Мае ўспаміны аб службе ў беларускіх вайсковых фармацыях і ўдзеле ў беларускім збройным змаганьні 1917-1921 гг.

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Мае ўспаміны аб службе ў беларускіх вайсковых фармацыях і ўдзеле ў беларускім збройным змаганьні 1917-1921 гг.. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-09
Источник: http://library.by

Не пазьней за 15 сьнежня 1944 г.
Бэрлін.

Звыш чвэрці стагодзьдзя адыйшло ў нябыт з тае пары, калі мне давялося браць удзел у падзеях, якія зьяўляюцца вялікім паваротам у гісторыі беларускага адраджэньня. На думцы я маю здарэньні, зьвязаныя з абвяшчэньнем незалежнасьці Беларусі ў 1918 годзе й асабліва стварэньне беларускіх вайсковых адзінак і беларускае збройнае змаганьне на працягу ад 1917 да 1921 гг. Сяньня, калі мінае 24 гады ад выбуху Слуцкага паўстаньня і перад намі ўстаюць падобныя, калі ня тыя самыя заданьні, як тады, я рады падзяліцца з усімі суродзічамі, а асабліва маладым пакаленьнем, тымі сьціплымі весткамі, якія захаваліся ў маёй памяці да гэтае пары.

Яшчэ да першае сусьветнае вайны і падчас яе мне давялося адведаць шмат куткоў былое Расейскае імпэрыі. І дзе я толькі не затрымліваўся, расейцы дапякалі мне за мой "нячысты" акцэнт, называючы мяне "палячком", а палякі, наадварот, звалі "кацапам". Чужым і адзінотным адчуваў я сябе ў шматлюднай Расеі. Тады яшчэ слова "беларус" у выніку русыфікацыйнае палітыкі расейскага ўраду ня мела значаньня прыналежнасьці да асобнае нацыі, а ўжывалася хутчэй як азначэньне паходжаньня з "Северо-Западного края". Нацыянальная сьведамасьць нараджалася ў нашых сэрцах, перамагаючы багата накінутых чужынцамі поглядаў і фальшывых уяўленьняў. Звацца беларусам значыла тады сьцягваць на сябе ўвагу зьверхнікаў і паддавацца бясконцым допытам і перасьцярогам.

Памятаю, калі я ў афіцэрскай школе, усьведаміўшы канчаткова, хтоя, запісаўся беларусам, мой курсавы афіцэр сказаў мне: "Ты большой рызыкант, еслі во время войны осмелился написать в автобиографии, что ты беларус, а не русский". Гэтак было сярод інтэлігенцыі, што ж казаць тады аб работніках і сялянах! Народная гушча ў болынасьці яшчэ спала. Лічаныя адзінкі толькі пашыралі нацыянальныя ідэі і намагаліся пацягнуць народ да сьветлае будучыні. Заслужаныя імёны іх і цяжкасьці, якія яны перамаглі, з пашанай адзначыла і ўспамінаць будзе Гісторыя Роднага Краю.

Цяпер немагчыма акрэсьліць шляхі, якімі пайшло б беларускае адраджэньне, беларускі вызвольны рух, калі б не выбухла рэвалюцыя ў 1917 годзе, якая пахіснула Расейскую імпэрыю ў ейных асновах.

Ад першых дзён рэвалюцыі нацыянальная сьвядомасьць сярод беларусаў пачала пашырацца з хуткасьцю электрычнае іскры.

Я ў той час пасьля сканчэньня афіцэрскае ці, як тады называлася, "школы прапаршчыкаў" пяхоты ў Гатчыне быў прызначаны камандзірам 4-е роты, а пасьля вучэбнае каманды ў 223-м рэзэрвавым палку, які знаходзіўся ў г. Таржок. Часта ў гутарках з сваімі жаўнерамі, сярод якіх было багата беларусаў, даводзілася чуць словы пагарды аб "маскалях", спосабе іх жыцьця, жаданьне вярнуцца на Беларусь і нясьмелыя яшчэ разважаньні аб магчымасьцях дзяржаўнага існаваньня нашае Радзімы.

1 кастрычніка 1917 году па маёй собскай просьбе я быў прызначаны ў 118-ы Шуйскі полк на Румынскім фронце, які ў болынасьці складаўся зь беларусаў, пераважна сланімчан, г. зн. маіх землякоў.

Тут ужо задоўга прыйшлі весткі аб балынавіцкім перавароце. Бальшавіцкая агітацыя здабывала сабе сярод жаўнераў багата прыхільнікаў. Вынікам гэтага сталася суцэльная дэмаралізацыя, заняпад дысцыпліны і, агулам кажучы, развал арміі. Жаўнеры штодня цэлымі дзясяткамі ўцякалі з сваіх аддзелаў, прадавалі і грабілі вайсковую маёмасьць.

Тады заступнік галоўнага камандуючага Румынскага фронту ген. Шчарбакоў выдаў загад аб нацыянальных злучэньнях сярод арміі, якая дзеяла на Румынскім фронце. Беларусы павінны былі зьбірацца ў 4-м корпусе, які разьмяшчаўся каля Ільештаў і Івэштаў пад Сэрэтам*.

Я быў вызначаны нацыянальным камісарам корпусу. Маім заданьнем было сьцягнуць усіх беларусаў у названы корпус. На жаль, абвешчаная дэмабілізацыя разьбіла ўшчэнт мае намаганьні. 3 цэлага корпусу засталося пад маім распараджэньнем ня болын за паўтысячы жаўнераў.

Аднак і з гэтай жменькай мне ўдалося выратаваць што-колечы з вайсковае, маёмасьці і па собскай ініцыятыве загрузіць яе часткова на цягнікі з намерам накіраваць у Менск. Усяго назьбіралася 6 эшалонаў, у якіх налічвалася: каля 200 коней, звыш 2000 стрэльбаў, звыш 60 кулямётаў, 12 гарматаў, 10-12 вагонаў харчоў, 8 вагонаў фуражу, 4 вагоны амуніцыі і багата іншага ваеннага снадзіва.

Румынскія ўлады пачаткова адносіліся да мае дзейнасьці прыхільна, і я яшчэ пасьпеў выслаць з 6-х 2 цягнікі ў Менск зь невялікай аховай пад камандаваньнем падпаручніка Бабіцкага. Што зь імі сталася ў дарозе - ня ведаю.

Нечакана, здаецца, у сакавіку 1918 г., адбылося пагадненьне паміж немцамі і румынамі. Выслаць далейшыя 4 эшалоны, нягледзячы на маю заяву, што ў іх знаходзіцца маёмасьць беларускіх вайсковых адзінак, было мне забаронена. Паведамленьне аб гэтым ад камандзіра нейкае асобнае нямецкае групы забралі ад мяне падчас арышту ў 1919 г. у Ваўкавыску палякі.

Прабыўшы яшчэ колькі часу на месцы і пераканаўшыся, што там на стварэньне беларускіх адзінак ці выратаваньне маёмасьці няма болып надзеі, я накіраваўся да свае сям'і ў Таганрог.

І пасьля нядоўгага побыту ў Таганрогу, у связі з распадам канчатковым расейскае арміі, я ў верасьні 1918 г. вярнуўся на Бацькаўшчыну, у Слонімшчыну.

Тут застаўя сумны вобраз зьнішчэньня, які пакінула па сабе вайна. Ня маючы страхі над галавою і ніякіх пэрспэктываў на будучыню, я быў прымушаны шукаць сабе іншага прыпынішча і накіраваўся ў Ваўкавыск, да жончыных сваякоў.

У Ваўкавыску я сустрэў аднаго з колішніх беларускіх дзеячоў спадара Цярэшчанку, зь якім мы пры падтрыманьні немцаў склікалі Зьезд Ваўкавышчыны, на якім была выбраная Беларуская Рада Ваўкавыскага павету, на чале якой стаяў я сам. Рада перайняла ў павеце ўсю цывільную ўладу і арганізавала беларускую конную і пешую паліцыю.

Аднак у міжчасьсе нямецкія войскі пачалі адыходзіць зь Беларусі, і з аднаго боку набліжаліся сюды палякі, а з другога - бальшавікі.

У студзені 1919 г. палякі захапілі Ваўкавыск. Рада Ваўкавышчыны была разьвязаная, а я пераехаў у Горадню.

Тамака ў той час шырока разгарнуўся беларускі рух. Тварылася беларускае войска. Я ўступіў малодшым афіцэрам у 1-шы Беларускі Горадзенскі Полк209 і быў прыкамандзіраваны да камэндатуры г. Горадні, у распараджэньне капітана Дзямідава. У лютым 1919 г. я быў высланы ў мяст. Вялікую Бераставіцу на вярбоўку жаўнераў. Там, пры вярбоўцы, мяне арыштавала польская жандармерыя і накіравала ў Беласток, а адтуль у Ваўкавыск у штаб ген. Івашкевіча, які, апытаўшы мяне, загадаў пасадзіць у турму.

У вастрозе сустрэў я колькі беларускіх афіцэраў-вярбоўшчыкаў, між інш. Казячага і Хомчыка. Сядзець там доўга нам не да,вялося. У вялікодную ноч (25.3.1919 г.) нам удалося з турмы ўцякчы і ў адным нацеліве (палякі зьнялі з нас вопратку), босымі на марозе дабрацца да Горадні.

3 увагі на тое, што да Горадні ўжо таксама набліжаліся палякі, мне заставацца там было асабліва небясьпечна, і таму капітан Дзямідаў камандзіраваў мяне ў распараджэньне Беларускага прадстаўніцтва ў Коўне.

У Коўне пашчасьціла мне сустрэцца з такімі выдатнымі беларусамі, як першы прэзыдэнт БНР Пётра Крэчэўскі, Васіль Захарка, Язэп Варонка, палкоўнік Езавітаў ды інш.

Беларускае прадстаўніцтва накіравала мяне ў распараджэньне літоўскага камэнданта г. Коўна дзеля абняцьця камандаваньня над беларускімі жаўнерамі і дзеля сувязі.

Адгэтуль ліцьвінамі я быў прызначаны ў г. Аліту, дзе нейкі час знаходзіўся эскадрон беларускае коньніцы пад камандаваньнем ротмістра Глінскага, адыйшоўшы з Горадні. Там я прабыў да восені 1920 г. Тады пачалі пашырацца ў Літве чуткі, што ў Слуцку пачаўся паўстанцкі рух супраць бальшавікоў. Дзеля падтрыманьня гэтага руху я быў Беларускім Прадстаўніцтвам накірованы зь некалькімі стральцамі ў Слуцак.

Літоўска-польскую мяжу перайшлі мы нелегальна каля мяст. Мерач і апынуліся ў Горадні. У Горадні сустрэў я шмат каго зь беларускіх афіцэраў: маёра Якубецкага, капітана Борыка і інш., зь якімі я разам скіраваўся далей у Слуцак.

Па дарозе, пачынаючы ўжо ад Клецку, пачалі мы сустракаць мужчынаў з клункамі, якія, як мы даведаліся, сьпяшалі ў Слуцак, каб далучыцца да паўстанцаў. У Слуцку мы зьявіліся ў Раду Случчыны, якая дала нам скіраваньне ў Беларускую Брыгаду. Я быў прыняты як малодшы афіцэр у 1-шы полк Слуцкіх Стральцоў БНР, а пасьля кароткага часу вызначаны камандзірам вучэбнае каманды.

Побыт брыгады ў Слуцку трываў нядоўга. Паміж Польшчай і РСФСР быў падпісаны мірны дыктат у Рызе, на аснове якога Беларусь была падзеленая на дзьве часткі, і Слуцак прыпадаўся балынавіком. Слуцкая брыгада, ня маючы належнага азброеньня, з увагі на набліжэньне бальшавіцкіх ордаў, пачала адыходзіць на захад, да мяст. Семежава.

