Беларуска нацыянальная справа сярод іншых нацыянальнасцей пасля першай рэвалюцыі

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Беларуска нацыянальная справа сярод іншых нацыянальнасцей пасля першай рэвалюцыі. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-20

Рэвалюцыя 1905 г. скінула путы цэнзуры з літаратуры, а таксама і рзлігіі, якая ў нас яшчэ цесна перапляталася з культурай.Беларуская нацыянальная культура мела цяпер магчымасць сябе паказаць.Але варожыя ёй элементы таксама атрымалі магчымасць распачаць з ёй барацьбу. Вось чаму важнай была падрыхтоўка ў справе адраджэння маладой культуры, калі яна твар у твар сустрэлася перў за ўсё са старой польскай культурай.

Пасля паўстання 1863 г. польская літаратура на Беларусі была задушана ўрадавымі захадамі. Яна не мела сваіх органаў друку, нават выданне асобных кніг і брашур зусім спынілася. Польская культура захавалася толькі ў сем’ях, потым янапастаянна праяўлялася ў спробах ствараць школы для навучэння польскай мове. Паколькі гэтыя школы былі тайныя,яны выклікалі да сябе сімпатыі прагрэсіўнага грамадства.

Забарнны закон быў абыдзены ўсякімі спосабамі. Сярод такіх спосабаў было стварэнне школ пад выглядам майстэрняў і да т.п З пачатку 90-х гадоў прыкметна ажыўлення ў галіне выяўленчага паланізму. Наражаюцца таварыствы, якія ставяць сабе змэту выпрацаваць перш за ўсё чалавека –паляка, і гэтыя таварыствы накіроваюць сваю дзейнасць на апалячанне беларусаў і літошцаў, католікаў.Колькасць дзеячаў, што працуюць у гэтым кірунку, становіцца паступова значнай.

Пасля 1905 г. дзейнасць польскага элемента набывае яшчэ больш шырокі характар. У 1905 г.ўсе абмежаванні ў адносінах мовы былі зняты, дзейнічаў толькі закон, паводле якога на грамадскіх сходах абавязковым было карыстанне рускай мовай Неадкладна ўзніклі польскія школы, тэатр, польскія выданні, таварыствы. Вялікай папулярнасцю адразу стала карыстацца віленскае таварыства “Асвета”, якое мела аддзяленні ўМінску, Нясвіжы і многіх інш.

Месцах. Зрэшты, у 1908 г. гэта таварыства было закрыта распараджэннем на польскай мове, хоць, зрэшты, школы таксама сустрэлі з боку адміністрацыі перашкоды. Вядома, гэта не перашкаджала тйнаму навучанню.

Паяўляецца шэраг перыядычных выданняў на польскай мове. Пасля 40- гадовага перапынку ў 1905 г. ў Вільні адмаўляецца… За ім мы бачым у Вільні ж клерыкальна – дэмакратычную газету вядомага сваёй палітычнай дзейнасцю епіскапа…, потым паяўляецца ў шэраг інш. Выходзіць у 1906 г. нават рабочая газета “Эхо”, якая потым мяняла назву некалькі разоў .

Нарэшце трэба ўспомніць пра пяўленне выданняў для для юнацтва і некалькіх сурьёзныхнавуковых часпісаў. Пра размах польскага рухуў Вільні можна меркаваць па тым , што ў1912 г. ў старой сталіцы Літвы і Беларусі выходзіла штогод, то давядзецца прызнаць, што польскае культурнае таварыства выявіла ажыўленне ў вельмі значным маштабе.Навуковае таварыства … мела некалькі соцень членаў, велізарную бібліятэку, шэраг выданняў, музей . Польскі тэатр ў Вільні валодаў бунымі артыстычнымі сіламі.

Ажыўленне польскай культуры ахоплівала і іншю гарады.Шэраг таварыстваў сустракаем у Мінску,Нясвіжы. Ажыўленне гэта было вельмі значнае, але асобныя галіны яго не мелі шавіністычнага характару. Гэты рух зхоўваў у адносінах да беларусаў і літоўцаў больш або менш памяркощныя адносіны, адчуваў сябе цесна звязаным з мясцовымі інтэрэсамі і хутчэй насіўкласавы характар, які часткова меў на ўвазе падтрымаць аграрныя інтарэсы, а часткова быў пэным сацыялістычным ухілам. Вялікае значэнне мелі таксама клерыкальныя інтарэсы.

Канстытуцыйна-каталіцкія партыі пад кірпўніцтвам епіскапа Рапа адзін час мела велізарны ўплыў, стараючыся прыцягнуць у сваё асяроддзе і беларусаў і літоўцаў.Епіскап нават быў выбраны дэпутатам у думу. Калі наогул гэты польскі рух не меў баявога характару або калі гэты характар згладжваўся ў адказных афіцыйных выступленнях арганізацый, калі…абвяшчаў цесна звязаным з народам, сярод якога жывуць палякі на працягу некалькіх стагоддзяў, і абвяшчаў сваім лозунгам работу .”За нашу і Вашу свабоду”, калі…”абвяшчала пра тое, штояна выдаецца для Літвы і для Беларусі і аддае сябе на служэнне краю, то шсё ж гэта развіццё польскай культуры ўяўляла сабой небяспеку для беларускай нацыянальнай справы.Пры пануючых у нас няпэўных поглядах на прыналежнасць да той або іншай нацыянальнасці, пры ўмове, калі шматлікія класы насельніцтва неаыразна адрознівалі рэлігію ад нацыянальнасці,пры той вялікай спакусе, якую ўяўляла сабой высока развітая польская культура ў параўнанні з маладой беларускай, гэты рух натуральна мог уцягваць і карэнных беларусаў, і нават яўрэяў.

Гэта, напр., потым выявілася ў час перапісаў насельніцтва ў польскай зоне 1919 г. і 1921 г., калі ў многіх паветах перапісы далі большую колькасць праваслаўных па рэлігіі, чым беларусаў, украінцаў і велікарусаў, разам узятых. Аднак беларускі нацыянальны рух аказаўся ўсё ж падрыхтаваным і даволі трывалым для ўтрымання большай часткі мас насельніцтва ва ўлонні беларускай нацыянальнасці і культуры.

[1; c406] І гэта тым больш цудоўна, што беларускаму нацыянальнаму руху даводзілася адстойваць свае пачаткі не толькі на польскім фронце, але і на рускім. Рускі культурны ўплыў, як мы ўжо ведаем, шырокай хваляй уліўся на Беларусь пасля 1863 г.Ён апіраўся на школу, на царкву і, нарэшце, на адміністрацыйнае садзейнічанне.Адзін той факт, што беларус мог чытаць газету толькі на рускай і калі не задавальняўся беднымі мясцовымі выданнямі, то выпісваў танныя выданні накшталт “Біржевых ведомасцей” і “Света”, а гэтыя маленькія газеты можна былознайсці ў любой вёсцы і не ў адным экземпляры,- ужо гэты факт даваў перавагі велікарускаму кірунку.Польская газета не магла канкурыраваць з рускай па сваёй дарагоўлі.

1905 г. мала змяніў дамінуючую пазіцыю рускага друку, дадаўшы да яе кадэцкую “Речь”. Колькасна рускія не былі моцныя, але пасля 1905 г. велікарускія ўзмоцнена пачалі развіваць рускі кірунак. Магчыма, вельмі добрай была для беларускай справы тая акалічнасць, што місію падтрымання на Беларусі рускай культуры ўзяла на сябе такая арганізацыя, як Саюз рускага народа, г.

зн.арганізацыя; якая яўна адштурховала ад сябе ўсе хоць крыху свядомыя элементы.У такім жа становішчы былі і царкоўныя брацтвы. Рускі нацыяналізм браў на сябе перш за ўсё місію барацьбы з каталіцызмам і польскай культурай. Так, напр.

, з’езд брацтва ў Мінску ў канцы жніўня 1908 г. вынес шэраг рэзалюцый, рэзка накіраваных супраць польскіх школ, супраць польскай мовы ў дадатковым каталіцкім богаслужэнні, нават паставіў звярнуцца да адміністрацыі пра закрыццё таварыстваў “Асвета” і “Сокал”; ён распачаў барацьбу з прапагандай каталіцызму і г.д. Саюз рускага народа лічыў сваім абавязкам умешвацца ў справы вышэйшай адміністрацыі, калі ён бачыў у ёй прыхільныя ці нават толькі цярпімыя адносіны да польскай культуры.Так напр.

, Саюз паспяхова змагаўся з віленскім папячыцелем баронам Вольфам і да т.п. Выступленне супраць палякаў было перш за ўсё абаронай рускіх культурных і не толькі культурных інтарэсаў, а інтарэсаў панавання, інтарэсаўкіруючага класа. Беларус-інтэлегент, звычайна чыноўнік, быў па-за гэтым пануючым колам, вядома,у тым выпадку, калі ён не паступаў на службу Саюза або брацтва. Чыноўнік-інтэлегент з беларусаў быў у пагадзе.

Яму,як мы ўжо ведаем, не давалі ходу.У такім жа становішчы быў і вясковы святар. Сярод духавенства было вялікае адрозненне ў іерархічных адносінах.Нпаўп’яны, абарваны, звычайназа сахой або касой быў гэты вясковы святар з беларусаў, якога семінарыб не навучыла дастаакова рускай мове. Бывалі беларусы і сярод ніжэйшага гардскога духавенства і вышэйшае гарадское было з велікарусаў або з ьеларусаў, якія так далёка прасуналіся таму, што даказалі сваю адданасць прынцыпам цэнтралізму.

Усё гэта былі кадры велікарускага культурнага руху. Многія з велікарускіх элементаў разумелі, аднак, што поўны разрыў з беларускай нацыянальнасцю нявыгадны і нават несправядлівы.Да іх прымыкалі тыя з беларусаў, якія пранікаліся велікаручкай культурай, не адрываючыся,аднак, ад мясцовых інтарэсаў.Гэтым шляхам дасягалася аб’яднанне велікарускіх дзяржаўных тэндэнцый са своеасабліва зразуметымі інтэрэсамі пануючай нацыянальнасці краю.Вялікая арганізацыя “Беларускае таварыства” ў Вільні стаіць менавіта на такой платформе.

Мясцовая ж газета “Белорусская жізнь”, якую рэдагаваў Саланевіч, з’яўляеццф адлюстраваннем гэтых тэндэнцый. Таварыства аддзяляла сябе і ад Маскоўскага Крамля, і ад святых водаў Віслы. Гаворачы ад імя беларусаў і ў беларускіх інтарэсах, “Беларускае таварыства” разумела гэтыя інтарэсы ў сувязі з рускай культурай.Яно прызнавала адзінай культурнай мовай для Беларусі толькі рускую мову.”Таварыства”разумела Беларусь як непадзельную чатку імперыі, якая не можа мець самастойнай гістарычнай і палітычнай будучыні.

Гэта не перашкаджала “ Таварыству” ставіцца на дэмакратычную платформу і нават выказвацца супраць аграрнай палітыкі ўрада і настойваць на такім павароце ў гэтай палітыцы, які расшырыў бы беларускае сялянскае землеўладанне.Падыход да беларускай справы такой газеты, як “Белоруская жізнь”, якая пазней выдавалася пад назвай “Северо-Западная жізнь”, мог бянтэжыць і многіх беларусаў, што прайшлі праз гарніла рускай культуры або не ўпэўнены ў барацьбе за іх.Такі падыход мог быць небяспечным для беларускай справы. Але яна вылівалася ўжо ў дастаткова магутны рух і магла весці барацьбу з поспехам за вялікую справу беларускага адраджэння.


Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Беларуска нацыянальная справа сярод іншых нацыянальнасцей пасля першай рэвалюцыі


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.