Пераход ад сімвалічнай канфрантацыі да рэальнай: Беларусь на мяжы аўтарытарнага прэзідэнцкага рэжыму

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Пераход ад сімвалічнай канфрантацыі да рэальнай: Беларусь на мяжы аўтарытарнага прэзідэнцкага рэжыму. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2010-11-25

Пасля нечаканага абрання Аляксандра Лукашэнкі першым прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь узмацнілася значэнне сімвалічнай палітыкі. З асаблівай яскравасцю гэтая акалічнасць выявілася ў час травеньскага рэферэндума 1995 г., ініцыятарам якога быў Лукашэнка і ў якім ён прапаноўваў увесці дзяржаўную сімволіку, шчыльна звязаную з сімволікай БССР, а таксама ўраўняць у правах рускую і беларускую мовы праз наданне рускай мове статуса дзяржаўнай. Пераважная бальшыня насельніцтва ўхваліла ўсе прапановы прэзідэнта, што хоць і адпавядала вынікам апытанняў насельніцтва, але таксама тлумачылася і дзяржаўнай заангажаванасцю сродкаў масавай інфармацыі, якая вельмі ўзмацнілася пасля прыхода да ўлады Лукашэнкі. Такім чынам, у нацыянальных рухаў былі адабраныя відавочныя поспехі, дасягнутыя яшчэ да 1991 г.42. Адначасовая няўдача БНФ у час парламенцкіх выбараў паказала таксама, што нацыянальна арыентаваныя сілы дыскрэдытавалі сябе ў вачах грамадскасці, як гэта адбылося ў краінах Усходняй Еўропы, хоць яны, адрозна ад сваіх тамтэйшых аналагаў, не бралі на сябе ўрадавых абавязацельстваў.

Прыход да ўлады Лукашэнкі не выклікаў радыкальнай змены курсу, хутчэй, адбылася змена пакалення і паходжання наменклатуры 43. Аднак зусім змяніўся палітычны стыль параўнальна з часамі кіравання Кебіча. Пры гэтым, калі зноў стала дамінаваць дыскусія 1988-89 г., заўважылася памяншэнне прыхільнасці да фармалізацыі палітыкі, затое персаніфікацыя ўлады атрымала перавагу над яе інстытуалізацыяй. Паводле словаў Дзмітрыя Булахава, гаворка ідзе аб «працэсе прыватызацыі дзяржаўнай улады»44. Абранне Лукашэнкі, які на пасадзе старшыні парламенцкай камісіі па камерцыйных структурах набыў папулярнасць героя-змагара супраць карупцыі, сведчыла, што насельніцтва хацела ўбачыць ва ўладзе новы твар і не давярала «старым» палітыкам. Пры гэтым галоўным было імкненне да аднаўлення справядлівасці (у маральным і сацыяльным сэнсе), якое ў Беларусі магло выявіцца і ў руху назад, настальгіі па савецкіх часах45. З аднаго боку, Лукашэнка ўвёў у палітыку стыль, накіраваны на «блізкасць да народа», якім карыстаўся П.Машэраў у 70-х г. З другога боку, новы прэзідэнт адлюстроўваў сабой няпэўна выказаную мэту эканамічнай эфектыўнасці (калі ён, напрыклад, рабіў стаўку на павышэнне цэнаў і на абвяшчэнне прадпрыемстваў банкрутамі), якая, праўда, абмяжоўвала ся таксама яго імкненнем быць блізкім да народа. Такім чынам, палітыка Лукашэнкі прывязана да пастаяннай прысутнасці вобраза ворага для абгрунтавання няўдач у вобласці эканомікі. Дзеля гэтай мэты, акрамя БНФ, выкарыстоўваліся і былыя супрацоўнікі, якія з канца 1994 г. выбылі з яго апарата і перайшлі ў лагер нацыянал-дэмакратаў 46. З лета 1996 г. праціўнікамі прэзідэнта лічацца таксама і камуністы, і аграрыі, якія ўяўлялі сабой наймацнейшую фракцыю ў новым парламенце.

Ужо напярэдадні паўторных выбараў у Вярхоўны Савет у канцы 1995 г. выявілася, што ўнутры тагачасных элітаў існаваў значны, большы за межы партыі, мабілізацыйны патэнцыял, накіраваны на прававую дзяржаву і супраць намераў Лукашэнкі ўвесці непасрэднае прэзідэнцкае кіраванне з лета 1995 г. Асаблівую ролю ў гэтым выканаў Канстытуцыйны суд, які ў адным толькі 1995 г. прызнаў неканстытуцый нымі адзінаццаць загадаў прэзідэнта. У палітычных дыскусіях і ў выніках выбараў выявіўся раскол сярод насельніцтва як па лініі горад — вёска, так і паміж пакаленнямі, у той час як розніца паміж заходнімі і ўсходнімі рэгіёнамі, насуперак звыкламу сцвярджэнню, практычна не мела значэння. Так, напрыклад, Аб'яднаная Грамадзянская Партыя (АГП) атрымала свае восем мандатаў выключна ў сталіцы — Мінску, пры гэтым за яе прагаласавалі ў першую чаргу моладзевыя групы насельніцтва. Агітацыйная стратэгія Лукашэнкі, наадварот, была накіраваная амаль выключна на вясковае насельніцтва, пакаленне пенсіянераў і ветэранаў вайны.

У 1996 г. і ў новым парламенце, дзе БНФ ужо не меў прадстаўн ікоў, працягваўся і абвастраўся канфлікт галінаў улады. Ініцыятыва Лукашэнкі па зацвярджэнні ў снежні 1996 г. шляхам рэферэндума новай канстытуцыі, што павінна была маргіналізаваць выканаўчую і заканадаўчую ўладу, прывяла ўлетку 1996 г. да стварэння шырокай кааліцыі камуністаў, аграрыяў, нацыянал-дэмакратаў і іншых грамадскіх сіл, накіраванай супраць палітыкі прэзідэнта. Гэтае ўзаемадзеянне выявілася ў гутарках за круглым сталом, сумесных заявах і дэманстрацыях, чаго нельга было сабе ўявіць яшчэ некалькі месяцаў таму47. Такі крок кіраўніцтва аграрыяў і камуністаў паставіў абодва бакі перад выпрабаваннем на трываласць, паколькі многія сябры, асабліва ў ПКБ, не былі згодныя з новым курсам партыі48. У грамадскіх дыскусіях, на якія шмат уплывалі паклёпніцкія кампаніі з боку выканаўчай улады, усё часцей гучала папярэджанне аб небяспецы грамадзянскай вайны, у якасці доказу існавання якой прэзідэнт і блізкія да яго колы цытавалі старшыню Народнага Фронта Пазьняка (ужо эмігранта), які нібыта ў сваім інтэрв'ю маскоўскай «Незалежнай газеце» адкрыта заклікаў да ўзброенай барацьбы супраць прэзідэнта ў імя дэмакратыі і незалежнасці 49. Магчымасць выкарыстання сілы дзеля абароны незалежнасці ўпершыню была даведзена да шырокай грамадскасці ў сакавіку 1995 г., калі ў «Народнай газеце» быў апублікаваны ліст неіснуючага чытача, што пацягнула за сабой адстаўку галоўнага рэдактара газеты50. Укараненню паняцця «грамадзянская вайна» ў дачыненні да тагачаснай сітуацыі садзейнічалі распачатыя з 1993 г. дэбаты пра тое, што ў час другой сусветнай вайны на беларускай зямлі ішла грамадзянская вайна ў прысутнасці нямецкіх акупацыйных частак.

Раней урад Кебіча падкрэсліваў як асаблівае дасягненне, вартае таго, каб захаваць тагачасную сітуацыю, адсутнасць напружанасцяў, падобных да грамадзянскай вайны. У час перабудовы, у дыскусіях паміж нефармальнымі групамі і камуністычным кіраўніцтвам паняцця грамадзянскай вайны не існавала (яно прысутнічала толькі ў латэнтнай форме ва ўяўленні пра «Вандэю перабудовы»). Асаблівы акцэнт рабіўся тады на іншыя аспекты: у камуністаў — на дэструкцыйны характар дэманстрацый, у апазіцыі — на злачынны характар камуністычнага рэжыму. Такім чынам, улетку 1996 г. канфрантацыя набыла зусім новы характар, упершыню не выключалася вырашэнне палітычнага крызісу ў Беларусі з дапамогай выкарыстання сілы.

