Паспяховая інтэграцыя Беларускай ССР у Савецкі Саюз

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Паспяховая інтэграцыя Беларускай ССР у Савецкі Саюз. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2010-11-25

Да XX ст. дзяржавы з назвай Беларусь у свеце не існавала, а адзіная пісьмовая мова была створана толькі ў 1918 г., калі Браніслаў Тарашкевіч выдаў першую беларускую граматыку. З XIII ст. сённяшнія беларускія землі былі часткай то Вялікага Княства Літоўскага, то Рэчы Паспалітай, то царскай Расіі, а значыць, полем розных культурных і палітычных уплываў.Для нацыянальна арыентаваных гісторыкаў Вялікае Княства Літоўскае з'явілася (на падставе канцылярскай мовы, якая існавала тут да 1697 г.) уласна беларускай дзяржавай або хоць бы федэратыўным утварэннем, фармаванню якога ў вялікай ступені паспрыялі беларускія землі. У супрацьвагу гэтаму меркаванню, у савецкай гістарыяграфіі Беларуская ССР лічылася першай формай беларускай дзяржаўнасці. Беларуская Народная Рэспубліка (БНР), якая праіснавала толькі некалькі тыдняў і да якой станоўча ставяцца сённяшнія беларускія нацыяналісты, цалкам ігнаравалася савецкімі гісторыкамі. Тым не менш, у дваццатыя гады на глебе ленінскай палітыкі ў Беларусі, дзе да гэтага часу існавалі чатыры дзяржаўныя мовы (беларуская, руская, польская, яўрэйская), можа, упершыню з'явіліся ўмовы для вольнага развіцця беларускай самасвядомасці. Такім чынам, вырашальная фаза беларускага нацыянальнага станаўлення, па мадэлі Гроха, супала з савецкім часам4.

Нізкая ступень пісьменнасці і урбанізаванасці беларусаў (параўнальна з іншымі нацыянальнасцямі, што жылі ў рэспубліцы) у 30-х г.5, калі пачаліся першыя мерапрыемствы русіфікацыі; вялікая колькасць ахвяраў рэпрэсій (нават паводле вельмі асцярожных дадзеных, каля 600 000 чалавек, гэта значыць 6% насельніцтва БССР у 1939 г.)6; значныя разбурэнні і страты ў часе нямецкай акупацыі 1941—1944 г., калі краіна была амаль цалкам разбурана, 2,5 млн., або кожны чацвёрты жыхар рэспублікі, былі забітыя (толькі ў 1970 г., паводле перапісу насельніцтва, у БССР быў дасягнуты ўзровень 1939 г., згодна з савецкімі дадзенымі, матэрыяльныя страты за час вайны склалі 40% гадавога нацыянальнага прыбытку БССР даваеннага часу)7 — усе гэтыя абставіны зрабілі амаль немагчымай кансалідацыю беларускай эліты.

Для калектыўнай памяці беларусаў другая сусветная вайна з'явілася найважнейшай падзеяй XX ст., таму жаданне прадухіліць вайну, абумоўленае вопытам пакут насельніцтва за ваенным часам, з'яўляецца істотным элементам беларускага менталітэту. З іншага ж боку, фармаванню рэгіянальнай, інтэграванай у савецкую сістэму самасвядомасці спрыяў вопыт партызанскага супраціву і створаны беларускімі партыйнымі правадырамі, асабліва П. Машэравым (1965—1980), маляўнічы вобраз гераічнай партызанскай рэспублікі 8. У 70-х г. кіравалі камуністычнай партыяй БССР у бальшыні былыя партызаны, што спрыяла асаблівай закрытасці КПБ. Неабходна адзначыць і тое, што эканамічнае аднаўленне рэспублікі пасля вайны было магчымае толькі з агульнаса юзнай дапамогай — такім чынам, выкарыстанне сістэмай у прапагандысцкіх мэтах моцна зношанага паняцця савецкай салідарнасці з'явілася таксама рэаліяй беларускага грамадства.

