Крызіс 17-18 стагодзяў у Рэчы Паспалітай і спробы рэформ у дзяржаве

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Крызіс 17-18 стагодзяў у Рэчы Паспалітай і спробы рэформ у дзяржаве. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-20

Другая палова XVII - першая палова XVIII ст. - гэта перыяд глыбокага эканамічнага заняпаду на Беларусі.

Прычынамі заняпаду былі вынішчальныя войны: антыфеадальная 1648-1651 гг.; вайна Расіі з Рэчу Паспалітай 1654-1667 гг.; польска-шведская 1655-1660 гг.; Паўночная вайна 1700-1721 гг. Іх вынікам было поўнае разбурэнне гарадоў і сельскай гаспадаркі, асабліва ва ўсходніх і паўночных раенах. Рэзка скарацілася колькасць насельніцтва. Абязлюдзелі ўсходнія і паўночныя паветы Беларусі. Не было працаўнікоў, таму значна зменшылася плошча ворыўных зямель і колькасць цяглай жывелы. Плошчы палеткаў на Беларусі скараціліся больш чым напалову. Феадалы часова ішлі на ўступкі сялянам, асабліва ва ўсходніх раенах, якія шмат пацярпелі ад вайны. Але з аднаўленнем гаспадаркі ўзмацнялася феадальная эксплуатацыя сялянства. Павялічваліся памеры павіннасцяў: адпрацовачнай, грашовай і натуральнай. Асабліва цяжкае становішча было ў тых сялян, што працавалі на землях феадалаў-арандатараў. Арандатар нярэдка павялічваў павіннасці звыш ўсякіх нормаў.

У аднаўленні сельскай гаспаларкі былі зацікаўлены феадальныя ўласнікі - шляхта, магнаты, кароль і царква, у руках якіх знаходзілася галоўнае багацце - зямля і прыгоннае сялянства. Буйнейшым феадальным уласнікам быў кароль Рэчы Паспалітай. Маенткі, якімі ен распараджаўся, называліся каралеўскімі эканоміямі. Падчас аднаўлення сельскай гаспадаркі феадальная знаць выкарыстоўвала ў асноўным два метады: перавод сялян на грашовы аброк - чынш і пашырэнне фальварка.

Грашовы аброк ужываўся часцей там, дзе разбурэнне было асабліва вялікім і востра не хапала рабочых рук.

У 30-40-я гг. XVIII ст. фальваркавыя гаспадаркі ўзмацніліся на захадзе і ў цэнтральнай частцы Беларусі. Для аднаўлення фальваркаў патрэбны былі грашовыя сродкі, якіх у памешчыкаў пастаянна не хапала. Таму стала шырока практыкавацца перадача маентка ў арэнду або залог, пераважала кароткатэрміновая арэнда 1-3 гады.

У аднаўленчы перыяд дзяржаўная ўлада і феадалы. Каб хутчэй узняць пусткі, уводзілі розныя льготы для сялян, якія бралі для апрацоўкі дадатковы надзел. Такая палітыка станоўча ўплывала на стан сялянскай гаспадаркі і садзейнічала эканамічнаму ўздыму краіны ў цэлым.

Сялянскія надзелы дзяліліся на цяглавыя, за якія ў асноўным выконвалася паншчына, і чыншавыя, за якія галоўным чынам сяляне плацілі грашовы аброк.

Паншчыну адбывалі круглы год і мужчыны і жанчыны, са сваей рабочай жывелай. Памеры яе вызначаліся з улікам магчымасці сяляніна весці сваю гаспадарку. За разглядаемы перыяд памер паншчыны павялічыўся амаль у 3 разы, дасягаючы фантастычных лічбаў 24 дні на тыдні з валокі.

Дзяржаўны падатак - падымнае - штогод уносіўся з кожнага двара. Максімальныя памеры падаткаў вызначаліся ў інвентарах. Але яны паўсюду парушаліся арандатарамі і адміністрацыяй маенткаў. Улады, што абараняла б сяляніна, не было.

