Вынікі літаратурнага адраджэння і нацыянальнага руху у пачатку 20 стагодзя

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Вынікі літаратурнага адраджэння і нацыянальнага руху у пачатку 20 стагодзя. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-20

Навукоўцы-этнографы, мовазнаўцы, гісторыкі-ужо ў другой палове XIX cт . выявілі самабытнасць беларускага народа. Афіцыйная дактрына рускасці Беларускага краю не пацвярджалася. У пачатку XX ст. навуковая дзейнасць у Беларусі губляла палітычную афарбоўку і набывала больш прыкладны характар. Імкліва пашыралася сетка навуковых устаноў. Вывучэннем краю займаліся Віцебская вучоная архіўная камісія (1909), Смаленская вучоная архіўная камісія, Мінскі царкоўны гісторыка-археалагічны камітэт (1907), Таварыства вывучэння Беларускага краю ў Магілёве. У вывучэнне Беларусі ўключалася нацыянальная інтэлегенцыя. Ужо ў канцы 80-х – пачатку 90-х гг.

XIX ст. вакол рэдакцыі газеты “Мінскій лісток” гуртавалася група аматараў беларускай культуры і гісторыі. Свае допісы яны змяшчалі і ў штогоднім дадатку да газеты – “Северо-Западном календаре”, які выходзіў у 1888-1893 гг.[5] На старонках газеты “Наша ніва” распрацоўвалася тэорыя беларускай культуры. Адзін з заснавальнікаў “Нашай нівы” І.

Луцкевіч. этнограф і археолаг па прафесіі, збіраў пры рэдакцыі калекцыі для будучага беларускага нацыянальнага музея. У тыя часы ў Расіі не існавала амаль ніводнага універсітэцкага горада, дзе б пад уплывам”Нашай нівы” беларускія студэнцкія гурткі, што інтэнсіўна ўзнікалі з канца XIX ст., не вылучалі мінулае сваёй Бацькаўшчыны. Вылучаўся Пяцярбург.

Там выходзіў літаратурна- мастацкі альманах “Маладая Беларусь” (1912-1913), які па сутнасці быў першым выданнем беларускай навуковай публіцыстыкі, працаваў Беларускі навукова-літаратурны гурток студэнтаў (1912-1917). У 1910 г. у Вільні быў надрукаваны пешы дапаможнік па гісторыі Беларусі – “Кароткая гісторыя Беларусі”. Яе напісаў на беларускай мове В.Ластоўскі.

які з 1909 г. працаваў сакратаром рэдакцыі “Наша ніва”.З’яўлення дапаможніка стала важнейшай падзеяй у летапісе беларускага нацыянальнага руху. У літаратурным і рубліцыстычным руху не было нічога штучнага, ён яскрава адпавядаў настрою народных мас. Па сутнасці ён сустракаў шмат цяжкасцей і перашкод.

Няма чаго і гаварыць пра тое, што беларускі нацыянальны рух гарманіваў з настроем адміністрацыі, якая ў лепшым выпадку глядзела на Беларусь вачамі “Паўночна-Заходняга краю” Ён сустракаў праціўнікаў і ў польскім асяроддзі, вельмі ўплывовым. Навогул ён не адпавядаў настрою колькі-небудзь заможных класаў рэзкім сваім дэмакратызмамі выкладзенымі прынцыпамі сацыялізму.Беларуская мова не магла пранікнуць у школу.І тым не менш буквары разыходзіліся, кніжкі чыталіся. Пранікалі у вёску і, нават больш таго, ахоплівалі абруселыя і апалячаныя гарадскія колы.

Беларускія вечарынкі ў розных гарадах, нават у Вільні, збіралі мнагалюдныя таварыствы. Пастаноўка драматычных п’ес, харавыя спевы, выкананне танцаў-“Лявоніхі”, “Мяцеліцы” і інш.- аб’ядноўвалі таварыства. Народны тэатр, народныя хоры, драматычныя гурткі былі раскіданы ў Вільні,Гродне,Слуцку,Капысі,Полацку,Дзісне,ДавыдГарадку,Полацку,Пецярбургу,Варшаве і ў інш. гарадах.

Папярэдні агляд сведчыць пра нарастаючую сілу беларускага нацыянальнага руху, Напачатку ён мае даволі сціплы характар, выходзіць з народных слаёў. Паоводле свайго паходжання і кірунку ён дэмакратычны і ў той жа час ён носіць у сабе ідэю да радзімы і да роднага народа- ідэю, спрадвеку ўласцівую нашай сялянскай радзіме. Сціплая з вонкавага боку выдавецкая дзейнасць згуртавала вакол сябе народныя масы і выставіла вялікую сілу- цудоўную паводле формы і багатую паводле зместу лтаратуру, асабліва паэзію

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Вынікі літаратурнага адраджэння і нацыянальнага руху у пачатку 20 стагодзя


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.