Антыбальшавiцкi рух y Беларусi (1919—1921)

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Антыбальшавiцкi рух y Беларусi (1919—1921). Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2010-11-25

Палiтычная сiтуацыя, у якой апынулася Беларусь пасля 1917 г., была даволi складанай. З аднаго боку канец iснавання Расiйскай iмперыi даваў беларускаму народу шанс утварыць самастойную нацыянальную дзяржаву, але з другога боку шанс гэты быў чыста тэарэтычным. На панаванне над Беларуссю прэтэндавалi дзве дастаткова магутныя сiлы, якiя лiчылi яе натуральнай сферай сваiх iнтарэсаў — Савецкая Расiя i Польшча. Як першая, так i другая, хоць i абвясцiлi сябе вызваляльнiкамi беларускiх земляў, на самай справе iмкнулiся акупаваць iх i ўсталяваць тут адпаведныя палiтычныя рэжымы.

Дзякуючы савецкай гiстарыяграфii добра вядома, як жыхары Беларусi сустрэлi польскiх акупантаў. Шматлiкiя працы былi прысвечаны партызанскаму i падпольнаму руху на занятых палякамi тэрыторыях. Аднак амаль нiчога невядома пра супрацiўленне бальшавiцкаму акупацыйнаму рэжыму, якi быў не менш, калi не больш жоpcткi, чым польскi. Калi савецкiя гiсторыкi i звярталi ўвагу на гэты антыбальшавiцкi рух, то заўсёды малявалi яго ў чорных фарбах, а прычыны бачылi ў «происках польской шляхты и мирового империализма» цi ў «влиянии эсеров и кулаков на несознательную часть крестьянства».

На самай справе далёка не ўсiх прадстаўнiкоў «сялянскай масы» можна было абвiнавацiць у несвядомасцi. Як сведчаць факты, беларускiя сяляне нярэдка дэманстравалi нечакана высокi ўзровень палiтычнай адукаванасцi. Пра гэта пiсаў у студзенi 1919 г. у сваiм дакладзе iнструктар аддзела кiравання камуны Г.Шаўкун, якi перад тым прысутнiчаў на сялянскiм сходзе ў вёсцы Баравое, што ля мястэчка Койданава, i спрабаваў агiтаваць жыхароў за камуну. «Далее некоторые крестьяне, — пicаў Шаўкун, — стали заявлять, что в России все дорого стало от того, что стали вводить коммуну, и что благодаря последней все становятся лентяями и не хотят работать» 1. Як добры агiтатар, Шаўкун пачаў тлумачыць, што галоўныя прычыны голаду ў Pacii — гэта вайна, контррэвалюцыя, iмперыялiсты, якiя яе падтрымлiваюць, а таксама кулакi i спекулянты. Сяляне аднак зноў з iм не пагадзiлiся. «По окончании разъяснения, — працягвае iнструктар, — вновь посыпались возражения, в коих главным образом указывалось, что мол воевали 4 года и теперь еще приходится воевать, что с Россией другие державы не хотят считаться, потому что в ней нет ответственного лица, которое стояло бы во главе государства, например, президента. А потому надлежало бы созвать Учредительное Собрание». У вынiку iнструктару Шаўкуну так i не ўдалося пераканаць сялян у неабходнасцi камуны i наогул савецкай улады. «Незадолго до закрытия собрания я предложил крестьянам принять резолюцию о поддержании советской власти всеми силами и материальными средствами. Резолюция была выслушана с недоверием, поднялись споры, посыпались протесты, в результате коих резолюция принята не была из боязни, что если, мол, примут, то тогда погонят всех их на войну и заберут весь хлеб, скот, и проч. имущество. Я объяснил, что значит резолюция и т. д., но несмотря ни на что крестьяне упорно отстаивали свои позиции и резолюцию не приняли. Мало того, когда я спросил, желают ли они вообще советскую власть и дать ответ на это поднятием рук, никто не поднял руки». Магчыма, далёка не ўсе беларускiя сяляне былi настолькi палiтычна свядомымi, як жыхары вёскi Баравое, хоць такая з'ява не была i выключнай. Недавер гэтых сялян да савецкай улады нельга растлумачыць i кулацкiм уплывам, бо сярод iх практычна не было кулакоў. «Одновременно с этим должен отметить, — пiсаў Шаўкун, — что д. Боровое сравнительно небогата. Кулаков почти нет. Почти все крестьяне владеют незначительными участками земли, в размере от одной до пяти десятин» 2.

Недавер i варожасць беларускiх сялян да бальшавiкоў былi выклiканы iншымi прычынамi, галоўнымi з якiх сталi дзеяннi самiх бальшавiцкiх уладаў. Антысавецкi рух быў натуральнай рэакцыяй насельнiцтва на акупацыйны характар «дыктатуры пралетарыята» ў Беларусi.

Можна адзначыць тры асноўныя характэрныя рысы ўлады бальшавiкоў, якiя сталi прычынамi варожага настрою да яе значнай часткi беларусаў. Першай, найбольш адметнай з iх быў «чырвоны тэрор», развязаны бальшавiкамi на Беларусi ў часы савецка-польскага канфлiкту. Формы i метады гэтага тэрору таксама былi розныя, ад прымусовай працы да заключэння ў канцэнтрацыйных лагерах i нават расстрэлаў на месцы. Найбольшае абурэнне выклiкала бескантрольная дзейнасць ЧК, органа пазасудовай расправы, якая карала i бязвiнных, i вiнаватых. Гэта былi вымушаны прызнаць нават бальшавiкi, прычым тыя з iх, хто займаў высокiя пасады ва ўрадзе Лiтбела. У сваiм лiсце ад 21 жнiўня 1919 г. да старшынi УЧК Ф.Дзяржынскага члены ЦК Кампартыi Лiтвы i Беларусi Мiцкевiч-Капсукас i Цiхоўскi пiсалi: «На самом деле безсистемными расстрелами направо и налево при той обстановке, какую мы видели, было лишь усиленно враждебное отношение населения к советской власти и не только среди буржуазии, но и среди рабочих. До глубины души были возмущены поведением ЧК даже многие партийные тов. тов. Нам стоило больших усилий, чтобы успокоить Минский рабочий полк, который готов был разнести ЧК»3.

Iншым, не менш значным фактарам, якi меў уплыў на стаўленне беларусаў да бальшавiкоў, была палiтыка прадразвёрсткi, пры дапамозе якой савецкая ўлада iмкнулася забяспечыць харчам свае войскi. Сяляне, чыя гаспадарка была моцна разбурана яшчэ першай сусветнай вайной, не разумелi i не маглi зразумець, чаму яны павiнны аддаць апошняе i памёрцi ад голаду. А што на справе так i было, сведчаць шматлiкiя дакументы, у тым лiку i апублiкаваныя яшчэ пры савецкай уладзе. Напрыклад, апiсваючы становiшча ў Серакаротнянскай воласцi ў сваiм дакладзе ў лютым 1920 г., прадстаўнiк Вiцебскага рэўкома казаў: «Экономическое положение волости самое критическое. О каких либо излишках хлеба не может быть и речи, но у многих граждан уже нет хлеба на дневное пропитание, в чем удостоверился высланный агент упродкома» 4.

