Эканамічны калапс і палітычная палярызацыя: нацыянальная канцэпцыя і тлумачэнне гісторыі ў якасці сімвалічных барыкад у Беларусі ў 90-я гады

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Эканамічны калапс і палітычная палярызацыя: нацыянальная канцэпцыя і тлумачэнне гісторыі ў якасці сімвалічных барыкад у Беларусі ў 90-я гады. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2010-11-25

Увосень 1993 г. прэм'ер-міністр Кебіч быў вымушаны адкрыта прызнаць наяўнасць у краіне эканамічнага крызісу. Вынікам гэтага з'явілася значная страта даверу насельніцтва да ўрада Кебіча, імідж якога, перш за ўсё, абапіраўся на эканамічнае «ноў-хаў». Атмасфера эканамічнага крызісу і доўгай перадвыбарчай барацьбы прывяла да своеасаблівай ідэалагічнай вайны паміж палітычнымі дзеячамі, пры гэтым свядома інсцэніраваны дуалізм БНФ і камуністаў сведчыў аб дыстанцыі паміж імі і шырокімі коламі насельніцтва. «Сімвалічнымі барыкадамі» 33 былі адрозненні ў тлумачэнні паняццяў «нацыя» і «народ», а таксама інтэрпрэтацыя гістарычных падзеяў (цікава, што экалагічная тэматыка амаль цалкам знікла з грамадскай дыскусіі).

Сваёй новай праграмай 34, прынятай у траўні 1993 г., БНФ заявіў пра сябе як палітычную сілу з цэнтрысцкай самасвядомасцю, якая арыентавалася на ідэалы справядлівасці, усеагульны дабрабыт і салідарнасць, з вызначэннем наменклатуры ў якасці свайго галоўнага ворага. Аднак БНФ адмяжоўваўся як ад бальшавізма (20-я г. як час найвышэйшага нацыянальнага росквіту ўжо ні словам не згадваюцца), так і ад «скрайняга лібералізму і індывідуалізму». Апошняе выявілася ў тым, што БНФ надаў аднолькавае значэнне правам нацыі і індывідуальным правам чалавека. Такім чынам, Фронт стаў на пазіцыі прымардыяльнага разумення нацыі, згодна з якім людзі паводле сваёй прыроды належаць да пэўных этнічных аб'яднанняў з цвёрдымі межамі. З-за гістарычных складанасцяў, звязаных з адмежаваннем беларускага этнасу ад (каталіцкай) Польшчы і ад (праваслаўнай) Расіі, змены нацыяналь най прыналежнасці на аснове асіміляцыі, паводле меркавання беларускіх нацыяналістаў, не існуе: яны лічаць, што каталікі з'яўляюцца спаланізаванымі, а праваслаўныя — русіфікаванымі беларусамі. Такі погляд патрабуе вызначаць беларускія межы ў адпаведнасці з мінулымі этнічнымі пасяленнямі, якія былі картаграфічна зафіксаваныя некаторымі вучонымі паміж 1875 і 1921 г.35. Пры гэтым нацыянальная самасвядомасць, асабліва веданне беларускай мовы, і «маральнае здароўе» народа супадаюць адно з адным. Сяброўскія адносіны да Расіі ўрадаў Кебіча і Лукашэнкі нацыяналістамі адмаўляюцца як падпарадкаванне «іншаземнаму панаванню». Аднак паралельна з такім разуменнем нацыі ў БНФ выказваецца думка і аб нацыянальнай талерантнасці, узорам якой лічыцца мультынацыянальнае і мультыканфесійнае Вялікае Княства Літоўскае. Увогуле ж, у прадстаўнікоў БНФ не выяўляюцца супярэчнасці паміж нацыянальнымі пазіцыямі і дэмакратычнымі каштоўнасцямі 36.

Галоўным адрозненнем Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі (АГП) ад БНФ з'яўляецца, разам з пытаннямі рынкавай эканомікі, розніца ў нацыянальнай канцэпцыі. АГП, створаная ў траўні 1995 г. пасля злучэння Аб'яднанай Дэмакратычнай Партыі і Грамадзянскай Партыі, лічыць нацыю гісторыка-культурным феноменам або злучнасцю адзінай палітычнай волі, якая заўсёды падпарадкавана індывідуальным правам чалавека. Таму, паводле меркавання гэтай партыі, неабходна аднолькава развіваць беларуска- і рускамоўныя аспекты беларускай культуры (у прынцыпе, яна прызнае беларусаў нацыяй, якая і па сённяшні дзень размаўляе па-руску)37 . Тым не менш, для лібералаў «нацыя» і «незалежнасць» з'яўляюцца ўстойлівымі каштоўнасцямі, у той час калі ў праграмах аграрыяў і камуністаў гэтыя тэрміны ўвогуле адсутнічаюць 38. Замест іх выкарыстоўваюцца паняцці «народ», «суверэнітэт», а таксама «дзяржаўнасць». У адрозненне ад камуністаў, аграрыі больш выразна выказваюць канцэпцыю дзяржаўнай самастойнасці: з іх пункту гледжання, нацыянальную самасвядомасць неабходна фармаваць, але пры гэтым прапаноўваецца разглядаць вёску ў якасці адзінага носьбіта нацыянальных традыцый і выратавальніка дзяржаўнай самастойнасці. Абедзве партыі, але асабліва КПБ, у сваіх дакументах не ўхвалялі прынятых захадаў у галіне беларусізацыі і патрабавалі прызнання ў якасці раўнапраўных дзяржаўных моваў беларускай і рускай. Пры гэтым КПБ у сваёй праграме выказвалася за аднаўленне Саюза, а аграрыі ставілі сабе на мэце толькі канфедэратыўнае аб'яднанне былых савецкіх рэспублік.

У Рэспубліцы Беларусь існавалі толькі два новыя нацыянальныя святы: Дзень канстытуцыі 15 сакавіка і Дзень незалежнасці 27 ліпеня, хоць у гэты дзень парламентам была абвешчана не незалежнасць, а суверэнітэт. Пры гэтым 3 ліпеня, дзень вызвалення БССР ад нямецкіх захопнікаў, засланяў сабой 27 ліпеня, які паводле дзяржаўных цырымоній амаль што не адрозніваўся ад апошняга. Таму не дзіўна, што ўлетку 1996 г. прэзідэнт Лукашэнка прапанаваў адмяніць праз рэферэндум свята 27 ліпеня і абвясціць Днём рэспублікі 3 ліпеня. Усе спробы БНФ стварыць спецыфічна беларускія святы, як, напрыклад, 25 сакавіка — дзень, калі была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка (БНР), не ўдаліся. Выразным намерам БНФ было таксама стварэнне слаўнай беларускай гісторыі і вызваленне ад дамінавальнай канцэпцыі папярэдняй фазы, згодна з якой нацыя, у першую чаргу, была прадстаўлена грамадствам, аб'яднаным вопытам пакут. Так, напрыклад, 8 верасня быў абвешчаны БНФ Днём беларускай вайсковай славы ў сувязі з перамогаю пад Воршай у 1514 г. войскаў Вялікага Княства Літоўскага над войскамі Маскоўскага Княства. Камуністычныя арганізацыі ацанілі гэта як доказ антыславянс кага шавінізму БНФ, а з 1993 г. улады забаранілі фронту праводзіць шэсці на 8 верасня. Такім чынам, гэты дзень атрымаў у БНФ значэнне сімвалічнай канфрантацыі з афіцыйнай уладай, аналагічна мерапрыемствам у Курапатах на Дзяды, што праводзіліся ў савецкі час39. Паколькі насельніцтва надавала вялікае значэнне ваенным успамінам, БНФ імкнуўся таксама зарэзерваваць за сабою і даты, звязаныя з перамогаю ў другой сусветнай вайне. Таму ўвесну 1994 г. Фронтам быў створаны «Дэмакратычны Саюз Ветэранаў», а 3 ліпеня 1994 г. галоўныя мерапрыемствы, прысвечаныя 50-годдзю вызвалення, ледзве не скончыліся гвалтоўным сутыкненнем паміж камуністычнымі і нацыянал-дэмакратычнымі саюзамі ветэранаў.

У сродках масавай інфармацыі таксама разгарнулася дыскусія наконт таго, як трэба ацэньваць вайну і перамогу. Праблема пераемнасці БНФ, якая ўвесь час прысутнічае, хоць і ў латэнтнай форме, выявілася ў тэндэнцыі да ідэалізацыі беларускіх нацыянальных арганізацый, адноўленых у 1942—43 г. рэйхскамісарам Кубэ. Гэты факт паспяхова выкарыстоўваецца неабальшавіцкімі арганізацыямі як аргумент, каб заклеймаваць БНФ як фашысцкую арганізацыю. Нацыянал-дэмакраты ж у адказ абвяшчаюць «фашыстамі» або «камуна-фашыстамі» і камуністаў, і ўрад Лукашэнкі. У траўні 1995 г. напярэдадні парламенцкіх выбараў Лукашэнка скарыстоўваў папрок у фашызме для шырокамашабнай кампаніі, накіраванай супраць БНФ. У лістападзе 1996 г. у час падрыхтоўчых работ да рэферэндума, які датычыў новай канстытуцыі, папрокі ў фашызме зноў адыгралі істотную ролю ў палітычнай барацьбе 40. Цяпер іх скарыстоўвалі камуністы і аграрыі супраць прэзідэнта пасля стварэння ўлетку 1996 г. кааліцыі з нацыянал-дэмакратамі з мэтаю прадухілення адзінаасобнай дыктатуры Лукашэнкі.

Артыкул здадзены ў сакавіку 1998 г.

Пераклад Алега Сувалава

ДАДАТАК:

* Паводле перапісу 1999 г.: Беларусы — 81%; Рускія — 11%; Палякі — 3,9%; Украінцы — 2%; Яўрэі — 0,3%; Астатнія — 1,2%; Поўная колькасць жыхароў — 10,045 млн. Крыніца: Население Республики Беларусь. Итоги переписи населения Республики Беларусь 1999 года. Статистический сборник. Минск, 2000. С.136. (Рэд.)

1 Адамович А. Куропаты, Хатынь, Чернобыль // Литературная газета. № 33. 5.8.1990.
2 Staniszkis J. Dilemmata der Demokratie in Osteuropa // Deppe R. / Dubiel H. / Rцdel H. (выд.): Demokratischer Umbruch in Osteuropa. Frankfurt/Main. С. 326—347, тут старонка 331.
3 Гл.: Smith А. Nations and Nationalizm in a Global Era. Cambridge: Polity Press, 1995. С. 80 і далей.
4 Гл. напрыклад: Simon G. Nationalismus und Nationaltatenpolitik in der Sowietunion. Von der totalitaren Diktatur zur nachstalinischen Gesellschaft. Baden-Baden, 1986. С. 58 і далей.
5 Што тычыцца дадзеных працэсаў павышэння пісьменнасці, асіміляцыі, індустрыялі зацыі і урбанізацыі, а таксама ўсеагульных дэмаграфічных і тэрытарыяльных зменаў, гл.: Guthier L. The Belorussians: National Identification and Assimilation, 1897—1970 // Soviet Studies 29 (1977). С. 37—61, 270—283, а таксама Sahm A. Die wei?russische Nationalbewegung nach der Katastrophe von Tschernobyl 1986_1991. Munster, 1994. C. 16—21.
6 Адамушка У. Палітычныя рэпрэсіі 20—50-х гадоў на Беларусі. Мн., 1994. С. 8—15. Згодна з самымі высокімі ацэнкамі, ахвярамі рэпрэсій сталі 2 млн. чалавек. Даследаванне Адамушкі ўяўляе сабой толькі першую спробу апісаць увесь працэс палітычных рэпрэсій у БССР.
7 Гл.: Nicholas P. Vakar. Belorussia: The Making of a Nation. A Case Study. Cambridge: Mass. 1956. С. 210.
8 Гл.: Urban М. An algrebra of Soviet power. Elite circulation in the Belorussian Republic 1966—1989. Cambridge University Press 1989. С. 14.
9 Гл. да гэтага: Lewin М. Gorbatschows neue Politik. Frankfurt/Main, 1988. С. 36—44, а таксама Margolina S. Ru?land: die nichtzivile Gesellschaft. Reinbeck bei Hamburg, 1994. С.104—110.
10 Белоруссия — Россия. Модель постсоветской интеграции // Независимая газета. 21.03.1996.
11 Фурман Д., Буховец О. Белорусское самосознание и белорусская политика // Свободная мысль. № 1. 1996. С.61.
12 Sahm A. Die wei?russische Nationalbewegung nach der Katastrophe von Tschernobyl 1986—1991. Munster, 1994. N. 21—23.
13 Sahm A. Op. cit. С. 56, 64—71.
14 У ліпені 1989 г. з каля 40.000 сяброў БНФ прыкладна 10—15% уваходзілі ў КПСС, 40% паходзілі з асяроддзя працоўных, 30% сяброў належалі да інтэлігенцыі, 20% былі служачымі. Жанчыны складалі толькі 10% з агульнай колькасці сяброў. Прадстаўніцтва розных нацыянальнасцяў прыблізна адпавядала іх частцы ў агульнай колькасці жыхароў Беларусі: 75% беларусы, 20% рускія, 5% прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў. Гл.: Белорусская трибуна. № 10. 1989. С. 2.
15 Для азнаямлення з супрацьстаяннем камуністаў з БНФ гл.: Неформальные объединения в политической жизни республики. Мн., 1990, а таксама вялікую колькасць артыкулаў у часопісе «Политический собеседник».
16 Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў, напрыклад, часта называў Пазняка «Апосталам нацыі» або «Пасланцам божым». Гл.: Васіль Быкаў. Лідэр. Нататкі да палітычнага партрэта Зянона Пазняка; ён жа. Збор твораў у шасці тамах. Т.6. Мн., 1994. С. 528—533. Гл.: Фурман Д., Буховец О. Белорусское самосознание... с. 63, якія кажуць пра «культ асобы» ўнутры БНФ. Пазіцыі Пазняка пахіснуліся толькі пасля няўдалых парламенцкіх выбараў у траўні 1995 г., калі Юры Хадыка прапанаваў падзяліць БНФ на партыю і рух з рознымі назвамі і старшынямі. Гл.: Падзелу БНФ на партыю і рух не адбылося // Свабода. № 24. 16.06.1995. С.4. Аргументам Пазняка, які тлумачыў нізкія паказчыкі на парламенцкіх выбарах, была нізкая нацыянальная свядомасць насельніцтва, з-за чаго нацыянальная стратэгія не магла быць падтрымана бальшынёй, хоць і з'яўлялася інвестыцыяй у будучыню. Такім чынам, ацаніць паспяховасць яго дзейнасці было немагчыма.
17 Фурман Д., Буховец О. Белорусское самосознание... С. 64.
18 Падрабязнае выкладанне палітычнай сітуацыі ў Беларусі ў 1986—91 г. гл.: Sahm A. Die weiЯrussische Nationalbewegung. С. 24—52.
19 Дадатковай прычынай можа служыць абвяшчэнне суверэнітэта Расіяй і Ўкраінай. Паколькі абвяшчэнне суверэнітэта адбылося адразу пасля вяртання з Масквы старшыні Вярхоўнага Савета М.Дземянцея, можна меркаваць, што гэты крок быў зроблены па просьбе Масквы, каб зменшыць уплыў астатніх нацыянальных рухаў.
20 Гл.: Sahm A. Die wei?russische Nationalbewegung. С. 72—108, асабліва с. 128—131. Там (с. 128—131) маецца таксама поўны пераклад дэкларацыі пра беларускі суверэнітэт.
21 Гл.: Sahm А. Die wei?russische Nationalbewegung. С. 43—48.
22 Staniszkis J. The Ontology of Socialism. Oxford: Claredon Press, 1992. С. 15 і далей.
23 Ужо ў красавіку 1991 г. Дземянцей адкрыта запатрабаваў увядзення агульнасаюзна га надзвычайнага стану, каб уратаваць адзінства краіны.
24 Так, напрыклад, у канцы 1990 г. 61,3% насельніцтва падтрымалі актыўную рэалізацыю дзяржаўнай праграмы, накіраванай на спрыянне развіццю беларускай мовы. Sahm A. Die weiЯrussische Nationalbewegung. С. 590.
25 Гл.: Sahm A. Die wei?russische Nationalbewegung. С. 109—118.
26 Гл.: Sahm A. Politische Konstruktionsversuche wei?russischer Identitat. Zur Bedeutung des Ruckgriffs auf die unabgechlossene wei?russische Nationalstaftsbildung // Jahrbucher fur Geschichte Osteuropas. 42 (1994). С. 541—561, тут с. 547.
27 Кебич В. Экономика, нравственность, культура — столпы нашей государственности // Ракурс. № 1. 1993. С. № 3—17, тут с. 12.
28 Улетку 1995 г. прэзідэнт Лукашэнка пагражаў спецыяльным загадам забараніць выданне менавіта гэтых падручнікаў па гісторыі. Але, паколькі стварэнне падручнікаў патрабуе шмат часу, ён вырашыў паступова замяніць былыя падручнікі на новыя. Гл.: Школьники будут учиться сразу по трём учебникам // Белорусская деловая газета. № 51. 12.08.1996. С.5.
29 Гл.: Sahm А. Politische Konstruktionsversuche. С. 550—553.
30 Нават сам БНФ быў не вельмі зацікаўлены ў правядзенні рэферэндума, які тычыцца нацыянальнай незалежнасці, бо асцерагаўся адмоўных вынікаў. У гэтым таксама выявілася амбівалентнае стаўленне БНФ да дэмакратычных працэдураў, што тлумачыцца беларускай нацыянальнай асаблівасцю. Гл.: Фурман Д., Буховец О. Белорусское самосознание... С.63. Паводле дадзеных апытанняў грамадскай думкі, ужо ў 1992 г. праз некалькі месяцаў пасля распаду Савецкага Саюза, 47,9 % беларускіх грамадзян лічылі аднаўленне СССР неабходнасцю. Гл.: Карбалевич В. Особенности националь ного возрождения в Беларуси // Корецкий А. (выд.) Трансформация цивилизационно -культурного пространства бывшего СССР. Москва, 1994. С.230—234. Тут с. 230.
31 Для азнаямлення з беларускай эканамічнай палітыкай гл.: Pankov V. Die wirtschaftliche Transformation Wei?russlands // Osteuropa—Wirtschaft, 40 год выд. (1995). № 1. С. 1—12.
32 Гл.: Zagorul'skaja О. The System of Interest Representation in the Republik of Belarus // Klaus Segbers/Stephan De Spigeleire (выд.): Post-Soviet Puzzie. Mapping the Politikal Economy of the Former Soviet Union, 4 т. Baden-Baden, 1995. Т.3. С.657—683, тут с. 662—667.
33 Stanizkis J. Ontology. С.7.
34 Праграма Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» . Менск, 30 траўня 1993.
35 Гл.: Пазьняк З. «Национальное государство есть наивысшая культурная и общественная ценность» // Нёман. 1993. № 6. С. 19—22, а таксама: О русском империализме и его опасности // Народная газета. 15-17.01.1994. Тут Пазняк зноў прэтэндуе на «восточное этническое расселение белорусов в Российской Федерации», і канкрэтна ў Бранскай, Пскоўскай і Смаленскай абласцях. У 1993 г. у праграме БНФ усё ж падкрэслена адвяргаецца план змянення межаў, замест чаго ён імкнецца да культурнай аўтаноміі ў адпаведных дзяржавах — апрача згаданых расійскіх абласцей, яшчэ ў Вільнюскай вобласці ў Літве і ў рэгіёне Беласток у Польшчы.
36 Гл.: Хадыка Ю. Нацыяналізм як канструктыўная сіла // Беларускі ПЭН-Цэнтр (выд): Другі міжнародны кангрэс у абарону дэмакратыі і культуры. «Незалежная прэса: свабода і адказнасць». Мінск, 1996. С. 81—85.
37 Гл.: Объединенная гражданскай партия (ОГП): Программа действий // Акадэмія навук Беларусі / Аддзел навуковай інфармацыі па гуманітарных навуках Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Палітычныя партыі Беларусі. Мінск, 1996. С.362—364, тут с. 364.
38 Программа Партии коммунистов Беларуси // Народный голос, 23.06.1993; Программа Аграрной партии Беларуси // Белорусская нива, 30.12.1994.
39 Гл.: Sahm А. Politische Konstruktionsversuche. С 559. Як вынік узмацнення камуністычных сіл, для якіх пахаваныя ў Курапатах з'яўляліся ахвярамі фашысцкага рэжыму, Курапаты зноў сталі аб'ектам спрэчак.
40 Гл.: Sahm A. Politische Konstruktionsversuche. С. 553—557, а таксама Sahm A. Kein politischer Fruhling in Belarus. Das Scheitern der Parlamentswahlen im Mai 1995 und die Verselbststandingungstendenzen der Exekutive // Osteuropa, 42, (1995). С.1021—1033, тут на с. 1023—1026.
41 Як яскравы прыклад (параўнай): Люди, будьте бдительны! В республике запахло фашизмом! Обращение к народу Беларуси председателя Верховного Совета Республики Беларусь С.Шарецкого // Народная воля. № 81. 1996, верасень.
42 Sahm A. Kein politischer Fruhling. C.1030 і далей.
43 Да свайго абрання прэзідэнтам Лукашэнка, 1954 г. нараджэння, абраны ў 1990 г. у Вярхоўны Савет, быў старшынёй саўгаса «Гарадзец» у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Да свайго абрання ён ні разу не быў на Захадзе. Таму пасля заняцця пасады яго палітычны стыль аўтаматычна павінен быў быць больш правінцыйным. Гл.: Палітрук. Дырэктар. Прэзідэнт? // Век. № 25, 1—6.07.1994.
44 Гл.: На белорусском полигоне // Известия. 20.06.1996.
45 Гл.: Manicke_Gyogyosi E. Zum Stellenwert symbolischer Politik in den Institutionalisierungsprozessen postsozialistischer Gesellschaften // Offentliche Konfliktdiskurse um Restitution von Gerechtigkeit, politische Verantwortung und nationale Identitat. Frankfurt, 1996. С.13—28. Тут с.21.
46 Сярод іншых да іх належалі юрысты Дз.Булахаў і В.Ганчар, якія займалі кіраўнічыя пасады ў дэмакратычнай апазіцыі. Яны належалі да кола маладых людзей, якія не паходзілі з партыйнага апарату. Яны падтрымлівалі Лукашэнку ў час яго перадвыбарчай кампаніі з памылковым жаданнем правесці з яго дапамогаю рашучыя эканамічныя рэформы. Гл.: Знакомьтесь: команда Лукашенко // Известия. 13.07.1994.
47 Гл.: Аб грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне // Cвабода. № 55. 26.07.1996; Заявление участников «круглого стола», представляющих ведущие политические партии, движения, профессиональные союзы Республики Беларусь // Cвабода. № 65. 30.08.1996.
48 Гл.: Компартия запрещена // Белорусская газета. 2.09.1996.
49 С «режимом Лукашенко» будут «вооруженно бороться» // Знамя юности. 3.07.1996. У чэрвеньскім выпуску «Независимой газеты» згаданае інтэрв'ю пад назваю «Возможна вооруженная борьба с режимом Лукашенко» немагчыма было знайсці.
50 Я цярплю і буду цярпець колькі трэба і якія заўгодна нягоды, працаваць не пакладаючы рук, без сну і адпачынку, але толькі калі буду перакананы ў шчаслівай будучыні сваёй Радзімы — Беларусі // Народная газета. 10.03.1995. С.1.
51 Рэальны арсенал сілавых сродкаў знаходзіцца, безумоўна, у распараджэнні аднаго толькі прэзідэнта. Розныя нацыяналістычныя спартыўныя аб'яднанні, створаныя пасля 1992 г. у ценю БНФ, не валодалі рэальным патэнцыялам сілы.
52 Гл.: Sahm А. Politische Konstruktionsversuche. С. 547 і далей.
53 Гл. напрыклад: «Спасибо за Россию!» Встречи Президента на столинской земле // Белорусская нива. 18.04.1996.
54 Гл.: Замяталін У. «Митинг — это акция, инициаторами которой стали обанкротив шиеся политики» // Белорусская нива. 26.03.1996; ён жа: «Белорусские избиратели перевели позняковский фронт в антинародный» // Советская Белоруссия. 18.04.1996.
55 Политдиалоги. Богданкевич С. — Калякин С.: «Беларусь нуждается не в политизированной, а в эффективной экономике»//Народная газета. 12.03.1996. С.3.
56 Гл.: Стабілізацыя не губляючы суверэнітэту // Звязда. 14.06.1996; По пути интеграции // Народная газета. 14.06.1995.
57 Апрача іншага, адбыўся нечаканы кароткі візіт Лукашэнкі 7 верасня ў Маскву, а таксама кароткатэрміновае знаходжанне А.Лебедзя 13 верасня і Г.Зюганава 18-19 верасня ў Мінску. Гл.: Странный визит Александра Лебедя в Минск // Известия. 17.09.1996. Лебедь прилетел не к добру // Белорусская деловая газета. № 57. 16.09.1996.
58 Фурман Д., Буховец О. Белорусское самосознание... С.67.
59 Белоруссия—Россия. Модель постсоветской интеграции // Независимая газета. 21.3.1996. С.5.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Эканамічны калапс і палітычная палярызацыя: нацыянальная канцэпцыя і тлумачэнне гісторыі ў якасці сімвалічных барыкад у Беларусі ў 90-я гады

© Астрыд Зам ()

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.