БЕЛАРУСЬ (последнее)
Рэспубліка Беларусь — нежаданы прадукт працэсу распаду Савецкага Саюза?
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Для таго, каб супрацьстаяць палітычнай апазіцыі і саступіць ціску савецкага цэнтра ў правядзенні рэформаў, КПБ згадзілася пайсці на некаторыя саступкі ў галіне нацыянальнай палітыкі. На X пленуме ЦК у чэрвені 1989 г. партыя вырашыла асудзіць сваю палітыку «нацыянальнага нігілізму» ў мінулым і абвясціла сваёй ініцыятывай палітыку «нацыянальнага адраджэння». Рэальнай прыкметай гэтай змененай тактыкі з'явілася прыняцце 26 студзеня 1990 г. напярэдадні выбараў у Вярхоўны Савет БССР «Закона аб мове», у выніку чаго беларуская мова атрымала статус адзінай дзяржаўнай мовы. Яшчэ раней сенсацыйным з'явілася прызнанне ў студзені 1992 г. дзяржаўнай следчай камісіяй пахаваных у Курапатах ахвярамі сталінскіх рэпрэсій. Але гэты крок ў першую чаргу неабходна разглядаць у рэчышчы польска-савецкіх расследаванняў расстрэлаў польскіх афіцэраў у Катыні, а не як вынік унутрыбеларускага грамадскага кансэнсуса.
У канцы 1990 г., калі ў БССР упершыню пасля другой сусветнай вайны паказчык нацыянальнага прыбытку зменшыўся да 1,4% і, такім чынам, эканамічны крызіс савецкай сістэмы ахапіў і Беларусь, урад пад кіраўніцтвам В.Кебіча зрабіў стаўку на гарызантальныя сувязі з асобнымі саюзнымі рэспублікамі. Такім чынам, Кебіч, ранейшы старшыня Дзяржплана, прадстаўнік фракцыі «прамыслоўцаў», або камуністаў-прагматы каў у КПБ, фарсіраваў працэс эканамічнай самастойнасці рэспублікі. Фактычна КПБ здолела захаваць адзінства на працягу ўсяго часу перабудовы. «Беларуская партыйная эліта — больш шчыра савецкая, чым эліта іншых рэспублік, не захопленая агульнай нацыянальнай хваляй (...), не спарадзіла ніякіх аналагаў Краўчуку, Гарбунову і Бразаўскасу» 17. Толькі некалькі вядомых партыйных функцыянераў 80-х г. канчаткова перайшлі ў нацыянал-дэмакратычны лагер, напрыклад, былы сакратар Мінскага камітэта партыі па ідэалагічных пытаннях Пётр Краўчанка, кіраўнік Міністэрства замежных спраў Беларусі з 1990 да 1994 г., зрабіўся значнай фігурай у беларускай сацыял-дэмакратыі. Ды ў чэрвені 1991 г. 33 дэпутаты стварылі фракцыю «Камуністы за дэмакратыю» пад кіраўніцт вам А.Лукашэнкі, які ў ліпені 1994 г. быў абраны першым прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 18.
Галоўная прычына страты даверу да камуністычнай партыі і маскоўскага цэнтралізму ў БССР была ў трохгадовай палітыцы замоўчвання сапраўдных маштабаў Чарнобыльскай катастрофы, якая наклала вялікі адбітак на рэспубліку: у красавіку 1986 г. 70% усіх радыеактыў ных выкідаў прыйшліся на БССР і закранулі 22% яе тэрыторыі з 2,2 мільёнамі насельніцтва. Аднак толькі 2 лютага 1989 г. з'явіліся першыя карты радыеактыўнага забруджвання мясцовасцяў (у тым ліку дзякуючы намаганням БНФ). У сувязі з гэтым замоўчванне наступстваў Чарнобыльскай катастрофы разглядалася як свядомы «генацыд» у дачыненні да беларускага народа з боку Масквы і партыі і было пастаўлена ў адзін шэраг са сталінскімі рэпрэсіямі і постсталінскай русіфікацыяй. Такое адзінства гістарычнага вопыту знішчэння народа ў савецкай сістэме з'явілася істотным палітычным аргументам для абгрунтавання неабходнасці нацыянальнай незалежнасці. Менавіта на гэтым БНФ заснаваў сваю праграму «маральнага аздараўлення», каб гарантаваць «захаванне нацыі».
