Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2022)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь глазами птиц HIT.BY! Звёздная жизнь KAHANNE.COM Беларусь в Инстаграме


На фото: Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і ўдзел у ёй насельніцтва на Беларусі, автор: genderrr

Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і ўдзел у ёй насельніцтва на Беларусі 12 за 24 часа

25 ноября 2010

Пачаткам першай расійскай рэвалюцыі лічацца падзеі 9 студзеня 1905 г. У гэты дзень па загаду цара ў Пецярбургу было расстраляна мірнае шэсце рабочых. Гэты трагічны факт высвеціў многія сур'ёзныя праблемы шматнацыянальнай краіны. Прычыны першай расійскай рэвалюцыі мелі свае карані ў супярэчнасцях усерасійскага грамадства: наяўнасці рэшткаў феадальна-прыгонніцкай сістэмы, адсутнасці палітычных свабод, жорсткай эксплуатацыі рабочых прадпрымальнікамі, няздольнасці царскай улады вырашаць шэраг сацыяльных і нацыянальных праблем, забяспечыць агульны прагрэс краіны. Усе гэтыя крызісныя рысы былі паглыблены няўдалай руска-японскай вайной, дзе руская армія цярпела паражэнні. Па свайму характару і накіраванасці першая расійская рэвалюцыя была буржуазна-дэмакратычнай.

Открыть полную версию

На фото: Утварэнне і дзейнасць палітычных партый і арганізацый у канцы ХІХ - пачатку ХХ стст. на Беларусі, автор: genderrr

Утварэнне і дзейнасць палітычных партый і арганізацый у канцы ХІХ - пачатку ХХ стст. на Беларусі 6 за 24 часа

25 ноября 2010

Грамадскі лад большасці еўрапейскіх краін у ХІХ ст. засвоіў парламенцкую форму кіравання і партыйна-палітычную сістэму выяўлення грамадскіх інтарэсаў. Партыі кансерватыўнага і ліберальнага накірункаў спаборнічалі паміж сабой за права мець сваіх прадстаўнікоў у парламентах, уплываць на дзейнасць урадаў (у Германіі, Аўстра-Венгрыі) альбо нават фарміраваць іх (у Англіі, Францыі). Напрыканцы ХІХ ст. у партыйна-палітычнае жыццё заходнееўрапейскіх краін упісаліся партыі сацыял-дэмакратычнай арыентацыі, якія перажылі камуністычны радыкалізм К. Маркса, адцураліся лозунгаў Парыжскай камуны і ўзяліся адстойваць інтарэсы рабочых і сярэдніх слаёў грамадства. Для Расіі і Беларусі ўсё гэта было яшчэ наперадзе, дакладней - магло быць.

Открыть полную версию

На фото: Фарміраванне беларускай нацыі. Адраджэнне беларускай мовы і літаратуры, автор: genderrr

Фарміраванне беларускай нацыі. Адраджэнне беларускай мовы і літаратуры 4 за 24 часа

25 ноября 2010

Вялікія этнічныя супольнасці, якія атрымалі назву нацый, фарміраваліся ў эпоху пераходу ад феадалізму да капіталізму. Для аб'яднаных у нацыі людзей уласцівыя супольныя тэрыторыя пражывання, эканамічнае жыццё, матэрыяльная і духоўная культура, літаратурная мова. Раней за іншыя склаліся заходнееўрапейскія нацыі. Працэс утварэння англійскай і французкай нацый завяршыўся ў XV-XVI стст. Крыху марудна гэты працэс ішоў у раздробленых краінах - Італіі ды Германіі.

Открыть полную версию

На фото: Асаблівасці развіцця эканомікі ў другой палове XIX ст. Прамысловы пераварот на Беларусі, автор: genderrr

Асаблівасці развіцця эканомікі ў другой палове XIX ст. Прамысловы пераварот на Беларусі 28 за 24 часа

25 ноября 2010

Другая палова XIX ст. была адзначана асабліва шпаркім эканамічным развіццём краін Еўропы, Паўночнай Амерыкі, Японіі. Яно выявілася перш за ўсё ў прамысловасці. Прагрэс тэхнікі і новыя інжынерныя распрацоўкі прывялі не толькі да колькаснага змянення яе прадукцыі (рост аб'ёму, пашырэнне асартыменту). На працягу XIX ст. у гаспадарцы перадавых краін свету адбыліся якасныя змены, звязаныя з пераходам ад ручной да машыннай вытворчасці прамысловай прадукцыі (прамысловы пераварот). Храналагічныя рамкі прамысловага перавароту ў Расіі: мяжа 30-40-х - мяжа 70-80-х гг. XIX ст.

Открыть полную версию

На фото: Паўстанне 1863-1864 гг. пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага на Беларусі, автор: genderrr

Паўстанне 1863-1864 гг. пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага на Беларусі 18 за 24 часа

25 ноября 2010

Абвастрэнне сітуацыі ў беларускай вёсцы ў сувязі з адменай прыгоннага права і чаканнем сялян сапраўднай волі па часе супала з ажыўленнем нацыянальнага руху на тэрыторыях былой Рэчы Паспалітай з цэнтрам у Царстве Польскім. У 1860 г. тут прайшлі народныя патрыятычныя маніфестацыі. Выбух абурэння выклікаў расстрэл 27 лютага 1861 г. патрыятычнай працэсіі ў Варшаве. Актыўнасць палякаў працягвала нарастаць і перакідвацца на беларускія, літоўскія і правабярэжнаўкраінскія землі.

Открыть полную версию

На фото: Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы 1860-1870-х гг. на Беларусі, автор: genderrr

Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы 1860-1870-х гг. на Беларусі 10 за 24 часа

25 ноября 2010

Змена феадальна-карпаратыўнага ладу буржуазна-ліберальнымі парадкамі ў заходнееўрапейскіх краінах, якія першымі ўступілі на капіталістычны шлях развіцця (Нідэрланды, Англія, Францыя) адбылася, як вядома, праз Рэфармацыю і буржуазныя рэвалюцыі. Пры ўсіх непазбежных для такога роду канфліктах, выдатках і ахвярах, яны забяспечвалі радыкальны злом старой сістэмы сацыяльных адносін і хуткі пераход грамадства ў новую якасць. Але пазней выявіўся і іншы шлях - ён больш характэрны для ўсходнееўрапейскіх краін - шлях буржуазных рэформ, з яго паступовым пераўтварэннем грамадства ў капіталістычным напрамку, пры непазбежным захоўванні на доўгі час перажыткаў феадальнага мінулага. У цэнтры гэтых пераўтварэнняў стаяла пытанне аб вызваленні сялян ад прыгоннай залежнасці і стварэнні з іх класа свабодных вытворцаў.

Открыть полную версию

На фото: Адукацыя і навука ў канцы XVIII - першай палове XIX стст. на Беларусі, автор: genderrr

Адукацыя і навука ў канцы XVIII - першай палове XIX стст. на Беларусі 10 за 24 часа

25 ноября 2010

Адукацыйны працэс на беларускіх землях у гэты час знаходзіўся пад моцным уплывам польскай і рускай традыцый, што тлумачыцца як аб'ектыўнымі ўмовамі знаходжання Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай, а пасля Расійскай імперыі. Пасля шляхецкага паўстання 1830-1831 гг. царскі ўрад распачаў выцясненне польскай мовы і культуры, укараненне праваслаўя і ідэі адзінай рускай народнасці. Паланізацыі супрацістаўлялася русіфікацыя, а на практыцы яна ўзмацняла паланізацыю. Бо тая частка шляхты, якая адмоўна ставілася да праваслаўя і палітыкі Расіі ўвогуле, была вымушана злівацца з польскім нацыянальным рухам, абвяшчаць сябе палякамі.

Открыть полную версию

На фото: Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX ст., автор: genderrr

Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX ст. 38 за 24 часа

25 ноября 2010

Ліквідацыя дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай у цэлым і Вялікага княства Літоўскага ў прыватнасці, перадавыя французскія і ўвогуле заходнееўрапейскія ідэі, падзеі вайны 1812 г. аказалі вялікі ўплыў на развіццё грамадскай думкі Беларусі. Шляхецкая інтэлігенцыя, вучнёўская моладзь аб'ядноўваліся ў гурткі і таварыствы для выпрацоўкі і дасягнення сваіх сацыяльных і нацыянальных ідэалаў. Яны былі ідэйна і часта арганізацыйна звязаны з грамадскім рухам у Польшчы. А мэтай рэвалюцыйнага руху ў Польшчы было адраджэнне перш за ўсё польскай дзяржаўнасці, лёс Вялікага княства Літоўскага палякаў мала хваляваў. Больш таго, польскія рэвалюцыянеры марылі аб адраджэнні Польшчы не ў межах Каралеўства Польскага, а Рэчы Паспалітай.

Открыть полную версию

На фото: Вайна 1812 г. на Беларусі, автор: genderrr

Вайна 1812 г. на Беларусі 2 за 24 часа

25 ноября 2010

Палітычныя і эканамічныя супярэчнасці паміж буржуазнай Францыяй і феадальнай Расіяй прывялі гэтыя дзяржавы да вайны.

Открыть полную версию

На фото: Стан гаспадаркі на Беларусі ў першай палове ХІХ ст., автор: genderrr

Стан гаспадаркі на Беларусі ў першай палове ХІХ ст. 70 за 24 часа

25 ноября 2010

Прамысловы пераварот, што распачаўся ў другой палове XVIII ст. у Англіі, стаў хутка распаўсюджвацца ў пачатку XIX ст. і на кантыненце - перш за ўсё ў Францыі, германскіх і італьянскіх дзяржавах, ЗША, Аўстрыі, Расіі. Ручную працу паўсюль выцясняла машынная тэхніка. Працэс вытворчасці рэзка паскорылі вынаходствы і ўдасканаленні ў тэкстыльнай прамысловасці, у металаапрацоўцы, у канструяванні рухавікоў. Першы універсальны рухавік - паравую машыну, што прыводзіла ў рух розныя рабочыя механізмы - вынайшаў у 1784 г. вучоны і канструктар Джэймс Уат. З цягам часу з'явілася машынабудаўнічая галіна прамысловай вытворчасці.

Открыть полную версию




подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

Загрузка...
подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY


Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в VK, в FB, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.