Доўгія годы сяляне Крычаўскага староства вялі ўпартую барацьбу супраць самавольства кіраўніцтва староства і арандатароў. Звычайныя формы барацьбы - скаргі, адмовы выконваць павіннасці, уцекі - вынікаў не давалі. У канцы 1743 г. выбухнула ўзброеннае паўстанне. Сяляне і мяшчане Крычава прагналі Радзівілавых арандатароў, замест іх абралі са свайго кола. Паўстанцы разбурылі двары і падзялілі маемасць. Былі знішчаны судовыя і даўгавыя кнігі. На разгром паўстання Радзівіл накіраваў у студзені 1744 г. значны вайсковы атрад на чале з палкоўнікам Пястжэцкім, які захапіў горад, напаў на лагер паўстанцаў і разбіў сялянскае войска. Неарганізаваннасць, стыхійнасць і лакальнасць - прыкметы амаль усіх сялянскх паўстанняў, з-за якіх яны не маглі скончыцца перамогай.

Не менш моцным было паўстанне на Каменшчыне 1754-1756 гг. Хваляванні сялян ва ўладаннях віленскага капітула на Мазыршчыне пачаліся яшчэ ў 1736 г., у 1754 г. яны перараслі ва ўзброеннае паўстанне. Сяляне аказвалі сурезнае супраціўленне. Толькі ў 1756 г. паўстанне было задушанна.

Гарады знаходзіліся ў глыбокім заняпадзе, унутраны рынак звузіўся. Было падарвана развіцце рамяства. Частка рамеснікаў, якія засталіся ў гарадах, былі вымушаны перасяляцца ў веску або заняцца сельскай гаспадаркай у горадзе, бо не было заказаў пакупнікоў. Ва ўмовах бязладдзя феадалы рабавалі купецкія абозы, рабілі наезды на рынкі і гарады, патрабавалі ад апошніх выкупы.

З аднаўленнем прадукцыйных сіл у весцы паступова пачынае адраджацца гаспадарка гарадскіх паселішчаў. У вялікіх гарадах расце рамесная вытворчасць, наглядаецца адраджэнне спецыялізацыі раенаў.

Адраджэнне рамяства суправаджаецца аднаўленнем арганізацый рамеснікаў - цэхаў. Адначасова ўзрастае роля скупшчыка - пасрэдніка паміж вытворцам і рынкам.

Новае ў эканамічным жыцці - гэта зяўленне мануфактурнай вытворчасці, пераважна ў мястэчках і сельскай мясцовасці. Яны належалі ў асноўным магнатам, таму называліся вотчыннымі мануфактурамі.

У сярэдзіне XVII ст. прыкметна звузіўся памер унутраннага і знешняга гандлю. Прычынамі быў агульны заняпад гаспадаркі ў выніку шматлікіх воінаў, збядненне асноўнай масы насельніцтва, вузкасць унутраннага рынку, абмежаванні на гандаль для сялянства, памяншэнне ролі Беларусі як пасрэдніка ў расійскім знешнім гандлі.

У другой палове XVIII ст. адбылося значнае ажыўленне ва ўсіх сферах эканомікі Беларусі. Адной з прычын гэтага ажыўлення была дэмаграфічная, звязанная з хуткім ростам насельніцтва.

Другая прычына - гэта павышэнне попыту на сельскагаспадарчыя прадукты як у самой Беларусі, так і за яе межамі. Попыт на прадукцыю сяла павялічваўся таму, што ўзрасло насельніцтва гарадоў.

Трэцяя прычына звязана з ўнутрыпалітычнымі змяненнямі ў Рэчы Паспалітай. Узмацнілася зацікаўленнасць у бесперашкодным развіцці рынку, паляпшэнне агульных умоў развіцця эканомікі краіны. Магнаты і феадалы-прадпрымальнікі імкнуліся да пэўнага ўрэгуляванні ўнутрыдзяржаўнага ладу. Пад іх уздзеяннем былі праведзены гаспадарча-адміністрацыйныя рэформы, якія узмацнілі цэнтральны апарат дзяржаўнай улады: на сеймах абмяжоўвалася прымяненне вета па фінансавых справах, былі створаны адміністрацыйныя органы ў сферы кіравання, заснавана Скарбовая камісія - спецыяльны дзяржаўны орган па кіраванні фінансамі, ажыццяўленні судовых функцый па фінансавых справах, нагляду за гандлем.