Акцыі пратэсту і страйкі 1989-90 г. з удзелам вялікай колькасці людзей з забруджаных абласцей з'явіліся важкай падставай прыняцця беларускім праламентам 27 ліпеня 1990 г. Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР19. Новы нацыянальны курс павінен быў паспрыяць пашырэнню доступу да заходніх крыніц дапамогі, тым больш, што для гэтай мэты рэспубліка як сябра-заснавальнік ААН мела спецыяльнае месца для афіцыйных выступаў. Аднак урад, адначасова з эканамічнымі і панславісцкімі аргументамі, спасылаўся на фінансавыя праблемы рэспублікі ў барацьбе з наступствамі катастрофы, што з'яўлялася доказам неабходнасці захавання Савецкага Саюза20. Як вынік, на агульнасаюз ным рэферэндуме 17 сакавіка 1991 г. праект новага Саюзнага пагаднення быў падтрыманы ў БССР 82,7% галасоў (гэта самая вялікая колькасць пасля Сярэдняй Азіі).
Рэзкае павышэнне цэн 2 красавіка 1991 г., што не адпавядала абяцанням М.Гарбачова, дадзеным ім у лютым 1991 г. пад час наведвання Мінска і Гомеля, выклікала пазней хвалю агульнарэспубліканскіх страйкаў, што доўжыліся на працягу некалькіх тыдняў. Ім папярэднічала чатырохгадовая арганізацыйная фаза рабочых страйкавых камітэтаў і незалежных прафсаюзаў. Патрабаванні красавіцкіх страйкаў 1991 г. адрозніваліся тым, што яны ўпершыню абмяжоўваліся рэспубліканскімі праблемамі. Новы «рэгіянальны патрыятызм» рабочага руху лепш за ўсё выявіўся ў закліку рэспубліканскай канферэнцыі страйкавых камітэтаў да беларускай інтэлігенцыі выпрацаваць планы пераадолення эканамічнага крызісу ў «роднай Беларусі» 21. Але як і Чарнобыльскія, сацыяльныя рухі пратэсту былі арыентаваныя амаль выключна на сучасныя ім патэрналісцкія дзяржаўныя структуры, да забеспячэння функцый якіх яны і апелявалі. Гэтыя рухі дзейнічалі выключна ў межах самой сістэмы і калі толькі атрымлівалі жаданыя абяцанні ад дзяржаўных кіраўнікоў, натуральна, распадаліся 22.
У жніўні 1991 г. няўдалы путч пад кіраўніцтвам віцэ-прэзідэнта Савецкага Саюза Генадзя Янаева, як і трэба было чакаць, шчыра вітаўся беларускім партыйным кіраўніцтвам і часткаю Вярхоўнага Савета БССР разам з яго старшынёй М.Дземянцеем 23. Пасля было склікана пазачарговае пасяджэнне Вярхоўнага Савета, што адбылося 24—25 жніўня і дзе быў ажыццёўлены негалосны кампраміс паміж дэпутатамі КПБ і БНФ: яны разам падтрымалі палітычную і эканамічную незалежнасць Беларусі, часовае перапыненне дзейнасці КПБ і зняцце з пасады М.Дземянцея. 27 жніўня прэм'ер-міністр Кебіч, як і ўвесь Савет Міністраў, выйшлі са складу КПБ. Гэтым камуністычная партыя была толькі паслаблена, але небяспека таго, што камуністычная наменклатура будзе імкнуцца выжыць з дапамогай нацыянал-камуністычнага рэжыму, была даволі рэальная. 19 верасня паралельна з пераназовам краіны ў Рэспубліку Беларусь Вярхоўны Савет абраў сваім старшынёй і кіраўніком дзяржавы С.Шушкевіча, чалавека нацыянальнага кампрамісу, які аднак не меў уласнага лобі ў парламенце. Грунтам ягонага ўплыву быў толькі маральны аўтарытэт прафесара атамнай фізікі, незалежнага ад наменклатуры. Адначасова парламент узаконіў дзяржаўную сімволіку новай рэспублікі, бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня», выкарыстанне якіх было забаронена для БНФ на працягу апошніх двух гадоў. Аднак неабходна адзначыць, што адхіленне ад пасады Дземянцея і абранне Шушкевіча з'явіліся адзінай значнай кадравай зменай у вышэйшых колах улады.
