Навуковы даробак гісторыка Міхаіла Чарняўскага

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Навуковы даробак гісторыка Міхаіла Чарняўскага. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2010-11-25

Чарняўскi напiсаў параўнальна нямнога: адрэдагаваў тры кнiжкi, з-пад яго пяра выйшла адна манаграфiя, 11 артыкулаў i столькi ж рэцэнзiяў14. Хоць лiчыўся спецыялiстам даўняй гiсторыi Русi i Расii, не выпадае абмiнаць некалькi ягоных даследаванняў па найноўшай гiсторыi.

Зрэшты, пасля ўнiклiвага чытання яго манаграфii "Tsar and people. Studies in Russian myths"16, цяжка дакладна вызначыць эпоху, у якой спецыялiзаваўся гэты гiсторык. У сваiм тэксце пра набажных князёў ён гаворыць як пра старарускiх святых, так i пра Пятра Сталыпiна. Магчыма, менавiта гэтая рыска пiсання Чарняўскага спрычынiлася да меркавання, выказанага пра яго манаграфiю Джэймсам Бiлiнгтонам: "[праца] сапраўды стымулюючая i навуковая, але да пэўнай ступенi i гiстарычна змазана"17.

У згаданай манаграфii Чарняўскага прасочваецца гiсторыя i роля некалькiх ключавых расiйскiх мiфаў, сярод якiх - праблема святасцi князёў, развiццё канцэпцыi цара, святой Русi, нарэшце расiйскай душы i расiйскага Бога. Гэтую вобласць iнтарэсаў Чарняўскi выявiў намнога раней, выдаўшы ў 1958 г. "Holy Russia. A Study in the history of an idea"18. Да той жа сферы творчасцi гiсторыка можна залiчыць адну з галоўных публiкацый гiсторыка - артыкул "Khan or basileus. An aspect of Russian medieval political theory"19.

Важныя, надзвычай правакацыйныя i насычаныя палемiкай з ранейшай гiстарыяграфiяй даследаваннi, прысвечаныя Iвану Жахлiваму i стараверам20. Зрэшты, як Iван Жахлiвы, так i стараверы часта з'яўляюцца i на старонках "Tsar and people". У працах Чарняўскага часта спатыкаюцца заўвагi сiнтэтычныя. Гэта характэрна найперш для вялiкай размовы з Норманам Кантарам i пасмертна апублiкаванага даследавання пра нацыянальную свядомасць i палiтычную культуру раннесярэднявечнай Расii21.

Асаблiва вартыя 11 рэцэнзiяў Чарняўскага, многiя з якiх прысвечаныя самым iстотным працам па гiсторыi Русi i Расii, апублiкаваным у ХХ ст. Сярод iншых вучоны рэцэнзаваў кнiгi Г.Пашкевiча22, Г.Роджэра23, Г.Фядотава24, Д.Бiлiнгтона25. У гэтых рэцэнзiях многа момантаў, важных для рэканструкцыi поглядаў Чарняўскага. Ягоны спосаб пiсання пра Русь i Расiю адрознiвае яго працы ад большасцi твораў не толькi амерыканскiх, але i еўрапейскiх i расiйскiх гiсторыкаў. Вучоны выкарыстоўваў метады, тыповыя для Эрнэста Кантаровiча i ягонага асяроддзя. Найперш ён выйшаў па-за межы аналiзу пiсьмовых звестак26 i ў сваiх даследаваннях раз-пораз спасылаўся на iканаграфiю, архiтэктуру, манеты, дасягненнi археалогii i г.д. Можна сказаць, што пры дастаткова бедных крынiцах па гiсторыi Русi ў цэлым Чарняўскi стараўся браць пад увагу ўсе iх тыпы.

Творчасць Чарняўскага яшчэ пры ягоным жыццi, як i ён сам, выклiкала шмат спрэчак. Праўда, яму не адмаўлялi ў эфектыўнасцi i эрудыцыi, але рабiлi закiды адносна яго iнструментарыя, гаворачы, што ягоны метад менш салiдны, чым у Кантаровiча, што ён падганяе крынiцы так, каб даказваць свае захапляльныя тэзы i канструкцыi. Праз больш чым 20 гадоў пасля смерцi вучонага жыва ўспамiнаюць амерыканскiя даследчыкi гiсторыi Расii. З польскамоўных прац Чарняўскага цытуюць, палемiзуючы з iм, хоць бы Б.Успенскi i В.Жываў. Але для нас i сама постаць, i навуковы даробак Чарняўскага ў цэлым застаюцца невядомымi.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Навуковы даробак гісторыка Міхаіла Чарняўскага

© Мiраслаў Фiлiповiч ()

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.