У цеснай сувязi з прадразвёрсткай былi i такiя шырока распаўсюджаныя з'явы, як самачынныя рэквiзiцыi асобных вайсковых частак i звычайнае рабаўнiцтва, якое дазвалялi сябе чырвонаармейцы. Пра тое, што гэта выклiкала, мякка кажучы, абурэнне беларускiх сялян, пiсалi ў свой час яшчэ камандзiры Чырвонай армii. «Ярко ощущавшиеся в Минском районе симпатии населения к красным, — распавядаў камандзiр дывiзii Вiтаўт Путна, — в районах ближе к Бугу начинали тускнеть. Немало этому способствовало и то обстоятельство, что мы, оторванные от баз, не имея подвоза для армии по железным дорогам, использовали несметное количество крестьянских подвод. Крестьянин считал, что проповедуемое нами освобождение от ига помещиков — дело хорошее, но все это — пока вещь гадательная, а вот что он вынужден неделями мотаться с подводами, когда хлеба переспевают в поле, это плохо, это вещь более ощутительная и реальная» 5.

Справа была, аднак, значна больш сур'ёзная, чым проста незадаволенасць сялян неабходнасцю «мотаться с подводами». Сiмпатыi да савецкай улады, пра якiя пiсаў Путна, паспелi «потускнеть» значна раней, чым дывiзiя гэтага камандзiра з'явiлася ў Беларусi. Праходзячы праз беларускiя землi, чырвоныя часткi адбiралi у сялян апошнi харч, якi яны збераглi пасля вiзiтаў прадатрадаў i апрадкамаў, што, вядома ж, не спрыяла ўзаемапаразуменню памiж савецкiмi войскамi i жыхарамi Беларусi. Ужо ў 1919 — пачатку 1920 г. прадстаўнiкi савецкай улады канстатавалi, што «взаимоотношения между частями войск, населением и волревкомами в некоторых местах враждебные ввиду бестактных реквизиций, требований подвод для личных поездок, вымогательства непосильных угощений, грубых обращений красноармейцев» 6.

Трэцiм значным фактарам узаемадачыненняў беларускага насельнiцтва i бальшавiкоў быў сваеасаблiвы «налог крывёй», якi апошнiя прымусiлi плацiць жыхароў нашай краiны. Пасля заключэння ваенна—палiтычнага саюза РСФСР, УССР i Лiтбела ў сакавiку 1919 г., скiраванага на атрыманне матэрыяльных i чалавечых рэсурсаў ад фармальна незалежных савецкiх рэспублiк для перамогi ў грамадзянскай вайне, бальшавiкi неаднаразова праводзiлi мабiлiзацыю беларусаў на вайсковую службу. Гэтыя мабiлiзацыi праходзiлi ў розных раёнах Беларусi ў розныя часы. У войскi прызывалi i прадстаўнiкоў розных сацыяльных слаёў i розных узростаў са збяднелага сялянства i рабочых. Але нават такi класавы падыход не даваў бальшавiкам адпаведных вынiкаў, а некаторыя з прызываў былi наогул беспаспяховыя. Напрыклад, 25 красавiка 1919 г. быў выдадзены дэкрэт «О призыве среднего и беднейшего крестьянства к борьбе с контрреволюцией», згодна з якiм ад кожнай воласцi мабiлiзавалася ад 10 да 20 чалавек. Хутка арганiзатары мабiлiзацыi сутыкнулiся з непераадольнымi цяжкасцямi, пра што сведчыць, у прыватнасцi, справаздача Клiмавiцкага павятовага камiтэта РКП(б) за чэрвень 1919 г.: «Что касается мобилизации 20 человек от волости, то такая проходит туго. Наметить кандидатов сходом не представляется возможным, назначать исполкомом также затруднительно. Население на сходах высказывается за добровольную запись. Заметных результатов мобилизации 20, таким образом, не имеется» 7.

Магчыма, што сяляне ставiлiся б да мабiлiзацыi з большым энтузiязмам, калi б свежае папаўненне з Беларусi накiроўвалася супраць палякаў, на вызваленне сваёй айчыны. Замест гэтага бальшавiцкiя вайсковыя ўлады фармавалi часткi Заходняга фронту з мабiлiзаваных i ахвотнiкаў расiйскага, латышскага, лiтоўскага, эстонскага i нават кiтайскага паходжання, а беларусамi дакамплектоўвалi дзянiкiнскiя i калчакаўскiя франты. Так, паводле дадзеных Алега Латышонка, з 200 тысячаў мабiлiзаваных улетку 1919 г. жыхароў Беларусi толькi 40 тысячаў трапiлi на Заходнi фронт8.

Натуральнай рэакцыяй беларускiх сялян i рабочых, якiх вымушалi пакiдаць свае дамы i iсцi памiраць кудысьцi за тысячы кiламетраў невядома за што, былi ўхiленне ад прызыва i дэзерцiрства. I першае, i другое былi шырока распаўсюджанымi з'явамi i, па сутнасцi, сталi адной з формаў барацьбы жыхароў Беларусi супраць бальшавiкоў. Ужо ў 1919 г. уцёкi з войскаў i з мабiлiзацыйных пунктаў набылi значным памеры. Барацьбой з дэзерцiрствам займалiся як вайсковыя, так i грамадзянскiя ўлады. Пры кожным рэўкаме (у залежнасцi ад яго статуса: валрэўкам, павятовы рэўкам цi губрэўкам) iснавалi спецыяльныя камiсii па барацьбе з дэзерцiрствам. Стваралiся адпаведныя ўзброеныя атрады, звычайна колькасцю па 300 штыкоў i па 50 шабляў, якiя займалiся «паляваннем» на ўцекачоў 9. Метады барацьбы былi разнастайнымi: ад забароны прызыўнiкам з'язджаць у iншыя раёны да расстрэлу ўцекачоў i зняволення iх сем'яў у канцлагеры 10. Найбольш эфектыўнымi (згодна з рэзалюцыяй II Канферэнцыi рэўкамаў прыфрантавой паласы i прадстаўнiкоў дывiзiяў XVI армii Заходняга фронту, якая адбылася 26—27 красавiка 1920 г.) лiчылiся «...применение репрессивных мер путем полной и частичной конфискации как у самого дезертира, так и у его укрывателей и предания последних суду»11.

Нягледзячы на ўсё гэтае, бальшавiкi так i не здолелi перамагчы ў барацьбе з дэзерцiрствам да самага канца вайны. У 1920 г., калi Заходнi фронт лiчыўся галоўным фронтам РСФСР i папаўненне з працоўных Беларусi накiроўвалася супраць палякаў, мабiлiзаваныя ўсё роўна iмкнулiся ўхiлiцца ад прызыву цi збегчы з вайсковай часткi. Шмат з iх уцякалi яшчэ з мабiлiзацыйных пунктаў. У сувязi з гэтым 1 верасня 1920 г. Камiсарыят па ваенных справах БССР выдаў спецыяльны загад: «Из имеющегося в Следственно -Судебной части материала видно, что некоторые Уездвоенкомы ставят в известность мобилизованных, часто не сознавая о недопустимости такого явления, места назначения того или иного наряда, последствием чего мобилизованные, не желая следовать в то или иное место назначения, дезертируют» 12.

У вынiку дэзерцiрства дасягнула неверагодных маштабаў. Яшчэ ў траўнi 1920 Л. Троцкi пiсаў: «Борьба с дезертирством в Западном округе является сейчас вопросом жизни и смерти для Запфронта» 13. Аднак перамагчы ў гэтай барацьбе бальшавiкi не здолелi, таму пытанне «жизни и смерти» вырашылася не на карысць Заходняга фронту. Менавiта дэзерцiрства выканала значную ролю ў вынiках Варшаўскай бiтвы, бо ў вырашальны момант у бальшавiкоў папросту на хапiла сiлаў, што i вызначыла лёс вайны.

Пасля разгрому пад Варшавай плынь уцекачоў, натуральна, толькi павялiчылася. У лiстападзе 1920 г. ваенныя ўлады БССР наогул былi вымушаны пайсцi на адчайны крок, абвясцiўшы «неделю явки с повинной» i паабяцалi дараванне ўсiм, хто з'явiцца добраахвотна да 25 лiстапада 14, але асаблiвага поспеху гэтая мера дасягнуць не магла.

Дэзерцiрства, аднак, было не адзiнай формай супрацiўлення мясцовага насельнiцтва бальшавiкам. Iснавалi i iншыя, больш актыўныя, метады барацьбы з савецкай уладай. Да iх лiку належалi падпалы ваенных складоў i пашкоджанне чыгуначных шляхоў. Так, 2 траўня 1920 г. Троцкi пiсаў: «На железных дорогах вспыхивают уже пожары. В отдельных пунктах (запасная армия) констатированы поджоги... Среди железнодорожников много до последней степени ожесточенного элемента» 15.

Каб выправiць становiшча на чыгунцы, бальшавiкi пайшлi на жорсткiя меры. У розныя часы i ў розных месцах яны рабiлi мясцовае насельнiцтва адказным за становiшча чыгуначных шляхоў, а таксама тэлеграфных лiнiяў. Згодна з загадам армiям Заходняга фронту ўсе мясцовыя жыхары, што жылi не больш чым за 15 вёрст ад чыгункi, неслi адказнасць за яе стан16. Гэтыя формы адказнасцi за пашкоджанне камунiкацыяў бальшавiкi захавалi i пасля вайны, у час барацьбы з бандытызмам. Прычым пакараннi былi даволi жорсткiя. Напрыклад, у загадзе №2 Бабруйскай палiтычнай камiсii па барацьбе з бандытызмам гаварылася: «...за порчу или недосмотр лица, на участке коих это произойдет, будут привлекаться к строжайшей ответственности (вплоть до расстрела)» 17.

Але нi пагрозы, нi нават чырвоны тэрор не маглi спынiць супрацiўленне беларусаў бальшавiцкай акупацыi. Яно набывала ўсё больш актыўныя формы, i хутка дасягнула сваёй найвышэйшай ступенi — узброенай барацьбы. У часы савецка-польскай вайны для гэтай барацьбы iснавала некалькi магчымасцяў. Першай з iх было паступленне ў польскiя часткi на добраахвотнай аснове, бо ў адрозненне ад бальшавiкоў палякi не праводзiлi мабiлiзацыi на занятых iмi беларускiх землях. Гэта магчымасць не выклiкала, аднак, сярод беларусаў асаблiвага энтузiязму, бо ў значнай ступенi палякi таксама разглядалiся iмi як акупанты. Значна больш прывабным было стаць пад сцягi беларускiх добраахвотнiцкiх узброеных фармаванняў. Гэтыя вайсковыя часткi пачалi стварацца яшчэ у 1918 г. пад час нямецкай акупацыi. Да iх належаў i Беларускi пяхотны полк, сфармаваны у Гораднi. Ён налiчваў 800 чалавек i складаўся з чатырох ротаў. Аднак як баявая сiла полк не ўдзельнiчаў у вайне з бальшавiкамi. Палякi хутка расфармавалi яго, дэмабiлiзавалi праваслаўных i яўрэяў, а каталiкоў накiравалi ў польскiя часткi18.

Але спробы стварыць нацыянальнае беларускае войска на гэтым не скончылiся. Дзеячы беларускага нацыянальнага руху, якiя вярнулiся ў Менск разам з палякамi, пачалi працэс фармавання беларускай армii. Юзаф Пiлсудскi падтрымаў гэтую iнiцыятыву i 22 кастрычнiка 1919 г. падпiсаў дэкрэт аб фармаваннi беларускiх узброеных сiлаў у складзе двух батальёнаў. Пазней, 20 лiстапада гэтыя сiлы былi паменшаныя да аднаго батальёна. У той жа час у школе падхаружых рэзерву ў Варшаве быў створаны беларускi ўзвод, а ў Слонiме фармавалася беларуская падафiцэрская школа.

Аднак, нягледзячы на падтрымку Пiлсудскага, дзейнасць Беларускай вайсковай камiсii, якая займалася справай беларускiх узброенных сiлаў, не прынесла практычных вынiкаў з-за сабатажу мясцовых польскiх уладаў. Адзiнай больш-менш рэальнай часткай, створанай БКВ у гэты час, была 1-я рота беларускiх стралкоў, складзеная з 150 жаўнераў 19. Пазней, у 1920 г., яна была пераўтворана ў батальён i нават карысталася польскiмi статутамi, перакладзенымi на беларускую мову, аднак у баях не ўдзельнiчала i ў хуткiм часе пасля вайны была расфармаваная.

Але тое, што спробы ўтварыць беларускае войска былi няўдалыя, не значыць, што беларусы наогул не ўдзельнiчалi ў савецка-польскай вайне. Яны ваявалi ў складзе рэгулярных частак. Напрыклад, вядома, што у 1919 г. добраахвотнiкi -беларусы ўвайшлi ў склад Беларуска -Лiтоўскай дывiзii, фармаванне якой пачалося адначасова з фармаваннем беларускiх нацыянальных частак. Тыя, хто вербаваўся ў гэтую дывiзiю, вырашылi, што гэта i ёсць беларускае войска20. Нараджэнцы Беларусi складалi таксама значную частку аддзела знакамiтага Булака-Балаховiча. Гэты аддзел па баявых якасцях быў не горшы за рэгулярныя польскiя часткi i выканаў у савецка-польскай вайне адметную ролю. У канцы кампанii 1920 г. балахоўцы прарвалi лiнiю фронту, разрэзалi на дзве паловы 4-ю Чырвоную армiю i захапiлi Пiнск. У вынiку бальшавiкi мусiлi адвесцi на ўсход усю лiнiю Заходняга фронту. У далейшым, ужо пасля заканчэння вайны, Булак-Балаховiч са сваёй групай, што атрымала назву Беларускай Народнай Армii, дзейнiчаў самастойна i паспрабаваў вызвалiць краiну ад бальшавiкоў. Гэты яго паход добра вядомы, i наўрад цi варта спыняцца на iм падрабязна. Нягледзячы на паразу ў лiстападзе 1920 г., генерал Булак-Балаховiч не спынiў сваёй дзейнасцi i часткi яго армii актыўна ўдзельнiчалi ў партызанскай барацьбе на тэрыторыi БССР у 1921 г.

Але аснову ўзброенай барацьбы насельнiцтва Беларусi супраць бальшавiзму складаў не ўдзел яго прадстаўнiкоў у рэгулярных фармаваннях польскага войска, а партызанскi рух i сялянскiя паўстаннi, якiя ахапiлi тылы Чырвонай армii з самага пачатку канфлiкту. Добра вядомыя такiя буйныя выступленнi, як Старакапытаўскi бунт i Вялiжскае паўстанне. Але яны не былi адзiнымi ўсплёскамi незадаволенасцi, выклiканымi палiтыкай бальшавiкоў. Своеасаблiвым водгукам Старакапытаўскага бунту было паўстанне ў Рэчыцы 25-26 сакавiка 1919 г. Там паўстала каравульная рота, якая хутка захапiла ўладу ў горадзе. Камунiстаў бiлi i садзiлi ў турму, iх кватэры былi разгромленыя. Паўстанцы разнеслi таксама рэўкам, надзвычкам, аддзел юстыцыi21.

У тым самым сакавiку 1919 г. адбылiся паўстаннi ў Слуцку i ў Барысаве, дзе грамiлi савецкiя ўстановы. Паўстаннi адбывалiся i пазней, як у 1919, так i ў 1920 г. Фактычна не было месяца, каб у якой-небудзь вёсцы, воласцi цi нават горадзе не было ўзброенага выступлення. Напрыклад, у сакавiку 1920 г. у Быхаўскiм павеце адбылася серыя паўстанняў. Сяляне вёсак Куляжы, Урэчча, Запалянная, Прыволь, Лебядзеўка, Рабiнаўка паграмiлi савецкiя ўстановы, знiшчылi дакументы, зрабiлi вобшукi ў кватэрах савецкiх супрацоўнiкаў. 10 сакавiка паўстанцы напалi на Прапойск, раззброiлi там аддзел па барацьбе з дэзерцiрствам, захапiлi тэлеграф 22.

Бальшавiкi абвясцiлi тыя паўстаннi кулацкiмi, а потым гэты тэрмiн аўтаматычна ўвайшоў у працы савецкiх гiсторыкаў. Мiж тым сацыяльны склад паўстанцаў быў даволi разнастай ным, i, як сведчаць крынiцы, супраць бальшавiкоў выступалi як заможныя, так i збяднелыя сяляне. Так, напрыклад, рэагуючы на даклад аб паўстаннi ў Бяларучскай воласцi, народны камiсар унутраных спраў Лiтбел пiсаў: «...делая доклад о „кулацком" восстании в Белоручской волости, Член Исполкома указывает на таких кулаков как сапожник и т. д., что заставляет нас думать о том, что Минскому Уисполкому совершенно непонятны определения слова „кулак" и им подводятся под эту рубрику не только рядовые крестьяне, но и рабочие. Неумелое, нетактичное поведение самого Исполкома зачастую и бывает виновником восстания, которое потом называют кулацким, но которые имеют под собой совершенно иную почву»23.

Паўстаннi так званых кулакоў выклiкалiся, зразумела, не столькi «нетактичным поведением» кiраўнiкоў рознага ўзроўню, колькi ўвогуле палiтыкай «ваеннага камунiзму» i цяжкасцямi бальшавiцкага рэжыму. Даведзеныя да адчаю прадразвёрсткай i рабаўнiцтвамi сяляне, у якiх адбiралi апошнi харч, падымалiся з вiламi i сякерамi супраць кулямётаў ЧАПаў i прададдзелаў i гiнулi ў гэтай безнадзейнай барацьбе.

Менавiта такiя паўстанцы складалi асноўную базу для стварэння партызанскiх аддзелаў, якiх багата было ў лясах Беларусi ў часы савецка-польскай вайны. Бальшавiкi звычайна называлi iх бандамi, хоць iх дзейнасць мела не крымiнальны, а ваенна-палiтычны характар. Сам камандарм Тухачэўскi, вялiкi спецыялiст па карных аперацыях i барацьбе з бандытызмам, вызначаў тэрмiн «банда» наступным чынам: «Самоорганизующаяся местная крестьянская власть опирается на местные вооруженные крестьянские формирования, обычно называемые у нас бандами» 24.

Менавiта з такiх мясцовых сялянскiх узброеных фармаванняў i складалася большасць «бандаў» на Беларусi ў 1919—1921 г. Дзейнасць гэтых партызанскiх аддзелаў была разнастайнай i яе характар залежаў ад колькасцi байцоў, ад узбраення i ад камандзiраў. Галоўным чынам яны нападалi на прададдзелы, асобныя вайсковыя часткi i аддзелы чэкiстаў. Напрыклад, 24 жнiўня 1919 г. у раёне станцыi Заольша ў Вiцебскай губернi партызаны атакавалi аддзел губернскай ЧК, камандзiр якога загiнуў. На дапамогу чэкiстам быў накiраваны яшчэ адзiн аддзел з 70 чалавек, але партызаны разагналi i гэты аддзел i захапiлi кулямёт25 . Яшчэ больш рашуча дзейнiчалi партызаны ў Быхаўскiм павеце ў сакавiку 1920 г. Яны атакавалi i захапiлi абоз 8-й стралковай дывiзii, а разам з iм i канцылярыю начальнiка дывiзiённай артылерыi 26. Часта партызанскiя аддзелы паспяхова дзейнiчалi разам з польскiмi часткамi. Так, пад Барысавам аддзел капiтана Семяннiка, якi складаўся з мясцовых жыхароў, аб'яднаўся з 3-м уланскiм палком i прайшоў рэйдам па тылах чырвоных, што вымусiла бальшавiкоў улетку 1919 г. пакiнуць Барысаў27 .

У вынiку ў тыле чырвоных склалася даволi напружанае становiшча. Яшчэ 19 сакавiка 1919 г. на пасяджэннi Мiнскага губрэўкома канстатавалася: «Внешний фронт для нас не страшен. Необходимо более обращать внимание на внутренний фронт и все меры принимать на борьбу с контрреволюцией, на борьбу с открытием заговора внутри»28 . Бальшавiкi адказалi на партызанскi рух новай хваляй чырвонага тэрору. Згодна з пастановай савецкай улады рознага ўзроўню асобы, якiя былi замешаныя ў «бандытызме» i падпалах, расстрэльвалiся на месцы, а асобы, якiя не мелi дакументаў, цi дакументы якiх здавалiся падазронымi, затрымлiвалiся i перадавалiся ў мiлiцыю цi ЧК29.

Але спынiць супрацiўленне тэрорам на той час было немагчыма. Больш за тое, у 1920 г., калi чырвоныя пачалi наступ на Заходнiм фронце, бальшавiкi сутыкнулiся з новымi праблемамi. Афiцыйна было абвешчана, што доблесная рабоча-сялянская Чырвоная армiя вызваляе працоўных Беларусi з-пад ярма буржуазнай Польшчы. Аднак, як нi дзiўна, значная колькасць жыхароў Беларусi не спяшалася сустракаць сваiх «вызваляльнiкаў» з кветкамi. У лепшым выпадку яны ставiлiся да савецкай улады абыякава. Як, у прыватнасцi, казалася ў загадзе, якi 14 лiстапада 1920 г. выдаў Ваенны Камiсар БССР Адамовiч, «... даже рабочие и беднейшее крестьянство в некоторых местностях остались пассивными к советской власти. Запись добровольцев происходила крайне вяло»30.

Справа, вядома, не абмяжоўвалася «пассивностью к советской власти». Чым далей на Захад рухалiся бальшавiцкiя часткi, тым больш варожым быў настрой насельнiцтва, тым часцей сутыкалiся яны з прыхаваным, а часам i адкрытым супрацiўленнем. У тыле Заходняга фронту нярэдкiмi былi дыверсii, падпалы вайсковых аб'ектаў i напады на чырвоныя часткi. У гэтай сувязi па гарнiзоне Мiнска 22 лiпеня 1920 г. быў нават выдадзены спецыяльны загад, у якiм канстатавала ся: «...Помимо этого, как видно, польская шляхта, бежавшая из Минска после разгрома их белогвардейских банд, оставила в пределах Минской губернии и города шпионов и поджигателей для уничтожения особо важных складов и государственных учреждений, доказательством чего служит поджог лесопильного завода по Борисовскому тракту 18-го июля и ряд других пожаров за время нахождения советской власти в г. Минске»31 . Дыверсii i падпалы былi, натуральна, не толькi i не столькi заслугай шпiёнаў i дыверсантаў, якiх быццам бы пакiнула на савецкай тэрыторыi польская шляхта. Беларускае насельнiцтва, i асаблiва сяляне, якiя раней моцна пакутвалi ад польскай акупацыi, а цяпер зноў былi вымушаны несцi цяжар ваенных пабораў, рэквiзiцыяў i рабаўнiцтва, мелi дастаткова падставаў, каб выступiць супраць сваiх «вызваляльнiкаў». Сутыкнуўшыся з бальшавiцкiмi парадкамi, яны хутка зразумелi, што савецкi рэжым не лепшы, калi не горшы за польскi, i ставiлiся да яго адпаведным чынам. Нават насельнiцтва тых месцаў, якiя раней не былi закранутыя вайной, хутка зразумела сутнасць вызвалення, якое неслi на сваiх штыках бальшавiцкiя войскi. Так адбылося, напрыклад, у Беластоку. Спачатку жыхары гэтага горада i яго акругi ставiлiся да бальшавiкоў хутчэй лаяльна, чым варожа, асаблiва збяднелая частка насельнiцтва, якой лозунгi пра пазбаўленне ад паноў i капiталiстаў здалiся прывабнымi. Аднак хутка стала вiдавочна, што новыя гаспадары не лепшыя за старых. Савецкая ўлада адразу распаўсюдзiла на занятыя землi свае парадкi, якiя не маглi спадабацца нават «класава наблiжаным» сацыяльным элементам. Так, згодна з §4 Загаду №101 ад 9 жнiўня 1920 г. па Беластоку i яго акрузе «Местному населению разрешается иметь запас продовольствия в количестве не более месячной потребности по следующей норме: муки на едока — 25 фунтов, мяса — 7? фунта, картофель — 3 пуда, сахару — 2 фунта, соли — 3 фунта, рыбы или консервов — 7? фунта, жиров — 3 фунта, крупы — 7? фунта. Излишек запасов против указанной нормы должен быть немедленно зарегистрирован в Райпродкоме. Обнаруженные скрытые, незарегистрирован ные запасы продовольствия будут конфисковываться, а укрыватели предаваться суду Реввоентрибунала» 32.

Не маглi спадабацца жыхарам Беластока i метады, якiмi здабывалi харчаванне чырвоныя часткi, цi часцей, спецыяльныя аддзелы для правядзення прадразвёрсткi ў прыфранта вой паласе — так званыя апрадкамы. А мiж тым, гэтыя метады былi даволi характэрныя як для грамадзянскай, так i для савецка-польскай вайны. Жыхары ўсходнiх раёнаў Беларусi пазнаёмiлiся з iмi значна раней. На пасяджэннi прадстаўнiкоў Пазаха*, аддзела рэўкамаў фронта, Паармаў** i Рэўармаў*** 3 i 15, дзе абмяркоўвалiся прычыны паразы чырвоных у вайне з «белапалякамi», казалася: «... но опродкомы не считались ни с чем, резали двухмесячных телят, оставляли одну корову на три семьи. Имения признавались панскими, даже когда они были фактически разбиты между крестьянами. Особый отдел боролся со спекуляцией „по-московскому"» 33.

У вынiку лаяльны настрой жыхароў Беластока змянiўся на рэзка варожы. Яны чакалi толькi нагоды, каб выступiць супраць бальшавiкоў са зброяй у руках, i хутка яе дачакалiся. Чырвоныя войскi Заходняга фронту, ушчэнт разбiтыя пад Варшавай, адыходзiлi праз тыя раёны, якiя моцна пакутвалi ад iх раней, у тым лiку i праз Беласток, насельнiцтва якога, зразумела, не магло не скарыстаць гэтай магчымасцi. 28 жнiўня член РВС 16-й армii Т. Пятакоў адаслаў у Маскву тэлеграму, у якой ён апiсаў, як у Беластоку сустрэлi адыходзячыя чырвоныя войскi. «В Белостоке, по докладу начдива 27, пробившегося с бригадой через занятый уже город, — пiсаў Пятакоў, — ему пришлось вести бой больше с населением Белостока, чем с польскими войсками, причем во враждебных действиях деятельное участие принимало также еврейское население» 34.

Варшаўская бiтва практычна вызначыла далейшы ход савецка-польскай вайны. Бальшавiкi мусiлi адысцi на ўсход i зноў аддаць палякам занятыя iмi раёны. Аднак да восенi 1920 г. абодва бакi былi ўжо моцна стомленыя i пайшлi на перамiр'е. Баявыя дзеяннi на Заходнiм фронце былi скончаныя, але антыбальшавiцкая барацьба на Беларусi працягвалася, i пасля 12 кастрычнiка 1920 г. здавалася, што ў канцы 1920 — пачатку 1921 г. яна яшчэ больш узмацнiлася.

Гэты час, вядомы як час перамогi бальшавiкоў на асноўных франтах грамадзянская вайны, час, калi пачаўся пераход да Новай эканамiчнай палiтыкi, быў на Беларусi вельмi неспакойны для савецкай улады. Становiшча беларускай вёскi, спустошанай прадразвёрсткай i вайной, было сапраўды жахлiвым. Паводле зводкi Старшынi НК БССР за 1-3 траўня 1921 г.: «... в продовольственном отношении в настоящее время положение крестьянства самое критическое. Во многих местностях они голодают и питаются хлебом, содержащим в себе примеси трав и корней до 70%»35.

У гэтай сiтуацыi працяг збору прадразвёрсткi выклiкаў абурэнне сялян, якое даходзiла да адкрытых паўстанняў. «В отношении госразвёрстки, — дакладаў старшыня ЧК, — как сообщалось в предыдущих сводках, положение крайне неудовлетворительное. Были случаи выступления граждан, вооруженных кольями и вилами с криком: «Нас все грабят, а нам не дают ни соли, ни железа»36 .

Сяляне не спынялiся, аднак, на эканамiчных патрабаваннях, а як гэта часта здараецца, iшлi далей. Згодна з рапартам Рэўкамаў БССР з месцаў, жыхары некаторых валасцей не хацелi прызнаваць iншай улады, акрамя ўрада «Незалежнай Беларусi», ставiлiся надзвычай варожа да мясцовых рэўкамаў i сцвярджалi, што ўлады трэба выбiраць, а не прызначаць у Маскве37.

Неспакойна было на той час было i ў гарадах. Пралетарыят, якi камунiсты лiчылi сваёй натуральнай сацыяльнай базай, пачаў глуха наракаць. «В связи с тарифной политикой положение рабочих в Белоруссии становится катастрофичес ким, — дакладаў старшыня ЧК. Заработная плата рабочих от двести пятьдесят до триста шестьдесят тысяч рублей. Отсутствие денежных знаков делает невозможным выплачивать рабочим заработанной суммы, что вызывает недовольство с их стороны, и на этой почве имеют место частичные забастовки» 38.

Нават сярод чырвонаармейцаў адчувалася незадаволе насць. «Настроение красноармейцев за период сводки не улучшилось, — пiсалася ў чарговай ваензводцы Барысаўскага Палiтбюро ад 10 лiпеня 1921 г. — Питание в войсковых частях самое скверное, результатом чего недовольство среди красноармейцев разрастается, открытого роптания еще не замечено. Политработа в частях ведется усиленно, но желательных результатов не приносит, как то красноармейцы пассивно относятся ко всем усилиям политработников поднять настроение среди красноармейских масс. Отовсюду во время проведения лекций, бесед и т. п. слышатся возгласы „не кормят"» 39.

Чырвонаармейцы, аднак, хутка знайшлi вырашэнне сваiх харчовых праблемаў — самачынныя рэквiзiцыi i рабаўнiцтва, чым яны не грэбавалi i ў часы грамадзянскай вайны. У дакладзе спецыяльнай камiсii Рэўваенсавета Мiнраёна ад 23 лiпеня 1921 г. канстатавалася, што асобныя чырвоныя часткi «...позволяли себе устраивать над населением всевозможные эксперименты, вроде врывания в амбары и расхищения продуктов, и даже в некоторых случаях избиения населения. Особенно отличалась в этом отношении 32-я кавалерийская бригада» 40.

