Вайна 1812 г. на Беларусі

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2023)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Вайна 1812 г. на Беларусі. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь глазами птиц HIT.BY! Звёздная жизнь KAHANNE.COM Беларусь в Инстаграме


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-25

Палітычныя і эканамічныя супярэчнасці паміж буржуазнай Францыяй і феадальнай Расіяй прывялі гэтыя дзяржавы да вайны.

Генерал Напалеон Банапарт, які праявіў сябе як буйны военачальнік на завяршальным этапе французскай рэвалюцыі, у 1799 г. стаў першым консулам, а ў 1804 г. - імператарам Францыі. Ён устанавіў дыктатуру, абапіраўся на буйную буржуазію, армію, паліцыю і чыноўнікаў. У выніку абарончыя войны часоў рэвалюцыі ператварыліся ў захопніцкія імперыялістычныя войны Французскай імперыі. З пашырэннем агрэсіі выспявалі планы еўрапейскага, а затым і сусветнага панавання. У войнах пачатку XIX ст. Напалеон разграміў Прусію, Аўстрыю, Італію, Галандыю і падпарадкаваў іх сваёй уладзе. На шляху да абсалютнага панавання ў Еўропе стаялі Расія і Англія.

У лістападзе 1806 г. французскія войскі занялі "прускую" частку Польшчы, дзе было створана так званае Княства Варшаўскае. За падзеямі, якія там адбываліся, уважліва сачыла вышэйшае саслоўе заходніх губерняў Расійскай імперыі. Многія памешчыкі, якія лічылі сябе палякамі, рушылі праз мяжу, разлічвалі на атрыманне дзяржаўных пасад. Распачаўся прыток у польскія войскі шляхецкай моладзі з Беларусі.

Расійскі імператар Аляксандр I разлічваў адцягнуць памешчыкаў заходніх губерняў ад Напалеона палітычнымі контркрокамі ў "польскім пытанні". Ён заявіў аб сваім жаданні аднавіць пад эгідай Расіі Вялікае княства Літоўскае. Па даручэнні імператара ў 1811 г. князі М. Агінскі, К. Любецкі і граф Л. Плятэр склалі праект "Палажэння аб праўленні аўтаномным Вялікім княствам Літоўскім", якое павінна было ахапіць усе тыя тэрыторыі, што дасталіся Расіі ад былой Рэчы Паспалітай у 1772-1807 гг. У процівагу канстытуцыі Варшаўскага герцагства таксама прапаноўвалася паступовае, на працягу дзесяці гадоў, асабістае вызваленне сялян ад прыгоннай залежнасці. Аднак ажыццяўленне праекта адкладвалася і зацягвалася: кансерватыўна-нацыяналістычныя сілы ў вышэйшым расійскім кіраўніцтве бачылі ў ім спробу расчлянення і аслаблення імперыі.


12 чэрвеня 1812 г. армія Напалеона пераправілася праз Нёман у раёне Коўна і ўварвалася ў межы Расійскай дзяржавы. "Вялікая армія" мела ў прыграніччы амаль трохразовую колькасную перавагу над расійскімі войскамі. Яна складалася з прадстаўнікоў многіх падпарадкаваных Францыі народаў Еўропы. З імі таксама ішлі палкі, сфарміраваныя з перайшоўшых на бок Напалеона шляхцічаў з Літвы і Беларусі. Толькі князь Дамінік Радзівіл за свой кошт выставіў трохтысячны ўланскі полк, які ўжо 16 чэрвеня першым урачыста ўступіў у Вільню. Беларусь стала арэнай ваенных дзеянняў. 1-я і 2-я расійскія арміі, размешчаныя паасобку (адпаведна каля Вільні і Ваўкавыска), адступалі ад заходніх граніц з мэтай злучэння. У чэрвені-ліпені адбыліся жорсткія баі пад Кобрынам, Мірам, Полацкам і ў іншых месцах. Расійскія арміі змаглі аб'яднацца толькі пад Смаленскам, адкуль пасля генеральнай бітвы 4-5 жніўня працягвалі адступаць, каб зберагчы асноўныя сілы. У Віцебску Напалеон перагледзеў свой першапачатковы план дайсці да Смаленска і ўпарадкаваць занятую краіну, а прыняў рашэнне неадкладна рухацца далей, на Маскву.

Амаль уся Беларусь, апрача паўднёвых паветаў, кантралявалася французскім ваенным камандаваннем. Напалеон тут знайшоў нямала прыхільнікаў сярод тых шляхціцаў, якія шчыра паверылі ў яго абяцанні адрадзіць былую дзяржаўнасць і таму сустракалі французскія войскі як вызваліцеляў ад расійскіх захопнікаў. 19 чэрвеня 1812 г. у Вільні была створана Часовая камісія ўрада Вялікага княства Літоўскага на чале з былым надворным маршалкам ВКЛ і старостам слонімскім Станіславам Солтанам, дзейнасць якой пашыралася на Віленскую, Гродзенскую, Мінскую губерні і Беластоцкую вобласць. Для Віцебскай і Магілёўскай губерняў было вызначана асобнае прафранцузскае праўленне.

Ад гэтых марыянетачных урадаў патрабавалася перш за ўсё забяспечваць усім неабходным і нават папаўняць рэкрутамі "вялікую армію", што расчароўвала шляхту адносна Напалеона. Частка яе працягвала арыентавацца на Аляксандра I.