Пасля 1944 г. у сацыяльна-эканамічнай структуры Беларусі адбыліся вялікія змены: так, напрыклад, у 1985 г. толькі 28,6% насельніц тва было занята ў сельскагаспадарчым сектары, адрозна ад 57,1% у 1961 г. У выніку палітыкі фарсіраванай індустрыялізацыі, а таксама з-за выгнання або фізічнага вынішчэння яўрэйскага і польскага гарадскога насельніцтва ў папярэдні час, гарады ўпершыню набылі беларускі выгляд: у 1959 г. 67% гарадскіх жыхароў складалі беларусы, параўнальна з 38,7% у 1926. А ступень урбанізацыі склала ў 1985 г. 62,0% параўналь на з 30,9% у 1959 г. Аднак неабходна адзначыць, што вынікам працэсу урбанізацыі з'явілася правінцыялізацыя гарадоў, пастаяннае паслаблен не гарадской культуры, якая толькі пачынала нараджацца 9. Да таго ж, эканамічная мадэрнізацыя ў вялікай ступені залежала ад Масквы: так, напрыклад, у 1988 г. 55,4% усіх прадпрыемстваў знаходзіліся ў прамым падпарадкаванні саюзнаму цэнтру10.

Паралельна з эканамічным ростам паскорылася і моўная асіміляцыя беларусаў. У 1989 г. 80% беларусаў усё яшчэ вызначалі беларускую мову як родную. Аднак у штодзённым жыцці яе скарыстоўвалі толькі 10,5% беларусаў, а з гарадскога насельніцтва — толькі 1,5%, тымчасам у 1959 г. у Мінску гэты паказчык складаў 48,66%. Гэтыя абставіны з'явіліся вынікам свядомай палітыкі выцяснення беларускай мовы з грамадскага жыцця: так, напрыклад, у 70-х г. у гарадах практычна не існавала беларускамоўных школ, і на партыйных сходах ужо не было чуваць беларускага слова, у адрозненні ад часу, калі на пасадзе першага сакратара партыі знаходзіўся К.Мазураў (1956—1965).

Такім чынам, русіфікацыя, рост дабрабыту насельніцтва і ўплыў другой сусветнай вайны на беларускі менталітэт з'явіліся галоўнымі фактарамі, якія паспрыялі паспяховай інтэграцыі БССР у Савецкі Саюз. Гэты працэс характарызаваўся фактычнай кансервацыяй нацыянальнай нявызначанасці: «Беларускі савецкі гараджанін практычна нічым не адрозніваўся па культуры ад рускага, размаўляў (і працягвае размаўляць) па-руску і беларускай мовы не ведае або ведае дрэнна. Пры гэтым ён дакладна разумее, што з'яўляецца беларусам, грамадзянінам БССР — раўнапраўнай савецкай рэспублікі і нават сябры ААН, і што яго родная мова — беларуская» 11. Поўнаму спыненню існавання беларускай нацыі перашкаджалі асновы савецкай нацыянальнай палітыкі, такія як: існаванне нацыянальна вызначанай тэрыторыі, перавага тытульнай нацыі пры размеркаванні пасадаў у мясцовых органах улады, нацыянальна вызначаныя навуковыя і мастацкія саюзы, а таксама пяты пункт, які фіксаваў нацыянальнасць, што, у першую чаргу, вызначалася паходжаннем. Таму ва ўмовах перабудовы была магчымая рэмабілізацыя беларускай нацыянальнай свядомасці, хоць гістарычныя і рэальныя перадумовы для гэтага яшчэ выразна не вызначыліся .

Артыкул здадзены ў сакавіку 1998 г.

Пераклад Алега Сувалава

ДАДАТАК:

* Паводле перапісу 1999 г.: Беларусы — 81%; Рускія — 11%; Палякі — 3,9%; Украінцы — 2%; Яўрэі — 0,3%; Астатнія — 1,2%; Поўная колькасць жыхароў — 10,045 млн. Крыніца: Население Республики Беларусь. Итоги переписи населения Республики Беларусь 1999 года. Статистический сборник. Минск, 2000. С.136. (Рэд.)

1 Адамович А. Куропаты, Хатынь, Чернобыль // Литературная газета. № 33. 5.8.1990.
2 Staniszkis J. Dilemmata der Demokratie in Osteuropa // Deppe R. / Dubiel H. / Rцdel H. (выд.): Demokratischer Umbruch in Osteuropa. Frankfurt/Main. С. 326—347, тут старонка 331.
3 Гл.: Smith А. Nations and Nationalizm in a Global Era. Cambridge: Polity Press, 1995. С. 80 і далей.
4 Гл. напрыклад: Simon G. Nationalismus und Nationaltatenpolitik in der Sowietunion. Von der totalitaren Diktatur zur nachstalinischen Gesellschaft. Baden-Baden, 1986. С. 58 і далей.
5 Што тычыцца дадзеных працэсаў павышэння пісьменнасці, асіміляцыі, індустрыялі зацыі і урбанізацыі, а таксама ўсеагульных дэмаграфічных і тэрытарыяльных зменаў, гл.: Guthier L. The Belorussians: National Identification and Assimilation, 1897—1970 // Soviet Studies 29 (1977). С. 37—61, 270—283, а таксама Sahm A. Die wei?russische Nationalbewegung nach der Katastrophe von Tschernobyl 1986_1991. Munster, 1994. C. 16—21.
6 Адамушка У. Палітычныя рэпрэсіі 20—50-х гадоў на Беларусі. Мн., 1994. С. 8—15. Згодна з самымі высокімі ацэнкамі, ахвярамі рэпрэсій сталі 2 млн. чалавек. Даследаванне Адамушкі ўяўляе сабой толькі першую спробу апісаць увесь працэс палітычных рэпрэсій у БССР.
7 Гл.: Nicholas P. Vakar. Belorussia: The Making of a Nation. A Case Study. Cambridge: Mass. 1956. С. 210.
8 Гл.: Urban М. An algrebra of Soviet power. Elite circulation in the Belorussian Republic 1966—1989. Cambridge University Press 1989. С. 14.
9 Гл. да гэтага: Lewin М. Gorbatschows neue Politik. Frankfurt/Main, 1988. С. 36—44, а таксама Margolina S. Ru?land: die nichtzivile Gesellschaft. Reinbeck bei Hamburg, 1994. С.104—110.
10 Белоруссия — Россия. Модель постсоветской интеграции // Независимая газета. 21.03.1996.
11 Фурман Д., Буховец О. Белорусское самосознание и белорусская политика // Свободная мысль. № 1. 1996. С.61.
12 Sahm A. Die wei?russische Nationalbewegung nach der Katastrophe von Tschernobyl 1986—1991. Munster, 1994. N. 21—23.
13 Sahm A. Op. cit. С. 56, 64—71.
14 У ліпені 1989 г. з каля 40.000 сяброў БНФ прыкладна 10—15% уваходзілі ў КПСС, 40% паходзілі з асяроддзя працоўных, 30% сяброў належалі да інтэлігенцыі, 20% былі служачымі. Жанчыны складалі толькі 10% з агульнай колькасці сяброў. Прадстаўніцтва розных нацыянальнасцяў прыблізна адпавядала іх частцы ў агульнай колькасці жыхароў Беларусі: 75% беларусы, 20% рускія, 5% прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў. Гл.: Белорусская трибуна. № 10. 1989. С. 2.
15 Для азнаямлення з супрацьстаяннем камуністаў з БНФ гл.: Неформальные объединения в политической жизни республики. Мн., 1990, а таксама вялікую колькасць артыкулаў у часопісе «Политический собеседник».
