Агульны нарыс прыгожага пісьменства ў пачатку 20 стагодзя

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Агульны нарыс прыгожага пісьменства ў пачатку 20 стагодзя. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-20

Рэвалюцыя 1905-1906 гг. Дала магчымасць пазнаёміцца ў друку з многімі буйнымі паэтычнымі талентамі. Не беднай паэтамі аказалася тая краіна, якая на працягу некалькіх дзесяцігодзяў не мела права пісаць і друкаваць на сваёй роднай мове.

Звернемся да гэтых прадстаўнікоў нашай культуры. Цудоўна, што нашы паэты большай часткай выйшлі з нетраў народа. Усё гэта прадстаўнікі сялянскага ябо рабочага класа, і іх літаратурная дзейнасць часта пачыналася па-за сувяззю з ідэяй беларускага адраджэння, пачыналася, можна сказаць, па інтуіцыі як акт праяўленнея таленту. І гэта яшчэ раз сведчыць, што наша адраджэнне ідзе з нетраў народа,з народных глыбінь і далёкае ад штучных і чужых уплываў. Гэта сведчыць і пра тываласць нашага культурнага адраджэння.

На чале навейшых беларускіх паэтаў агляды нашай літаратуры звычайна ставяць – і не без падставы – Янку Купалу (Івана Луцкевіча), які нарадзіўся ў 1882 г. пал Мінскам, сына хлебароба. Яшчэ ў дзяцінстве ён быў рабочым на суседнім дворным бровары і там упершынёю каля машын складаў свае першыя думкі. Першы друкаваны яго твор паявіўся ў год рэвалюцыі. Тады ж ён змог расшырыць сваю адукацыю, трапіўшы на час у Вільню, потым у Пецярбург, дзе слухаў агульнаадукацыйныя лекцыі.

Глыбокаея любоў да радзімы, да яе яе ўбогага люду, любоў да беднай беларускай прыроды- вось тыя матывы, якія найчасцей найстройваюць ліру Янкі Купалы. Усваім паэтычнымх творах ён дае яскравае адлюстраванне тых ідэалаў, што прачнуліся ў душы народа да новага жыцця, да свабоднай творчасці, да ўладкавання сваёй будучані. Ён абуджае ў беларуса чалавечую годнасць, стараецца ўліць у сэрца сваіх братоў-сярмяжнікаў веру ў будучую светлую долю. Паводле слоў М.Багдановіча, Купала адразу ж вылучыўся сваёй першай кнігай вершаў (Жалейка”, 1908 гю) і з таго часу прыкоўвае да сябе ўвагу беларускага чытача.

Прадоўжым характарыстыку гэтага аўтара словамі таго самага Багдановіча:”праўда. Неапрацаваныя, хаатычныя вершы “жалейкі” робяць урпжанне хутчэй сваімі тэмамі, заўсёды ярка грамадскага кірунку, чым даволі слабымі мастацкімі вартасцямі. Аднак ужо ў гэтай кнізе некаторыя месцы застаўлялі бачыць у Купале вельмі таленавітага паэта. Які толькі не ўмеу выкарастаць як след свій незвычайны талент. “Адвечная песня” – лірычная драма, якая выйшла ў 1910 г.

, - яшчэ больш выразна сведчыць пра талент Купалы. Знаходзячыся ў несумненнай ідэйнай сявязі з вершамі “Жалейкі”, яна, бясспрэчна, больш мастацкая за іх і пакідае. Дзякуючы сваёй цэльнасці і вытраманасці. Больш глыбокі след у душы сытача. Выдадзены ў тым самым 1910 г.

зборнік вершаў “Гусляр” паказаў, акрамя таго, што талент Купалы здольны эвалюцыянаваць, расшыраць кола сваіх тэм, удасканальваць свае творчыя прыёмы. Аднак ў поўнай меры гэта адбілася толькі ў апошняй, лепшай кнізе беларускага паэта. Які нястрымна развіваецца. А іменна ў зборніку “Шляхам жыцця” (1913г.).

Акрамя таго, пяру Купалы належыць “Паўлінка”, драма з сельскага жыцця. Напісаная добрай прозай. І лірычная драма “Сон на кургане”.[4] Незвычайная рытмічнасць – вось галоўная. Усёпадначальваючае асаблівасць Купалы.

Яго буйныя, імклівыя рытмы захопліваюць, гіпназытуюць чытача, не даюць яму затрымацца, апамятацца. Пакараюць яго сваёй уладай. Імі абумоўлены і ўсе вартасці, як і недахопы разглядаемых вершаў. Багацце рыфмаў, яркіх і паўнагучных, якія звіняць не толькі на канцы, але і на сярэдзіне радкоў, дзівосны гучны пабор слоў, энергія выразаў – усё гэта характэрна для пэзіі Купалы. Але характэрна для яе і адсутнасць дакладнасці эпітэта, яснасці фразы, дакладнай аформлннасці самога верша ў цэлым.

Таму што ўсё гэта прыносіцца ў ахвяру гучнасці і рытмічнасці. Толькі ў апошніыя гады дзейнасці Купалы гэтыя недахопы пачалі знікаць, і ў асобе яго пачаў вырысоўвацца не толькі “Божай міласцю паэт”, але і ўмелы майстар сваёй справы. Які расшырае кола сваіх тэм, форм і стыляў. Адмыслова працуе над агульнай архітэктурай твора. Канструкцыяй страфы.

Камбінацыямі рыфмаў і да т.п.”. Акрамя думкі і чароўнасці верша, Купала валодае яшчэ важнай якасцю: у сваім аглядзе “Нашых паэтаў” Антон Навіна бачыць значэнне янкі Купалы ў тым што ў яго творчасці заўважаецца шэраг новых слоў. Якія перадаюць часам тонкія адценні думак.

Гэты сын народа бліскуча валодае сваёй роднай мовай. Сярод многіх паэтаў Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч), які нарадзіўся ў пач. 80 – х гадоў у Мікалаеўшчыне Слуцкага павета. Займае таксама віднае месца. Гэта таксама сын народа і па прафесіі народны настаўнік.

Ён друкаваў свае творы пад рознымі псеўданімамі і розных выданнях – у “Нашай ніве”, у “Маладой Беларусі”, а з 1910 г. пад звычайным яго псешданімам выйшла некалькі зборнічкаў яго твораў: “Песні жальбы”, “Батра”, “ Юрка збагацеў”, “Прапаў чалавек”.характарыстыкі гэтага паэта мы дазволім сабе пакарыстацца тым , што сказаў ра яго М. Багдановіч: “Несумненный талентам валодае і Якуб Колас.

Былы народны настаўнік, які друкуецца па-беларуску яшчэ з 1906 г. Кніжка яго вершаў “Песні жальбы” выйшла ў 1910 г., а пазнейшыя творы раскіданы на старонках розных беларускіх выданняў. Многімі бакамі сваёй творчасці ён напамінае Нікіціна. Гэта пісьменнік просты, спакойны і заўсёды сабе роўны.

Няма ў яго чаго-небудзь асаблівага, яркага, нечаканага,але няма і слабага, нікчэмнага. Верш яго не блішчыць буйнымі вартасцямі, але заўсёды старанна абдуманы і ўмела апрацаваны. Сялянскае жыццё, яго цяжкасці, паэзія працы, селькія пейзажы, нацыянальна-грамадскія матывы, турэмная адзінота – гэтым і абмяжоўваецца ўвесь кругагляд яго сціплай паэзіі. Але столькі ў ёй любві да роднага краю, столькі непадробнага, ціхага лірызму, што становіцца зусім зразумелай папулярнасць Коласа сярод беларускіх чытачоў”.[4] Да таго ж цыкла паэтаў трэба аднесці і Цішку Гартнага.

Біяграфія яго нескладаная. Сын беднага селяніна з мяст. Капыля Мінскай губ. Нарадзіўся ў 1887 г., у раннім дзяцінстве быў пастухом.

