Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Дыпляматычная кантравэрсыя 1646 году за беларускую мову 0 за 24 часа
Агульна ведама, што ўрадавай мовай Вялікага Княства Літоўскага аж да ХVІІ стагодзьдзя была мова беларуская. Шырака яна тады тарнавалася ў дзяржаўным ды судова-юрыдычным справаводзтве ня толькі на тэрыторыі этнічна беларускай, але й на ўсіх землях Вялікага Княства. Ёю былі пісаныя граматы, актавыя запісы, дакумэнты й на прасторы не беларускай Жамойці. Беларускай мовай былі пісаныя ведамыя кодэксы законаў Княства, Літоўскія Статуты. Ёю карысталіся тады асьвечаныя слаі народу ў пісьменнасьці характару сьвецкага - у ліставаньні ў справах прыватных і гандлёвых, у палемічнай і мэмуарнай літаратуры, у летапісах, у творах вершаваных.
Адкуль пайшла беларуская мова 4 за 24 часа
Жыла-была калісьці агульная мова ўсіх славян: яшчэ тады, калі ўсе месціліся побач. Потым яны разышліся. І на новых жыхарствах узніклі тры новыя мовы, паўднёваславянская, заходнеславянская і ўсходнеславянская.
Станаўленне і пачатковае развіццё беларускай школы на Мядзельшчыне ў першай чвэрці ХХ ст. 0 за 24 часа
Імкненне беларускага народа да нацыянальнага самавызначэння набыло выразныя рысы яшчэ ў “нашаніўскі” перыяд – эпоху другога беларускага Адраджэння. У той час з’яўляюцца творы Цёткі, Максіма Багдановіча, Цішкі Гартнага, Купалы і Коласа. Ствараюцца беларускія гурткі і арганізацыі, якія ўпершыню гучна заяўляюць пра самабытнасць і правы нашага народа.
З аператыўных данясенняў 16-е савецкае арміі пра ваеннае становішча на Случчыне 0 за 24 часа
<... > Поляки готовились очистить Слуцк и отойти на линию реки Лань. Штадив 11 был расположен в м. Филипповичи, что в 40 верстах зап. Слуцка. <...> В Слуцке организовалась Белорусская рада, пославшая представителей в сейм с ходатайством об оставлении в Слуцке польвойск. В связи с этим сейм затребовал военпредставите-лей для совещания в вопросе об оставлении Слуцка. По тем же сведениям, в районе Слуцка присутствия войск Балаховича не обнаружено. Провиантом, деньгами, обмундированием снабжает Балаховича польправительство. Легионеры ждут скорейшего заключения мира. Настроение жителей враждебное совласти. <...>
Успаміны пра Беларускую Незалежніцкую Партыю (БНП) 0 за 24 часа
Дзмітры Касмовіч нарадзіўся 21 верасня 1909 г. у Нясвіжы ў сялянскай сям’і Дзяніса Касмовіча і Юстыны з Крукоўскіх. У 1920-1927 гг. вучыўся ў Нясвіжскай, Наваградскай, Радашкавіцкай гімназіях. Падчас вучобы ў Радашкавіцкай беларускай гімназіі далучыўся да беларускага нацыянальна-вызвольнага руха, а на яго светапогляд паўплывалі Язэп Гаўрылік, Браніслаў Тарашкевіч, Аляксандар Уласаў.
Слуцкае паўстаньне 2 за 24 часа
Усе, хто хоць трохі цікавіўся беларускай справай, павінны ведаць аб Слуцкім паўстаньні ў 1920 г. Аб паўстаньні многа пісалася як аб факце, што 12 тысячаў слуцкіх паўстанцаў змагаліся каля 2-х месяцаў за беларускую справу. Справа паўстаньня патрабуе высвятленьня. Трэба абавязкова высьвятліць, які ўдзел тая ці іншая беларуская палітычная група прымала ў паўстаньні, бо без працы палітычных груп магло б стацца, што паўстаньня зусім ня было б, ці гэта былі б проста "Зялёныя", ці яго ў канцы палякі выкарысталі б для сваіх захватнічаскіх мэтаў. Праўда, гэта яны прабавалі рабіць, але, убачыўшы, што нічога ня выйдзе, справакавалі паўстаньне.
Mае ўспаміны аб Слуцкім збройным змаганні з бальшавікамі ў 1920 годзе 0 за 24 часа
Я маю шчасьце і гонар сёньня падзяліцца з вамі сваімі асабістымі ўспамінамі, што мне давялося чуць, бачыць і перажываць ў зьвязку з Слуцкімі падзеямі.
24 гады таму назад у лістападзе месяцы 1920 году невялікая кучка інтэлігенцыі і сялян Случчыны ўхапілася за аружжа і кінулася фанатычна бараніць сваю мілую Случчыну ад бальшавіцкай навалы.
Узьбіліся на свой шлях 0 за 24 часа
Адраджэньне Беларусі, як вядома ўсім, стала расьці з кожным часам шырэй з 1905 года. Саўсім зразумела, што працаваць пад уладаю расейскага імпэрыялізму магчыма было, і то з надта вялікімі перашкодамі, толькі на культурна-прасьветнай дарозе. Такая праца вялася аж да рэвалюцыі 1917 года. Трэба заўважыць, што, нягледзячы на царскі рэжым, беларускія адраджэнцы досыць часта бывала з культурна-прасьветнае працы пераскаквалі й на палітычную, за што й адседжвалі ў каталажках. 3 часоў рэвалюцыі 1917 года справа беларуская стала шырыцца ўжо не з гадамі, а навет з кожным тыднем. To былі толькі арганізацыі ў мястох вялікіх: Вільні, Менску, а гэта ўжо сталі зьяўляцца розныя беларускія гурткі па павятовых мястох і мястэчках. Дзеля таго, што пасьля гэтае рэвалюцыі стала крыху вальней, праца беларуская пайшла не па аднаму ўжо шляху, а распаўзлася ў розныя кірункі й распаўсюдзілася амаль не па ўсёй Беларусі.
Мае ўспаміны аб службе ў беларускіх вайсковых фармацыях і ўдзеле ў беларускім збройным змаганьні 1917-1921 гг. 0 за 24 часа
Звыш чвэрці стагодзьдзя адыйшло ў нябыт з тае пары, калі мне давялося браць удзел у падзеях, якія зьяўляюцца вялікім паваротам у гісторыі беларускага адраджэньня. На думцы я маю здарэньні, зьвязаныя з абвяшчэньнем незалежнасьці Беларусі ў 1918 годзе й асабліва стварэньне беларускіх вайсковых адзінак і беларускае збройнае змаганьне на працягу ад 1917 да 1921 гг. Сяньня, калі мінае 24 гады ад выбуху Слуцкага паўстаньня і перад намі ўстаюць падобныя, калі ня тыя самыя заданьні, як тады, я рады падзяліцца з усімі суродзічамі, а асабліва маладым пакаленьнем, тымі сьціплымі весткамі, якія захаваліся ў маёй памяці да гэтае пары.
Успаміны аб Слуцкім паўстаньні 0 за 24 часа
Як вядома, у 20-м годзе ў жніўні месяцы палякі адбілі бальшавікоў з-пад Варшавы і пагналі на ўсход. У Случчыне палякі зайшлі за Слуцак прыблізна кілёмэтраў на 14 за Вясею (рэчка) і далей не пайшлі. Уся здаровая маральна моладзь Случчызны (а яна, за вельмі нямногімі выняткамі, уся была здаровая) і інтэлігенцыя, каторай было вельмі шмат і каторая ўся, можна сказаць. паходзіла з сельскае земляробскае гушчы, усё гэта засталося дома. Галоўным месцам зборкі інтэлігенцыі быў, як ведама, горад Слуцак. Некаторыя папераяжджалі з сёлаў у Слуцак і жылі тыднямі ў ім. Пераважала сярод іх больш настаўніцтва.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций