Бiяграфiя гісторыка Міхаіла Чарняўскага

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Бiяграфiя гісторыка Міхаіла Чарняўскага. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2010-11-25

Мiхаiл Чарняўскi нарадзiўся ў 1922 г. у Гарбiне, у сям'i эмiгрантаў з Расii. Вучыўся ў ангельскамоўных школах у Кiтаi, пасля пераехаў з сям'ёй у Злучаныя Штаты i пачаў вучыцца ў Калiфарнiйскiм унiверсiтэце. Спачатку заняўся сучаснай гiсторыяй: ягоная магiстарская праца прысвечаная вобразу ЗША ў Савецкiм Саюзе ў 1936-46 г.1. Сярод прафесароў у Бёрклi тады быў i эмiгрант з Нямеччыны Эрнэст Кантаровiч, гiсторык Сярэднявечча, якi спецыялiзаваўся ў даследаваннi гiсторыi iдэi. Чарняўскi ўвайшоў у кантакт з iм i стаў з часам адным з найблiжэйшых вучняў i прыяцеляў Кантаровiча.

Наогул навуковы ўплыў нямецкага эмiгранта на Чарняўскага вымагае асобнага, паглыбленага разгляду. Хоць Кантаровiч быў гiсторыкам Нямеччыны i не выходзiў па-за абшары колiшняга Заходняга Цэзарства, а ягоны вучань заняўся iншай тэрыторыяй - Расiяй, падабенства iнструментарыяў часта ўражвае. Асаблiва, калi ўзяць пад увагу тып даследаваных крынiцаў, спосаб дасягнення высноў, i найперш галоўную сферу iнтарэсаў, - гiсторыю iдэi.

Памiж Кантаровiчам i Чарняўскiм iснавала рознiца палiтычная. Першы са зброяй у руках ваяваў супраць рэвалюцыi ў Нямеччыне пасля I сусветнай вайны, другога ведалi ў Амерыцы як энтузiяста рэвалюцыi i прыхiльнiка Савецкага Саюзу. Трэба, аднак, адразу заўважыць, што хоць палiтычныя сымпатыi Чарняўскага былi на баку камунiстаў, гэта не паўплывала на яго метад: у ягоных працах цяжка знайсцi марксiсцкi падыход або цытаты з так званых класiкаў2. У палiтычным плане вучоныя зблiзiлiся ў амерыканскiх умовах пералому 40-х i 50-х гадоў. Кантаровiча тады абвiнавачвалi ў лявiзне, i ён, адмовiўшыся прысягаць на лаяльнасць, мусiў пакiнуць працу ў Калiфарнiйскiм унiверсiтэце (т.зв. Berkеley Oath Controversy, або Loyalty Oath Controversy, 1949-51)3. У 1951 г. Кантаровiч пераехаў у Прынстанскi iнстытут вышэйшых курсаў. Тады ж Чарняўскi, адзiн з тых, хто найбольш актыўна пратэставаў супраць самога прынцыпу прысягi лаяльнасцi, атрымаў дактарат у Бёрклi4 i ўслед за настаўнiкам паехаў у Прынстан, застаючыся яго асiстэнтам.

Пазней Чарняўскi працаваў у некалькiх салiдных амерыканскiх унiверсiтэтах, - у Веслеянскiм, Чыкагскiм, дзе супрацоўнiчаў з вядомым знаўцам расiйскай гiсторыi Леапольдам Гаймсанам, у Рочэстэрскiм, Дзяржаўным унiверсiтэце Нью Ёрка ў Олбэнi, нарэшце з 1969 г. ён быў прафесарам-асiстэнтам (у iгара Шаўчэнкi) Калумбiйскага ўнiверсiтэту ў Нью Ёрку. У 1972 г. прыняў тытулаваную i вядомую ў Амерыцы катэдру, стаўшы прафесарам гiсторыi Пiтсбургскага ўнiверсiтэту. З гэтага часу лiчыўся адным з вядучых у ЗША спецыялiстаў па гiсторыi Расii. Яго навуковыя пазiцыi вызначальна ўмацаваў выхад манаграфii "Tsar and people. Studies in Russian myths"5 i некалькi сур'ёзных артыкулаў6. У 1970 г. у Нью Ёрку, у папулярным выдавецтве Random House пад ягонай рэдакцыяй выйшаў зборнiк "The Struсture of Russian History. Interpretive Essays", у якiм былi сабраныя вартасныя тэксты вядучых спецыялiстаў па гiсторыi Русi i Расii.

"Чарняўскi - гэта не толькi вялiкi вучоны, чалавек незвычайных ведаў i велiзарных здольнасцяў, але таксама гiстарычны мысляр першай вялiчынi. Нечувана прывабны чалавек, ён выпраменьваў жыццёвую сiлу, гумар i цяпло. Чарняўскi цiкавiцца ўсiмi аспектамi сучаснай культуры, вельмi зычлiва ставiцца як да студэнтаў, так i калегаў, мае шмат сяброў на абодвух кантынентах. У многiх рэчах падобны да касмапалiтычнага еўрапейскага iнтэлектуала пачатку ХХ ст."7. Характарыстыка Кантара ў пэўным сэнсе нагадвае панегiрык. Ён пэўна ж перабольшыў, калi ўзяўся ставiць працы Чарняўскага вышэй, чым Кантаровiча8. Можна зразумець, чаму не дадаў, як цяжка Чарняўскаму было доўга ўжывацца ў адным унiверсiтэце, як мала ён пiсаў, i што ўрэшце ягоная зацiкаўленасць усiмi аспектамi сучаснай культуры палягала, мiж iншага, i на паленнi марыхуаны9.

Больш узважаныя, хоць таксама з iстотнымi прагаламi, пасмяротныя ўспамiны Iгара Шаўчэнкi. Варта працытаваць прынамсi адзiн сказ: "Быў блiскучым настаўнiкам, а дзякуючы сваiм семiнарам у Калумбii меў большы ўплыў на фармаванне новага пакалення даследчыкаў гiсторыi Расii, чым хто iншы з яго сучаснiкаў"10.

Неспадзяваная смерць гiсторыка, якi застрэлiўся ў сваiм доме ў Пiтзбургу 12 лiпеня 1973 г., выклiкала сапраўдны шок у асяроддзi амерыканскiх славiстаў. Прычыны гэтага драматычнага кроку акутаныя таямнiцай, а прыяцелi, добра ведаўшыя Чарняўскага, каментавалi гэта неахвотна11. У прыватных размовах вельмi стрымана гаварылася пра матывы асабiстага.

Магчыма, мела значэнне i нарастаўшае раздражненне, якое вынiкала са змены стаўлення да савецкай рэчаiснасцi. Праўда, Чарняўскага характарызавалi як касмапалiта, але ён глыбока захапляўся Расiяй. Быў таксама вялiкiм энтузiястам расiйскай рэвалюцыi i закрываў вочы на характар савецкай сiстэмы12. Пад час чарговых вiзiтаў у СССР, асаблiва на мяжы 60-х i 70-х гадоў, пабачыў там рэалii, адрозныя ад яго iдэалiзаваных уяўленняў. Да таго ж, сына габрайскiх эмiгрантаў мусiў адштурхоўваць ад камунiстычнай Расii мацнеўшы там антысемiтызм13.

Незалежна ад акалiчнасцяў, падштурхнуўшых да самазабойства, апошняе наступiла ў момант, калi навуковыя пазiцыi Чарняўскага былi ўжо вельмi высокiя, а сам ён знаходзiўся ў росквiце творчых сiлаў.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Бiяграфiя гісторыка Міхаіла Чарняўскага

© Мiраслаў Фiлiповiч ()

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.