Потым стаў вучыцца, а пасля ператварыўся ў гарбара ў родным мястэчку. Ён не толькі рабочы, але і вядомы палітычны дзеяч, арганізатар с.-д. рабочай арганізацыі ў родным Капылі, выдавец рукапісных нелегальных часопісаў. Але гплоўным чынам у ім прасвечвае моцны паэтычны талент.

Яго паэзія – гэта паэзія рабочага. Нялёгкая доля рабочага, цяжкая яго праца – вось матывы, якія натхняюць нашага паэта. Паэзія яго сумная, часам надрываючая душу. Гартны пісаў і ў прозе. Яго літаратурная дзейнасць мае такім чынам моцнае класавае адзенне.

Мы толькі што бачылі. Што ў нашых паэтаў літаратурныя густы цесна пераплятаюцца з інтарэсамі беларускага адраджэння і часткова з інтарэсамі палітычнай работы. У гэтых адносінах асабліва цікавай і буйной фігурай з’яўляецца Алаіза Пашкевічаўна Кейрысовая. Якая часцей пісала пад псеўданімам Мацей Крапіўка, а ў рэвалюцыйных гуртках і ў літаратуры вядома пад імем Цёткі. Гэта натура бурная, з моцным грамадскім палітычным тэмпераментам.

Для яе на пешым плане заўсёды была работа грамадская і палітычная. У 1904-1905 г. яна бярэ відны ўдзел у Вільні ў тамашняй Беларускай сацыяльнай грамадзе і паказвае арганізатарскія здольнасці.Калі пачынае выходзіць першая наша літаратурная газета “Наша доля” ў Вільні, Цётка з’яўляецца ў ліку яе бліжэйшых супрацоўнікаў. Рэакцыя, што пачалася, вымусіла яе паехаць за мяжу, дзе яна слухае лекцыі ў Львове.

Потым яна вяртаецца зноў на радзіму, бярэ блізкі ўдзел у стварэнні ў Вільні беларускага тэатра і беларускіх грамадскіх арганізацый, выдае для школ “Першае чытанне”, змяшчае свае творы щ “Маладой Беларуси”, арганизуе щ Минску штомесячник пад загалощкам “Лучынка”. У час вайны мы бачым яе сястрой міласэрнасці на фронце. Калі немцы знялі Вільню, яна ўсесілы свае прыклала на развіццё школьнай справы ў Вільні і яе наваколлі. На жаль, захапіўшыся зімой 1916 г . выкананнем абавязкаў сястры міласэрнасці ў вёсках, куды яна выпадкова трапіла з прычыны сумнай акалічнасці ў яе жыцці – з выпадку смерці і пахавання бацькі, яна сама заразілася тыфам у час эпідэміі і памерла.

Для Цёткі паэзія з,яўляецца адлюстраваннем яе рэвалюцыйнага духу. Гэта перш за ўсё паэт, для якога матывы рэвалюцыі стаяць на першым плане. Яна пісала параўнаўча няшмат, часта задумвала і пачынала вялікія творы. Яле ў яе не хапала вытрымкі, часу і ўседлівасці для іх апрацоўкі і заканчэння. З другога боку.

У яе творах, асабліва напісанных за мяжой, адчуваецца гарачая любоў да радзімы. Паэтычнае пачуццё прыроды роднай краіны. Такая ж парывістасць і палымянасць характарызуе паэтычную творчасць і другой паэтэсы – Канстанцыі Буйло. Але гэта парыванні іншага роду. Гэта паэтэса.

Якая валодае моцнай эратычнай інтуіцыяй. “Песня кахання” – звычайны матыў яе ліры. У 1914г ў Вільні выйшаў зборнічак яе вершаў пад загалоўкам “Курганная кветка”. Яна спрабуе пісаць фантастычныя вобразы і драматычныя творы. Але ўсё ж найбольш выдатнай рысай яе таленту з’яўляецца прыгожы.

Зграбны, па сутнасці сціплы анталагічны верш, які кліча да чыстага і ўзнёслага кахання. Крыху іншы тып уяўляе сабой пластычная і спакойная паэзія Максіма Багдановіча. Які нарадзіўся ў 1891 г. на Гродзеншчыне і так рана загінуў і для навукі, і для беларускай літаратуры (1917). Як рэдкае выключэнне сярод беларускіх паэтаў, Багдановіч належыць да інтэлегентнай сям’і і сваім жыццём мала звязана з родным краем.

Ён належыць да кола тых асоб, якія праславілі “Нашу ніву”. У творах Багдановіча на першым плане пачуццё прыгажосці і гармоніі. Ён узбагаціў нашу паэзію новымі формамі беларускага верша. Багацце і разнастайнасць форм вершаў Багдановіча – вельмі прыкметная з,ява. Гэта – чысты паэт.

Які не прыўносіць ў свае вершы ніякіх пабочных тэндэнцый. Для яго паэтычная творчасць ёсць само па сабе высокае служэнне народу.Таму і матывы яго паэзіі перш за ўсё такія, у якіх прыгажосць выступае на першы план. Ён рэдка закранае вёску і вясковае жыццё. Гэта – паэт горада і ўсяго таго, што хвалюе інтэлегентны гарадскі клас.

Яго вершы. Між іншым. Сабраны ў зборніку “Вянок”, які выйшаў у 1913 г.. іншыя раскіданы па розных беларускіх выданнях. У Багдановичу наша литаратура страцила не толькі цудощнага пащта, але и добрага вучонага.
Некаторыя артыкулы яго, напр. “Беларускае адраджэнне” (надрукаваны ва “Украинской жизни”), написаны з вяликим веданнем прадмета і з вялікай любоўю да роднай літаратуры. Вядома, пажадана было б ахарактарызаваць хоць бы коратка паэзію і іншых беларускіх паэтаў. Але гэта вельмі цяжка зрабіць ў такім кароткім нарысе, як наш.Наша літаратура хутка разрасталася.

Зрэшты, назавём імёны яшчэ некаторых працоўнікоў на паэтычнай ніве маладой беларусі. Вельмі нядрэнныя многія з вершаў Змітрака Бядулі. Беларускагаяўрэя. Цікавая паэтычная з’ява і Алесь Гарун. селянін, сталяр.

Ад твораў К.Каганца павявае язычніцкай Руссю.Неабходна напомніць пра вершы А.Паўловіча,Будзькі.Гурло,Чарнашэвіча,Лобіка,Арла,Журбы, асабліва Лёсіка, які з’яўляецца адначасова і буйным палітычным дзеячам, і многім інш.

Сярод празаічных пісьменнікаў звяртае на сябе ўвагу Ядвігін Ш., які пачаў сваю дзейнасць на палітычнай ніве і за гэта меў звычайныя на той час непрыемнасці. Сваімі творамі ён заваёваў сабе шырокую папулярнасць. Яго апавяданні сабраны ў некалькіх зборніках: “Дзед Завала” (1909 г.),”бярозка”, “Васількі”(1914 г.) і інш. У яго творчасці пераважаюць невялікія апавяданні байкавага складу. Ён ахвотна звяртаеецца да свету жывёл. Які ён ведае і любіць. Гумар з’яўляецца вялікай заслугай яго твораў.

У творах Власта, селянін – самавука, заўважаецца тонкае адчуванне прыгажосці. Мы ўжо гаварылі аб прзаічных творах такіх нашых паэтаў, як Колас(псеўданім Гушча), З.бядуля, і некаторыя інш. З удзячнасцю можна ўспомніць апавяданні Галубка, Лёсіка,А.Новіча, Жывіцы, Міхалкі С. і многіх іншых, творы якіх раскіданы ў “Нашай ніве”, у яе календары і ў інш. выданнях.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Агульны нарыс прыгожага пісьменства ў пачатку 20 стагодзя


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.