Часовы нацыянальны кампраміс паміж наменклатурай і нацыянальным рухам у Беларусі ў 90-я гады

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Часовы нацыянальны кампраміс паміж наменклатурай і нацыянальным рухам у Беларусі ў 90-я гады. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2010-11-25

У пачатку 1992 г. амаль усе палітычныя сілы пагадзіліся з неабходнасцю стварэння афіцыйнай нацыянальнай ідэалогіі. Яскравым сімвалам гэтай згоды з'явілася фармаванне антыкрызіснага камітэта ў сакавіку 1992 г., у склад якога ўвайшлі 49 прадстаўнікоў усіх афіцыйна зарэгістраваных партый і рухаў (у тым ліку і БНФ), а таксама прафсаюзаў і саюзаў прадпрымальнікаў. Мэтамі гэтага камітэта былі спрыянне развіццю нацыянальнай свядомасці і абарона ад магчымага расійскага ціску. Верагодна, так наменклатура хацела адмежавацца ад расійскай шокавай тэрапіі, бо ў студзені 1992 г. Беларусь вымушана была пайсці па расійскім шляху вызвалення цэн. Аднак ўжо ў наступныя месяцы камітэт не меў рэальнага палітычнага ўплыву.

дэлегацыі ў Мірскім замку: «Калі мы нацыя, то ў нас павінны быць свае нацыянальныя святыні. Тым сціплым арсеналам нацыянальнага, які мы атрымалі ў спадчыну ва ўсіх сферах духоўнага жыцця, нам... наўрад ці ўдасца пераканаць нашых сучаснікаў і нашчадкаў, што ў нас ёсць уласная гісторыя» 27. Вельмі часта пад час афіцыйных дзяржаўных мерапрыемстваў многія выступоўцы спасылаліся на тое, што і дзяржава, і грамадства ўсё яшчэ знаходзяцца «на шляху да Беларусі».

Нягледзячы на гэта, афіцыйная лінія на стварэнне беларускай нацыянальна-дзяржаўнай ідэалогіі і выкарыстанне беларускай мовы выклікала істотныя змены ў сферы культуры, сродкаў масавай інфармацыі і навукі. Асабліва новыя павевы былі адчувальныя ў гістарыяграфіі і адукацыі. Да пачатку 1993-94 навучальнага года з друку выйшлі 20 новых падручнікаў па гісторыі (на беларускай мове) для ўсіх класаў, дзе гісторыя Беларусі пачыналася з Вялікага Княства Літоўскага і дзе з'явілася негатыўнае стаўленне да «таталітарнай савецкай сістэмы» 28.

У сродках масавай інфармацыі таксама назіралася відавочная тэндэнцыя да ўзмацнення нацыянальнай дыскусіі і інтэнсіўнага выкарыстан ня беларускай мовы. Аднак гэтыя высілкі даволі хутка апынуліся на мяжы сваіх матэрыяльных магчымасцяў. У праграмах адзінага беларускага тэлеканала дамінавала руская мова, да таго ж на Беларусі не было ўласнай студыі для сінхранізацыі замежных фільмаў. У 1992 г. у краіне афіцыйна выдавалася 140 найменняў перыядычных выданняў на беларускай і 159 на рускай мовах. Аднак адзіная штодзённая беларускамоўная газета «Звязда» выходзіла накладам 80 000 асобнікаў, у той час, калі ўсе рускамоўныя штодзённыя газеты мелі больш за мільённыя наклады. Да таго ж, выходзіла яшчэ і 241 дзвюхмоўнае выданне. Такое становішча яскрава сімваліза вала адкрытасць пытання вызначэння нацыянальнай ідэнтычнасці ў Беларусі.

Неабходна адзначыць, што ў сродках масавай інфармацыі і пасля абвяшчэння незалежнасці дамінавалі дзяржаўныя органы, уплыў дзяржавы яшчэ больш узрос у выніку эканамічнага крызісу. Толькі адзін Савет Міністраў фінансаваў дзесятак рэспубліканскіх газет і часопісаў. Затое ў Беларусі і сёння няма ніводнай незалежнай штодзённай газеты. Распад Савецкага Саюза перадвызначыў рух у бок правінцыялізацыі Беларусі, бо парушыліся шматлікія інфармацыйныя каналы, а альтэрнатыўныя не былі створаныя. Пры гэтым замежная інфармацыя па-ранейшаму прыходзіла на Беларусь праз Маскву29.

У верасні 1992 г. адбылося аднаўленне палітычнай барацьбы за ўладу, што было выклікана адмовай Вярхоўнага Савета падтрымаць ініцыятыву БНФ і іншых нацыянальна-дэмакратычных партый па зборы подпісаў за правядзенне рэферэндума аб перавыбарах Вярхоўнага Савета ўвосень 1992 г. Вярхоўны Савет, заклапочаны захаваннем сваіх прывілеяў, не выканаў свайго абяцання аб правядзенні датэрміновых выбараў і ў сакавіку 1994 г. (яны былі прапанаваныя ў якасці кампрамісу), хоць ужо з восені 1993 г. і прафсаюзы, і заснаваная ў снежні 1991 г. Партыя камуністаў Беларусі (КПБ) рашуча выступілі за роспуск парламента. У выніку з восені 1993 г. палітычныя сілы знаходзіліся ў стане перманент най палітычнай барацьбы.

Прэзідэнцкія выбары ў ліпені 1994 г. былі першымі пасля выбараў у Вярхоўны Савет у сакавіку 1990 г. — у астатніх былых савецкіх рэспубліках палітычныя лідэры здолелі легітымізаваць дзяржаўную незалежнасць і, адпаведна, саміх сябе з дапамогаю выбараў шмат раней30. Такім чынам, у Беларусі былі асабліва моцныя палітычная апатыя і недавер да ўсіх дзяржаўных інстанцый з боку шырокіх пластоў насельніцтва. Пры гэтым факт неправядзення выбараў спрыяў кансервацыі тагачаснага палітычнага спектра, а запас легітымнасці, якім цяпер валодаў новы абраны прэзідэнт перад парламентам, зрабіўся потым асновай вострага канфлікту галін улады ў 1995 і 1996 г.

Захаванне грамадскага парадку з'явілася адной з галоўных мэтаў беларускай урадавай палітыкі, асабліва ў галіне эканомікі 31. Каб прадухіліць паўтарэнне масавых забастовак красавіка 1991 г., урад Кебіча аддаваў вялікую ўвагу захаванню сацыяльнай стабільнасці, хоць такая палітыка субсідавання і ільгот з мэтаю пазбегнуць беспрацоўя і закрыцця прадпрыем стваў, на самай справе, мела вынікам перанапружанне дзяржавы і блакаванне эканамічнай рэформы. Відаць, урад разлічваў, што яго стратэгія, накіраваная на тое, каб пазбегнуць сацыяльных выдаткаў шокавай тэрапіі, прынясе яму пэўныя палітычныя дывідэнды. Менавіта таму ўладныя колы пагадзіліся на існаванне высокіх тэмпаў росту інфляцыі, якая дасягала 40% на месяц. Разам з тым адсутнічала дакладнае разуменне рэформаў, хоць урад заўсёды адзначаў, што мэта яго палітыкі — сацыяльна арыентаваная рынкавая эканоміка. Урадавая праграма прыватызацыі на чэшскі ўзор была, на самай справе, выключна сацыяльна арыентаваная, аднак у 1994 г. прыватызаванымі сталіся толькі 5% дзяржаўнай маёмасці. Пры гэтым наменклатура выдатна забяспечвала ўласныя эканамічныя інтарэсы і паступова пачала пераўтварацца ў тып «буржуазіі на эмбрыянальным этапе развіцця» 32. Сацыяльная ідэя дамінавала і ў часе інстытуцыйных рэформаў у палітычнай сферы, яскравым доказам чаго было прыняцце 15 сакавіка 1994 г. новай Канстытуцыі, якая абвясціла Беларусь краінай прававой і сацыяльна-дзяржаўнай дэмакратыі.

Артыкул здадзены ў сакавіку 1998 г.

Пераклад Алега Сувалава

ДАДАТАК:

* Паводле перапісу 1999 г.: Беларусы — 81%; Рускія — 11%; Палякі — 3,9%; Украінцы — 2%; Яўрэі — 0,3%; Астатнія — 1,2%; Поўная колькасць жыхароў — 10,045 млн. Крыніца: Население Республики Беларусь. Итоги переписи населения Республики Беларусь 1999 года. Статистический сборник. Минск, 2000. С.136. (Рэд.)

1 Адамович А. Куропаты, Хатынь, Чернобыль // Литературная газета. № 33. 5.8.1990.
2 Staniszkis J. Dilemmata der Demokratie in Osteuropa // Deppe R. / Dubiel H. / Rцdel H. (выд.): Demokratischer Umbruch in Osteuropa. Frankfurt/Main. С. 326—347, тут старонка 331.
3 Гл.: Smith А. Nations and Nationalizm in a Global Era. Cambridge: Polity Press, 1995. С. 80 і далей.
4 Гл. напрыклад: Simon G. Nationalismus und Nationaltatenpolitik in der Sowietunion. Von der totalitaren Diktatur zur nachstalinischen Gesellschaft. Baden-Baden, 1986. С. 58 і далей.
5 Што тычыцца дадзеных працэсаў павышэння пісьменнасці, асіміляцыі, індустрыялі зацыі і урбанізацыі, а таксама ўсеагульных дэмаграфічных і тэрытарыяльных зменаў, гл.: Guthier L. The Belorussians: National Identification and Assimilation, 1897—1970 // Soviet Studies 29 (1977). С. 37—61, 270—283, а таксама Sahm A. Die wei?russische Nationalbewegung nach der Katastrophe von Tschernobyl 1986_1991. Munster, 1994. C. 16—21.
6 Адамушка У. Палітычныя рэпрэсіі 20—50-х гадоў на Беларусі. Мн., 1994. С. 8—15. Згодна з самымі высокімі ацэнкамі, ахвярамі рэпрэсій сталі 2 млн. чалавек. Даследаванне Адамушкі ўяўляе сабой толькі першую спробу апісаць увесь працэс палітычных рэпрэсій у БССР.
7 Гл.: Nicholas P. Vakar. Belorussia: The Making of a Nation. A Case Study. Cambridge: Mass. 1956. С. 210.
8 Гл.: Urban М. An algrebra of Soviet power. Elite circulation in the Belorussian Republic 1966—1989. Cambridge University Press 1989. С. 14.
9 Гл. да гэтага: Lewin М. Gorbatschows neue Politik. Frankfurt/Main, 1988. С. 36—44, а таксама Margolina S. Ru?land: die nichtzivile Gesellschaft. Reinbeck bei Hamburg, 1994. С.104—110.
10 Белоруссия — Россия. Модель постсоветской интеграции // Независимая газета. 21.03.1996.
11 Фурман Д., Буховец О. Белорусское самосознание и белорусская политика // Свободная мысль. № 1. 1996. С.61.
12 Sahm A. Die wei?russische Nationalbewegung nach der Katastrophe von Tschernobyl 1986—1991. Munster, 1994. N. 21—23.
13 Sahm A. Op. cit. С. 56, 64—71.
14 У ліпені 1989 г. з каля 40.000 сяброў БНФ прыкладна 10—15% уваходзілі ў КПСС, 40% паходзілі з асяроддзя працоўных, 30% сяброў належалі да інтэлігенцыі, 20% былі служачымі. Жанчыны складалі толькі 10% з агульнай колькасці сяброў. Прадстаўніцтва розных нацыянальнасцяў прыблізна адпавядала іх частцы ў агульнай колькасці жыхароў Беларусі: 75% беларусы, 20% рускія, 5% прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў. Гл.: Белорусская трибуна. № 10. 1989. С. 2.
15 Для азнаямлення з супрацьстаяннем камуністаў з БНФ гл.: Неформальные объединения в политической жизни республики. Мн., 1990, а таксама вялікую колькасць артыкулаў у часопісе «Политический собеседник».
16 Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў, напрыклад, часта называў Пазняка «Апосталам нацыі» або «Пасланцам божым». Гл.: Васіль Быкаў. Лідэр. Нататкі да палітычнага партрэта Зянона Пазняка; ён жа. Збор твораў у шасці тамах. Т.6. Мн., 1994. С. 528—533. Гл.: Фурман Д., Буховец О. Белорусское самосознание... с. 63, якія кажуць пра «культ асобы» ўнутры БНФ. Пазіцыі Пазняка пахіснуліся толькі пасля няўдалых парламенцкіх выбараў у траўні 1995 г., калі Юры Хадыка прапанаваў падзяліць БНФ на партыю і рух з рознымі назвамі і старшынямі. Гл.: Падзелу БНФ на партыю і рух не адбылося // Свабода. № 24. 16.06.1995. С.4. Аргументам Пазняка, які тлумачыў нізкія паказчыкі на парламенцкіх выбарах, была нізкая нацыянальная свядомасць насельніцтва, з-за чаго нацыянальная стратэгія не магла быць падтрымана бальшынёй, хоць і з'яўлялася інвестыцыяй у будучыню. Такім чынам, ацаніць паспяховасць яго дзейнасці было немагчыма.
17 Фурман Д., Буховец О. Белорусское самосознание... С. 64.
18 Падрабязнае выкладанне палітычнай сітуацыі ў Беларусі ў 1986—91 г. гл.: Sahm A. Die weiЯrussische Nationalbewegung. С. 24—52.
19 Дадатковай прычынай можа служыць абвяшчэнне суверэнітэта Расіяй і Ўкраінай. Паколькі абвяшчэнне суверэнітэта адбылося адразу пасля вяртання з Масквы старшыні Вярхоўнага Савета М.Дземянцея, можна меркаваць, што гэты крок быў зроблены па просьбе Масквы, каб зменшыць уплыў астатніх нацыянальных рухаў.
20 Гл.: Sahm A. Die wei?russische Nationalbewegung. С. 72—108, асабліва с. 128—131. Там (с. 128—131) маецца таксама поўны пераклад дэкларацыі пра беларускі суверэнітэт.
21 Гл.: Sahm А. Die wei?russische Nationalbewegung. С. 43—48.
22 Staniszkis J. The Ontology of Socialism. Oxford: Claredon Press, 1992. С. 15 і далей.
23 Ужо ў красавіку 1991 г. Дземянцей адкрыта запатрабаваў увядзення агульнасаюзна га надзвычайнага стану, каб уратаваць адзінства краіны.
24 Так, напрыклад, у канцы 1990 г. 61,3% насельніцтва падтрымалі актыўную рэалізацыю дзяржаўнай праграмы, накіраванай на спрыянне развіццю беларускай мовы. Sahm A. Die weiЯrussische Nationalbewegung. С. 590.
25 Гл.: Sahm A. Die wei?russische Nationalbewegung. С. 109—118.
26 Гл.: Sahm A. Politische Konstruktionsversuche wei?russischer Identitat. Zur Bedeutung des Ruckgriffs auf die unabgechlossene wei?russische Nationalstaftsbildung // Jahrbucher fur Geschichte Osteuropas. 42 (1994). С. 541—561, тут с. 547.
27 Кебич В. Экономика, нравственность, культура — столпы нашей государственности // Ракурс. № 1. 1993. С. № 3—17, тут с. 12.
28 Улетку 1995 г. прэзідэнт Лукашэнка пагражаў спецыяльным загадам забараніць выданне менавіта гэтых падручнікаў па гісторыі. Але, паколькі стварэнне падручнікаў патрабуе шмат часу, ён вырашыў паступова замяніць былыя падручнікі на новыя. Гл.: Школьники будут учиться сразу по трём учебникам // Белорусская деловая газета. № 51. 12.08.1996. С.5.
29 Гл.: Sahm А. Politische Konstruktionsversuche. С. 550—553.
30 Нават сам БНФ быў не вельмі зацікаўлены ў правядзенні рэферэндума, які тычыцца нацыянальнай незалежнасці, бо асцерагаўся адмоўных вынікаў. У гэтым таксама выявілася амбівалентнае стаўленне БНФ да дэмакратычных працэдураў, што тлумачыцца беларускай нацыянальнай асаблівасцю. Гл.: Фурман Д., Буховец О. Белорусское самосознание... С.63. Паводле дадзеных апытанняў грамадскай думкі, ужо ў 1992 г. праз некалькі месяцаў пасля распаду Савецкага Саюза, 47,9 % беларускіх грамадзян лічылі аднаўленне СССР неабходнасцю. Гл.: Карбалевич В. Особенности националь ного возрождения в Беларуси // Корецкий А. (выд.) Трансформация цивилизационно -культурного пространства бывшего СССР. Москва, 1994. С.230—234. Тут с. 230.
