Уздым беларускага нацыянальнага кірунку ў пачатку 20 стагодзя

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Уздым беларускага нацыянальнага кірунку ў пачатку 20 стагодзя. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-20

Вялікая задача падтрымкі беларускай ідэі выпала на долю першых беларускіх кніга выдавецтвай і звязанай з імі Беларускай сацыялістычнай грамады.Яўчэ да рэвалюцыі, ў 1902 г. у Пецярбургу ў асяроддзі студэнтаў-беларусаў засноваецца “Круг беларускай народнай асветы і культуры беларускай”. Тая акалічнасць, што беларускае аыдавецтва пачалося ў адной са сталіц, не павінна нас дзівіць: у нас не было універсітэта з якога жывым студэнцтвам, нарэшце, цэнзурныя ўмовы заўсёды ў нас былі больш , чым у сталіцы.

Гэтым тлумачыцца перавага агульнаімперскай сталіцы ў беларускім руху. Гэты гурток выдае “Вязанку” Янкі Лучыны. Але сродкаў было мала і , напр., “Калядную пісанку” студэнцкі гурток выдае на гектографе. У1906 г.

Беларуская сацыялістычная грамада пачынае выдаваць агітацыйную літаратуру. Так паяўляюцца брашуры “Што такое свабода?”, “Як рабіць забастоўку?”, Хрэст на свабоду” і інш. У той жа час паяўляецца легальнае выдавецтва “Загляне сонца і ў наша ваконца”, якое замяніла сабой “Круг беларускі”.

У гэтым выдавецтве мы бачым В.Іваноўскага, Б.Эпімах-Шыпілу і інш. Гэта выдавецтва ўжо мае некаторыя сродкі і некаторы крэдыт.Яно найперш выдае “Беларускі лемантар, або Першая навука чытання” і “Першае чытанне для дзетак беларусаў”.

Паяўляюцца іншыя выданні, напр. “Беларускія песняры”:Ф.Багушэвіча “ дутка беларуская”,”Смык беларускі” і “Скрыпка”, В.Марцінкевіча “Пан Тадэвуш” (пераклад), “Гапон”, “Вечарніцы”,Шчароўскія дажынкі”, “Старыўры-Гаўры”, “Купалле”.Выдавецтва ўваходзі у зносіны з важнейшімі гарадамі Беларусі.

Гэтых прыкладаў дастаткова, каб ахарактазываць выдавецкую дзейнасць гэтай арганізацыі. З 1906 г. ў Вільні паяўляецца і першая беларуская газета “Наша доля”. Але яна выпусціла толькі 4 нумары і была закрыта. На яе месцы паяўляецца “Наша ніва”.

Яна з’яўляецца не толькі рерыядычным органам, але і кнігавыдавецтвам, якое шырока паставіла справу. Гэты часопіс згуртаваў вакол сябе лепшыя беларускія сілы і атрымаў вялікае пашырэнне. Дазволім сабе характыразаваць дзейнасць гэтага выдання прывядзеннем урыўка пра яго з брашуры М.Багдановіча: “Наша ніва” вяла нястомную асветную работу.Ставячы сваёй мэтай усебаковае адраджэнне беларускай народнай культуры і, значыць, цвёрда стоячы на пэўнай дэмакратычнай пазіцыі, яна прабіла сабе дарогу ў самыя глухія куткі Беларусі, у самыя цёмныя слаі насельніцтва.

Для многіх тысяч людзей яна з’яўляецца першай газетай, прачытанай імі, першай крыніцай ведаў, не насіўшай казённай пячаці, выкладзенай простай і яснай мовай. Да беларускага селяніна, які зжыўся з думкай, што ён – хам, а яго мова –хамская, “Наша ніва” друкавана звярнулася на гэтай мове, выклікаючы ў ім тым самым павагу і да сябе самога, абуждаючы ў ім пачуццё ўласнага гонару. У беларускім краі, змучаным нацыянальнай барацьбой “Наша ніва” няспынна напмінала пра неабходнасць паважаць правы кожнага народа, цаніць усякую культуру і, замацоўваючы свае нацыянальныя асновы, шырока карыстацца набыткамі культуры як польскай, так і велікарускай і ўкраінскай.Гэта, а таксама многае іншае, неабходна пастаянна мець на увазе, улічваючы значэнне сціплай штотыднёвай беларускай газеткі памерам у адзін друкаваны аркуш”. “Наша ніва” цярпела не адзін раз канфіскацыі, яе рэдактар адселжваў у турме, забаранялася чытанне яе і ваенных, і для духавенства, і для народных настаўнікаў, і для навучэнцаў настаўніцкіх семінарый, і яшчэ для цэлага шэрага асоб.

Субсідзіраваная руская прэса цкавала яе, сцвярдзяючы, што яна выдвецца на польскія грошы для паслаблення ў краі велікарускіх пазіцый і для падрыхтоўкі глебы да апалячвання яго.У сваю чаргу органы польскага шавинистычнага нацыянализму бачылі ў ёй тонкі сродак для абрусення беларусаў-католікаў, створаны на грошы казны. “Наша ніва” знаёшла сваё мксца ў беларускім сялянстве, яна стала органам цэлага краю. Пра ступень распаўсюджанасці “Нашай нівы”, пра ступень сувязь яе з іасамі можна меркаваць па прытоку ў рэдакцыю карэспандэнцый з розных мясцовасцей.Так, у 1910 г.

яна змясціла 666 карэспандэнцый з 320 мясцовасцей.Віленская губ. Дала 229 карэспандэнцый, Мінская-208, Гродзенская0115, у той час як Магілёўская толькі 65, Віцебская-27 і Смаленская-28.Гэта вельмі характэрная: у заходняй Беларусі, на межах з польскай, уплыў нацыянальна-беларускага органа быў значна мацнейшы, чым на ўсходзе. У гэтай характэрнай з’яве знаходзіць сабе тлумачэнне той факт, што ў эпоху вялікай рэвалюцыі мінскія беларусы і беларусы, што жылі на захад ад іх, мацней падтрымлівалі нацянальныя памкненні, чым усходняе Падняпроўе і Падзвінне. “Наша ніва” спачатку друкавалася паралельна рускім і лацінскім алфавітам, але потым перайшла на рускі алфавіт, каб зменшыць расходы.

Значэнне “Нашай нівы” ў беларускім адраджэнні велізарнае. Яна аб’яднала вакол сябе беларускія літаратурныя сілы.Самім фактам свайго з’яўлення яна выклікала да жыцця новыя таленты.Сярод блізкіх яе супрацоўнікаў мы бачым Цётку,Ядвігіна Ш, Янку Купалу,Якуба КоласаЮАльберта Паўловіча,Цішку Гартнага,Максіма Бядулю і інш. “Наша ніва” пераварылася і ў выдавецкую арганізацыю.

”Каляндар” “Нашай нівы” быў на працягу многіх гадоў цудоўным альманахам, у якім чытач знаходзіў не толькі звычайныя даведачныя звесткі, але і літаратурныя творы вялікай каштоўнасці.Выдавецтва выпускае шэрг асобных кніжак, арыгінальных і перакладных. Назавём некаторыя, напр.: “Гутаркі аб гаспадарцы”, “Як рабіць юобрыя рамовыя вуллі”, “Кацярына” Шаўчэнкі, “Кароткая гісторыя Беларусі” В. Ластоўскага.

“Песні жальбы” Я. Коласа, “Адвечная песня” Я. Купалы.[2; c198] Услед за “Нашай нівай” і за выдавецтвам “Загляне сонца і ў наша ваконца” паяўляецца шэраг перыядычных выдання і выдавецтваў у Пецярбургу і на беларусі. Сельскагаспадарчы аддзел “Нашай нівы”, які разросся, пачаў выданне спецыяльнага штомесячніка”Саха” (у Мінску).

Для беларусаў-католікаў у Вільні лацінскім шрыфтам выдаваўся штомесячнік…, для беларускай моладзі- штомесячнік “Лучынка” ( у Мінску). Літаратурна-публіцыстычны зборнік “Маладая Беларусь” (Пецярбург) уяўляў сабою цудоўны часопіс тыпу тоўстых чачопісаў. Нават з вонкавага боку гэта выданне далёка пайшло ад сціплых выданняў першых выдавецкіх асоб. З канца 1925 г. ў Вільні стаў выходзіць”Гоман”.

Паяўляецца навукова-педагагічныя часопісы “белорусскій учітелькій вестнік” на рускай мове, але з яскарым нацыянальным кірункам. Такі быў шэраг дарэвалюцыйных беларускіх выданняў. Па колькасці і вонкавым выглядам яны саступалі сваім праціўнікам, перазыходзячы іх, аднак, чысцінёй сваіх нацыянальных, дэмакратычных сацыяльных прынцыпаў.

Акрамя названых 2 выдавецтваў сустракаем і шэраг іншых. Назавём некаторыя з іх, напр.: “Мінчук” у Мінску, “Наша хата”, “Палачанін”, “А. Грыневіч” у Вільні.З 1913 г.

выдавецтва “Нашай нівы” ў Вільні пераўтворана ў “Беларускае выдавецкае таварыства ў Вільні”. Пераядычнае выданне “Лучынка” ў Мінску адначасова з’яўляецца і выдавецтвам. Гэтак жа і віленская газета “Гоман” разрастаецца ў выдавецтва. У гэтым літаратурным і рубліцыстычным руху не было нічога штучнага, ён яскрава адпавядаў настрою народных мас. Па сутнасці ён сустракаў шмат цяжкасцей і перашкод.

Няма чаго і гаварыць пра тое, што беларускі нацыянальны рух гарманіваў з настроем адміністрацыі, якая ў лепшым выпадку глядзела на Беларусь вачамі “Паўночна-Заходняга краю” Ён сустракаў праціўнікаў і ў польскім асяроддзі, вельмі ўплывовым. Навогул ён не адпавядаў настрою колькі-небудзь заможных класаў рэзкім сваім дэмакратызмамі выкладзенымі прынцыпамі сацыялізму.Беларуская мова не магла пранікнуць у школу.І тым не менш буквары разыходзіліся, кніжкі чыталіся. Пранікалі у вёску і, нават больш таго, ахоплівалі абруселыя і апалячаныя гарадскія колы.

Беларускія вечарынкі ў розных гарадах, нават у Вільні, збіралі мнагалюдныя таварыствы. Пастаноўка драматычных п’ес, харавыя спевы, выкананне танцаў-“Лявоніхі”, “Мяцеліцы” і інш.- аб’ядноўвалі таварыства. Народны тэатр, народныя хоры, драматычныя гурткі былі раскіданы ў Вільні,Гродне,Слуцку,Капысі,Полацку,Дзісне,ДавыдГарадку,Полацку,Пецярбургу,Варшаве і ў інш. гарадах.

Папярэдні агляд сведчыць пра нарастаючую сілу беларускага нацыянальнага руху, Напачатку ён мае даволі сціплы характар, выходзіць з народных слаёў. Паоводле свайго паходжання і кірунку ён дэмакратычны і ў той жа час ён носіць у сабе ідэю да радзімы і да роднага народа- ідэю, спрадвеку ўласцівую нашай сялянскай радзіме. Сціплая з вонкавага боку выдавецкая дзейнасць згуртавала вакол сябе народныя масы і выставіла вялікую сілу- цудоўную паводле формы і багатую паводле зместу лтаратуру, асабліва паэзію .

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Уздым беларускага нацыянальнага кірунку ў пачатку 20 стагодзя


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.