Гэтыя «эксперименты» толькi ўскладнялi цяжкае становiшча, i, зразумела, не дадавалi паразумення памiж сялянствам i Чырвонай армiяй. «Взаимоотношения крестьян с красноармейцами обостряется на этой же почве общей голодовки, — канстатавалася ў ваензводцы Барысаўскага Палiтбюро, — так как воровство съестных продуктов красноармейцами у крестьян усиливается» 41.

Такiя ўмовы былi вельмi спрыяльнымi для развiцця партызанскага руху, i дзякуючы цяжкаму становiшчу, у якiм апынулася Савецкая Беларусь у канцы 1920 — першай палове 1921 г., ён дасягнуў неверагодных памераў. Калi раней у 1919-1920 г. гаворка iшла пра банды, якiя налiчвалi ад некалькi дзесяткаў да некалькi сотняў чалавек, то ў 1921 г. на Беларусi дзейнiчалi аддзелы, у якiх было па дзве, цi нават па тры тысячы байцоў. Так, у канцы 1920 г. у Барысаўскiм павеце дзейнiчала «зялёная армiя», якая налiчвала некалькi тысячаў чалавек. На пэўны час яе часткi нават захапiлi мястэчка Плешчанiцы. Барысаўскi гарнiзон марнеў ад дэзерцiрства, а кавалерыйскi аддзел Барысаўскага ваеннага камiсарыята дэзерцiраваў у поўным складзе. За iм накiравалася каля 50% барысаўскiх мiлiцыянтаў 42.

Барысаўскi павет не быў у гэтым сэнсе выключэннем. У Iгуменскiм дзейнiчаў партызанскi аддзел, якi налiчваў 3 тысячы чалавек, меў дзве 6-дзюймовых гарматы i 160 снарадаў 43.

Iснавалi i iншыя, меншыя па колькасцi «банды». У Барысаўскiм павеце дзейнiчаў аддзел капiтана Караткевiча, да 800 чалавек, у Мiнскiм — Коласа — 100 чалавек, у Iгуменскiм павеце Арлова — да 500 чалавек44 .

Партызанскiя аддзелы вызначалiся не толькi па колькасцi. Сярод iх былi ўзброеныя фармаваннi мясцовага паходжання i створаныя на тэрыторыi Заходняй Беларусi пры дапамозе польскiх уладаў, а потым пераведзеныя праз мяжу. Апошнiя фармавалiся знакамiтым «Народным Союзом Защиты Родины и Свободы», якi ўзначальваў Б. Савiнкаў, i вербавалiся ў розных гарадах i мястэчках на занятай палякамi тэрыторыi. Падпольныя пункты вярбоўкi былi таксама i на савецкай тэрыторыi (Койданава i Менск)45. Асобнай групай выступалi часткi Балахоўскай армii, якiя таксама ўдзельнiчалi ў партызанскiм руху ў 1921 г. Сфармаваныя ў баявыя часткi i атрымаўшыя зброю, гэтыя аддзелы пераходзiлi мяжу i папаўнялiся добраахвотнiкамi з мясцовага насельнiцтва. Мясцовыя жыхары забяспечвалi партызан таксама харчам i боезапасам (звычайна гэта не рэквiзавалася, а набывалася ў сялян, бо як сведчыць перыядычная разведзводка аб бандытызме ЧК Беларусi за перыяд з 5 да 20 жнiўня 1921 г., «следует отметить, что банды имеют строгое запрещение обижать местное население») 46.

Сфармаваныя такiм чынам часткi, а таксама аддзелы, складзеныя выключна з мясцовых жыхароў, вызначалiся высокай баяздольнасцю. Як даносiлi бальшавiцкiя агенты, камандзiры аддзелаў, сярод якiх было шмат афiцэраў былой расiйскай армii, звярталi вялiкую ўвагу на баявую падрыхтоў ку сваiх байцоў. У вольны час яны займалi з iмi стральбой i страявымi заняткамi 47. У вынiку антыбальшавiцкiя партызанскiя аддзелы па сваёй баяздольнасцi былi не горшыя за рэгулярныя часткi Чырвонай армii, што паказалi iх баявыя аперацыi.

Першая палова 1921 г. вызначалася надзвычайнай актыўнасцю партызанаў, якая нават перавышала актыўнасць «бандаў», што дзейнiчалi на Беларусi ў 1919-1920 г. Старшыня ЧК БССР, устрывожаны ростам гэтай актыўнасцi, у кожнай зводцы даносiў пра ўзмацненне «бандытызму». «Несмотря на принимаемые решительные меры по борьбе с бандитизмом, который в Белоруссии сильно развит, таковой с каждым днем все усиливается», — пiсаў ён у сакавiку 1921 г.48. «Бандитизм в Белоруссии принял колоссальные размеры», — даносiў ён 26 красавiка 49. З iм былi згодныя начальнiкi нiжэйшага ўзроўню. «В общем, — дакладаў у сваёй сводцы за красавiк-травень 1921 г. загадчык Бабруйскага Палiтбюро, — бандитизм развит по всему уезду, нет тех волостей, где бы его не было»50.

У бальшавiкоў былi прычыны, каб спалохацца. Змянiлася не толькi колькасць i арганiзацыя «бандаў», але i iхная тактыка. Калi раней партызаны рабiлi напады на невялiкiя тылавыя часткi i мястэчкi, дзе былi органы савецкай улады, цi абмяжоўвалiся дыверсiямi на чыгунцы i падпаламi складоў i ваенных аб'ектаў, то цяпер яны рашуча атакавалi буйныя чырвоныя аддзелы, нават у тых выпадках, калi апошнiя мелi над партызанамi значную колькасную перавагу. На адным з пасяджэнняў камiсii БССР па барацьбе з бандытызмам канстатавалася: «Был случай, когда отряд, превосходящий численностью шайку бандитов, при встрече с последней после перестрелки разбегался, оставив врагу пулемет» 51.

Гэты выпадак, якi члены Камiсii лiчылi абуральным, на самай справе не быў выключэннем. Не раз i не два значныя чырвоныя часткi рабiлiся ахвярамi партызанаў. Не пашанцавала, напрыклад, 21 лёгкаартылерыйскаму дывiзiёну, якi стаяў у мястэчку Пагарэлае, што ў Iгуменскiм павеце. У ноч з 17 на 18 траўня 1921 г. партызаны зрабiлi на яго напад, раззброiлi i распранулi чырвонаармейцаў 52.

Партызанскiя аддзелы атакавалi таксама буйныя мястэчкi i гарады, скiдалi ў iх бальшавiцкую ўладу i ставiлi сваю. Так адбылося, напрыклад, у Ляскавiцкай воласцi Бабруйскага павета53. У Магiлёўскай губернi яны аблажылi з усiх бакоў мястэчка Глуск, так што без iх дазволу нельга было нi з'ехаць з горада, нi заехаць у яго. 8-ы аддзел ЧАПа, якi паслалi супраць iх, быў разбiты, яго камандзiр паранены, а кулямёт трапiў да партызанаў 54.