16 Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў, напрыклад, часта называў Пазняка «Апосталам нацыі» або «Пасланцам божым». Гл.: Васіль Быкаў. Лідэр. Нататкі да палітычнага партрэта Зянона Пазняка; ён жа. Збор твораў у шасці тамах. Т.6. Мн., 1994. С. 528—533. Гл.: Фурман Д., Буховец О. Белорусское самосознание... с. 63, якія кажуць пра «культ асобы» ўнутры БНФ. Пазіцыі Пазняка пахіснуліся толькі пасля няўдалых парламенцкіх выбараў у траўні 1995 г., калі Юры Хадыка прапанаваў падзяліць БНФ на партыю і рух з рознымі назвамі і старшынямі. Гл.: Падзелу БНФ на партыю і рух не адбылося // Свабода. № 24. 16.06.1995. С.4. Аргументам Пазняка, які тлумачыў нізкія паказчыкі на парламенцкіх выбарах, была нізкая нацыянальная свядомасць насельніцтва, з-за чаго нацыянальная стратэгія не магла быць падтрымана бальшынёй, хоць і з'яўлялася інвестыцыяй у будучыню. Такім чынам, ацаніць паспяховасць яго дзейнасці было немагчыма.
17 Фурман Д., Буховец О. Белорусское самосознание... С. 64.
18 Падрабязнае выкладанне палітычнай сітуацыі ў Беларусі ў 1986—91 г. гл.: Sahm A. Die weiЯrussische Nationalbewegung. С. 24—52.
19 Дадатковай прычынай можа служыць абвяшчэнне суверэнітэта Расіяй і Ўкраінай. Паколькі абвяшчэнне суверэнітэта адбылося адразу пасля вяртання з Масквы старшыні Вярхоўнага Савета М.Дземянцея, можна меркаваць, што гэты крок быў зроблены па просьбе Масквы, каб зменшыць уплыў астатніх нацыянальных рухаў.
20 Гл.: Sahm A. Die wei?russische Nationalbewegung. С. 72—108, асабліва с. 128—131. Там (с. 128—131) маецца таксама поўны пераклад дэкларацыі пра беларускі суверэнітэт.
21 Гл.: Sahm А. Die wei?russische Nationalbewegung. С. 43—48.
22 Staniszkis J. The Ontology of Socialism. Oxford: Claredon Press, 1992. С. 15 і далей.
23 Ужо ў красавіку 1991 г. Дземянцей адкрыта запатрабаваў увядзення агульнасаюзна га надзвычайнага стану, каб уратаваць адзінства краіны.
24 Так, напрыклад, у канцы 1990 г. 61,3% насельніцтва падтрымалі актыўную рэалізацыю дзяржаўнай праграмы, накіраванай на спрыянне развіццю беларускай мовы. Sahm A. Die weiЯrussische Nationalbewegung. С. 590.
25 Гл.: Sahm A. Die wei?russische Nationalbewegung. С. 109—118.
26 Гл.: Sahm A. Politische Konstruktionsversuche wei?russischer Identitat. Zur Bedeutung des Ruckgriffs auf die unabgechlossene wei?russische Nationalstaftsbildung // Jahrbucher fur Geschichte Osteuropas. 42 (1994). С. 541—561, тут с. 547.
27 Кебич В. Экономика, нравственность, культура — столпы нашей государственности // Ракурс. № 1. 1993. С. № 3—17, тут с. 12.
28 Улетку 1995 г. прэзідэнт Лукашэнка пагражаў спецыяльным загадам забараніць выданне менавіта гэтых падручнікаў па гісторыі. Але, паколькі стварэнне падручнікаў патрабуе шмат часу, ён вырашыў паступова замяніць былыя падручнікі на новыя. Гл.: Школьники будут учиться сразу по трём учебникам // Белорусская деловая газета. № 51. 12.08.1996. С.5.
29 Гл.: Sahm А. Politische Konstruktionsversuche. С. 550—553.
30 Нават сам БНФ быў не вельмі зацікаўлены ў правядзенні рэферэндума, які тычыцца нацыянальнай незалежнасці, бо асцерагаўся адмоўных вынікаў. У гэтым таксама выявілася амбівалентнае стаўленне БНФ да дэмакратычных працэдураў, што тлумачыцца беларускай нацыянальнай асаблівасцю. Гл.: Фурман Д., Буховец О. Белорусское самосознание... С.63. Паводле дадзеных апытанняў грамадскай думкі, ужо ў 1992 г. праз некалькі месяцаў пасля распаду Савецкага Саюза, 47,9 % беларускіх грамадзян лічылі аднаўленне СССР неабходнасцю. Гл.: Карбалевич В. Особенности националь ного возрождения в Беларуси // Корецкий А. (выд.) Трансформация цивилизационно -культурного пространства бывшего СССР. Москва, 1994. С.230—234. Тут с. 230.
31 Для азнаямлення з беларускай эканамічнай палітыкай гл.: Pankov V. Die wirtschaftliche Transformation Wei?russlands // Osteuropa—Wirtschaft, 40 год выд. (1995). № 1. С. 1—12.
32 Гл.: Zagorul'skaja О. The System of Interest Representation in the Republik of Belarus // Klaus Segbers/Stephan De Spigeleire (выд.): Post-Soviet Puzzie. Mapping the Politikal Economy of the Former Soviet Union, 4 т. Baden-Baden, 1995. Т.3. С.657—683, тут с. 662—667.
33 Stanizkis J. Ontology. С.7.
34 Праграма Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» . Менск, 30 траўня 1993.
35 Гл.: Пазьняк З. «Национальное государство есть наивысшая культурная и общественная ценность» // Нёман. 1993. № 6. С. 19—22, а таксама: О русском империализме и его опасности // Народная газета. 15-17.01.1994. Тут Пазняк зноў прэтэндуе на «восточное этническое расселение белорусов в Российской Федерации», і канкрэтна ў Бранскай, Пскоўскай і Смаленскай абласцях. У 1993 г. у праграме БНФ усё ж падкрэслена адвяргаецца план змянення межаў, замест чаго ён імкнецца да культурнай аўтаноміі ў адпаведных дзяржавах — апрача згаданых расійскіх абласцей, яшчэ ў Вільнюскай вобласці ў Літве і ў рэгіёне Беласток у Польшчы.
36 Гл.: Хадыка Ю. Нацыяналізм як канструктыўная сіла // Беларускі ПЭН-Цэнтр (выд): Другі міжнародны кангрэс у абарону дэмакратыі і культуры. «Незалежная прэса: свабода і адказнасць». Мінск, 1996. С. 81—85.
37 Гл.: Объединенная гражданскай партия (ОГП): Программа действий // Акадэмія навук Беларусі / Аддзел навуковай інфармацыі па гуманітарных навуках Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Палітычныя партыі Беларусі. Мінск, 1996. С.362—364, тут с. 364.
38 Программа Партии коммунистов Беларуси // Народный голос, 23.06.1993; Программа Аграрной партии Беларуси // Белорусская нива, 30.12.1994.
39 Гл.: Sahm А. Politische Konstruktionsversuche. С 559. Як вынік узмацнення камуністычных сіл, для якіх пахаваныя ў Курапатах з'яўляліся ахвярамі фашысцкага рэжыму, Курапаты зноў сталі аб'ектам спрэчак.
40 Гл.: Sahm A. Politische Konstruktionsversuche. С. 553—557, а таксама Sahm A. Kein politischer Fruhling in Belarus. Das Scheitern der Parlamentswahlen im Mai 1995 und die Verselbststandingungstendenzen der Exekutive // Osteuropa, 42, (1995). С.1021—1033, тут на с. 1023—1026.
41 Як яскравы прыклад (параўнай): Люди, будьте бдительны! В республике запахло фашизмом! Обращение к народу Беларуси председателя Верховного Совета Республики Беларусь С.Шарецкого // Народная воля. № 81. 1996, верасень.
42 Sahm A. Kein politischer Fruhling. C.1030 і далей.
43 Да свайго абрання прэзідэнтам Лукашэнка, 1954 г. нараджэння, абраны ў 1990 г. у Вярхоўны Савет, быў старшынёй саўгаса «Гарадзец» у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Да свайго абрання ён ні разу не быў на Захадзе. Таму пасля заняцця пасады яго палітычны стыль аўтаматычна павінен быў быць больш правінцыйным. Гл.: Палітрук. Дырэктар. Прэзідэнт? // Век. № 25, 1—6.07.1994.
44 Гл.: На белорусском полигоне // Известия. 20.06.1996.
45 Гл.: Manicke_Gyogyosi E. Zum Stellenwert symbolischer Politik in den Institutionalisierungsprozessen postsozialistischer Gesellschaften // Offentliche Konfliktdiskurse um Restitution von Gerechtigkeit, politische Verantwortung und nationale Identitat. Frankfurt, 1996. С.13—28. Тут с.21.
46 Сярод іншых да іх належалі юрысты Дз.Булахаў і В.Ганчар, якія займалі кіраўнічыя пасады ў дэмакратычнай апазіцыі. Яны належалі да кола маладых людзей, якія не паходзілі з партыйнага апарату. Яны падтрымлівалі Лукашэнку ў час яго перадвыбарчай кампаніі з памылковым жаданнем правесці з яго дапамогаю рашучыя эканамічныя рэформы. Гл.: Знакомьтесь: команда Лукашенко // Известия. 13.07.1994.
47 Гл.: Аб грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне // Cвабода. № 55. 26.07.1996; Заявление участников «круглого стола», представляющих ведущие политические партии, движения, профессиональные союзы Республики Беларусь // Cвабода. № 65. 30.08.1996.
48 Гл.: Компартия запрещена // Белорусская газета. 2.09.1996.
49 С «режимом Лукашенко» будут «вооруженно бороться» // Знамя юности. 3.07.1996. У чэрвеньскім выпуску «Независимой газеты» згаданае інтэрв'ю пад назваю «Возможна вооруженная борьба с режимом Лукашенко» немагчыма было знайсці.
50 Я цярплю і буду цярпець колькі трэба і якія заўгодна нягоды, працаваць не пакладаючы рук, без сну і адпачынку, але толькі калі буду перакананы ў шчаслівай будучыні сваёй Радзімы — Беларусі // Народная газета. 10.03.1995. С.1.
51 Рэальны арсенал сілавых сродкаў знаходзіцца, безумоўна, у распараджэнні аднаго толькі прэзідэнта. Розныя нацыяналістычныя спартыўныя аб'яднанні, створаныя пасля 1992 г. у ценю БНФ, не валодалі рэальным патэнцыялам сілы.
52 Гл.: Sahm А. Politische Konstruktionsversuche. С. 547 і далей.
53 Гл. напрыклад: «Спасибо за Россию!» Встречи Президента на столинской земле // Белорусская нива. 18.04.1996.
54 Гл.: Замяталін У. «Митинг — это акция, инициаторами которой стали обанкротив шиеся политики» // Белорусская нива. 26.03.1996; ён жа: «Белорусские избиратели перевели позняковский фронт в антинародный» // Советская Белоруссия. 18.04.1996.
55 Политдиалоги. Богданкевич С. — Калякин С.: «Беларусь нуждается не в политизированной, а в эффективной экономике»//Народная газета. 12.03.1996. С.3.
56 Гл.: Стабілізацыя не губляючы суверэнітэту // Звязда. 14.06.1996; По пути интеграции // Народная газета. 14.06.1995.
57 Апрача іншага, адбыўся нечаканы кароткі візіт Лукашэнкі 7 верасня ў Маскву, а таксама кароткатэрміновае знаходжанне А.Лебедзя 13 верасня і Г.Зюганава 18-19 верасня ў Мінску. Гл.: Странный визит Александра Лебедя в Минск // Известия. 17.09.1996. Лебедь прилетел не к добру // Белорусская деловая газета. № 57. 16.09.1996.
58 Фурман Д., Буховец О. Белорусское самосознание... С.67.
59 Белоруссия—Россия. Модель постсоветской интеграции // Независимая газета. 21.3.1996. С.5.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Паспяховая інтэграцыя Беларускай ССР у Савецкі Саюз

© Астрыд Зам ()

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.