31 Для азнаямлення з беларускай эканамічнай палітыкай гл.: Pankov V. Die wirtschaftliche Transformation Wei?russlands // Osteuropa—Wirtschaft, 40 год выд. (1995). № 1. С. 1—12.
32 Гл.: Zagorul'skaja О. The System of Interest Representation in the Republik of Belarus // Klaus Segbers/Stephan De Spigeleire (выд.): Post-Soviet Puzzie. Mapping the Politikal Economy of the Former Soviet Union, 4 т. Baden-Baden, 1995. Т.3. С.657—683, тут с. 662—667.
33 Stanizkis J. Ontology. С.7.
34 Праграма Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» . Менск, 30 траўня 1993.
35 Гл.: Пазьняк З. «Национальное государство есть наивысшая культурная и общественная ценность» // Нёман. 1993. № 6. С. 19—22, а таксама: О русском империализме и его опасности // Народная газета. 15-17.01.1994. Тут Пазняк зноў прэтэндуе на «восточное этническое расселение белорусов в Российской Федерации», і канкрэтна ў Бранскай, Пскоўскай і Смаленскай абласцях. У 1993 г. у праграме БНФ усё ж падкрэслена адвяргаецца план змянення межаў, замест чаго ён імкнецца да культурнай аўтаноміі ў адпаведных дзяржавах — апрача згаданых расійскіх абласцей, яшчэ ў Вільнюскай вобласці ў Літве і ў рэгіёне Беласток у Польшчы.
36 Гл.: Хадыка Ю. Нацыяналізм як канструктыўная сіла // Беларускі ПЭН-Цэнтр (выд): Другі міжнародны кангрэс у абарону дэмакратыі і культуры. «Незалежная прэса: свабода і адказнасць». Мінск, 1996. С. 81—85.
37 Гл.: Объединенная гражданскай партия (ОГП): Программа действий // Акадэмія навук Беларусі / Аддзел навуковай інфармацыі па гуманітарных навуках Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Палітычныя партыі Беларусі. Мінск, 1996. С.362—364, тут с. 364.
38 Программа Партии коммунистов Беларуси // Народный голос, 23.06.1993; Программа Аграрной партии Беларуси // Белорусская нива, 30.12.1994.
39 Гл.: Sahm А. Politische Konstruktionsversuche. С 559. Як вынік узмацнення камуністычных сіл, для якіх пахаваныя ў Курапатах з'яўляліся ахвярамі фашысцкага рэжыму, Курапаты зноў сталі аб'ектам спрэчак.
40 Гл.: Sahm A. Politische Konstruktionsversuche. С. 553—557, а таксама Sahm A. Kein politischer Fruhling in Belarus. Das Scheitern der Parlamentswahlen im Mai 1995 und die Verselbststandingungstendenzen der Exekutive // Osteuropa, 42, (1995). С.1021—1033, тут на с. 1023—1026.
41 Як яскравы прыклад (параўнай): Люди, будьте бдительны! В республике запахло фашизмом! Обращение к народу Беларуси председателя Верховного Совета Республики Беларусь С.Шарецкого // Народная воля. № 81. 1996, верасень.
42 Sahm A. Kein politischer Fruhling. C.1030 і далей.
43 Да свайго абрання прэзідэнтам Лукашэнка, 1954 г. нараджэння, абраны ў 1990 г. у Вярхоўны Савет, быў старшынёй саўгаса «Гарадзец» у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Да свайго абрання ён ні разу не быў на Захадзе. Таму пасля заняцця пасады яго палітычны стыль аўтаматычна павінен быў быць больш правінцыйным. Гл.: Палітрук. Дырэктар. Прэзідэнт? // Век. № 25, 1—6.07.1994.