У значнай ступенi развiццю «бандытызму» спрыяла карумпаванасць прадстаўнiкоў савецкай улады. У партызанаў былi свае людзi ў варожым стане, нават сярод тых, хто займаў даволi значныя пасады. Так, у Iгуменскiм павеце з партызанамi супрацоўнiчалi ваенны камiсар Жылiнскi i ваенны кiраўнiк Канапацкi, якiя нават лiчылiся членамi Саюза Абароны Радзiмы i Свабоды. Сярод дакументаў, якiя яны перадавалi ў штаб аддзела палкоўнiка Паўловiча, былi «...планы работ Комбанда, Политбюро и дислокация войск Белоруссии, пропуска хождения по городу Игумену включительно по 10/VI и еще другие документы» 55.

Але галоўная прычына поспеху партызанаў на Беларусi была не ў гэтым, а таксама не ў тым, што лясы i пушчы перашкаджалi баявым аперацыям бальшавiкоў, як скардзiлiся камандзiры частак асаблiвага прызначэння. Партызанскi рух на Беларусi ў 1921 г. нiколi б не дасягнуў такiх памераў, калi б ён не абапiраўся на падтрымку мясцовага сялянскага насельнiцтва. Гэтая падтрымка не была чыста маральнай цi пасiўнай. Сяляне трымалi з партызанамi сувязь, паведамлялi пра дзейнасць чырвоных частак, хавалi ў сябе байцоў партызанскiх аддзелаў, забяспечвалi iх зброяй i харчам, а таксама самi бралi ўдзел у дыверсiях i баявых аперацыях 56.

Прычынаў, па якiх сяляне падтрымлiвалi партызанаў, было некалькi. Галоўная з iх заключалася ў тым, што даведзеныя да адчайнага становiшча прадразвёрсткай i рабаўнiцтвам мясцовыя жыхары настолькi адмоўна ставiлiся да бальшавiкоў, што ахвотна дапамагалi ўсiм, хто з iмi змагаўся, i асаблiва сваiм жа братам-сялянам з заходнiх цi ўсходнiх раёнаў, якiя складалi аснову ўсiх партызанскiх аддзелаў. «Отношение крестьян к Соввласти в некоторых местностях удовлетворитель ное, — пiсаў старшыня НК БССР у зводцы за 1-5 траўня 1921 г., — в некоторых пассивное, к компартии враждебное, вызванное недостатком продуктов первой необходимости, отсутствием соли, мануфактуры и других незаменимых в хозяйстве вещей и госразвесткой, которую с таким трудом и неохотой они выполняют. На этой почве каждая контрреволю ция находит себе место. Особенно влияет на настроение крестьян — это бандитизм, принявший колоссальные размеры. Ими, т. е. бандитами, разбрасываются белогвардейские разного рода прокламации, разжигается население на почве антисемитизма, в особенности зажиточное крестьянство и шляхта, чем отличаются даже целые волости, относящиеся очень сочувственно; да и как не относиться, ведь большая часть бандитов — местное население. Они очень близки к крестьянс ким массам, а белорусские крестьяне издавна отличались недоверием» 57.

Не менш значным было i тое, што сяляне добра бачылi рознiцу памiж чырвонымi часткамi i аддзеламi партызанаў. Калi першыя дазвалялi сабе рабаўнiцтва i гвалт, то другiя, як ужо згадвалася, атрымалi катэгарычную забарону «чапаць» сялянскую гаспадарку. Вiдавочна, што гэтая забарона практычна не парушалася, ды i дзiўна было б, калi б сяляне, з якiх у асноўным складалiся «банды», пачалi б рабаваць сваiх. У вынiку, як пiсаў той самы старшыня ЧК Ротэнберг, «отношение крестьян к бандитам очень хорошее, к красноармейцам — враждебное» 58.

Бальшавiкi хутка зразумелi, у якой ступенi поспехi партызанаў залежаць ад падтрымкi мясцовага насельнiцтва. Усе свае сiлы яны скiравалi на тое, каб пазбавiць «бандытаў» сацыяльнай базы. Але замест таго, каб палепшыць матэрыяльнае становiшча сялянства i змянiць гэтым яго стаўленне да савецкай улады, бальшавiкi зноў звярнулiся да «чырвонага» тэрору. Адным з першых крокаў у гэтым кiрунку было ўтварэнне губернскiх камiсiяў па барацьбе з бандытызмам («губкомбанд»), якiя мелi надзвычай шырокiя паўнамоцтвы. «Приказания и распоряжения губкомбанд, — гаварылася ў спецыяльнай iнструкцыi, — не могут быть приостановлены в действии на местах распоряжением местных органов власти, каковые могут лишь в случае несогласия с таковыми обжаловать их в следующую по инстанции комиссию» 59. Камiсii па барацьбе з бандытызмам падпарадкоўвалiся толькi УЧК.

Iнструкцыя вызначала таксама i асноўныя метады працы камiсiяў. Яна рэкамендавала «... широкое применение выселения за пределы фронта семей бандитов и прочего населения, скомпрометированного содействием бандитов» 60.

Аднак камбанды не абмяжоўвалiся гэтымi рэкамендацыямi i iшлi далей. Так, Бабруйская палiтычная камiсiя па барацьбе з бандытызмам у першым жа сваiм загадзе выказалася за неабходнасць «оповестить все население уезда, что ко всем пособникам и укрывателям (таковыми являются не только те, кто укрывается и кормит бандитов, но и те, кто их видит, знает их месторасположение и не доносит ближним волисполкомам и командирам частей) будет применяться самая суровая мера наказания вплоть до конфискации имущества, выселения из пределов Белоруссии и расстрела» 61.

Такiм чынам, згодна з загадам Бабруйскага камбанда, растраляць маглi за неданясенне. Даносы наогул былi зробленыя абавязкам усiх лаяльных грамадзян, нават калi даносiць трэба было на свайго суседа цi сябра. «Каждому гражданину, знающему, у кого есть оружие или где оно спрятано, — гаварылася ў загадзе №2 Бабруйскай камбанды, — вменяется в обязанность сообщить об этом военному командованию или органам УК»62. А што чакала тых, хто хаваў у сябе зброю i на каго быў абавязаны данесцi сусед па вёсцы? Загад №2 дае недвухсэнсоўны адказ на гэтае пытанне: «Жители по истечение трехдневного срока, не сдавшие оружия, по обнаружению такового у них, будут считаться врагами трудящихся и расстреливаться без суда и следствия, семьи их выселяться за пределы Белорусии, имущество конфисковываться и распределяться советами между честными гражданами» 63. Звяртаюць на сябе ўвагу апошнiя радкi гэтай вытрымкi. Не трэба асаблiвай пранiклiвасцi, каб здагадацца, што «честными гражданами» лiчылiся перш за ўсё тыя, хто даносiў на «ворагаў працоўнага народа». Бальшавiкi, такiм чынам, запазычылi прыёмы яшчэ старажытнага Рыму, зрабiўшы даносы не толькi абавязкам, але i карыснай справай.

Адначасова з камбандамi дзейнiчалi рэўтрыбуналы, якiя ўтваралiся на кожным баявым участку. Гэтыя органы былi хутчэй карнымi, чым судовымi. Ва ўсялякiм выпадку iнструкцыя, якая была дадзена ваенным аддзелам рэўтрыбунала, падыходзiла больш для карнай, чым для юрыдычнай установы: «При установлении виновности в бандитизме, укрывательстве и пособничестве бандитизму, в дезертирстве и невыполнении продналога, трибунал боеучастка при назначении наказаний: тюремного заключения, заключения в концлагерь, выселения из пределов Белоруссии и расстрела обязательно соединяют эти наказания с конфискацией имущества лиц, признанных виновными и с ограничением прав избирательных» 64.

Па сутнасцi, карныя органы ў сваiх метадах не вынаходзiлi нiчога арыгiнальнага. Усе пералiчаныя пакараннi ўжывалiся бальшавiкамi i раней у розных раёнах былой Расiйскай iмперыi. М. Тухачэўскi, буйны спецыялiст па карных аперацыях, называў гэтыя метады «тамбоўскiмi» i даволi падрабязна пералiчыў iх у сваiх працах: «Из репрессий наиболее действительными, — пiсаў ён, — являются: выселение семей бандитов, укрывающих своих членов, конфискация их имущества и передача советски настроенным крестьянам. Если выселение трудно организовать сразу, то необходимо устройство широких концентрационных лагерей. За укрывательство, за несообщение о местонахождении и действиях бандитов должна быть установлена круговая порука»65 .

Вiдавочна, што ў Беларусi карысталiся «тамбоўскiмi» метадамi Тухачэўскага. Для поўнага падабенства не хапала толькi авiяцыi i хiмiчнай зброi, якiя будучы чырвоны маршал таксама паспяхова ўжываў супраць тамбоўскiх сялян. Тым не менш, карныя аперацыi, якiя спрацавалi супраць «антонаўш чыны», даказалi сваю эфектыўнасць i на Беларусi. Шляхам крывавага, бязлiтаснага тэрору бальшавiкi здолелi пераламiць сiтуацыю на сваю карысць. У другой палове 1921 г. партызанскi рух зменшыўся. Гэта не значыць, аднак, што ён зусім пайшоў на спад. Яшчэ вельмi доўгi час становiшча на Беларусi было для бальшавiкоў неспакойным i яны захоўвалi тут Заходнi фронт да 1924 г. Як пiсалi потым савецкiя гiсторыкi, «командующему фронтом еще не раз приходилось разрабатывать и проводить военные операции по ликвидации в Западной Белоруссии эссеро-кулацких мятежей и уничтожению бесчинствующих белогвардейских банд, подстрекаемых и поддерживаемых белополяками» 66.

Такiм чынам, факты не пакiдаюць нiякiх сумненняў у тым, што на Беларусi iснаваў моцны антыбальшавiцкi рух, i што гэты рух быў сапраўды народным. Бальшавiкi, якiя распачалi ў 1920 г. паход за сусветную рэвалюцыю, сутыкнулiся на Беларусi з адчайным супрацiўленнем, i магчыма, часткова дзякуючы гэтаму супрацiўленню былi разбiтыя пад Варшавай. У кожнай вайне становiшча ў тыле можа адыграць не меншую ролю, чым сiтуацыя на фронце, а як зазначыў у сваiм загадзе Ваенны Камiсар БССР Адамовiч, «прочного тыла, способного в нужный момент оказать должное содействие фронту, армия за собой не чувствовала» 67. Такiм чынам, хоць антыбальшавiцкая барацьба ў Беларусi i не мела шансу на канчатковую перамогу, бо сiлы былi вельмi няроўныя, яна была важным фактарам, якi вызначыў вынiкi савецка-польскай вайны. Аб гэтым павiнен памятаць кожны даследчык, якi будзе разглядаць гэтую складаную i вельмi важную тэму.

* Пазах (Позап) — Продовольственный отдел Западного фронта.
** Паарм (Поарм) — Продовольственный отдел армии.
*** Рэўарм (Реварм) — Революционный отдел армии.

ДАДАТАК:

1 Нацыянальны Архiў Беларусi (далей: НАБ), ф.4, воп.1, спр.19, а. 38–39.
2 Тамсама.
3 Тамсама, спр.34, а.1.
4 Революционные комитеты БССР, ноябрь 1918 — июль 1920. Минск, 1961 (далей: Революционные комитеты). С.322.
5 Путна В. К Висле и обратно. Москва, 1927. С.73.
6 Революционные комитеты. С.305.
7 Селиванов П.А. Укрепление тыла Красной Армии: Деятельность Советов и ревкомов Белоруссии (1918–1920 гг.). Минск, 1987. С.108.
8 Latyszonek O. Bialoruskie formacje wojskowe 1917—1923. Bialystok, 1995. S.114.
9 Приказание полевому управлению Запасной армии Западного фронта Западного военного округа. Смоленск, 1920. Приказ по Западному военному округу №957 (далей: Приказание полевому управлению).
10 Тамсама. Приказ армиям Западного фронта от 13 июля 1920 г. Приказ армиям Западного фронта от 16 ноября 1920 г.
11 Революционные комитеты. С. 350.
12 НАБ, ф. 32, воп. 2, спр. 22, а. 92.
13 Польско–советская война (ранее не опубликованные документы и материалы). Ч.1. Москва, 1994. С. 89 (далей: Польско–советская война).
14 НАБ, ф. 32, воп. 2, спр. 22, а. 181.
15 Польско–советская война. С.118.
16 Приказание полевому управлению. Приказ армиям Западного фронта №1741.
17 НАБ, ф. 4, воп. 1, спр. 287, а. 53.
18 Latyszonek O. Op. cit. S. 91.
19 Ibid. S.137.
20 Ibid. S. 125.
21 Революционные комитеты. С.133.
22 Селиванов П.А. Указ. соч. С.219.
23 НАБ, ф.4, воп. 1, спр. 25, а. 12.
24 Тухачевский М.Н. Борьба с контрреволюционными восстаниями // Война и революция. 1926. №7/8. С.7.
25 Революционные комитеты. С.193.
26 Селиванов П.А. Указ. соч. С. 219.
27 Latyszonek O. Op. cit. S.123.
28 Революционные комитеты. С.127.
29 Селиванов П.А. Указ. соч. С.146.
30 НАБ, ф. 32, воп.2, спр. 22, а.178.
31 НАБ, ф.32, воп.2, спр.4А, а.8.
32 Польско–советская война. Ч.1. С.149.
33 Польско–советская война. Ч.2. С.35.
34 Тамсама. С. 24.
35 НАБ, ф.4, воп.1, спр.282, а.19.
36 Тамсама, л.11.
37 Latyszonek O. Op. cit. S.174.
38 НАБ, ф.4, воп.1, спр.282, а.10.
39 НАБ, ф.4, воп.1, спр.287, а.37.
40 Тамсама, а.50.
41 Тамсама, а.37.
42 Latyszonek O. Op. cit. S.174.
43 НАБ, ф.4, воп.1, спр.282, а.17.
44 Тамсама. С.45.
45 НАБ, ф.4, воп.1, спр.289, а.8.
46 Тамсама, а.12.
47 Тамсама.
48 НАБ, ф.4, воп.1, спр.282, а.2.
49 НАБ, ф.4, воп.1, спр.282, а.8.
50 Тамсама, а.740.
51 НАБ, ф.4, воп.1, спр.119, а.27.
52 НАБ, ф.4, воп.1, спр.282, а.45.
53 Тамсама, а.31.
54 Тамсама, а.40.
55 НАБ, ф.4, воп.1, спр.288, а.24.
56 НАБ, ф.4, воп.1, спр.282, а.39, а.58.
57 Тамсама, а.21.
58 Тамсама, а.27.
59 Тамсама, а.20.
60 Тамсама, а.21.
61 НАБ, ф.4, воп.1, спр.287, а.52.
62 Тамсама, а.53.
63 Тамсама.
64 Тамсама, а.42.
65 Тухачевский М.Н. Указ. соч. // Война и революция. 1926. №9. С.16.
66 Иванов В.М. Маршал М.Н.Тухачевский. Москва, 1990. С. 185.
67 НАБ, ф.4, воп.2, спр.22, а.17.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Антыбальшавiцкi рух y Беларусi (1919—1921)

© Кірыл Маль ()

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.