Артыкул здадзены ў сакавіку 1998 г.

Пераклад Алега Сувалава

ДАДАТАК:

* Паводле перапісу 1999 г.: Беларусы — 81%; Рускія — 11%; Палякі — 3,9%; Украінцы — 2%; Яўрэі — 0,3%; Астатнія — 1,2%; Поўная колькасць жыхароў — 10,045 млн. Крыніца: Население Республики Беларусь. Итоги переписи населения Республики Беларусь 1999 года. Статистический сборник. Минск, 2000. С.136. (Рэд.)

1 Адамович А. Куропаты, Хатынь, Чернобыль // Литературная газета. № 33. 5.8.1990.
2 Staniszkis J. Dilemmata der Demokratie in Osteuropa // Deppe R. / Dubiel H. / Rцdel H. (выд.): Demokratischer Umbruch in Osteuropa. Frankfurt/Main. С. 326—347, тут старонка 331.
3 Гл.: Smith А. Nations and Nationalizm in a Global Era. Cambridge: Polity Press, 1995. С. 80 і далей.
4 Гл. напрыклад: Simon G. Nationalismus und Nationaltatenpolitik in der Sowietunion. Von der totalitaren Diktatur zur nachstalinischen Gesellschaft. Baden-Baden, 1986. С. 58 і далей.
5 Што тычыцца дадзеных працэсаў павышэння пісьменнасці, асіміляцыі, індустрыялі зацыі і урбанізацыі, а таксама ўсеагульных дэмаграфічных і тэрытарыяльных зменаў, гл.: Guthier L. The Belorussians: National Identification and Assimilation, 1897—1970 // Soviet Studies 29 (1977). С. 37—61, 270—283, а таксама Sahm A. Die wei?russische Nationalbewegung nach der Katastrophe von Tschernobyl 1986_1991. Munster, 1994. C. 16—21.
6 Адамушка У. Палітычныя рэпрэсіі 20—50-х гадоў на Беларусі. Мн., 1994. С. 8—15. Згодна з самымі высокімі ацэнкамі, ахвярамі рэпрэсій сталі 2 млн. чалавек. Даследаванне Адамушкі ўяўляе сабой толькі першую спробу апісаць увесь працэс палітычных рэпрэсій у БССР.
7 Гл.: Nicholas P. Vakar. Belorussia: The Making of a Nation. A Case Study. Cambridge: Mass. 1956. С. 210.
8 Гл.: Urban М. An algrebra of Soviet power. Elite circulation in the Belorussian Republic 1966—1989. Cambridge University Press 1989. С. 14.
9 Гл. да гэтага: Lewin М. Gorbatschows neue Politik. Frankfurt/Main, 1988. С. 36—44, а таксама Margolina S. Ru?land: die nichtzivile Gesellschaft. Reinbeck bei Hamburg, 1994. С.104—110.
10 Белоруссия — Россия. Модель постсоветской интеграции // Независимая газета. 21.03.1996.
11 Фурман Д., Буховец О. Белорусское самосознание и белорусская политика // Свободная мысль. № 1. 1996. С.61.
12 Sahm A. Die wei?russische Nationalbewegung nach der Katastrophe von Tschernobyl 1986—1991. Munster, 1994. N. 21—23.
13 Sahm A. Op. cit. С. 56, 64—71.
14 У ліпені 1989 г. з каля 40.000 сяброў БНФ прыкладна 10—15% уваходзілі ў КПСС, 40% паходзілі з асяроддзя працоўных, 30% сяброў належалі да інтэлігенцыі, 20% былі служачымі. Жанчыны складалі толькі 10% з агульнай колькасці сяброў. Прадстаўніцтва розных нацыянальнасцяў прыблізна адпавядала іх частцы ў агульнай колькасці жыхароў Беларусі: 75% беларусы, 20% рускія, 5% прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў. Гл.: Белорусская трибуна. № 10. 1989. С. 2.
15 Для азнаямлення з супрацьстаяннем камуністаў з БНФ гл.: Неформальные объединения в политической жизни республики. Мн., 1990, а таксама вялікую колькасць артыкулаў у часопісе «Политический собеседник».
16 Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў, напрыклад, часта называў Пазняка «Апосталам нацыі» або «Пасланцам божым». Гл.: Васіль Быкаў. Лідэр. Нататкі да палітычнага партрэта Зянона Пазняка; ён жа. Збор твораў у шасці тамах. Т.6. Мн., 1994. С. 528—533. Гл.: Фурман Д., Буховец О. Белорусское самосознание... с. 63, якія кажуць пра «культ асобы» ўнутры БНФ. Пазіцыі Пазняка пахіснуліся толькі пасля няўдалых парламенцкіх выбараў у траўні 1995 г., калі Юры Хадыка прапанаваў падзяліць БНФ на партыю і рух з рознымі назвамі і старшынямі. Гл.: Падзелу БНФ на партыю і рух не адбылося // Свабода. № 24. 16.06.1995. С.4. Аргументам Пазняка, які тлумачыў нізкія паказчыкі на парламенцкіх выбарах, была нізкая нацыянальная свядомасць насельніцтва, з-за чаго нацыянальная стратэгія не магла быць падтрымана бальшынёй, хоць і з'яўлялася інвестыцыяй у будучыню. Такім чынам, ацаніць паспяховасць яго дзейнасці было немагчыма.
17 Фурман Д., Буховец О. Белорусское самосознание... С. 64.
18 Падрабязнае выкладанне палітычнай сітуацыі ў Беларусі ў 1986—91 г. гл.: Sahm A. Die weiЯrussische Nationalbewegung. С. 24—52.
19 Дадатковай прычынай можа служыць абвяшчэнне суверэнітэта Расіяй і Ўкраінай. Паколькі абвяшчэнне суверэнітэта адбылося адразу пасля вяртання з Масквы старшыні Вярхоўнага Савета М.Дземянцея, можна меркаваць, што гэты крок быў зроблены па просьбе Масквы, каб зменшыць уплыў астатніх нацыянальных рухаў.
20 Гл.: Sahm A. Die wei?russische Nationalbewegung. С. 72—108, асабліва с. 128—131. Там (с. 128—131) маецца таксама поўны пераклад дэкларацыі пра беларускі суверэнітэт.
21 Гл.: Sahm А. Die wei?russische Nationalbewegung. С. 43—48.
22 Staniszkis J. The Ontology of Socialism. Oxford: Claredon Press, 1992. С. 15 і далей.
23 Ужо ў красавіку 1991 г. Дземянцей адкрыта запатрабаваў увядзення агульнасаюзна га надзвычайнага стану, каб уратаваць адзінства краіны.
24 Так, напрыклад, у канцы 1990 г. 61,3% насельніцтва падтрымалі актыўную рэалізацыю дзяржаўнай праграмы, накіраванай на спрыянне развіццю беларускай мовы. Sahm A. Die weiЯrussische Nationalbewegung. С. 590.
25 Гл.: Sahm A. Die wei?russische Nationalbewegung. С. 109—118.
26 Гл.: Sahm A. Politische Konstruktionsversuche wei?russischer Identitat. Zur Bedeutung des Ruckgriffs auf die unabgechlossene wei?russische Nationalstaftsbildung // Jahrbucher fur Geschichte Osteuropas. 42 (1994). С. 541—561, тут с. 547.
27 Кебич В. Экономика, нравственность, культура — столпы нашей государственности // Ракурс. № 1. 1993. С. № 3—17, тут с. 12.
28 Улетку 1995 г. прэзідэнт Лукашэнка пагражаў спецыяльным загадам забараніць выданне менавіта гэтых падручнікаў па гісторыі. Але, паколькі стварэнне падручнікаў патрабуе шмат часу, ён вырашыў паступова замяніць былыя падручнікі на новыя. Гл.: Школьники будут учиться сразу по трём учебникам // Белорусская деловая газета. № 51. 12.08.1996. С.5.
29 Гл.: Sahm А. Politische Konstruktionsversuche. С. 550—553.
30 Нават сам БНФ быў не вельмі зацікаўлены ў правядзенні рэферэндума, які тычыцца нацыянальнай незалежнасці, бо асцерагаўся адмоўных вынікаў. У гэтым таксама выявілася амбівалентнае стаўленне БНФ да дэмакратычных працэдураў, што тлумачыцца беларускай нацыянальнай асаблівасцю. Гл.: Фурман Д., Буховец О. Белорусское самосознание... С.63. Паводле дадзеных апытанняў грамадскай думкі, ужо ў 1992 г. праз некалькі месяцаў пасля распаду Савецкага Саюза, 47,9 % беларускіх грамадзян лічылі аднаўленне СССР неабходнасцю. Гл.: Карбалевич В. Особенности националь ного возрождения в Беларуси // Корецкий А. (выд.) Трансформация цивилизационно -культурного пространства бывшего СССР. Москва, 1994. С.230—234. Тут с. 230.
31 Для азнаямлення з беларускай эканамічнай палітыкай гл.: Pankov V. Die wirtschaftliche Transformation Wei?russlands // Osteuropa—Wirtschaft, 40 год выд. (1995). № 1. С. 1—12.
32 Гл.: Zagorul'skaja О. The System of Interest Representation in the Republik of Belarus // Klaus Segbers/Stephan De Spigeleire (выд.): Post-Soviet Puzzie. Mapping the Politikal Economy of the Former Soviet Union, 4 т. Baden-Baden, 1995. Т.3. С.657—683, тут с. 662—667.
33 Stanizkis J. Ontology. С.7.
34 Праграма Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» . Менск, 30 траўня 1993.
35 Гл.: Пазьняк З. «Национальное государство есть наивысшая культурная и общественная ценность» // Нёман. 1993. № 6. С. 19—22, а таксама: О русском империализме и его опасности // Народная газета. 15-17.01.1994. Тут Пазняк зноў прэтэндуе на «восточное этническое расселение белорусов в Российской Федерации», і канкрэтна ў Бранскай, Пскоўскай і Смаленскай абласцях. У 1993 г. у праграме БНФ усё ж падкрэслена адвяргаецца план змянення межаў, замест чаго ён імкнецца да культурнай аўтаноміі ў адпаведных дзяржавах — апрача згаданых расійскіх абласцей, яшчэ ў Вільнюскай вобласці ў Літве і ў рэгіёне Беласток у Польшчы.
36 Гл.: Хадыка Ю. Нацыяналізм як канструктыўная сіла // Беларускі ПЭН-Цэнтр (выд): Другі міжнародны кангрэс у абарону дэмакратыі і культуры. «Незалежная прэса: свабода і адказнасць». Мінск, 1996. С. 81—85.
37 Гл.: Объединенная гражданскай партия (ОГП): Программа действий // Акадэмія навук Беларусі / Аддзел навуковай інфармацыі па гуманітарных навуках Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Палітычныя партыі Беларусі. Мінск, 1996. С.362—364, тут с. 364.
38 Программа Партии коммунистов Беларуси // Народный голос, 23.06.1993; Программа Аграрной партии Беларуси // Белорусская нива, 30.12.1994.
39 Гл.: Sahm А. Politische Konstruktionsversuche. С 559. Як вынік узмацнення камуністычных сіл, для якіх пахаваныя ў Курапатах з'яўляліся ахвярамі фашысцкага рэжыму, Курапаты зноў сталі аб'ектам спрэчак.
40 Гл.: Sahm A. Politische Konstruktionsversuche. С. 553—557, а таксама Sahm A. Kein politischer Fruhling in Belarus. Das Scheitern der Parlamentswahlen im Mai 1995 und die Verselbststandingungstendenzen der Exekutive // Osteuropa, 42, (1995). С.1021—1033, тут на с. 1023—1026.
41 Як яскравы прыклад (параўнай): Люди, будьте бдительны! В республике запахло фашизмом! Обращение к народу Беларуси председателя Верховного Совета Республики Беларусь С.Шарецкого // Народная воля. № 81. 1996, верасень.
42 Sahm A. Kein politischer Fruhling. C.1030 і далей.
43 Да свайго абрання прэзідэнтам Лукашэнка, 1954 г. нараджэння, абраны ў 1990 г. у Вярхоўны Савет, быў старшынёй саўгаса «Гарадзец» у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Да свайго абрання ён ні разу не быў на Захадзе. Таму пасля заняцця пасады яго палітычны стыль аўтаматычна павінен быў быць больш правінцыйным. Гл.: Палітрук. Дырэктар. Прэзідэнт? // Век. № 25, 1—6.07.1994.