44 Гл.: На белорусском полигоне // Известия. 20.06.1996.
45 Гл.: Manicke_Gyogyosi E. Zum Stellenwert symbolischer Politik in den Institutionalisierungsprozessen postsozialistischer Gesellschaften // Offentliche Konfliktdiskurse um Restitution von Gerechtigkeit, politische Verantwortung und nationale Identitat. Frankfurt, 1996. С.13—28. Тут с.21.
46 Сярод іншых да іх належалі юрысты Дз.Булахаў і В.Ганчар, якія займалі кіраўнічыя пасады ў дэмакратычнай апазіцыі. Яны належалі да кола маладых людзей, якія не паходзілі з партыйнага апарату. Яны падтрымлівалі Лукашэнку ў час яго перадвыбарчай кампаніі з памылковым жаданнем правесці з яго дапамогаю рашучыя эканамічныя рэформы. Гл.: Знакомьтесь: команда Лукашенко // Известия. 13.07.1994.
47 Гл.: Аб грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне // Cвабода. № 55. 26.07.1996; Заявление участников «круглого стола», представляющих ведущие политические партии, движения, профессиональные союзы Республики Беларусь // Cвабода. № 65. 30.08.1996.
48 Гл.: Компартия запрещена // Белорусская газета. 2.09.1996.
49 С «режимом Лукашенко» будут «вооруженно бороться» // Знамя юности. 3.07.1996. У чэрвеньскім выпуску «Независимой газеты» згаданае інтэрв'ю пад назваю «Возможна вооруженная борьба с режимом Лукашенко» немагчыма было знайсці.
50 Я цярплю і буду цярпець колькі трэба і якія заўгодна нягоды, працаваць не пакладаючы рук, без сну і адпачынку, але толькі калі буду перакананы ў шчаслівай будучыні сваёй Радзімы — Беларусі // Народная газета. 10.03.1995. С.1.
51 Рэальны арсенал сілавых сродкаў знаходзіцца, безумоўна, у распараджэнні аднаго толькі прэзідэнта. Розныя нацыяналістычныя спартыўныя аб'яднанні, створаныя пасля 1992 г. у ценю БНФ, не валодалі рэальным патэнцыялам сілы.
52 Гл.: Sahm А. Politische Konstruktionsversuche. С. 547 і далей.
53 Гл. напрыклад: «Спасибо за Россию!» Встречи Президента на столинской земле // Белорусская нива. 18.04.1996.
54 Гл.: Замяталін У. «Митинг — это акция, инициаторами которой стали обанкротив шиеся политики» // Белорусская нива. 26.03.1996; ён жа: «Белорусские избиратели перевели позняковский фронт в антинародный» // Советская Белоруссия. 18.04.1996.
55 Политдиалоги. Богданкевич С. — Калякин С.: «Беларусь нуждается не в политизированной, а в эффективной экономике»//Народная газета. 12.03.1996. С.3.
56 Гл.: Стабілізацыя не губляючы суверэнітэту // Звязда. 14.06.1996; По пути интеграции // Народная газета. 14.06.1995.
57 Апрача іншага, адбыўся нечаканы кароткі візіт Лукашэнкі 7 верасня ў Маскву, а таксама кароткатэрміновае знаходжанне А.Лебедзя 13 верасня і Г.Зюганава 18-19 верасня ў Мінску. Гл.: Странный визит Александра Лебедя в Минск // Известия. 17.09.1996. Лебедь прилетел не к добру // Белорусская деловая газета. № 57. 16.09.1996.
58 Фурман Д., Буховец О. Белорусское самосознание... С.67.
59 Белоруссия—Россия. Модель постсоветской интеграции // Независимая газета. 21.3.1996. С.5.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Часовы нацыянальны кампраміс паміж наменклатурай і нацыянальным рухам у Беларусі ў 90-я гады

© Астрыд Зам ()

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.