Асноўны цяжар вайны лёг на плечы сялян, якія сталі аб'ектам рэквізіцый і проста рабаўніцтва ваюючых бакоў. Новая ўлада не толькі не адмяніла прыгон, а, больш таго, павялічыла на сваю карысць паборы з сялян, чым выклікала ўзмоцненае супрацьдзеянне і варожасць апошніх. Жыхары многіх вёсак пакідалі хаты, забіралі маёмасць і ўцякалі ў лясы. Вядомы партызанскія атрады ў Барысаўскім, Дрысенскім, Полацкім паветах і інш.

У этнічна рускіх землях напалеонаўская армія адразу ж натыкнулася на ўпарты супраціў усіх станаў грамадства, уключна з дваранамі, што прадвызначыла яе паразу. 26 жніўня 1812 г. адбылася бітва пад Барадзіном, у якой французская армія была знясілена, але працягвала рух наперад і без бою заняла Маскву. Рускі ўрад адмовіўся весці перамовы аб міры, нарошчваючы сваю вайсковую перавагу. У кастрычніку Напалеону прыйшлося адступаць па спустошанай смаленскай дарозе. Адначасова перайшлі ў наступленне расійскія войскі на поўначы і поўдні Беларусі. Тут адбыўся канчатковы разгром французскай арміі. 14-16 лістапада пры пераправе праз раку Бярэзіну каля в. Студзёнка, на поўнач ад Барысава, Напалеон згубіў больш за 20 тыс. чалавек. Далейшае адступленне яго арміі ператварылася ў бязладныя ўцёкі. У перамогу Расіі ўнеслі ўклад і салдаты, рэкрутаваныя з беларускіх губерняў. Некалькі дзесяткаў тысяч іх было ў часцях 1-й арміі і асабліва ў 3-й, 24-й і іншых дывізіях, што вызначыліся ў Барадзінскай бітве.


Такім чынам, у барацьбе Расійскай і Французскай імперый за Беларусь (першая - каб утрымаць і працягваць эксплуатаваць нашы землі, а другая - каб перападпарадкаваць іх з той жа мэтай сабе) яе жыхары аказваліся па абодва бакі змагання. Менавіта з гэтай прычыны вайна 1812 г. набывала некаторыя рысы грамадзянскай вайны.

Гэта вайна прынесла вялікія спусташэнні Беларусі: шмат загінула людзей, былі разбураны многія гарады і вёскі, амаль напалову скарацілася колькасць жывёлы і зменшыліся пасяўныя плошчы. Вайсковыя дарогі былі ўсеяны трупамі. Толькі добрыя ўраджаі 1813 і 1814 гг. выратавалі народ ад масавага голаду і эпідэмій. Аднак царскі ўрад і ў гэтых умовах працягваў адстойваць прыгонніцкія парадкі. У царскім маніфесце 30 жніўня 1814 г., дзе ў сувязі з заканчэннем вайны дараваліся розныя міласці саслоўям, аб сялянах было сказана наступнае: "Сяляне, верны нам народ, няхай атрымаюць узнагароду сваю ад бога". Што датычыць асоб, якія прынялі бок Напалеона ў гэтай вайне, то Аляксандр I, кіруючыся ваенна-стратэгічнымі і палітычнымі меркаваннямі, схіляўся "к забвению прошедших заблуждений". Маніфестам 12 снежня 1812 г. аб'яўлялася дараванне тым, хто вернецца з-за мяжы ў двухмесячны тэрмін, толькі па сканчэнні гэтага тэрміна іх маёнткі канфіскоўваліся.

Супраць Францыі выступілі Прусія, Швецыя, Аўстрыя. Напалеон у бітве пад Лейпцыгам 4-6 кастрычніка 1813 г. ("бітва народаў") пацярпеў паражэнне. Войскі саюзнікаў на чале з Аляксандрам I уступілі ў Парыж. Напалеон адрокся ад прастола і атрымаў у дзяржаўнае ўладанне востраў Эльбу. У сакавіку 1815 г. здолеў аднавіць сваю ўладу, але пасля разгрому французскай арміі 6 чэрвеня пры Ватэрлоо сасланы на востраў Святой Алены.

У Францыі была адноўлена дынастыя Бурбонаў і ў цэлым у Еўропе запанавала феадальна-манархічная рэакцыя. Для барацьбы з рэвалюцыйным рухам еўрапейскія манархі па ініцыятыве Аляксандра I стварылі міжнародную арганізацыю - Свяшчэнны Саюз. Разам з тым, буржуазныя парадкі, пашыраныя Напалеонам на заваяваныя тэрыторыі, асабліва ў сферы ўласнасці, поўнасцю выкараніць было немагчыма. Як немагчыма было аднавіць асабістую залежнасць сялян, да прыкладу, у суседніх з Беларуссю польскіх зямлях пасля адмены там прыгоннага права ў 1807 г.

Галоўным вынікам вайны для Беларусі было тое, што магчымасць вяртання, у якой бы там ні было форме, ранейшай дзяржаўнасці на беларускія землі была пахавана. Ужо ў сту-дзені 1813 г., калі расійскія войскі перанеслі ваенныя дзеянні за межы сваёй дзяржавы, Аляксандр I у пісьме да Адама Чартарыйскага недвухсэнсоўна заявіў: "Не забывайце, што Літва, Падолле і Валынь дасюль лічаць сябе правінцыямі рускімі і ніякая логіка ў свеце не ўпэўніць Расію, каб яны маглі быць не пад уладараннем Гаспадара Расіі, а пад якім-небудзь іншым".

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Вайна 1812 г. на Беларусі

()

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle

Скачать мультимедию?

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в VK, в FB, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.