3 гэтае пары і насталі дні цяжкіх перажываньняў брыгады. Адбываліся сутычкі і паважныя бойкі з бальшавікамі, між інш. пад Капылем, Цімкавічамі, Піліпавічамі, Ёдчыцамі, Вялікай Болваньню, сялом Цапра і скрозь па рацэ Лані. Асабліва зацяты бой быў пад Цімкавічамі, дзе з нашага боку былі першыя ахвяры, якія ўрачыста пахованыя з правага боку каля царквы ў Семежаве. На паховінах пасьля адпяяньня гімну меў прамову сп. Васіль Русак.

У няспынных баёх брыгада адыходзіла да ракі Лань і затрымалася ў ваколіцах Кледку.

Адтуль я з вучэбнай камандай быў высланы ў распараджэньне Беларускае Вайсковае Камісіі ў Лодзь.

Пры Беларускай Вайсковай Камісіі існаваў тады беларускі батальён, у які была ўключана вучэбная каманда. Я займаў становішча эвідэнцыйнага афіцэра пры камісіі.

На чале Камісіі стаяў тады маёр Якубецкі. 3 польскага боку быў пракамандзірованы маёр Завісьляк, які вельмі непрыхільна адносіўся і шкодзіў нашай справе. Камісія праіснавала да 1 траўня 1921 году, а тады была зьліквідаваная. Усе акты забраў 2-гі Аддз. MS-Wojsk (Міністэрства спраў вайскавых Польшчы). Афіцэры і жаўнеры былі звольненыя. Частка зь іх засталася ў Польшчы, большасьць, аднак, разьехалася ў замежжа.

3 афіцэраў, якія прымалі ўдзел у Слуцкім паўстаньні, прыпамінаю: камандзіраў Брыгады - палкоўніка Гаўрыловіча, капітана Семенюка, капітана Сокал-Кутылоўскага Антона і малодшых афіцэраў - паручнікаў Капца, Рудзька, Падгурскага Уладзімера, Янкоўскага, Арцышэвіча Аркадзя і Лукашэвіча. Прозьвішчы іншых выйшлі ўжо з памяці.

Зь Беларускае Вайсковае Камісіі прыпамінаю наступных: палкоўніка Якубоўскага (татарын), падпалкоўніка Якубоўскага, капітана Борыка Антона, паручнікаў - Кушаля Францішка, Касьцевіча, Більдзюкевіча, Радчэнка, Дзехцярова, Падгурскага, Арцышэвіча, Новіка, Казеку, Гнароўскага Антона, маёра Якубецкага і капітана Семенюка.

Большасьць з найменаваных афіцэраў ужо ня жыве, або лучыла ў балынавіцкія рукі і загінула, або гібее яшчэ ў канцлягерох.

Пасьля разьвязаньня Беларускае Вайсковае Камісіі я вярнуўся на Бацькаўшчыну і пайшоў у духоўнікі, каб іншым спосабам у зьмененых абставінах служыць свайму народу.

І толькі сяньня, ужо на парозе старасьці, я зноў уступаю ў рады Беларускага Войска, каб змагацца далей за тыя ідэалы, якія мы намагаліся асягнуць у гады сусьветнае вайны і пасьля яе.

Бачачы, як з кожным днём растуць нашыя рады, і адчуваючы наважанасьць усіх - ад жаўнера і да афіцэра - аддаць жыцьцё для вызваленьня Беларусі, я веру, што

Жыве Беларусь і будзе жыць!

Тодар Данілюк, лейтэнант.

НАРБ, ф. 383, воп. 1, спр. 2, арк. 63-67. Аўтэнт., маш. з рук. фрагмэнтам. На 1-й с. маецца пячатка Галоўнага кіраўніцтва вайсковых справаў БЦР: "Атрымана дня 5.12.1944. №2097".
Транслітарацыя зь беларускай лацінкі.
Апубл.: Спадчына. 1995. №5. С. 11-31.

Крыніца: Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах - Мінск : Медысонт, 2006. - 400 с.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Мае ўспаміны аб службе ў беларускіх вайсковых фармацыях і ўдзеле ў беларускім збройным змаганьні 1917-1921 гг.

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.