У 1775 г. былі выдадзены законы, якія дазвалялі беларускім мяшчанам набываць феадальныя маенткі, а шляхце займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю і гандлем без страты сваіх шляхецкіх правоў.

Чацвертая прычына - гэта меры збоку дзяржавы па развіцці гандлю і сродкаў зносін.

У 1766 г. уводзяцца адзіныя для Вялікага Княства Літоўскага меры вагі, абему і даўжыні. У 1775 г. урад Рэчы Паспалітай уводзіць генеральную мытную пошліну, абавязковую для ўсіх, і адмяняе ўнутраныя пошліны. Меры вярхоўнай улады садзейнічалі эканамічнаму развіццю Беларусі, у тым ліку і сельскай гаспадаркі. Гэта праявілася ў пашырэнні фальварковай запашцы на захадзе і ў цэнтры краіны, асваенні новых зямель, узнікненне новых фальваркаў, удасканаленні агратэхнікі, росце пагалоўя хатняй жывелы, павышэнне ўраджайнасці, павелічэнне таварнасці вотчынай сельскай гаспадаркі, пашырэнні яе сувязяў з рынкам.

Сялянскія павіннасці засталіся тымі ж але змяніліся іх памеры. У цэлым яны ўзраслі ў сярэднім у 1,5 раза ў параўнанні з папярэднім перыядам.

Паглыбленне эканамічнай дыферэнцыяцыі, выкарыстанне ў некаторых памешчыцкіх маентках разам з паншчынай наемнай працы, зараджэнне вотчынай прамысловасці, рост сельскай гаспадаркі сведчылі аб тым, што пачалося разлажэнне феадальна-прыгонніцкай гаспадаркі. У другой палове XVIII ст. была адноўлена рашаючая ў той час галіна эканомікі Беларусі - сельская гаспадарка: на захадзе і ў цэнтры - да 60-х гг., на ўсходзе - да 70-х гг.

Адрадзілася большасць гарадскіх паселішчаў. Галоўную ролю адыгрывалі буйныя гарады на галоўных гандлевых шляхах - Віцебск, Гародня, Магілеў, Мінск. Акрамя рамяства важным заняткам жыхароў гарадоў заставалася сельская гаспадарка, а таксама розныя промыслы - рыбная лоўля, сплаў лесу і інш.

Самая вялікая рамесная група - апрацоўшчыкі металаў. Гэта кавалі, слесары, залатых і сярэбранных спраў майстры, ювеліры, меднікі, бляхары і майстры зброевай справы. Другая група - рамеснікі па скураным вырабе. Пануючае становішча ў гарадах заставалася за цэхавым рамяством, але колькасць цэхаў паменшылася да канца XVIII ст.

На Беларусі зявілася мануфактурная вытворчасць, заснаваная на раздзяленні працы і ручной тэхніцы. Першыя прадпрыемствы адчынялі буйныя феадалы, якія мелі магчымасці для арганізацыі мануфактур у сваіх маентках і танную рабочую сілу - прыгонных сялян.

Гандлевыя аперацыі як на ўнутраным, так і на знешнім рынку ажывіліся толькі ў другой палове XVIII ст. Гэтаму садзейнічалі ўзнаўленне сельскай гаспадпркі, уздым рамеснай вытворчасці і развіцце мануфактуры, пашырэнне таварна-грашовых адносін, паляпшэнне сродкаў зносін. У развіцці ўнутраннага гандлю асноўная роля належала кірмашам. Знешні гандаль - гэта вываз традыцыйных тавараў: збожжа, воску, меду, скару.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Крызіс 17-18 стагодзяў у Рэчы Паспалітай і спробы рэформ у дзяржаве


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.