БЕЛАРУСЬ (последнее)
Погляды гісторыка Міхаіла Чарняўскага на ключавыя аспекты гiсторыi Русi i Расii
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
1. Контраверсii вакол нарманскай тэорыi
Няма патрэбы даказваць значэнне гэтай праблемы ў расiйскай i датычнай Расii гiстарыяграфii. Чарняўскi цiкава вымаляваў уласны пункт погляду. Усю спрэчку вакол ролi нарманаў разглядаў як тыповую для народу памежжа i насычаную анахранiчнымi палiтычнымi аспектамi. Пiсаў, што нiхто ня можа аспрэчыць прысутнасць нарманаў на Русi або нарманскае паходжанне дынастыi. Адгадка тоiцца хутчэй у новачаснай, невядомай для людзей Сярэднявечча iдэi, згодна з якой усталяванне чужой улады мусiць сведчыць пра ўласную слабасць. У ХI ст. слова "чужаземец", калi наогул iснавала, мела iншае значэнне. Неабходна ўгледзецца ў тое, якую ролю гралi стэпавыя людзi ў гiсторыi Русi i ўсяго ўсходу Еўропы. Пры даследаваннi, прыкладам, тагачасных звычаяў пахавання на землях Русi (тут Чарняўскi шмат чаго браў з дасягненняў савецкай археалогii), выяўляецца цiкавая рэч: нарманскiя пахаваннi рабiлiся па ўзору пахаванняў азiяцкiх качэўнiкаў. Згодна з Чарняўскiм, Русь развiвалася не паводле паўночнай [нарманскай - М.Ф.] мадэлi, а найперш пад моцным уплывам суседняй культуры i гаспадаркi стэпавiкоў. Так i гандаль (а за iм i шырэйшыя кантакты з Канстанцiнопалем) прыйшоў са стэпаў Азii, жыхары якой ужо мелi палiтычныя дачыненнi з Вiзантыяй30.
Суседствам стэпаў можна таксама вытлумачыць дзiўную дыспрапорцыю памiж развiтасцю матэрыяльнай культуры Русi i ўбоствам яе культуры духоўнай. Гэтая праблема захапляла многiх гiсторыкаў31. Чарняўскi пайшоў за вядомай тэзай Рамана Якабсана32, i ў цэлым прымаючы яе, сцвердзiў, што яна не да канца пераканаўчая. Бо чым вытлумачыць характэрную непрыхiльнасць да развiцця лакальнай духоўнай культуры наогул? Калi адкiнуць развагi пра прыродны антыiнтэлектуалiзм русiнаў, адказ можна знайсцi ў блiзкасцi стэпу. Чарняўскi сцвярджаў, што слабое развiццё духоўнай культуры Кiеўскай Русi было абумоўлена пачуццём пагрозы з боку стэпу i патрэбай iнвеставаць больш сродкаў i проста энергii на абарону ад стэпу. Адсюль гiганцкiя ўмацаваннi як важная рыса Кiева. Абароннасць ёсць першай функцыяй вялiкага горада Русi. На развiццё iнтэлектуальнай культуры ўжо не ставала сiлаў i сродкаў33.
2. Суздальская Русь i праблема раманскага стылю на Русi
Калi вылучэнне з гiсторыi Кiеўскай Русi ХII ст. суздальскага перыяду, або Суздальскай Русi ў цэлым як пераемнiка знiшчанага Кiева не з'яўляецца нечым арыгiнальным у працах Чарняўскага, дык трактаванне культуры Суздальскай Русi як спецыфiчнай культуры раманскай вельмi цiкавае i контраверсiйнае. Спасылаючыся на мiфалагiчныя матывы ў мастацтве кафедральных сабораў паўночна-усходняй Русi, а таксама заўважаючы (за Дз.Лiхачовым), што большая частка помнiкаў пiсьменства таго часу выйшла з-пад пяра свецкiх людзей, а не духавенства, Чарняўскi характарызуе тагачасную культуру Суздальскай Русi як культуру раманскую. Пiша, што манастырскiя школы, праўда, на унiверсiтэты не замянялiся, але выразна вiдаць пэўная секулярызацыя культуры, выяўленая ў прысутнасцi нецаркоўных матываў34.
Такая iнтэрпрэтацыя вяла да выдзялення суздальскага перыяду не як часткi гiсторыi Кiеўскай Русi, але як цалкам асобнага (праўда, кароткага) перыяду ўсёй гiсторыi Расii.
3. Манголы
Гэта наступная праблема, з якой сутыкаецца гiсторык, ахапляючы гiсторыю Расii сiнтэтычна. Чарняўскi пiсаў пра гэта часта. У адным з апошнiх выступаў ён звярнуўся да высноў французска-амерыканскага медыевiста М.Рублёва (Roubleva), пагадзiўшыся з яго сцвярджэннямi, што на першым этапе збор данiны для татараў забяспечыў Маскве поспех у перайманнi першынства на Русi35. Але, як падкрэслiў Чарняўскi, найважнейшым укладам манголаў у гiсторыю Русi i Расii быў iх уплыў у сферы палiтычнай тэорыi, уплыў на вiзiю ўладара, - спачатку вялiкага князя маскоўскага, а потым расiйскага цара. Калi ў Русi Кiеўскай прыймаўся вiзантыйскi iдэал уладара, дык у перыяд татарскай няволi i пасля яе гэтая канцэпцыя моцна змянiлася.
Каб прааналiзаваць сутнасцi тых пераменаў, Чарняўскi выкарыстаў многiя тыпы крынiц, прычым паказаў, якую ролю могуць мець манеты ў даследаваннях па тэорыi ўлады36. З ягоных высноў вынiкала, што хан успрымаўся на Русi як законны ўладар (гэта даводзiцца многiмi аргументамi), а маскоўскiя князi занялi потым ягонае месца хутчэй як пераемнiкi, а не як вызвольнiкi Русi ад татарскага ярма.
Iншая заўвага фундаментальнага значэння прагучала ў палемiцы Чарняўскага з пашыранымi ў гiстарыяграфii поглядамi, што быццам манголы накiнулi Русi варварства37. Гiсторык дыстанцыяваўся ад гаворак пра варварства. Ён пайшоў настолькi далёка, што сцвердзiў, вiдаць з мэтай правакацыi, быццам "для паўночна-усходняй Русi волжскi Сарай або Казань рэпрэзентавалi "цывiлiзацыю" гэтаксама, а можа нават болей, чым Рыга цi Кракаў"38.
Аналiзуючы ўплыў татараў на маскоўскую i расiйскую тэорыю ўлады, Чарняўскi пiсаў: "Калi з праваслаўным i набажным уладаром звязаны вобраз базiлеўса, дык выява хана захавалася ў канцэпцыi расiйскага манарха як заваявальнiка Русi i яе люду, самадзержцы, якi нi перад кiм не адказвае. Калi базiлеўс гэта святы, добры, найцiшэйшы (тишайший, у арыгiнале the most gentle - М.Ф.) цар, духоўна злучаны са сваёй паствай, дык хан сiмвалiзаваў абсалютысцкую, секулярызаваную дзяржаву, у якой няма лучнасцi памiж манархам i падданымi. Цяжка гаварыць пра сiнтэз гэтых дзвюх канцэпцыяў. Яны iснавалi асобна, ствараючы стан пэўнай напругi, якую так драматычна выяўляў першы расiйскi цар Iван IV, удзень забiваючы, а ноч праводзячы ў малiтвах"39.
4. Iван Жахлiвы
Чарняўскi мог бы заняць трывалае месца ў гiстарыяграфii, прысвечанай Расii, дзякуючы ўжо толькi канцэпцыям асобы i панавання Iвана IV40. Падставовай была тэза, што Iван Жахлiвы з'яўляўся тыповым для эпохi рэнесансу ўладаром. Нават калi браць пад увагу паталагiчныя асаблiвасцi цара41, яго мянушка не з'яўлялася ў тыя часы нечым асаблiвым. Яна была "узбуджальным лекам". Такую ж мянушку меў папа Юлiй II, што, як адзначаў Чарняўскi, "не быў злым папам, але выклiкаў страх"42.
Чарняўскi згаджаўся, што не цяжка вызначыць усе аспекты, у якiх Расiя ХVI ст. адрознiвалася як ад паўночнай, так i ад паўднёвай Еўропы. Але, як ён лiчыць, iснавала i многа падабенстваў, на якiя пераважна не звярталася ўвага: у Маскве не чужымi былi iтальянскiя архiтэктары, нямецкiя рамеснiкi i лекары. У сведчаннях заходнiх падарожнiкаў надзiва мала заўваг адносна строяў, звычаяў i манераў тагачасных жыхароў Масквы, а гэта можа азначаць, што яны прынцыпова не рознiлiся ад iншых краiн, i былi падобныя да вугорскiх цi польскiх. Што праўда, "маскалёў" характарызавалi як народ варвараў i п'янiцаў, але ў тыя часы дурныя звычкi прыпiсвалi i iншым народам, а расiяне з iх алкагалiзмам не былi прынамсi найгоршымi цi наймацней крытыкаванымi сярод народаў тагачаснай Еўропы.
Адносна самога двору Жахлiвага ў гiстарыяграфii пераважна лiчаць, што ён быў прымiтыўны, i ў лепшым разе "далёкi ад вабнасцi i лёгкасцi двароў заходнееўрапейскiх"43. Чытач Чарняўскага са здзiўленнем даведаецца, што яшчэ да Iвана Жахлiвага мiтрапалiт Усяе Русi Данiл кляймiў франтаў, заўважаных сярод маскоўскага баярства. Ягоны гнеў выклiкала тое, што мужчыны ўжывалi памаду да вуснаў, ценi для павек, парфуму, бiжутэрыю i iнш. Мала таго, усё гэта мусiла спакушаць не жанчыну, а iншых мужчын. Чарняўскi сцвярджаў, што ў асяроддзi баяраў гомасэксуалiзм стаў правiлам добрага тону44.
Лютасць i незразумеласць у паводзiнах Жахлiвага гiсторык выводзiў з недасканалай канцэпцыi ўладара45. Цар лiчыўся святым i падобным да Хрыста. Жаданне, каб адмовiўся ад часткi ўлады, было блюзнерскiм i ерэтычным. У святле гэтай канцэпцыi дзяржава мусiла забяспечваць падданым збавенне, а супрацiў уладам рабiўся супрацiвам гэтаму Боскаму целу. Чарняўскi прывёў тут аргументацыю як цара Жахлiвага, так i князя Курбскага, выкарыстаную ў iх славутай перапiсцы.
Постаць Iвана Жахлiвага, сама па сабе дзiўная, стварыла Чарняўскаму выдатную нагоду выставiць яшчэ адну контраверсiйную тэзу: Маскве ХVI ст. не быў чужы Рэнесанс. Аргументам на карысць гэтага лiчыўся не толькi ўладар, якi, на думку гiсторыка, як ужо адзначана, не рознiўся ў сваiм панаваннi ад iншых тагачасных катаў. Прынамсi некаторыя з учынкаў Жахлiвага прыводзяцца як довад прымянення рэнесансавай канцэпцыi палiтыкi46. Масква Iвана IV мела рэнесансавыя рысы яшчэ ў тым сэнсе, што там квiтнела мяшчанства, што - на думку Чарняўскага - там не было вялiкiх праяваў ксенафобii. Гiсторык проста пiсаў: "Не шмат знаходзiм адрозненняў, калi iдзе пра строй цi манеры расiянаў i жыхароў Захаду. Першым не чужымi былi нават такiя характэрныя для Рэнесансу рэчы, як сiфiлiс i гомасэксуалiзм"47.
5. Пётр I i вестэрнiзацыя Расii
Ключавой i самай цiкавай праблематыкай гiсторыi Расii для Чарняўскага былi рэформы Пятра I i расiйская рэакцыя на iх48. Дапускаючы, што Масква часоў Iвана Жахлiвага асаблiва не адставала ад астатняй Еўропы, Чарняўскi аднак згаджаўся, што баярства, сярод якога апынуўся Пётр I на пачатку свайго панавання, было iншае, чым тое з ХVI ст. Тып франта знiк, баяры былi тоўстыя, барадатыя, брудныя. Расiйскаму грамадству стала ўласцiвай ксенафобiя. Нешта адбылося памiж другой паловай ХVI ст. i цараваннем Пятра. Чарняўскi збiраўся даследаваць акалiчнасцi гэтых зменаў, цi нават разрыву. Але дачасная смерць сарвала запланаваную працу. Тым не менш, ён здолеў у некалькiх працах выказаць цiкавыя заўвагi адносна як вестэрнiзацыi, так i антывестэрнiзацыi, якая праводзiлася пры Пятру I. Гiсторык шчыльна звязваў iх з расколам царквы, у вынiку якога з'явiлася секта старавераў. На думку Чарняўскага, гэта была рэлiгiйная праява рэакцыi нiжэйшых сацыяльных слаёў Расii на ўсталяванне новачаснай свецкай дзяржавы. У такой перспектыве не здзiўляе гвалтоўная рэакцыя Пятра, якi пераследаваў старавераў з жорсткасцю, нехарактэрнай для яго як вызнаўцы рэлiгiйнай талеранцыi. Стараверы, як сцвярджаў Чарняўскi, пераследавалiся не па рэлiгiйных матывах. Прычынай рэпрэсiяў было непрызнанне iмi кантролю дзяржавы над царквой i дэкляраванне, што цар Пётр i ўся дынастыя - антыхрысты. Стараверы прымалi пакутнiцкую смерць, працiвячыся таму, што Чарняўскi акрэслiў "новай рэлiгiяй свецкай дзяржавы". У такiм кантэксце ўся вестэрнiзацыя можа ўяўляцца пошукам новых формаў, адпавядаўшых новай рэлiгii. Паколькi на Захадзе працэс фармавання новачасных дзяржаў быў ужо скончаны, узоры бралi адтуль. Свецкая дзяржава не давала сялянам практычна нiякiх перспектыў, таму яе адмаўлялi, а разам з ёй адмаўлялi i вестэрнiзацыю, i царкоўныя рэформы. Ажно да рэвалюцыi 1917 г. стараверы i iншыя секты складалi блiзу 20 працэнтаў расiйскага сялянства.
Самым Пятром Чарняўскi не захапляўся i характарызаваў яго крытычна. Цiкава выглядае параўнанне яго з Iванам Жахлiвым: "Iван, хоць хворы, быў незвычайна таленавiтым i несумненна найлепш адукаваным чалавекам тагачаснай Расii, тады як Пётр быў хамам i маньяком. Яго манеры былi да такой ступенi прасцяцкiя, што ў гэта цяжка паверыць: Пётр змог бы ўвесцi ў няёмкае становiшча Iвана Жахлiвага".

Опубликовано 25 ноября 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Погляды гісторыка Міхаіла Чарняўскага на ключавыя аспекты гiсторыi Русi i Расii
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1290698966 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.

По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации

Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций