Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
ТЭРЫТОРЫЯ СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСІ НА КАРЦЕ ІДРЫСІ (1164) 0 за 24 часа
Асобнага даследавання, пpысвечанага адлюстpаванню выдатным сяpэднявечным аpабскiм геогpафам ал-Ідpысi тэpытоpыi сучаснай Белаpусi, пакуль не iснуе, хоць шэpаг даследчыкаў пpоста цi ўскосна закpаналi гэтую тэму. Адным з пеpшых працу Ідрысі грунтоўна даследаваў славуты вучоны Яўхім Лялевель, якi ў сваёй «Геагpафii Сяpэднявечча» зрабіў i пеpшую спpобу тлумачэння дадзеных Ідpысi ў дачыненнi да добpа вядомай яму тэpытоpыi Белаpусi (Лялевель у 1815-1818 i 1822-1824 г. выкладаў у Вiленскiм унiвеpсiтэце)1. З тае паpы нiхто, здаецца, суp'ёзна не аналiзаваў тыя звесткi вялiкага аpабскага геогpафа, якiя датычаць Белаpусi, хоць пpактычна па ўсiх суседнiх кpаiнах i pэгiёнах ёсць безлiч даследаванняў, якiя «пpаекцыянуюць» ягоны твор на сучасную каpту. Гэта тым больш кpыўдна, што адным з найбольшых знаўцаў Ідpысi быў славуты аpабiст, заснавальнiк савецкай школы аpабiстыкi, акадэмiк АH СССР Ігнат Юльянавiч Кpачкоўскi (1883-1951), наpоджанец Вiльнi, сын белаpускага этногpафа i аpхеогpафа Юльяна Фамiча Кpачкоўскага (1840-1903)2. Дадзеная пpаца — спpоба запоўнiць гэты пpагал. Hе валодаючы аpабскай мовай, аўтаp лiчыць гэтую спpобу хутчэй пpалогам да больш суp'ёзных даследаванняў у будучыні, якiя мусяць удакладнiць i дапоўнiць сучасны стан уяўленняў пра гэты найцiкавейшы пpадмет.
МЯЖА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА 7 за 24 часа
Сярод фактараў, якiя доўгiя дзесяцiгоддзi s вызначалi ўзаемадачыненнi Рэчы Паспалiтай i Расiйскай iмперыi, былi памежныя канфлiкты, асаблiва на паўночна-ўсходняй ускраiне Вялiкага Княства Лiтоўскага. На жаль, наяўная гiстарычная лiтаратура не дае належнага ўяўлення пра змест i рэгуляван не тых супярэчнасцяў. Паспрабуем гэта зрабiць на падставе раней сакрэтных дакументаў Архiва знешняй палiтыкi Расii, якiя тычацца дзейнасцi двухбаковых пагранiчных камiсiй.
Погляды гісторыка Міхаіла Чарняўскага на ключавыя аспекты гiсторыi Русi i Расii 1 за 24 часа
Няма патрэбы даказваць значэнне гэтай праблемы ў расiйскай i датычнай Расii гiстарыяграфii. Чарняўскi цiкава вымаляваў уласны пункт погляду. Усю спрэчку вакол ролi нарманаў разглядаў як тыповую для народу памежжа i насычаную анахранiчнымi палiтычнымi аспектамi. Пiсаў, што нiхто ня можа аспрэчыць прысутнасць нарманаў на Русi або нарманскае паходжанне дынастыi. Адгадка тоiцца хутчэй у новачаснай, невядомай для людзей Сярэднявечча iдэi, згодна з якой усталяванне чужой улады мусiць сведчыць пра ўласную слабасць. У ХI ст. слова "чужаземец", калi наогул iснавала, мела iншае значэнне.
Навуковы даробак гісторыка Міхаіла Чарняўскага 0 за 24 часа
Чарняўскi напiсаў параўнальна нямнога: адрэдагаваў тры кнiжкi, з-пад яго пяра выйшла адна манаграфiя, 11 артыкулаў i столькi ж рэцэнзiяў14. Хоць лiчыўся спецыялiстам даўняй гiсторыi Русi i Расii, не выпадае абмiнаць некалькi ягоных даследаванняў па найноўшай гiсторыi.
Бiяграфiя гісторыка Міхаіла Чарняўскага 2 за 24 часа
Мiхаiл Чарняўскi нарадзiўся ў 1922 г. у Гарбiне, у сям'i эмiгрантаў з Расii. Вучыўся ў ангельскамоўных школах у Кiтаi, пасля пераехаў з сям'ёй у Злучаныя Штаты i пачаў вучыцца ў Калiфарнiйскiм унiверсiтэце. Спачатку заняўся сучаснай гiсторыяй: ягоная магiстарская праца прысвечаная вобразу ЗША ў Савецкiм Саюзе ў 1936-46 г.1. Сярод прафесароў у Бёрклi тады быў i эмiгрант з Нямеччыны Эрнэст Кантаровiч, гiсторык Сярэднявечча, якi спецыялiзаваўся ў даследаваннi гiсторыi iдэi. Чарняўскi ўвайшоў у кантакт з iм i стаў з часам адным з найблiжэйшых вучняў i прыяцеляў Кантаровiча.
АКІНШЭВІЧ ЛЕЎ [УКРАІНСКІ І БЕЛАРУСКІ ГІСТОРЫК] 0 за 24 часа
Леў Акіншэвіч (1898-1980) — адзін з найзначнейшых даследчыкаў украінскага права, аўтар нізкі публікацый па беларусiстыцы. Але ва ўкраінскай гістарыяграфіі пра яго напісана замала1, а ў беларускай, здаецца, увогуле нічога. Хоць постаць Акіншэвіча вельмі цікавая як з пункту гледжання на навуковую біяграфію гісторыка, так і з пункту гледжання даследавання феномена падвойнай ідэнтыфікацыі ў кантэксце інтэлектуальнай гісторыі ХХ ст. Асновай для напісання гэтага тэксту сталі апублікаваныя ў Львове ўспаміны Льва Акіншэвіча, якія адкрываюць для чытача ўнутраны свет неардынарнай асобы даследчыка.
АКТАВАЯ КНІГА ПОЛАЦКАГА МАГІСТРАТУ ЗА XVII СТ. ЯК КРЫНІЦА ПА ВЫВУЧЭННІ ВАЙНЫ 1654-1667 гадоў НА БЕЛАРУСІ 6 за 24 часа
Магiстрацкiя кнiгi гарадоў Беларусi, большасць якiх cёння захоўваецца ў Нацыянальным гiстарычным архiве ў Мiнску, утрымліваюць найцікавейшую інфармацыю па айчыннай гісторыі ХVІ-ХVIII ст., у тым ліку па ваеннай. Перыяду адной толькі вайны 1654-1667 г. тычацца 10 адзiнак захавання. Як прыклад разгледзім актавую кнiгу полацкага магiстрату за 1656-1657 г.
ІНФЛЯНЦКАЯ ВАЙНА 1558-1582 Г. У САВЕЦКАЙ ГІСТOРЫЯГРАФІІ 1 за 24 часа
Калі не ўлічваць працы навукова-папулярнага характару, то можна прызнаць, што Інфлянцкая вайна ніколі не была прадметам спецыяльнага даследавання савецкіх гісторыкаў. Абумоўлена гэта не толькі слабой зацікаўленасцю савецкай гістарычнай навукі ваенна-палітычнай тэматыкай. Сутнасць справы хутчэй у тым, што Інфлянцкая вайна для „прававер нага" савецкага гісторыка была тэмай нязручнай, бо па сваім характары і выніках не мела станоўчага значэння ды патрыятычна -вызвольнага гучання, як, прыкладам, Кулікоўская бітва 1380 г. Аднак, не маючы магчымасці абысці такія важныя падзеі ў гісторыі Расіі, савецкія гісторыкі стварылі ўласную схему Інфлянцкай вайны, у аснову якой паклалі мадыфікаваную марксісцка -ленінскімі ідэямі канцэпцыю дарэвалюцыйнай гістарыяграфіі. Гэта той прыклад, калі пры вольнай, некрытычнай маніпуляцыі фактамі з яўна няўдалай і несправядлі вай вайны рабілася выключна прагрэсіўная падзея з аптымістычнымі для развіцця краіны наступствамі. Крытычны аналіз прыёмаў і метадаў абгрунтавання „справядлівасці і прагрэсіў насці" Інфлянцкае вайны, а таксама характарыстыкі савецкай канцэпцыі вайны і параўнанне поглядаў савецкіх даследчыкаў з пазіцыямі дарэвалюцыйных расійскіх гісторыкаў і стане прадметам нашай працы. Спачатку звернемся да набыткаў, з якімі расійская гістарычная навука прыйшла да пераломнага для Расіі 1917 г.
ПАЛЯКІ БЕЛАРУСІ І ЛІТВЫ ХІХ - ХХ СТ. ЯК ЭТНАКУЛЬТУРНЫ І САЦЫЯЛЬНЫ ФЕНОМЕН 0 за 24 часа
Для разумення феномена польскай грамадскасці беларускіх і літоўскіх земляў у ХIХ — пачатку ХХ ст. уяўляецца вельмі важным асвятленне праблемы радаводу мясцовых палякаў. Цэнтральнымі тут з'яўляюцца пытанні пра памеры міграцыі насельніцтва з этнічных польскіх земляў у Беларусь і Літву і пра сутнасць працэсаў паланізацыі. Якія ж асноўныя падыходы навукоўцаў Беларусі, Літвы і Польшчы да азначаных праблем?
МІКРАГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ: МІНУЛАЕ Ў ЧАЛАВЕЧЫМ ВЫМЯРЭННІ 2 за 24 часа
З вышыні сённяшняга дня відавочна, што для народаў былога Савецкага Саюза ўвогуле і для беларусаў у прыватнасці гады савецкай улады былі не толькі часам дасягнення ўсеагульнай адукаванасці і засваення набыткаў тэхнічнай цывілізацыі, але таксама і часам разрыву гістарычнай памяці, духоўнай сувязі з мінулымі пакаленнямі. Адна з прычын — выразная „дэперсанізацыя" гісторыі, якую інтэрпрэтавалі як сферу дзейнасці безасабовых „народных масаў", класаў і сацыяльных групаў. Стан масавай свядомасці ў значнай ступені вызначаўся ідэалагічным клішэ — сапраўдная гісторыя пачалася ў 1917 г. Дзвюма найбольш яркімі падзеямі, што трывала перакрывалі ўсе ніжэйшыя пласты, былі часткова грамадзянская вайна 1918—20 г. і асабліва вайна 1941—45 г.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций