Белорусская проза. Классические и современные произведения белорусских авторов. Книги, рассказы, воспоминания и пр.

NEW БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА


БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


ЗАЛАТЫ ПРАМЕНЬ

ЗАЛАТЫ ПРАМЕНЬ 26 за 24 часа

26 сентября 2004

У кожны момант і на кожнай мясцінцы зямлі адбываюцца найцікавейшыя рэчы і складаюцца самыя дзівосныя казкі, падобныя іншы раз да праўды, і нараджаецца праўда, яшчэ болей цікавая часамі, чым сама казка. Але скрыжалі зямлі, дзе запісваюцца казка-праўда і праўда-казка, такія разнастайныя і такія багатыя, што людзі вечна будуць іх чытаць і ўсяго не перачытаюць. І трэба вельмі ўважна прыглядацца, каб і на самым малюсенькім куточку гэтых скрыжаляў расчытаць гісторыю аб вялікіх падзеях.
Вось і тут, у гэтым лесе, здарылася нешта падобнае. Раскажу, толькі зараней прашу памятаць, што гэта — казка.

Открыть полную версию

НОЧ, КАЛІ ПАПАРАЦЬ ЦВІЦЕ

НОЧ, КАЛІ ПАПАРАЦЬ ЦВІЦЕ 1141 за 24 часа

26 сентября 2004

— Не! Я яго-такі жыцця рашу. У катаргу пайду, а галаву яму скручу!
Злосна прайшоўся Паўлюк па хаце і з сілаю шпурнуў на лаву рукавіцы.
Жонка, стоячы з вілкамі каля печы, так і застыла. У чыгунчыку пабегла зацірка, а яна ўсё стаіць, слухае, чаго крычыць Паўлюк і хто яго так угнявіў.
Паўлюк Трывай толькі што прыехаў з лесу. І трэба ж было чарцям нагнаць на гэты час аб'ездчыка на камору! Знайшоў адно паленца, таўсцейшае проці меры, і з-за таго паленца абярнуў увесь воз дроў.

Открыть полную версию

ТОУСТАЕ ПАЛЕНА

ТОУСТАЕ ПАЛЕНА 18 за 24 часа

26 сентября 2004

— Не! Я яго-такі жыцця рашу. У катаргу пайду, а галаву яму скручу!
Злосна прайшоўся Паўлюк па хаце і з сілаю шпурнуў на лаву рукавіцы.
Жонка, стоячы з вілкамі каля печы, так і застыла. У чыгунчыку пабегла зацірка, а яна ўсё стаіць, слухае, чаго крычыць Паўлюк і хто яго так угнявіў.
Паўлюк Трывай толькі што прыехаў з лесу. І трэба ж было чарцям нагнаць на гэты час аб'ездчыка на камору! Знайшоў адно паленца, таўсцейшае проці меры, і з-за таго паленца абярнуў увесь воз дроў.

Открыть полную версию

НАД ПРАСТОРАМІ ЗЯМЛІ

НАД ПРАСТОРАМІ ЗЯМЛІ 744 за 24 часа

26 сентября 2004

Адвечны рух, бясконцае блуканне па свеце выпала на долю гэтым бязродным хмаркам. Хто яны такія? Скуль яны ўзяліся? Якое прызначэнне іх на свеце? Такія запытанні напэўна паўсталі б у кожнага, хто першы раз убачыў бы гэтых несупынных вандроўніц. Але ж трудна сказаць, хто і калі ўбачыў іх першы раз, і гэтыя пытанні цяпер ужо страчваюць сваю цікавасць. І, можа, нават не шкодзіць заўважыць наогул, што не трэба многа думаць над такімі звычайнымі з'явамі, бо гэта не дае практычных вынікаў, і затым выказваецца і такая думка — колькі б людзі ні думалі, хоць бы нават страцілі апошні волас на галаве ў сваім думанні, дык і тады не здолеюць даць разумнага адказу на некаторыя запытанні. Збіраліся хмаркі ў дарогу. Раніца была такая ціхая і такая прыўдалая. Часамі перад навальніцаю бываюць такія прыгожыя раніцы.

Открыть полную версию

СТАРЫ ЛЕС

СТАРЫ ЛЕС 28 за 24 часа

26 сентября 2004

Гэта быў старасвецкі лес. І былі ў ім такія пушчы і нетры, аб якіх не ведаў ніхто на свеце. Поўны месячык раз у чатыры квадры ўсплываў на сярэдзіну неба і адтуль рыхтаваўся пацікаваць, што дзеецца пад паветкаю густога вецця. Але яму лягчэй было б разглядзець, што робіцца пад страхою ў хаце чалавека, чым прабіцца праз галіны адвечных гушчараў. І сумаваў тады круглы блішчасты месячык і хаваў свой твар у светлых хмарках. Само яснае сонейка ледзь-ледзь прапускала залатыя косы і то толькі да палавіны; на самым нізе заўсёды панаваў цянёк і прохладзь.

Открыть полную версию

ШТО ЛЕПЕЙ?

ШТО ЛЕПЕЙ? 165 за 24 часа

26 сентября 2004

На зялёным грудку, дзе рос шорсткі сівец, стаяла Хвоя. Хіба толькі той не любаваўся ёю, хто пазіраў больш уніз, як угору. Адметнасць яе ад хвояў, што гадаваліся ў лесе, кідалася адразу кожнаму ў вочы. У лесе хвоям трэба было цягнуцца адной перад другою: там раслі зграбныя дубкі і паважныя грабы. Дык трэба было звяртаць увагу на сваё хараство, на сваю постаць і прынадзіць да сябе лесавых дзецюкоў, каб павярнуць іх сэрца ў свой бок. А каму прыемна ўпусціць прыгожага хлопца-малойца! Толькі хвоя-ядначка не ганялася за кавалерамі, можа, таму, што іх тут і не было, бо лес стаяў наводшыбе. У яе было сваё жыццё, свой клопат. Толькі ж адзінота налажыла на яе след сумнай задумы, і, стоячы тут, прыгожая Хвоя заўсёды сумавала.

Открыть полную версию

АДЗІНОКІ КУРГАН

АДЗІНОКІ КУРГАН 24 за 24 часа

26 сентября 2004

Ніхто не запамятуе, з якога часу стаяў тут адзінокі курган. Таксама ніхто не ведае, кім ён быў насыпаны і з якога поваду. Кажу «стаяў», бо зараз яго няма на свеце. Што ж з ім здарылася? Які лёс напаткаў яго? Пра гэта я і хачу расказаць.
Год за годам плыў час, праходзілі вякі, мяняўся выгляд зямлі. Месцамі зарастала яна лесам, непраходнымі пушчамі.

Открыть полную версию

КУЧАРАВАЕ ДРЭВА

КУЧАРАВАЕ ДРЭВА 935 за 24 часа

26 сентября 2004

Буйна-радасна, сакавіта-музычна шумела маладое лісце на Кучаравым дрэве. У гэтым шуме пераліваліся найдалікатнейшыя тоны тае песні, якую можна было б назваць песняю аднаўлення, бо была вясна, маладая, як пена разводдзя, прыгожая, бы світанне майскае раніцы, поўная сілы, радаснага парывання і таго няяснага адчування, што складае скарб і хараство моладасці. А калі раніцою на гэтым Дрэве спыняліся промені сонца, заляцеўшы сюды з недасяжных глыбінь, яны развешвалі на вільготным лісці мнагаструнную арфу. Па ёй перабягала дыханне лёгкага-лёгкага ветрыку, і струны яе дрыгацелі так пяшчотна-квола, што і самае тонкае вуха не магло расслухаць іх дзівоснага звону.

Открыть полную версию

КАЖУХ СТАРОГА АНІСІМА

КАЖУХ СТАРОГА АНІСІМА 7 за 24 часа

26 сентября 2004

Хто толькі ведаў старога Анісіма, той ведаў і яго стары кажух. Ніколі ён з ім не расставаўся — ні летам, ні зімою. Такі ўжо быў звычай у старога Анісіма. А як ён шанаваў гэты кажух!
Ад доўгіх часаў жыцця кажух зусім сашмуляўся, выліняў, і сам чорт не сказаў бы, ці гэты кажух быў белы, ці чырвоны. Дый сам гэты кажух стаў непадобны да кажуха, а калі яго і называлі кажухом, дык ужо ў сілу звычаю. Паміж мужыкоў было многа жартаў пра гэты кажух. Дзеці проста пальцамі тыкалі на яго, як толькі дзед Анісім з'явіцца на вуліцу. А дзед як бы і не чуў, і вухам не вёў. Толькі ўжо як стануць надта дапякаць, ён усярдуецца.

Открыть полную версию

ЯК ПТУШКІ ДУБ РАТАВАЛІ

ЯК ПТУШКІ ДУБ РАТАВАЛІ 14 за 24 часа

26 сентября 2004

Напэўна не скажу, над якою рэчкаю векаваў стары дуб: ці то над Нёманам, ці то над Свіслаччу. Ды гэта не мяняе сутнасці справы. Важна тое, што няўзнакі год за годам на дуб навальвалася старасць. Верхавіна яго лысець пачала, і ўжо некалькі голых, як пальцы рук, галін, нібы свечкі, высока свяціліся ў небе. Вакольнае насельніцтва — лазовыя кусты, круглаверхія вербы, старадрэвіны хвоі з краю луга і маладое пакаленне дубоў з іх жыхарамі не маглі не заўважыць, што шматгадовы дуб над рэчкаю пачынае паддавацца старасці. Гэта акалічнасць выклікала ў саміх наглядальнікаў невясёлыя думкі аб сваім уласным лёсе.

Открыть полную версию

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.