Белорусская проза. Классические и современные произведения белорусских авторов. Книги, рассказы, воспоминания и пр.
Мiнуўшчына Расеi i яе будучыня 50 за 24 часа
Расея для тых з нас, хто чакаў, што па каляпсе савецкага рэжыму гэтая краiна, хоць павольнай i рванай, але ўсё ж незваротнай хадой, ступiць на дарогу прыняцьця заходнiх вартасьцяў, сталася ў апошнiх гадох вялiкiм расчараваньнем. Праўда, мы ў нашых думках заклiньвалiся на кiрунку, якiм — хоць i з выкарыстаньнем розных мэтадаў — памкнулi прыбалтыйскiя дзяржавы, Чэхiя, Польшча й Вугоршчына, то бок краiны, што толькi нядаўна вызвалiлiся ад камунiзму. Адначасова мы не заўважалi вiдзежу, што бачыўся многiм расейцам, якiя, зрынуўшы камунiзм, спачатку былi ахопленыя энтузiязмам i лiчылi, што даволi абвесьцiць Расею дэмакратычнай i рынкава арыентаванай дзяржавай, i iх краiна ў кароткi час ператворыцца ў другiя Злучаныя Штаты.
Чым ёсьць чэхi? 31 за 24 часа
Чэхi — малы сярэднеэўрапейскi народ, якi насяляе адасоблены ад iншых, калiсьцi вельмi цяжкадаступны край (Чэхiя) i суседнюю, разьлеглую на шляхах зямлю (Марава). Былi i такiя часы, калi Эўропа зусiм цi амаль не цiкавiлася чэхамi, былi i iншыя, калi сьледам за драматычнымi калiзiямi пра чэхаў раптоўна ўзгадвалi, каб гэтак жа хутка забыцца на iх. Гэты амаль дзесяцiмiльённы народ гаворыць заходнеславянскай мовай, досыць цяжкой для навучаньня. Ён багата запазычыў з эўрапейскае спадчыны, але Эўропа вельмi мала ўзяла ад яго з-за моўнага бар’еру. Iмёны некаторых з чэхаў — палiтыкаў, музыкаў, спартоўцаў — набывалi розгалас час ад часу, зь лiтаратуры ж паўсюдна знанаю стала хiба што постаць „удалага ваякi Швэйка“. Па-за гэтым пра народ, якi пасьля першай сусьветнай вайны заняў зусiм не апошняе месца спамiж эўрапейскiх малых дзяржаваў, ведаюць у сьвеце няшмат, а ўсё, што зь iм зьвязанае, прызнаецца трывiяльным i нецiкавым, цi, прынамсi, падаецца гэткiм.
© Чалавек тугі. Вытлумачэньне Янкі Лучыны 36 за 24 часа
Няма тугі па прамінулым ХХ стагодзьдзі. Бо ўсё лепшае, што за гэты час рабілася ў беларушчыне, само было прадыктаванае тугою па стагодзьдзі дзевятнаццатым. Маю на ўвазе сам дух культуры і культурны кантэкст. У дакумэнтальнай рэальнасьці ХХ-га, нібы тыя печы на папялішчах хат, парасстаўляныя мулкія і неадушаўлёныя знакі бяды — Курапаты, Хатынь, Чарнобыль. А за імі, нібы параграфы разьдзелаў, — калектывізацыя, нацдэмы, партызаншчына, радыяцыя, намэнклятура, Лукашэнка... Блукаеш паміж гэтых знакаў, а ў душы — туга. Бо сама культура наша — туга па ідыліі: па фантастычна прыгожых краявідах, як на малюнках Орды — зямля сядзібаў; па чалавечай шчырасьці, як у лістах Пачынальнікаў; па яснай мэце змаганьня, калі не мяшаюцца дабро і зло, як у бітвах 1831-га і 1863-га; па высокім аўтарытэце гуманістыкі і адукацыі, як у Полацкім калегіюме або Віленскім унівэрсытэце; па чысьціні і людзкасьці. Самыя беларускія творцы, чыё мастацтва прасякнутае нацыянальнай ідэяй, — людзі гэтай тугі. Уладзімер Караткевіч, да прыкладу, — пісьменьнік ХІХ стагодзьдзя.
Поїзд 2000 39 за 24 часа
Ти поїзд, що відходить в нуль годин
нового року.
Все ті ж купе, освітлені, мов дим,
у ніч широку.
Ті ж пасажири — маски на лиці
кохані, рідні.
І збуджено затиснені в руці
склянки похідні.
Поезд “Чужа любов” 38 за 24 часа
Мой бацька любіць езьдзіць у грыбы. Даўнейшыя радзінныя грыбныя мясьціны ляжаць цяпер пад аховаю мірнага атаму, дык жа даводзіцца ўчашчаць туды, дзе народная пагудка малюе чыстыя ад радыяцыі акрасы. То й сядае бацька на дызэль і ад’яжджае ад Гомелю кілямэтраў за 20—30 у бок беларуска-ўкраінскае мяжы. Стары грыбнік, ён добра пачуваецца ў кожным лесе. Але аднойчы, захапіўшыся працэсам, троху забыўся й ладнага адышоўся ад чыгункі. Зразумеўшы, што час вяртацца на станцыю, ён хуценька зарыентаваўся й рушыў назад. Урэшце на нейкім міжлесьсі ён перайшоў па масточку цераз ярыну ці ручай і спаткаў іншага паляўнічага на грыбы, каторы спытаў пра посьпехі ды падаўся за ярыну. Бацька, ледзьве апынуўшыся ў хмызьняку, учуў за сьпінаю гудзьбу машыны й гучныя галасы. Ён выглянуў з-за кустоў і ўбачыў “газік” і людзей у форме каля таго мужыка. Толькі тады бацька й скеміў, што колькі гадзінаў блукаў па Ўкраіне, а гэты масточак — ня што-небудзь, а дзяржаўная мяжа...
