ШТО ЛЕПЕЙ?

Белорусская проза. Классические и современные произведения белорусских авторов. Книги, рассказы, воспоминания и пр.

NEW БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА


БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему ШТО ЛЕПЕЙ?. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2004-09-26

КОЛАС ЯКУБ

На зялёным грудку, дзе рос шорсткі сівец, стаяла Хвоя. Хіба толькі той не любаваўся ёю, хто пазіраў больш уніз, як угору. Адметнасць яе ад хвояў, што гадаваліся ў лесе, кідалася адразу кожнаму ў вочы. У лесе хвоям трэба было цягнуцца адной перад другою: там раслі зграбныя дубкі і паважныя грабы. Дык трэба было звяртаць увагу на сваё хараство, на сваю постаць і прынадзіць да сябе лесавых дзецюкоў, каб павярнуць іх сэрца ў свой бок. А каму прыемна ўпусціць прыгожага хлопца-малойца! Толькі хвоя-ядначка не ганялася за кавалерамі, можа, таму, што іх тут і не было, бо лес стаяў наводшыбе. У яе было сваё жыццё, свой клопат. Толькі ж адзінота налажыла на яе след сумнай задумы, і, стоячы тут, прыгожая Хвоя заўсёды сумавала. Аб чым? Трудна сказаць. І толькі зрэдку, бывала, раніцамі, на ўсходе сонейка, ад яе патыхала ціхай ласкай і радасцю; тады прасвятляліся яе нізка апушчаныя галіны, якія звычайна надавалі сумны выгляд прыгожай Хваіне.
Хто ведае: можа, гэты сум, гэтая туга — адвечныя спадарожнікі тых, хто многа разважае, хто жыве адзін з сабой, а можа, і праўда — такое ўжо наша жыццё, што не дае здавалення. Не раз жалілася наша Хвоя жаваранку на сваю адзіноту, на сваё непатрэбнае тут жыццё. Ну, каму з яе карысць?
— Ведаеш, мілы жаваранак: лепш не жыць зусім, чым мець такое жыццё!
Жаваранку шкада было Хвоі, і ён спяваў ёй такія мілыя песні!
Вецер пасмейваўся з гэтай гутаркі і не верыў таму, што казала Хвоя. Але з чаго і з каго не кпіць вецер? І верыць яму таксама не варта.
Прыляцеў раз Каршун і сеў на Хвоі, — на ёй была такая галіна, як бы сумыслу дзеля гасцей вырасла.
— Гм! — сказаў Каршун. — А агонь усё не гасне. Калі пойдзе так далей, дык і лес увесь згарыць.
— Пра які агонь кажаш ты, Каршун? — спытала Хвоя.
— Пра той, што паліць, — адказаў сярдзіта Каршун.
— А які агонь не паліць?
— Той, што не пячэ.
— А хіба ёсць такі агонь?
Каршун не адказаў, відаць было, што ён растрывожаны і болей гаварыць не мае ахвоты.
Можа б, яно і лепей было, каб Каршун зусім нічога не казаў, — лепей жыць без страху і трывогі, а паміраць усё роўна калі-небудзь ды трэба. Справа была ў тым, што недалёка гарэў торф!
У першую хвіліну Хвоя нічога не цяміла: была як бы аглушана гэтай весткаю. Вецер кожную раніцу разносіў ва ўсе бакі горкі дым, што збіраўся за ноч над гарэлым тарфяным балотам. І не раз гэты дым затрымліваўся ў пышнай ігліцы адзінокага дрэва. То той, то другі — кожны дзень так ці іначай казаў пра няшчасце, пра гэты тарфяны пажар. Ясна было нават і пням, што іх усіх тут чакае.
Хвоіны думкі цяпер кружыліся каля аднаго... І так ёй міла стала жыццё і гэты свет. Здавалася, з вачэй яе апала пялёнка, і яна першы раз зірнула навокал.
І нейкі жаль агарнуў адзінокую Хвою. Ёй шкада стала ўзгоркаў, што беглі ва ўсе канцы. Як прыгожа выглядалі іх зялёныя пакаты! Жоўтыя пясочкі былі такія ласкавыя, такія прыветныя... Эх, колькі хараства навокал! І як гэта не бачыла яна раней усяго гэтага! Даўнейшы яе сум, яе нараканне на сваю долю, цяпер у яе ўласных вачах, былі такія нязначныя і непраўдзівыя.
А агонь усё блізіўся, ніклі астатнія надзеі. Паволі цягнуліся дні трывогі і страху. Сонца высушвала апошнія сокі з зямлі, і вецер разносіў па свеце яе жальбу — лёгкую, сіняватую смугу...
— Эх, якая сляпая была я, — казала Хвоя, — не ведала цаны жыцця, а пазнала яе тады, калі смерць ужо кінула цень на мае галінкі.
— А як табе здаецца, Хвоя, — спытаў вецер, — што лепей: пражыць свой век ціха, спакойна, не пазнаўшы, як міла жыццё, ці пазнаць яго хараство і вартасць цаной вялікага няшчасця?
Маўчала Хвоя, яшчэ ніжэй павіслі яе пышныя галіны.


Новые статьи на library.by:
БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА:
Комментируем публикацию: ШТО ЛЕПЕЙ?


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.