Дачыненні з Расіяй як люстэрка ўнутрыпалітычных канфліктаў у Беларусі ў 90-я гады

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Дачыненні з Расіяй як люстэрка ўнутрыпалітычных канфліктаў у Беларусі ў 90-я гады. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2010-11-25

Расія з'яўляецца істотным фактарам знешняга ўплыву на ўнутранае развіццё Беларусі як у палітычным, так і ў эканамічным сэнсе. Залежнасць Беларусі на 80% ад энергапаставак з Расіі і адсюль высокая запазычанасць, якая ў 1993 г. была выкарыстана расійскім урадам як сродак палітычнага ціску, прывяла да аслаблення адчування неабходнасці незалежнасці Беларусі ва ўрадавых колах. Як вынік, з верасня 1993 г., пасля згаданага эканамічнага краху, гэтымі коламі былі зробленыя крокі на шляху да збліжэння з Расіяй, як, напрыклад, стварэнне адзінага расійска-беларускага валютнага саюза. БНФ жа, наадварот, патрабаваў праз выхад са складу Садружнасці Незалежных Дзяржаваў (СНД) адмежавацца ад Расіі і выступіў за рашучую празаходнюю арыентацыю краіны. У якасці канкрэтнай альтэрнатывы БНФ разглядаў ідэю «Балтыйска-Чар наморскага Саюза», што адпавядала традыцыі Вялікага Княства Літоўскага. У афіцыйнай лініі Міністэрства замежных справаў Беларусь уяўлялася ў якасці патэнцыйнага Брусэля Ўсходняй Еўропы, моста паміж заходняй і ўсходняй цывілізацыямі. Аднак гэтая ідэя з 1993 г. саступіла месца ўсходняй арыентацыі краіны.

У 1993 г. галоўным спрэчным пытаннем пабудовы беларуска -расійскіх дачыненняў была адмова ад пазіцыі нейтралітэту (замацаванай у абвяшчэнні суверэнітэту), калі рэспубліка далучылася да дамоўленасцяў аб калектыўнай бяспецы краінаў СНД. У 1992 г. прэм'ер-міністр В.Кебіч ухваліў ідэю нейтралітэту, аднак увесну 1993 г., спасылаючыся на значэнне ваеннай прамысловасці Беларусі, абвясціў, што эканамічны саюз з Расіяй немагчымы без адначасовага стварэння ваеннага саюза. У час вырашэння гэтых спрэчных пытанняў старшыня парламента С.Шушкевіч упершыню заняў рашучую пазіцыю і выступіў супраць далучэння да дамоўленасці аб калектыўнай бяспецы, патрабуючы правесці рэферэндум па гэтым пытанні (прапанова, аднак, не мела поспеху). Гэтае супрацьстаянне выклікала ў 1993 г. першую магчымасць вынясення вотуму недаверу Шушкевічу ў беларускім парламенце. А ў студзені 1994 г. правядзенне чацвёртага, на гэты раз паспяховага, вотуму недаверу, таксама з'явілася вынікам пазіцыі Шушкевіча, звязанай з незалежнасцю Беларусі ў пытаннях палітыкі бяспекі. Тым не менш, у новай беларускай Канстытуцыі былі замацаваныя як мэты дзяржавы прынцып нейтралітэту і стварэнне бяз'ядзернай зоны52.

У перадвыбарчай барацьбе за пасаду прэзідэнта абодва кандыдаты — і Кебіч, і Лукашэнка — імкнуліся пераўзысці адзін аднаго ў выяўленні сяброўскіх пачуццяў да Расіі. Паразу Кебіча можна патлумачыць і тым, што ў яго імкненні да стварэння адзінага валютнага саюза з Расіяй выразна праглядалася нерэальная перадвыбарчая абяцанка. Лукашэнка ж казыраў тым, што ў снежні 1991 г. у беларускім парламенце ён выступіў супраць ратыфікацыі Белавежскіх пагадненняў і быў праціўнікам распаду Савецкага Саюза.

Такім чынам, Лукашэнка, як і камуністычныя колы, падтрымлі ваў тэзіс пра «ўдар у спіну», згодна з якім распад Савецкага Саюза з'явіўся падставаю крызіса і гэты працэс неабходна павярнуць назад. Падобная аргументацыя палягчалася і тым, што эканамічны крызіс у Беларусі, паводле статыстычных дадзеных, і сапраўды супаў з распадам Савецкага Саюза. Але настальгія бальшыні вясковага насельніцтва апалітычная і з'яўляецца выразнікам шырока распаўсюджанага крызісу арыентацыі, тугою многіх людзей па стабільным жыцці мінулых гадоў. Так, напрыклад, правал на парламенцкіх выбарах «чырвона-карычневых» арганізацый, накшталт Славянскага Сабора «Белая Русь», паказаў, што ідэалогіі, звернутыя ў мінулае, амаль не карыстаюцца падтрымкай сярод насельніцтва. І насуперак усім планам славянізацыі і саветызацыі, Лукашэнка заўсёды вяртаўся да нацыянальнай дзяржаўнай незалежнасці як асновы для пераадолення крызісу ў Беларусі. Палітыка збліжэння з Расіяй, якая дасягнула найвышэйшай адзнакі пры падпісанні розных пагадненняў 2 красавіка 1996 г. у Маскве, з'явілася свядомай стратэгіяй для кампенсацыі адсутнасці курса рэформаў. Але насельніцтва спадзяецца на канкрэтнае паляпшэнне эканамічнай сітуацыі ад збліжэння з Расіяй, і ў выпадку, калі гэтыя надзеі не апраўдаюцца, палітыка інтэграцыі можа аказацца контрпрадукцыйнай для ўрада Лукашэнкі 53.

Падпісанне пагадненняў з Расіяй выклікала цяжкі палітычны крызіс у Беларусі, які адлюстраваўся ў пяці масавых дэманстрацыях у сакавіку і красавіку 1996 г., пад час якіх былі арыштаваныя многія кіраўнікі БНФ. Здавалася, што Лукашэнка імкнецца да канчатковага знішчэння Фронта як палітычнай сілы, які пасля правалу на апошніх парламенцкіх выбарах быў вымушаны весці пазапарламенцкую барацьбу і імкнуўся падобнымі акцыямі манапалізаваць свой апазіцыйны статус54. Да гэтага часу ПКБ і аграрыі яшчэ праводзілі дэманстрацыі ў падтрымку палітыкі прэзідэнта, але ўжо можна было прасачыць, што іх партыйная эліта разглядала збліжэнне з Расіяй хутчэй функцыянальна, аддаючы перавагу суверэнітэту Беларусі. Так, напрыклад, старшыня кампартыі Сяргей Калякін фактычна пацвердзіў, што заключэнне мытнага саюза з Расіяй у 1995 г. прынесла Беларусі і эканамічныя страты55. Старшыня аграрнай партыі таксама падкрэсліў, што ўжо позна казаць пра канфедэрацыю або федэрацыю і што прадметам перамоваў можа быць толькі саюз незалежных дзяржаваў 56.

Улетку 1996 г. распачаўся новы канфлікт паміж выканаўчай і заканадаўчай уладамі ў сувязі з рэферэндумам, які тычыўся новай канстытуцыі, прапанаванай прэзідэнтам. Расіі тут таксама адводзілася істотная роля, бо абодва бакі імкнуліся ўмацаваць свае пазіцыі з дапамогай Масквы57. Цяпер беларускаму прэзідэнту было цяжэй абвінаваціць у антырасійскіх настроях сваіх новых праціўнікаў — аграрыяў і камуністаў (як гэта было ў выпадку з БНФ) — і знайсці прапагандысцкую аргумента цыйную лінію для пераканання насельніцтва. Пасля перамогі Ельцына Лукашэнка, які ў перадвыбарчай кампаніі больш-менш адкрыта падтрымліваў камуністычнага кандыдата Зюганава, не мог быць цалкам перакананы ў расійскай падтрымцы. У адпаведнасці з гэтым у беларускага прэзідэнта адзначалася акцэнтаванне нацыянальнай незалежнасці на вербальным узроўні.

Можна канстатаваць, што ў пераважнай колькасці насельніцтва існуе парадаксальнае стаўленне да расійскага пытання. Не кажуць: мы не можам існаваць без рускіх, а толькі: мы не можам існаваць без Расіі. Гэта значыць, што большасць думае не пра поўную ліквідацыю дзяржаўнай незалежнасці, а пра асаблівы стан «пры Расіі»58. Гэтая акалічнасць пацвярджаецца і вынікамі апытанняў грамадскай думкі: бальшыня падтрымлівае стварэнне агульнай беларуска-расійскай дзяржавы, але хоча пры гэтым захаваць беларускі суверэнітэт. Таму фармальна ўжо шырока развітая інтэграцыя абедзвюх краінаў пагражае ператварыцца ў «вечнабуд».

Артыкул здадзены ў сакавіку 1998 г.

Пераклад Алега Сувалава

ДАДАТАК:

* Паводле перапісу 1999 г.: Беларусы — 81%; Рускія — 11%; Палякі — 3,9%; Украінцы — 2%; Яўрэі — 0,3%; Астатнія — 1,2%; Поўная колькасць жыхароў — 10,045 млн. Крыніца: Население Республики Беларусь. Итоги переписи населения Республики Беларусь 1999 года. Статистический сборник. Минск, 2000. С.136. (Рэд.)

1 Адамович А. Куропаты, Хатынь, Чернобыль // Литературная газета. № 33. 5.8.1990.
2 Staniszkis J. Dilemmata der Demokratie in Osteuropa // Deppe R. / Dubiel H. / Rцdel H. (выд.): Demokratischer Umbruch in Osteuropa. Frankfurt/Main. С. 326—347, тут старонка 331.
3 Гл.: Smith А. Nations and Nationalizm in a Global Era. Cambridge: Polity Press, 1995. С. 80 і далей.
4 Гл. напрыклад: Simon G. Nationalismus und Nationaltatenpolitik in der Sowietunion. Von der totalitaren Diktatur zur nachstalinischen Gesellschaft. Baden-Baden, 1986. С. 58 і далей.
5 Што тычыцца дадзеных працэсаў павышэння пісьменнасці, асіміляцыі, індустрыялі зацыі і урбанізацыі, а таксама ўсеагульных дэмаграфічных і тэрытарыяльных зменаў, гл.: Guthier L. The Belorussians: National Identification and Assimilation, 1897—1970 // Soviet Studies 29 (1977). С. 37—61, 270—283, а таксама Sahm A. Die wei?russische Nationalbewegung nach der Katastrophe von Tschernobyl 1986_1991. Munster, 1994. C. 16—21.
6 Адамушка У. Палітычныя рэпрэсіі 20—50-х гадоў на Беларусі. Мн., 1994. С. 8—15. Згодна з самымі высокімі ацэнкамі, ахвярамі рэпрэсій сталі 2 млн. чалавек. Даследаванне Адамушкі ўяўляе сабой толькі першую спробу апісаць увесь працэс палітычных рэпрэсій у БССР.
7 Гл.: Nicholas P. Vakar. Belorussia: The Making of a Nation. A Case Study. Cambridge: Mass. 1956. С. 210.
8 Гл.: Urban М. An algrebra of Soviet power. Elite circulation in the Belorussian Republic 1966—1989. Cambridge University Press 1989. С. 14.
9 Гл. да гэтага: Lewin М. Gorbatschows neue Politik. Frankfurt/Main, 1988. С. 36—44, а таксама Margolina S. Ru?land: die nichtzivile Gesellschaft. Reinbeck bei Hamburg, 1994. С.104—110.
10 Белоруссия — Россия. Модель постсоветской интеграции // Независимая газета. 21.03.1996.
11 Фурман Д., Буховец О. Белорусское самосознание и белорусская политика // Свободная мысль. № 1. 1996. С.61.
12 Sahm A. Die wei?russische Nationalbewegung nach der Katastrophe von Tschernobyl 1986—1991. Munster, 1994. N. 21—23.
13 Sahm A. Op. cit. С. 56, 64—71.
14 У ліпені 1989 г. з каля 40.000 сяброў БНФ прыкладна 10—15% уваходзілі ў КПСС, 40% паходзілі з асяроддзя працоўных, 30% сяброў належалі да інтэлігенцыі, 20% былі служачымі. Жанчыны складалі толькі 10% з агульнай колькасці сяброў. Прадстаўніцтва розных нацыянальнасцяў прыблізна адпавядала іх частцы ў агульнай колькасці жыхароў Беларусі: 75% беларусы, 20% рускія, 5% прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў. Гл.: Белорусская трибуна. № 10. 1989. С. 2.
15 Для азнаямлення з супрацьстаяннем камуністаў з БНФ гл.: Неформальные объединения в политической жизни республики. Мн., 1990, а таксама вялікую колькасць артыкулаў у часопісе «Политический собеседник».
16 Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў, напрыклад, часта называў Пазняка «Апосталам нацыі» або «Пасланцам божым». Гл.: Васіль Быкаў. Лідэр. Нататкі да палітычнага партрэта Зянона Пазняка; ён жа. Збор твораў у шасці тамах. Т.6. Мн., 1994. С. 528—533. Гл.: Фурман Д., Буховец О. Белорусское самосознание... с. 63, якія кажуць пра «культ асобы» ўнутры БНФ. Пазіцыі Пазняка пахіснуліся толькі пасля няўдалых парламенцкіх выбараў у траўні 1995 г., калі Юры Хадыка прапанаваў падзяліць БНФ на партыю і рух з рознымі назвамі і старшынямі. Гл.: Падзелу БНФ на партыю і рух не адбылося // Свабода. № 24. 16.06.1995. С.4. Аргументам Пазняка, які тлумачыў нізкія паказчыкі на парламенцкіх выбарах, была нізкая нацыянальная свядомасць насельніцтва, з-за чаго нацыянальная стратэгія не магла быць падтрымана бальшынёй, хоць і з'яўлялася інвестыцыяй у будучыню. Такім чынам, ацаніць паспяховасць яго дзейнасці было немагчыма.
17 Фурман Д., Буховец О. Белорусское самосознание... С. 64.
18 Падрабязнае выкладанне палітычнай сітуацыі ў Беларусі ў 1986—91 г. гл.: Sahm A. Die weiЯrussische Nationalbewegung. С. 24—52.
19 Дадатковай прычынай можа служыць абвяшчэнне суверэнітэта Расіяй і Ўкраінай. Паколькі абвяшчэнне суверэнітэта адбылося адразу пасля вяртання з Масквы старшыні Вярхоўнага Савета М.Дземянцея, можна меркаваць, што гэты крок быў зроблены па просьбе Масквы, каб зменшыць уплыў астатніх нацыянальных рухаў.
20 Гл.: Sahm A. Die wei?russische Nationalbewegung. С. 72—108, асабліва с. 128—131. Там (с. 128—131) маецца таксама поўны пераклад дэкларацыі пра беларускі суверэнітэт.
21 Гл.: Sahm А. Die wei?russische Nationalbewegung. С. 43—48.
22 Staniszkis J. The Ontology of Socialism. Oxford: Claredon Press, 1992. С. 15 і далей.
23 Ужо ў красавіку 1991 г. Дземянцей адкрыта запатрабаваў увядзення агульнасаюзна га надзвычайнага стану, каб уратаваць адзінства краіны.
24 Так, напрыклад, у канцы 1990 г. 61,3% насельніцтва падтрымалі актыўную рэалізацыю дзяржаўнай праграмы, накіраванай на спрыянне развіццю беларускай мовы. Sahm A. Die weiЯrussische Nationalbewegung. С. 590.
25 Гл.: Sahm A. Die wei?russische Nationalbewegung. С. 109—118.
26 Гл.: Sahm A. Politische Konstruktionsversuche wei?russischer Identitat. Zur Bedeutung des Ruckgriffs auf die unabgechlossene wei?russische Nationalstaftsbildung // Jahrbucher fur Geschichte Osteuropas. 42 (1994). С. 541—561, тут с. 547.
27 Кебич В. Экономика, нравственность, культура — столпы нашей государственности // Ракурс. № 1. 1993. С. № 3—17, тут с. 12.
28 Улетку 1995 г. прэзідэнт Лукашэнка пагражаў спецыяльным загадам забараніць выданне менавіта гэтых падручнікаў па гісторыі. Але, паколькі стварэнне падручнікаў патрабуе шмат часу, ён вырашыў паступова замяніць былыя падручнікі на новыя. Гл.: Школьники будут учиться сразу по трём учебникам // Белорусская деловая газета. № 51. 12.08.1996. С.5.
29 Гл.: Sahm А. Politische Konstruktionsversuche. С. 550—553.
30 Нават сам БНФ быў не вельмі зацікаўлены ў правядзенні рэферэндума, які тычыцца нацыянальнай незалежнасці, бо асцерагаўся адмоўных вынікаў. У гэтым таксама выявілася амбівалентнае стаўленне БНФ да дэмакратычных працэдураў, што тлумачыцца беларускай нацыянальнай асаблівасцю. Гл.: Фурман Д., Буховец О. Белорусское самосознание... С.63. Паводле дадзеных апытанняў грамадскай думкі, ужо ў 1992 г. праз некалькі месяцаў пасля распаду Савецкага Саюза, 47,9 % беларускіх грамадзян лічылі аднаўленне СССР неабходнасцю. Гл.: Карбалевич В. Особенности националь ного возрождения в Беларуси // Корецкий А. (выд.) Трансформация цивилизационно -культурного пространства бывшего СССР. Москва, 1994. С.230—234. Тут с. 230.
31 Для азнаямлення з беларускай эканамічнай палітыкай гл.: Pankov V. Die wirtschaftliche Transformation Wei?russlands // Osteuropa—Wirtschaft, 40 год выд. (1995). № 1. С. 1—12.
32 Гл.: Zagorul'skaja О. The System of Interest Representation in the Republik of Belarus // Klaus Segbers/Stephan De Spigeleire (выд.): Post-Soviet Puzzie. Mapping the Politikal Economy of the Former Soviet Union, 4 т. Baden-Baden, 1995. Т.3. С.657—683, тут с. 662—667.
33 Stanizkis J. Ontology. С.7.
34 Праграма Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» . Менск, 30 траўня 1993.
35 Гл.: Пазьняк З. «Национальное государство есть наивысшая культурная и общественная ценность» // Нёман. 1993. № 6. С. 19—22, а таксама: О русском империализме и его опасности // Народная газета. 15-17.01.1994. Тут Пазняк зноў прэтэндуе на «восточное этническое расселение белорусов в Российской Федерации», і канкрэтна ў Бранскай, Пскоўскай і Смаленскай абласцях. У 1993 г. у праграме БНФ усё ж падкрэслена адвяргаецца план змянення межаў, замест чаго ён імкнецца да культурнай аўтаноміі ў адпаведных дзяржавах — апрача згаданых расійскіх абласцей, яшчэ ў Вільнюскай вобласці ў Літве і ў рэгіёне Беласток у Польшчы.
36 Гл.: Хадыка Ю. Нацыяналізм як канструктыўная сіла // Беларускі ПЭН-Цэнтр (выд): Другі міжнародны кангрэс у абарону дэмакратыі і культуры. «Незалежная прэса: свабода і адказнасць». Мінск, 1996. С. 81—85.
37 Гл.: Объединенная гражданскай партия (ОГП): Программа действий // Акадэмія навук Беларусі / Аддзел навуковай інфармацыі па гуманітарных навуках Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Палітычныя партыі Беларусі. Мінск, 1996. С.362—364, тут с. 364.
38 Программа Партии коммунистов Беларуси // Народный голос, 23.06.1993; Программа Аграрной партии Беларуси // Белорусская нива, 30.12.1994.
39 Гл.: Sahm А. Politische Konstruktionsversuche. С 559. Як вынік узмацнення камуністычных сіл, для якіх пахаваныя ў Курапатах з'яўляліся ахвярамі фашысцкага рэжыму, Курапаты зноў сталі аб'ектам спрэчак.
40 Гл.: Sahm A. Politische Konstruktionsversuche. С. 553—557, а таксама Sahm A. Kein politischer Fruhling in Belarus. Das Scheitern der Parlamentswahlen im Mai 1995 und die Verselbststandingungstendenzen der Exekutive // Osteuropa, 42, (1995). С.1021—1033, тут на с. 1023—1026.
41 Як яскравы прыклад (параўнай): Люди, будьте бдительны! В республике запахло фашизмом! Обращение к народу Беларуси председателя Верховного Совета Республики Беларусь С.Шарецкого // Народная воля. № 81. 1996, верасень.
42 Sahm A. Kein politischer Fruhling. C.1030 і далей.
43 Да свайго абрання прэзідэнтам Лукашэнка, 1954 г. нараджэння, абраны ў 1990 г. у Вярхоўны Савет, быў старшынёй саўгаса «Гарадзец» у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Да свайго абрання ён ні разу не быў на Захадзе. Таму пасля заняцця пасады яго палітычны стыль аўтаматычна павінен быў быць больш правінцыйным. Гл.: Палітрук. Дырэктар. Прэзідэнт? // Век. № 25, 1—6.07.1994.
44 Гл.: На белорусском полигоне // Известия. 20.06.1996.
45 Гл.: Manicke_Gyogyosi E. Zum Stellenwert symbolischer Politik in den Institutionalisierungsprozessen postsozialistischer Gesellschaften // Offentliche Konfliktdiskurse um Restitution von Gerechtigkeit, politische Verantwortung und nationale Identitat. Frankfurt, 1996. С.13—28. Тут с.21.
46 Сярод іншых да іх належалі юрысты Дз.Булахаў і В.Ганчар, якія займалі кіраўнічыя пасады ў дэмакратычнай апазіцыі. Яны належалі да кола маладых людзей, якія не паходзілі з партыйнага апарату. Яны падтрымлівалі Лукашэнку ў час яго перадвыбарчай кампаніі з памылковым жаданнем правесці з яго дапамогаю рашучыя эканамічныя рэформы. Гл.: Знакомьтесь: команда Лукашенко // Известия. 13.07.1994.
47 Гл.: Аб грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне // Cвабода. № 55. 26.07.1996; Заявление участников «круглого стола», представляющих ведущие политические партии, движения, профессиональные союзы Республики Беларусь // Cвабода. № 65. 30.08.1996.
48 Гл.: Компартия запрещена // Белорусская газета. 2.09.1996.
49 С «режимом Лукашенко» будут «вооруженно бороться» // Знамя юности. 3.07.1996. У чэрвеньскім выпуску «Независимой газеты» згаданае інтэрв'ю пад назваю «Возможна вооруженная борьба с режимом Лукашенко» немагчыма было знайсці.
50 Я цярплю і буду цярпець колькі трэба і якія заўгодна нягоды, працаваць не пакладаючы рук, без сну і адпачынку, але толькі калі буду перакананы ў шчаслівай будучыні сваёй Радзімы — Беларусі // Народная газета. 10.03.1995. С.1.
51 Рэальны арсенал сілавых сродкаў знаходзіцца, безумоўна, у распараджэнні аднаго толькі прэзідэнта. Розныя нацыяналістычныя спартыўныя аб'яднанні, створаныя пасля 1992 г. у ценю БНФ, не валодалі рэальным патэнцыялам сілы.
52 Гл.: Sahm А. Politische Konstruktionsversuche. С. 547 і далей.
53 Гл. напрыклад: «Спасибо за Россию!» Встречи Президента на столинской земле // Белорусская нива. 18.04.1996.
54 Гл.: Замяталін У. «Митинг — это акция, инициаторами которой стали обанкротив шиеся политики» // Белорусская нива. 26.03.1996; ён жа: «Белорусские избиратели перевели позняковский фронт в антинародный» // Советская Белоруссия. 18.04.1996.
55 Политдиалоги. Богданкевич С. — Калякин С.: «Беларусь нуждается не в политизированной, а в эффективной экономике»//Народная газета. 12.03.1996. С.3.
56 Гл.: Стабілізацыя не губляючы суверэнітэту // Звязда. 14.06.1996; По пути интеграции // Народная газета. 14.06.1995.
57 Апрача іншага, адбыўся нечаканы кароткі візіт Лукашэнкі 7 верасня ў Маскву, а таксама кароткатэрміновае знаходжанне А.Лебедзя 13 верасня і Г.Зюганава 18-19 верасня ў Мінску. Гл.: Странный визит Александра Лебедя в Минск // Известия. 17.09.1996. Лебедь прилетел не к добру // Белорусская деловая газета. № 57. 16.09.1996.
58 Фурман Д., Буховец О. Белорусское самосознание... С.67.
59 Белоруссия—Россия. Модель постсоветской интеграции // Независимая газета. 21.3.1996. С.5.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Дачыненні з Расіяй як люстэрка ўнутрыпалітычных канфліктаў у Беларусі ў 90-я гады

© Астрыд Зам ()

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.