Ліпеньскі прывід 56 за 24 часа
— Мабыць, давядзецца зьехаць з кватэры, — сказаў ён. — У мяне складанасьці з гаспадыняй.
Ён зьняў ёй са сьпіны доўгі, сьветлы волас — так спрытна, што гэта выглядала проста ветлівасьцю. А яшчэ ён умеў трымаць у раўнавазе піраміду з шклянкі, талеркі і нажоў. Ён выглядаў шляхетным і няшчасным, як засмучаны сокал. Ёй было цікава.
— Што за праблема? Амурная, грашовая ці ў хаце што?
— Не, нічога падобнага. Не грашовая, прынамсі.
Крок да Гаморы 47 за 24 часа
Апошнія госці адкланяліся. Засталася сядзець толькі дзяўчына ў чорным пуловеры і ў чырвонай спадніцы, яна не ўстала разам з усімі. Мабыць, перапіла, падумала Шарлота, вярнуўшыся ў пакой, хоча паталкаваць са мною сам–насам, можа, нешта расказаць, а я да смерці стамілася. Нерашуча пастаяўшы ў дзвярах, яна прычыніла іх, каб даць апошняму госцю яшчэ раз акінуць вокам пакой, прыняла з камоды попельніцу, з ускрайку якое звісала тонкая плевачка попелу. У пакоі параскіданыя крэслы, на падлозе скамячаныя сурвэткі, задушлівае паветра, занядбанне, спустошанасць як пасля нашэсця. Ёй зрабілася млосна. Яна ўсё яшчэ трымала нязгаслы недапалак, паспрабавала ўціснуць яго ў месіва канчароў і попелу. З попельніцы пацягнула смуродам. Яна зірнула на крэсла ў кутку, на звіслыя валасы, якія адлівалі чырванаватым бліскам, на чырвоную спадніцу, якая, як капа, цераз сцёгны дзяўчыны паўкругам ападала і прыкрывала сабою ногі, дыван і крэсла, дастаючы да самай падлогі. Нават больш, чым самую дзяўчыну, яна ўспрымала гэтыя бязгучныя чырвоныя тоны ў памяшканні: святло, якое праточвалася праз чырвоны абажур, утвараючы мігатлівы слуп пылу; штыкет чырвоных каранцоў кніг на паліцы за лямпай; дзікую кашлатую спадніцу і матавыя валасы. Усяго нейкае імгненне доўжылася так, як больш ніколі не будзе — адзін толькі раз свет быў чырвоны.
Тут была Ўкраіна 73 за 24 часа
…Туман клубіцца над хатай. Завіваецца перавясламі, цячэ праз дубовыя і асінавыя кароны, плыве над пясчанымі пагоркамі, расьцякаецца стужкамі, сьцірае межы, зьбірае раскіданае… Нічога ня бачаць у тумане памежнікі, нічога ня чуюць, як ні настаўляюць вушы ў сакрэтах. І вось ужо аб’яднаныя туманом, злучаюцца ў ім і мая Заказань, і Буг, а за Бугам, у Польшчы, Кастамалоты, і Акчын, і Кодынь, і далей — Берасьце, Кобрын, Луцк, і Белыя азёры, і даліны, і ў лугах каліны… Сярод белай імглы, сярод заказанскага лесу стаіць мая халодная хата, паруе чорная кава, крычыць на сасьне сава. Мне ня трэба намагацца зразумець дух гэтай зямлі. Я яго ведаю. Яе дух — мой дух. Але штогод яна ад мяне ўсё далейшая і далейшая. Не хачу яе губляць — а губляю. Штодня, штохвіліны губляю, адплывае мая зямля ад мяне разам з днямі, хвілінамі, і нічога тут ня зробіш.
Балотны чалавек 46 за 24 часа
Джулія парвала з Конарам пасярод багны.
Джулія моўчкі ўзгадвае: ня тое, каб пасярод, — не па калена ў гнілым лісьці й сумнеўнай рудой вадкасьці. Больш–менш на ўскрайку, так бы мовіць, у межах дасяжнасьці. Ну, калі ўжо дакладна, то ў гасьцініцы. Ці нават і не ў гасьцініцы, а ў пакоі ў пабе — што мелася ў наяўнасьці.
Дыялектыка Асьветніцтва. Элемэнты антысэмітызму 42 за 24 часа
Кніга найбуйнейшых нямецкіх філёзафаў XX стагодзьдзя Макса Горкгаймэра (1895-1973) і Тэадора Адорна (1903-1969) „Дыялектыка Асьветніцтва. Філязафічныя фрагмэнты“ адразу пасьля свайго выхаду сталася клясычным для эўрапейскага мысьленьня творам. На аснове філязафічнай крытыкі, разгляду фашызму і вынікаў шматгадовых эмпірычных дасьледаваньняў аўтараў у ЗША была разробленая тэорыя сучаснай масавай культуры. Увазе беларускіх чытачоў прапануецца апошні, пяты разьдзел кнігі. У Інтэрнэце цікаўныя знойдуць прадметны паказьнік да „Дыялектыкі...“ (Index zur »Dialektik der Aufklarung«), складзены нямецкім энтузіястам Карстэнам Алефэльдам.






Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций