahm A. Die weiЯrussische Nationalbewegung. С. 24—52.
19 Дадатковай прычынай можа служыць абвяшчэнне суверэнітэта Расіяй і Ўкраінай. Паколькі абвяшчэнне суверэнітэта адбылося адразу пасля вяртання з Масквы старшыні Вярхоўнага Савета М.Дземянцея, можна меркаваць, што гэты крок быў зроблены па просьбе Масквы, каб зменшыць уплыў астатніх нацыянальных рухаў.
20 Гл.: Sahm A. Die wei?russische Nationalbewegung. С. 72—108, асабліва с. 128—131. Там (с. 128—131) маецца таксама поўны пераклад дэкларацыі пра беларускі суверэнітэт.
21 Гл.: Sahm А. Die wei?russische Nationalbewegung. С. 43—48.
22 Staniszkis J. The Ontology of Socialism. Oxford: Claredon Press, 1992. С. 15 і далей.
23 Ужо ў красавіку 1991 г. Дземянцей адкрыта запатрабаваў увядзення агульнасаюзна га надзвычайнага стану, каб уратаваць адзінства краіны.
24 Так, напрыклад, у канцы 1990 г. 61,3% насельніцтва падтрымалі актыўную рэалізацыю дзяржаўнай праграмы, накіраванай на спрыянне развіццю беларускай мовы. Sahm A. Die weiЯrussische Nationalbewegung. С. 590.
25 Гл.: Sahm A. Die wei?russische Nationalbewegung. С. 109—118.
26 Гл.: Sahm A. Politische Konstruktionsversuche wei?russischer Identitat. Zur Bedeutung des Ruckgriffs auf die unabgechlossene wei?russische Nationalstaftsbildung // Jahrbucher fur Geschichte Osteuropas. 42 (1994). С. 541—561, тут с. 547.
27 Кебич В. Экономика, нравственность, культура — столпы нашей государственности // Ракурс. № 1. 1993. С. № 3—17, тут с. 12.
28 Улетку 1995 г. прэзідэнт Лукашэнка пагражаў спецыяльным загадам забараніць выданне менавіта гэтых падручнікаў па гісторыі. Але, паколькі стварэнне падручнікаў патрабуе шмат часу, ён вырашыў паступова замяніць былыя падручнікі на новыя. Гл.: Школьники будут учиться сразу по трём учебникам // Белорусская деловая газета. № 51. 12.08.1996. С.5.
29 Гл.: Sahm А. Politische Konstruktionsversuche. С. 550—553.
30 Нават сам БНФ быў не вельмі зацікаўлены ў правядзенні рэферэндума, які тычыцца нацыянальнай незалежнасці, бо асцерагаўся адмоўных вынікаў. У гэтым таксама выявілася амбівалентнае стаўленне БНФ да дэмакратычных працэдураў, што тлумачыцца беларускай нацыянальнай асаблівасцю. Гл.: Фурман Д., Буховец О. Белорусское самосознание... С.63. Паводле дадзеных апытанняў грамадскай думкі, ужо ў 1992 г. праз некалькі месяцаў пасля распаду Савецкага Саюза, 47,9 % беларускіх грамадзян лічылі аднаўленне СССР неабходнасцю. Гл.: Карбалевич В. Особенности националь ного возрождения в Беларуси // Корецкий А. (выд.) Трансформация цивилизационно -культурного пространства бывшего СССР. Москва, 1994. С.230—234. Тут с. 230.
31 Для азнаямлення з беларускай эканамічнай палітыкай гл.: Pankov V. Die wirtschaftliche Transformation Wei?russlands // Osteuropa—Wirtschaft, 40 год выд. (1995). № 1. С. 1—12.
32 Гл.: Zagorul'skaja О. The System of Interest Representation in the Republik of Belarus // Klaus Segbers/Stephan De Spigeleire (выд.): Post-Soviet Puzzie. Mapping the Politikal Economy of the Former Soviet Union, 4 т. Baden-Baden, 1995. Т.3. С.657—683, тут с. 662—667.
33 Stanizkis J. Ontology. С.7.
34 Праграма Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» . Менск, 30 траўня 1993.
35 Гл.: Пазьняк З. «Национальное государство есть наивысшая культурная и общественная ценность» // Нёман. 1993. № 6. С. 19—22, а таксама: О русском империализме и его опасности // Народная газета. 15-17.01.1994. Тут Пазняк зноў прэтэндуе на «восточное этническое расселение белорусов в Российской Федерации», і канкрэтна ў Бранскай, Пскоўскай і Смаленскай абласцях. У 1993 г. у праграме БНФ усё ж падкрэслена адвяргаецца план змянення межаў, замест чаго ён імкнецца да культурнай аўтаноміі ў адпаведных дзяржавах — апрача згаданых расійскіх абласцей, яшчэ ў Вільнюскай вобласці ў Літве і ў рэгіёне Беласток у Польшчы.
36 Гл.: Хадыка Ю. Нацыяналізм як канструктыўная сіла // Беларускі ПЭН-Цэнтр (выд): Другі міжнародны кангрэс у абарону дэмакратыі і культуры. «Незалежная прэса: свабода і адказнасць». Мінск, 1996. С. 81—85.
37 Гл.: Объединенная гражданскай партия (ОГП): Программа действий // Акадэмія навук Беларусі / Аддзел навуковай інфармацыі па гуманітарных навуках Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Палітычныя партыі Беларусі. Мінск, 1996. С.362—364, тут с. 364.
38 Программа Партии коммунистов Беларуси // Народный голос, 23.06.1993; Программа Аграрной партии Беларуси // Белорусская нива, 30.12.1994.
39 Гл.: Sahm А. Politische Konstruktionsversuche. С 559. Як вынік узмацнення камуністычных сіл, для якіх пахаваныя ў Курапатах з'яўляліся ахвярамі фашысцкага рэжыму, Курапаты зноў сталі аб'ектам спрэчак.
40 Гл.: Sahm A. Politische Konstruktionsversuche. С. 553—557, а таксама Sahm A. Kein politischer Fruhling in Belarus. Das Scheitern der Parlamentswahlen im Mai 1995 und die Verselbststandingungstendenzen der Exekutive // Osteuropa, 42, (1995). С.1021—1033, тут на с. 1023—1026.
41 Як яскравы прыклад (параўнай): Люди, будьте бдительны! В республике запахло фашизмом! Обращение к народу Беларуси председателя Верховного Совета Республики Беларусь С.Шарецкого // Народная воля. № 81. 1996, верасень.
42 Sahm A. Kein politischer Fruhling. C.1030 і далей.
43 Да свайго абрання прэзідэнтам Лукашэнка, 1954 г. нараджэння, абраны ў 1990 г. у Вярхоўны Савет, быў старшынёй саўгаса «Гарадзец» у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Да свайго абрання ён ні разу не быў на Захадзе. Таму пасля заняцця пасады яго палітычны стыль аўтаматычна павінен быў быць больш правінцыйным. Гл.: Палітрук. Дырэктар. Прэзідэнт? // Век. № 25, 1—6.07.1994.
44 Гл.: На белорусском полигоне // Известия. 20.06.1996.
45 Гл.: Manicke_Gyogyosi E. Zum Stellenwert symbolischer Politik in den Institutionalisierungsprozessen postsozialistischer Gesellschaften // Offentliche Konfliktdiskurse um Restitution von Gerechtigkeit, politische Verantwortung und nationale Identitat. Frankfurt, 1996. С.13—28. Тут с.21.
46 Сярод іншых да іх належалі юрысты Дз.Булахаў і В.Ганчар, якія займалі кіраўнічыя пасады ў дэмакратычнай апазіцыі. Яны належалі да кола маладых людзей, якія не паходзілі з партыйнага апарату. Яны падтрымлівалі Лукашэнку ў час яго перадвыбарчай кампаніі з памылковым жаданнем правесці з яго дапамогаю рашучыя эканамічныя рэформы. Гл.: Знакомьтесь: команда Лукашенко // Известия. 13.07.1994.
47 Гл.: Аб грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне // Cвабода. № 55. 26.07.1996; Заявление участников «круглого стола», представляющих ведущие политические партии, движения, профессиональные союзы Республики Беларусь // Cвабода. № 65. 30.08.1996.
48 Гл.: Компартия запрещена // Белорусская газета. 2.09.1996.
49 С «режимом Лукашенко» будут «вооруженно бороться» // Знамя юности. 3.07.1996. У чэрвеньскім выпуску «Независимой газеты» згаданае інтэрв'ю пад назваю «Возможна вооруженная борьба с режимом Лукашенко» немагчыма было знайсці.
50 Я цярплю і буду цярпець колькі трэба і якія заўгодна нягоды, працаваць не пакладаючы рук, без сну і адпачынку, але толькі калі буду перакананы ў шчаслівай будучыні сваёй Радзімы — Беларусі // Народная газета. 10.03.1995. С.1.
51 Рэальны арсенал сілавых сродкаў знаходзіцца, безумоўна, у распараджэнні аднаго толькі прэзідэнта. Розныя нацыяналістычныя спартыўныя аб'яднанні, створаныя пасля 1992 г. у ценю БНФ, не валодалі рэальным патэнцыялам сілы.
52 Гл.: Sahm А. Politische Konstruktionsversuche. С. 547 і далей.
53 Гл. напрыклад: «Спасибо за Россию!» Встречи Президента на столинской земле // Белорусская нива. 18.04.1996.
54 Гл.: Замяталін У. «Митинг — это акция, инициаторами которой стали обанкротив шиеся политики» // Белорусская нива. 26.03.1996; ён жа: «Белорусские избиратели перевели позняковский фронт в антинародный» // Советская Белоруссия. 18.04.1996.
55 Политдиалоги. Богданкевич С. — Калякин С.: «Беларусь нуждается не в политизированной, а в эффективной экономике»//Народная газета. 12.03.1996. С.3.
56 Гл.: Стабілізацыя не губляючы суверэнітэту // Звязда. 14.06.1996; По пути интеграции // Народная газета. 14.06.1995.
57 Апрача іншага, адбыўся нечаканы кароткі візіт Лукашэнкі 7 верасня ў Маскву, а таксама кароткатэрміновае знаходжанне А.Лебедзя 13 верасня і Г.Зюганава 18-19 верасня ў Мінску. Гл.: Странный визит Александра Лебедя в Минск // Известия. 17.09.1996. Лебедь прилетел не к добру // Белорусская деловая газета. № 57. 16.09.1996.
58 Фурман Д., Буховец О. Белорусское самосознание... С.67.
59 Белоруссия—Россия. Модель постсоветской интеграции // Независимая газета. 21.3.1996. С.5.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Цяжкае стварэнне нацыянальнага руху ў беларускай «Вандэі перабудовы»

© Астрыд Зам ()

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.