44 Гл.: На белорусском полигоне // Известия. 20.06.1996.
45 Гл.: Manicke_Gyogyosi E. Zum Stellenwert symbolischer Politik in den Institutionalisierungsprozessen postsozialistischer Gesellschaften // Offentliche Konfliktdiskurse um Restitution von Gerechtigkeit, politische Verantwortung und nationale Identitat. Frankfurt, 1996. С.13—28. Тут с.21.
46 Сярод іншых да іх належалі юрысты Дз.Булахаў і В.Ганчар, якія займалі кіраўнічыя пасады ў дэмакратычнай апазіцыі. Яны належалі да кола маладых людзей, якія не паходзілі з партыйнага апарату. Яны падтрымлівалі Лукашэнку ў час яго перадвыбарчай кампаніі з памылковым жаданнем правесці з яго дапамогаю рашучыя эканамічныя рэформы. Гл.: Знакомьтесь: команда Лукашенко // Известия. 13.07.1994.
47 Гл.: Аб грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне // Cвабода. № 55. 26.07.1996; Заявление участников «круглого стола», представляющих ведущие политические партии, движения, профессиональные союзы Республики Беларусь // Cвабода. № 65. 30.08.1996.
48 Гл.: Компартия запрещена // Белорусская газета. 2.09.1996.
49 С «режимом Лукашенко» будут «вооруженно бороться» // Знамя юности. 3.07.1996. У чэрвеньскім выпуску «Независимой газеты» згаданае інтэрв'ю пад назваю «Возможна вооруженная борьба с режимом Лукашенко» немагчыма было знайсці.
50 Я цярплю і буду цярпець колькі трэба і якія заўгодна нягоды, працаваць не пакладаючы рук, без сну і адпачынку, але толькі калі буду перакананы ў шчаслівай будучыні сваёй Радзімы — Беларусі // Народная газета. 10.03.1995. С.1.
51 Рэальны арсенал сілавых сродкаў знаходзіцца, безумоўна, у распараджэнні аднаго толькі прэзідэнта. Розныя нацыяналістычныя спартыўныя аб'яднанні, створаныя пасля 1992 г. у ценю БНФ, не валодалі рэальным патэнцыялам сілы.
52 Гл.: Sahm А. Politische Konstruktionsversuche. С. 547 і далей.
53 Гл. напрыклад: «Спасибо за Россию!» Встречи Президента на столинской земле // Белорусская нива. 18.04.1996.
54 Гл.: Замяталін У. «Митинг — это акция, инициаторами которой стали обанкротив шиеся политики» // Белорусская нива. 26.03.1996; ён жа: «Белорусские избиратели перевели позняковский фронт в антинародный» // Советская Белоруссия. 18.04.1996.
55 Политдиалоги. Богданкевич С. — Калякин С.: «Беларусь нуждается не в политизированной, а в эффективной экономике»//Народная газета. 12.03.1996. С.3.
56 Гл.: Стабілізацыя не губляючы суверэнітэту // Звязда. 14.06.1996; По пути интеграции // Народная газета. 14.06.1995.
57 Апрача іншага, адбыўся нечаканы кароткі візіт Лукашэнкі 7 верасня ў Маскву, а таксама кароткатэрміновае знаходжанне А.Лебедзя 13 верасня і Г.Зюганава 18-19 верасня ў Мінску. Гл.: Странный визит Александра Лебедя в Минск // Известия. 17.09.1996. Лебедь прилетел не к добру // Белорусская деловая газета. № 57. 16.09.1996.
58 Фурман Д., Буховец О. Белорусское самосознание... С.67.
59 Белоруссия—Россия. Модель постсоветской интеграции // Независимая газета. 21.3.1996. С.5.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Пераход ад сімвалічнай канфрантацыі да рэальнай: Беларусь на мяжы аўтарытарнага прэзідэнцкага рэжыму

© Астрыд Зам ()

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.