Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2022)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь глазами птиц HIT.BY! Звёздная жизнь KAHANNE.COM Беларусь в Инстаграме


На фото: Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т. Касцюшкі, автор: genderrr

Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т. Касцюшкі 0 за 24 часа

20 ноября 2010

Ужо папярэдні разгляд гісторыі Рэчы Паспалітай паказаў, наколькі моцны быў уплыў Расіі ў гэтай дзяржаве. Пасля смерці Аўгуста ІІІ у 1763 г. гэта яшчэ больш узмацнілася, найперш у выніку яе застарэлай хваробы - барацьбы паміж магнацкімі групоўкамі за большы ўплыў у жыцці краіны. Як і заўсёды, гэта барацьба абвастралася ў час абрання новага караля. Так было і зараз. За абранне на каралеўскі пасад гэтым разам найбольш вострым было змаганне паміж Чартарыйскімі і Патоцкімі. У Расіі ў гэты час была ўжо Кацярына ІІ. Да яе і звярнуўся Чартарыйскі з просьбай прыслаць ім на дапамогу рускае войска, у чым ім, зразумела, не адмовілі. Менавіта злучаныя сілы ВКЛ і рускага атрада ў чэрвені 1764 г. атрымалі перамогу над войскам аднаго з найбольш магутных паплечнікаў Патоцкіх - Караля Радзівіла, захапіўшы яго крэпасці ў Нясвіжы і Слуцку. А сам іх уладальнік схаваўся за мяжой.

Открыть полную версию

На фото: Крызіс 17-18 стагодзяў у Рэчы Паспалітай і спробы рэформ у дзяржаве, автор: genderrr

Крызіс 17-18 стагодзяў у Рэчы Паспалітай і спробы рэформ у дзяржаве 0 за 24 часа

20 ноября 2010

Другая палова XVII - першая палова XVIII ст. - гэта перыяд глыбокага эканамічнага заняпаду на Беларусі.

Открыть полную версию

На фото: Войны сярэдзіны XVII ст. і іх наступствы для Рэчы Паспалітай, автор: genderrr

Войны сярэдзіны XVII ст. і іх наступствы для Рэчы Паспалітай 0 за 24 часа

20 ноября 2010

Пасля перамогі над польскай арміяй на Украіне, Багдан Хмяльніцкі пачаў засылаць агентаў і казацкія атрады на тэрыторыю Паўдневай Беларусі з мэтай распачаць і тут “вызваленчую” вайну. Польскіх паноў на Беларусі не было, таму ўнутранная вайна стала грамадзянскай. Беларусы-мяшчане і сяляне ваявалі супраць беларусаў-шляхціцаў. Таксама, Багадан Хмяльніцкі планаваў далучыць Паўдневую Беларусь да Украіны.

Открыть полную версию

На фото: Вынікі літаратурнага адраджэння і нацыянальнага руху у пачатку 20 стагодзя, автор: genderrr

Вынікі літаратурнага адраджэння і нацыянальнага руху у пачатку 20 стагодзя 0 за 24 часа

20 ноября 2010

Навукоўцы-этнографы, мовазнаўцы, гісторыкі-ужо ў другой палове XIX cт . выявілі самабытнасць беларускага народа. Афіцыйная дактрына рускасці Беларускага краю не пацвярджалася. У пачатку XX ст. навуковая дзейнасць у Беларусі губляла палітычную афарбоўку і набывала больш прыкладны характар. Імкліва пашыралася сетка навуковых устаноў. Вывучэннем краю займаліся Віцебская вучоная архіўная камісія (1909), Смаленская вучоная архіўная камісія, Мінскі царкоўны гісторыка-археалагічны камітэт (1907), Таварыства вывучэння Беларускага краю ў Магілёве. У вывучэнне Беларусі ўключалася нацыянальная інтэлегенцыя. Ужо ў канцы 80-х – пачатку 90-х гг.

Открыть полную версию

На фото: Агульны нарыс прыгожага пісьменства ў пачатку 20 стагодзя, автор: genderrr

Агульны нарыс прыгожага пісьменства ў пачатку 20 стагодзя 0 за 24 часа

20 ноября 2010

Рэвалюцыя 1905-1906 гг. Дала магчымасць пазнаёміцца ў друку з многімі буйнымі паэтычнымі талентамі. Не беднай паэтамі аказалася тая краіна, якая на працягу некалькіх дзесяцігодзяў не мела права пісаць і друкаваць на сваёй роднай мове.

Открыть полную версию

На фото: Уздым беларускага нацыянальнага кірунку ў пачатку 20 стагодзя, автор: genderrr

Уздым беларускага нацыянальнага кірунку ў пачатку 20 стагодзя 0 за 24 часа

20 ноября 2010

Вялікая задача падтрымкі беларускай ідэі выпала на долю першых беларускіх кніга выдавецтвай і звязанай з імі Беларускай сацыялістычнай грамады.Яўчэ да рэвалюцыі, ў 1902 г. у Пецярбургу ў асяроддзі студэнтаў-беларусаў засноваецца “Круг беларускай народнай асветы і культуры беларускай”. Тая акалічнасць, што беларускае аыдавецтва пачалося ў адной са сталіц, не павінна нас дзівіць: у нас не было універсітэта з якога жывым студэнцтвам, нарэшце, цэнзурныя ўмовы заўсёды ў нас былі больш , чым у сталіцы.

Открыть полную версию

На фото: Беларуска нацыянальная справа сярод іншых нацыянальнасцей  пасля першай рэвалюцыі, автор: genderrr

Беларуска нацыянальная справа сярод іншых нацыянальнасцей пасля першай рэвалюцыі 2 за 24 часа

20 ноября 2010

Рэвалюцыя 1905 г. скінула путы цэнзуры з літаратуры, а таксама і рзлігіі, якая ў нас яшчэ цесна перапляталася з культурай.Беларуская нацыянальная культура мела цяпер магчымасць сябе паказаць.Але варожыя ёй элементы таксама атрымалі магчымасць распачаць з ёй барацьбу. Вось чаму важнай была падрыхтоўка ў справе адраджэння маладой культуры, калі яна твар у твар сустрэлася перў за ўсё са старой польскай культурай.

Открыть полную версию

На фото: Абвяшчэнне БНР і яе роля у станаўленні дзяржаўнасті., автор: genderrr

Абвяшчэнне БНР і яе роля у станаўленні дзяржаўнасті. 0 за 24 часа

20 ноября 2010

Калі савецкія войскі ўжо пакінулі Мінск, а германскія яшчэ не ўступілі, частка дзеячаў беларускага нацыянальнага руху, зыходзячы з сітуацыі, знешнепалітычных умоў, слабасці сацыяльнай базы нацыянальнага руху, зрабіла спробу стварэння сваёй улады. Выканком Савета з'езда 21 лютага 1918 г. звярнуўся да народа Беларусі з 1-ай Устаўной граматай, у якой аб'явіў сябе ўладай у Беларусі. Часовым выканаўча-распараджальным органам стаў створаны ім з прадстаўнікоў толькі сацыялістычных партый Народны Сакратарыят на чале з Я. Варонка. У яго склад увайшлі: П. Крэчэўскі, А. Смоліч, П. Бадунова, А. Карач, Т. Грыб, К. Езавітаў, У. Макрэеў, I. Серада і інш. Разлік быў на тое, што германскаму камандаванню прыдзецца прыняць як дадзенае беларускае нацыянальнае ўтварэнне. Але ініцыятары гэтай акцыі памыліліся. 24 лютага 1918 г. дэлегацыя Народнага Сакратарыята (Я. Варонка, К. Езавітаў, А. Смоліч і інш.) наведала прадстаўніка камандавання германскай арміі ў Мінску і выказала сваю лаяльнасць уладзе інтэрвентаў .

Открыть полную версию

На фото: I Ўсебеларускі зезд, автор: genderrr

I Ўсебеларускі зезд 0 за 24 часа

20 ноября 2010

На з'езд прыбыло 1872 дэлегаты, у тым ліку 1167 з правам рашаючага голасу. Колькасць дэлегатаў складалася з дзвюх амаль роўных частак. Адна з іх падтрымлівала Вялікую беларускую раду, а другая - Беларускі абласны камітэт. Прыхільнікі ВБР дабіваліся абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі і аддзялення яе ад Савецкай Расіі. Дэлегаты, якія падтрымлівалі Беларускі абласны камітэт, выступалі за захаванне Беларусі ў складзе Расіі. Прапанаваныя імі праекты рэзалюцый не былі прыняты з'ездам. З'езд адобрыў кампраміснае рашэнне, стварыўшы часовы вышэйшы орган улады - Усебеларускі Савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, які павінен быў замяніць арганізаваныя пасля перамогі рэвалюцыі органы савецкай улады ў Беларусі і на Заходнім фронце. Усебеларускаму Савету даручалася падрыхтаваць і склікаць Устаноўчы сход, якому трэба было вызначыць дзяржаўны лад на Беларусі.

Открыть полную версию

На фото: Беларускі нацыянальны рух і яго барацьба за вырашэнне нацыянальнага пытання (сакавік - кастрычнік 1917 г.), автор: genderrr

Беларускі нацыянальны рух і яго барацьба за вырашэнне нацыянальнага пытання (сакавік - кастрычнік 1917 г.) 4 за 24 часа

20 ноября 2010

Адносіны нацыянальных арганізацый да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Пад уздзеяннем першых мерапрыемстваў па ператварэнню ў жыццё савецкай нацыянальнай палітыкі старое насільнае адзінства народаў Расіі імгненна развалілася. У краіне разгарнулася гіганцкае па свайму размаху, па разнастайнасці форм, па праяўленню творчай ініцыятывы нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва. У лістападзе - снежні 1917 г. пачала складвацца новая групоўка сіл, якая прынцыпова адрознівалася ад той, што існавала ў сярэдзіне кастрычніка.

Открыть полную версию




подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

Загрузка...
подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY


Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в VK, в FB, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.