Такім чынам, дзяржаўную самастойнасць і наступны распад Савецкага Саюза нельга абазначаць як свядомую мэту беларускай дзяржаўнай палітыкі, хоць яны і не з'явіліся поўнай нечаканасцю для беларуска га грамадства. У канцы 1991 г. можна было канстатаваць надзіва шырокі ўплыў беларускага нацыянальнага руху, які і без атрымання палітычнай улады змог ажыццявіць шматлікія ідэі і заваяваць некаторую прыхільнасць сярод насельніцтва 24. Такі ўплыў БНФ тлумачыцца ўзаемадзеян нем розных фактараў: уласнай дзейнасці, рэфарматарскага ціску цэнтральнага маскоўскага ўрада, увядзення вольных выбараў як сродку самалегітымізацыі партыйнага апарату і эканамічнага інтарэсу фракцыі прамыслоўцаў унутры КПБ. Доўгатэрміновасць гэтых поспехаў у вялікай ступені залежала ад таго, якія намаганні былі або маглі быць зроблены з боку дзяржавы для зацвярджэння нацыянальна-дзяржаўнай ідэі.
Артыкул здадзены ў сакавіку 1998 г.
Пераклад Алега Сувалава
ДАДАТАК:
* Паводле перапісу 1999 г.: Беларусы — 81%; Рускія — 11%; Палякі — 3,9%; Украінцы — 2%; Яўрэі — 0,3%; Астатнія — 1,2%; Поўная колькасць жыхароў — 10,045 млн. Крыніца: Население Республики Беларусь. Итоги переписи населения Республики Беларусь 1999 года. Статистический сборник. Минск, 2000. С.136. (Рэд.)
1 Адамович А. Куропаты, Хатынь, Чернобыль // Литературная газета. № 33. 5.8.1990.
2 Staniszkis J. Dilemmata der Demokratie in Osteuropa // Deppe R. / Dubiel H. / Rцdel H. (выд.): Demokratischer Umbruch in Osteuropa. Frankfurt/Main. С. 326—347, тут старонка 331.
3 Гл.: Smith А. Nations and Nationalizm in a Global Era. Cambridge: Polity Press, 1995. С. 80 і далей.
4 Гл. напрыклад: Simon G. Nationalismus und Nationaltatenpolitik in der Sowietunion. Von der totalitaren Diktatur zur nachstalinischen Gesellschaft. Baden-Baden, 1986. С. 58 і далей.
5 Што тычыцца дадзеных працэсаў павышэння пісьменнасці, асіміляцыі, індустрыялі зацыі і урбанізацыі, а таксама ўсеагульных дэмаграфічных і тэрытарыяльных зменаў, гл.: Guthier L. The Belorussians: National Identification and Assimilation, 1897—1970 // Soviet Studies 29 (1977). С. 37—61, 270—283, а таксама Sahm A. Die wei?russische Nationalbewegung nach der Katastrophe von Tschernobyl 1986_1991. Munster, 1994. C. 16—21.
6 Адамушка У. Палітычныя рэпрэсіі 20—50-х гадоў на Беларусі. Мн., 1994. С. 8—15. Згодна з самымі высокімі ацэнкамі, ахвярамі рэпрэсій сталі 2 млн. чалавек. Даследаванне Адамушкі ўяўляе сабой толькі першую спробу апісаць увесь працэс палітычных рэпрэсій у БССР.
7 Гл.: Nicholas P. Vakar. Belorussia: The Making of a Nation. A Case Study. Cambridge: Mass. 1956. С. 210.
8 Гл.: Urban М. An algrebra of Soviet power. Elite circulation in the Belorussian Republic 1966—1989. Cambridge University Press 1989. С. 14.
9 Гл. да гэтага: Lewin М. Gorbatschows neue Politik. Frankfurt/Main, 1988. С. 36—44, а таксама Margolina S. Ru?land: die nichtzivile Gesellschaft. Reinbeck bei Hamburg, 1994. С.104—110.
10 Белоруссия — Россия. Модель постсоветской интеграции // Независимая газета. 21.03.1996.
11 Фурман Д., Буховец О. Белорусское самосознание и белорусская политика // Свободная мысль. № 1. 1996. С.61.
12 Sahm A. Die wei?russische Nationalbewegung nach der Katastrophe von Tschernobyl 1986—1991. Munster, 1994. N. 21—23.
13 Sahm A. Op. cit. С. 56, 64—71.
14 У ліпені 1989 г. з каля 40.000 сяброў БНФ прыкладна 10—15% уваходзілі ў КПСС, 40% паходзілі з асяроддзя працоўных, 30% сяброў належалі да інтэлігенцыі, 20% былі служачымі. Жанчыны складалі толькі 10% з агульнай колькасці сяброў. Прадстаўніцтва розных нацыянальнасцяў прыблізна адпавядала іх частцы ў агульнай колькасці жыхароў Беларусі: 75% беларусы, 20% рускія, 5% прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў. Гл.: Белорусская трибуна. № 10. 1989. С. 2.
15 Для азнаямлення з супрацьстаяннем камуністаў з БНФ гл.: Неформальные объединения в политической жизни республики. Мн., 1990, а таксама вялікую колькасць артыкулаў у часопісе «Политический собеседник».
16 Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў, напрыклад, часта называў Пазняка «Апосталам нацыі» або «Пасланцам божым». Гл.: Васіль Быкаў. Лідэр. Нататкі да палітычнага партрэта Зянона Пазняка; ён жа. Збор твораў у шасці тамах. Т.6. Мн., 1994. С. 528—533. Гл.: Фурман Д., Буховец О. Белорусское самосознание... с. 63, якія кажуць пра «культ асобы» ўнутры БНФ. Пазіцыі Пазняка пахіснуліся толькі пасля няўдалых парламенцкіх выбараў у траўні 1995 г., калі Юры Хадыка прапанаваў падзяліць БНФ на партыю і рух з рознымі назвамі і старшынямі. Гл.: Падзелу БНФ на партыю і рух не адбылося // Свабода. № 24. 16.06.1995. С.4. Аргументам Пазняка, які тлумачыў нізкія паказчыкі на парламенцкіх выбарах, была нізкая нацыянальная свядомасць насельніцтва, з-за чаго нацыянальная стратэгія не магла быць падтрымана бальшынёй, хоць і з'яўлялася інвестыцыяй у будучыню. Такім чынам, ацаніць паспяховасць яго дзейнасці было немагчыма.
17 Фурман Д., Буховец О. Белорусское самосознание... С. 64.
18 Падрабязнае выкладанне палітычнай сітуацыі ў Беларусі ў 1986—91 г. гл.: Sahm A. Die weiЯrussische Nationalbewegung. С. 24—52.
19 Дадатковай прычынай можа служыць абвяшчэнне суверэнітэта Расіяй і Ўкраінай. Паколькі абвяшчэнне суверэнітэта адбылося адразу пасля вяртання з Масквы старшыні Вярхоўнага Савета М.Дземянцея, можна меркаваць, што гэты крок быў зроблены па просьбе Масквы, каб зменшыць уплыў астатніх нацыянальных рухаў.
20 Гл.: Sahm A. Die wei?russische Nationalbewegung. С. 72—108, асабліва с. 128—131. Там (с. 128—131) маецца таксама поўны пераклад дэкларацыі пра беларускі суверэнітэт.
21 Гл.: Sahm А. Die wei?russische Nationalbewegung. С. 43—48.
22 Staniszkis J. The Ontology of Socialism. Oxford: Claredon Press, 1992. С. 15 і далей.
23 Ужо ў красавіку 1991 г. Дземянцей адкрыта запатрабаваў увядзення агульнасаюзна га надзвычайнага стану, каб уратаваць адзінства краіны.
24 Так, напрыклад, у канцы 1990 г. 61,3% насельніцтва падтрымалі актыўную рэалізацыю дзяржаўнай праграмы, накіраванай на спрыянне развіццю беларускай мовы. Sahm A. Die weiЯrussische Nationalbewegung. С. 590.
25 Гл.: Sahm A. Die wei?russische Nationalbewegung. С. 109—118.
26 Гл.: Sahm A. Politische Konstruktionsversuche wei?russischer Identitat. Zur Bedeutung des Ruckgriffs auf die unabgechlossene wei?russische Nationalstaftsbildung // Jahrbucher fur Geschichte Osteuropas. 42 (1994). С. 541—561, тут с. 547.
27 Кебич В. Экономика, нравственность, культура — столпы нашей государственности // Ракурс. № 1. 1993. С. № 3—17, тут с. 12.
28 Улетку 1995 г. прэзідэнт Лукашэнка пагражаў спецыяльным загадам забараніць выданне менавіта гэтых падручнікаў па гісторыі. Але, паколькі стварэнне падручнікаў патрабуе шмат часу, ён вырашыў паступова замяніць былыя падручнікі на новыя. Гл.: Школьники будут учиться сразу по трём учебникам // Белорусская деловая газета. № 51. 12.08.1996. С.5.
29 Гл.: Sahm А. Politische Konstruktionsversuche. С. 550—553.
30 Нават сам БНФ быў не вельмі зацікаўлены ў правядзенні рэферэндума, які тычыцца нацыянальнай незалежнасці, бо асцерагаўся адмоўных вынікаў. У гэтым таксама выявілася амбівалентнае стаўленне БНФ да дэмакратычных працэдураў, што тлумачыцца беларускай нацыянальнай асаблівасцю. Гл.: Фурман Д., Буховец О. Белорусское самосознание... С.63. Паводле дадзеных апытанняў грамадскай думкі, ужо ў 1992 г. праз некалькі месяцаў пасля распаду Савецкага Саюза, 47,9 % беларускіх грамадзян лічылі аднаўленне СССР неабходнасцю. Гл.: Карбалевич В. Особенности националь ного возрождения в Беларуси // Корецкий А. (выд.) Трансформация цивилизационно -культурного пространства бывшего СССР. Москва, 1994. С.230—234. Тут с. 230.
31 Для азнаямлення з беларускай эканамічнай палітыкай гл.: Pankov V. Die wirtschaftliche Transformation Wei?russlands // Osteuropa—Wirtschaft, 40 год выд. (1995). № 1. С. 1—12.
32 Гл.: Zagorul'skaja О. The System of Interest Representation in the Republik of Belarus // Klaus Segbers/Stephan De Spigeleire (выд.): Post-Soviet Puzzie. Mapping the Politikal Economy of the Former Soviet Union, 4 т. Baden-Baden, 1995. Т.3. С.657—683, тут с. 662—667.
33 Stanizkis J. Ontology. С.7.
34 Праграма Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» . Менск, 30 траўня 1993.
35 Гл.: Пазьняк З. «Национальное государство есть наивысшая культурная и общественная ценность» // Нёман. 1993. № 6. С. 19—22, а таксама: О русском империализме и его опасности // Народная газета. 15-17.01.1994. Тут Пазняк зноў прэтэндуе на «восточное этническое расселение белорусов в Российской Федерации», і канкрэтна ў Бранскай, Пскоўскай і Смаленскай абласцях. У 1993 г. у праграме БНФ усё ж падкрэслена адвяргаецца план змянення межаў, замест чаго ён імкнецца да культурнай аўтаноміі ў адпаведных дзяржавах — апрача згаданых расійскіх абласцей, яшчэ ў Вільнюскай вобласці ў Літве і ў рэгіёне Беласток у Польшчы.
36 Гл.: Хадыка Ю. Нацыяналізм як канструктыўная сіла // Беларускі ПЭН-Цэнтр (выд): Другі міжнародны кангрэс у абарону дэмакратыі і культуры. «Незалежная прэса: свабода і адказнасць». Мінск, 1996. С. 81—85.
37 Гл.: Объединенная гражданскай партия (ОГП): Программа действий // Акадэмія навук Беларусі / Аддзел навуковай інфармацыі па гуманітарных навуках Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Палітычныя партыі Беларусі. Мінск, 1996. С.362—364, тут с. 364.
38 Программа Партии коммунистов Беларуси // Народный голос, 23.06.1993; Программа Аграрной партии Беларуси // Белорусская нива, 30.12.1994.
39 Гл.: Sahm А. Politische Konstruktionsversuche. С 559. Як вынік узмацнення камуністычных сіл, для якіх пахаваныя ў Курапатах з'яўляліся ахвярамі фашысцкага рэжыму, Курапаты зноў сталі аб'ектам спрэчак.
40 Гл.: Sahm A. Politische Konstruktionsversuche. С. 553—557, а таксама Sahm A. Kein politischer Fruhling in Belarus. Das Scheitern der Parlamentswahlen im Mai 1995 und die Verselbststandingungstendenzen der Exekutive // Osteuropa, 42, (1995). С.1021—1033, тут на с. 1023—1026.
41 Як яскравы прыклад (параўнай): Люди, будьте бдительны! В республике запахло фашизмом! Обращение к народу Беларуси председателя Верховного Совета Республики Беларусь С.Шарецкого // Народная воля. № 81. 1996, верасень.
42 Sahm A. Kein politischer Fruhling. C.1030 і далей.
43 Да свайго абрання прэзідэнтам Лукашэнка, 1954 г. нараджэння, абраны ў 1990 г. у Вярхоўны Савет, быў старшынёй саўгаса «Гарадзец» у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Да свайго абрання ён ні разу не быў на Захадзе. Таму пасля заняцця пасады яго палітычны стыль аўтаматычна павінен быў быць больш правінцыйным. Гл.: Палітрук. Дырэктар. Прэзідэнт? // Век. № 25, 1—6.07.1994.
44 Гл.: На белорусском полигоне // Известия. 20.06.1996.
45 Гл.: Manicke_Gyogyosi E. Zum Stellenwert symbolischer Politik in den Institutionalisierungsprozessen postsozialistischer Gesellschaften // Offentliche Konfliktdiskurse um Restitution von Gerechtigkeit, politische Verantwortung und nationale Identitat. Frankfurt, 1996. С.13—28. Тут с.21.
46 Сярод іншых да іх належалі юрысты Дз.Булахаў і В.Ганчар, якія займалі кіраўнічыя пасады ў дэмакратычнай апазіцыі. Яны належалі да кола маладых людзей, якія не паходзілі з партыйнага апарату. Яны падтрымлівалі Лукашэнку ў час яго перадвыбарчай кампаніі з памылковым жаданнем правесці з яго дапамогаю рашучыя эканамічныя рэформы. Гл.: Знакомьтесь: команда Лукашенко // Известия. 13.07.1994.
47 Гл.: Аб грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне // Cвабода. № 55. 26.07.1996; Заявление участников «круглого стола», представляющих ведущие политические партии, движения, профессиональные союзы Республики Беларусь // Cвабода. № 65. 30.08.1996.
48 Гл.: Компартия запрещена // Белорусская газета. 2.09.1996.
49 С «режимом Лукашенко» будут «вооруженно бороться» // Знамя юности. 3.07.1996. У чэрвеньскім выпуску «Независимой газеты» згаданае інтэрв'ю пад назваю «Возможна вооруженная борьба с режимом Лукашенко» немагчыма было знайсці.
50 Я цярплю і буду цярпець колькі трэба і якія заўгодна нягоды, працаваць не пакладаючы рук, без сну і адпачынку, але толькі калі буду перакананы ў шчаслівай будучыні сваёй Радзімы — Беларусі // Народная газета. 10.03.1995. С.1.
51 Рэальны арсенал сілавых сродкаў знаходзіцца, безумоўна, у распараджэнні аднаго толькі прэзідэнта. Розныя нацыяналістычныя спартыўныя аб'яднанні, створаныя пасля 1992 г. у ценю БНФ, не валодалі рэальным патэнцыялам сілы.
52 Гл.: Sahm А. Politische Konstruktionsversuche. С. 547 і далей.
53 Гл. напрыклад: «Спасибо за Россию!» Встречи Президента на столинской земле // Белорусская нива. 18.04.1996.
54 Гл.: Замяталін У. «Митинг — это акция, инициаторами которой стали обанкротив шиеся политики» // Белорусская нива. 26.03.1996; ён жа: «Белорусские избиратели перевели позняковский фронт в антинародный» // Советская Белоруссия. 18.04.1996.
55 Политдиалоги. Богданкевич С. — Калякин С.: «Беларусь нуждается не в политизированной, а в эффективной экономике»//Народная газета. 12.03.1996. С.3.
56 Гл.: Стабілізацыя не губляючы суверэнітэту // Звязда. 14.06.1996; По пути интеграции // Народная газета. 14.06.1995.
57 Апрача іншага, адбыўся нечаканы кароткі візіт Лукашэнкі 7 верасня ў Маскву, а таксама кароткатэрміновае знаходжанне А.Лебедзя 13 верасня і Г.Зюганава 18-19 верасня ў Мінску. Гл.: Странный визит Александра Лебедя в Минск // Известия. 17.09.1996. Лебедь прилетел не к добру // Белорусская деловая газета. № 57. 16.09.1996.
58 Фурман Д., Буховец О. Белорусское самосознание... С.67.
59 Белоруссия—Россия. Модель постсоветской интеграции // Независимая газета. 21.3.1996. С.5.

Опубликовано 25 ноября 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Рэспубліка Беларусь — нежаданы прадукт працэсу распаду Савецкага Саюза?
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1290704271 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций