Асаблівасці развіцця эканомікі ў другой палове XIX ст. Прамысловы пераварот на Беларусі

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Асаблівасці развіцця эканомікі ў другой палове XIX ст. Прамысловы пераварот на Беларусі. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-25

Другая палова XIX ст. была адзначана асабліва шпаркім эканамічным развіццём краін Еўропы, Паўночнай Амерыкі, Японіі. Яно выявілася перш за ўсё ў прамысловасці. Прагрэс тэхнікі і новыя інжынерныя распрацоўкі прывялі не толькі да колькаснага змянення яе прадукцыі (рост аб'ёму, пашырэнне асартыменту). На працягу XIX ст. у гаспадарцы перадавых краін свету адбыліся якасныя змены, звязаныя з пераходам ад ручной да машыннай вытворчасці прамысловай прадукцыі (прамысловы пераварот). Храналагічныя рамкі прамысловага перавароту ў Расіі: мяжа 30-40-х - мяжа 70-80-х гг. XIX ст.

Не такімі рэзкімі былі перамены ў сельскай гаспадарцы. Тым не менш яны назіраліся і тут: палепшылася агратэхніка (адбыўся пераход да шматпольнага севазвароту, уводзіліся новыя культуры, пачалося выкарыстанне хімічных угнаенняў) і як вынік расла вытворчасць прадукцыі. Сельская гаспадарка перадавых краін насіла ўжо таварны характар і была шчыльна звязана з рынкам. Феадальныя адносіны на вёсцы, якія ўсё яшчэ панавалі ў шэрагу краін, сталі тормазам і галоўнай прычынай адставання іх эканомік. Таму ўрады Аўстрыі, Прусіі і Расіі, у ліку апошніх, былі вымушаны пайсці на адмену прыгоннага права. Аднак пераход ад феадальных да капіталістычных адносін на вёсцы быў абцяжараны ў гэтых краінах шэрагам перажыткаў старога ладу і перш за ўсё захаваннем буйнога памешчыцкага землеўладання. Паводле вызначэння У. Леніна, гэта быў прускі шлях развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы. Другім шляхам быў амерыканскі (фермерскі).

Панаванне памешчыцкага землеўладання было вельмі ўласцівай Беларусі рысай. Яшчэ ў 1877 г. памешчыцкая зямля складала тут 50,3 % ад агульнай плошчы. Буржуазнае землеўладанне на Беларусі хоць і марудна, але расло: з 1877 па 1905 гг. яно павялічылася з 5,1 да 16,5 % агульнай плошчы.

Менавіта памешчыцкія гаспадаркі Беларусі былі галоўнымі пастаўшчыкамі прадукцыі на мясцовы, усерасійскі і заходнееўрапейскі рынкі. У 60-70-я гг. XIX ст. сельская гаспадарка Беларусі спецыялізавалася на вытворчасці збожжа. Паступленне ў 80-я гг. на заходнееўрапейскі рынак больш таннага і якаснага збожжа з Паўночнай Амерыкі, Аргенціны і Аўстраліі выклікала рэзкае (удвая і больш) падзенне цэн на яго. Да таго ж расійскі ўрад праз тарыфную палітыку спрыяў вывазу збожжа на захад кантынента з паўднёвых раёнаў імперыі. У выніку вырошчванне таварнага хлеба на Беларусі стала нявыгадным, і яе сельская гаспадарка пераарыентавалася на малочна-мясную жывёлагадоўлю. За перыяд 1883-1900 гг. пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў памешчыцкіх гаспадарках Беларусі вырасла амаль што ўдвая. Павышалася таксама значэнне тэхнічных культур і бульбы, якая стала асноўнай сыравінай для вінакурнай прамысловасці. У 80-90-я гг. плошча бульбянога поля павялічылася ў 3,3 раза.

Прасочвалася пэўная рэгіянальная спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. У Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях утварыўся раён бульбаводства. На льне спецыялізаваліся Віцебская і паўночна-ўсходнія паветы Віленскай губерні. На Магілёўшчыне вырошчвалі каноплі. На працягу 60-80-х гг. у Гродзенскай і Мінскай губернях паспяхова развівалася танкарунная авечкагадоўля. Аднак к пачатку XX ст., у сувязі з канкурэнцыяй аўстралійскай воўны, яна прыйшла ў заняпад.

Саракагадовы парэформенны перыяд у развіцці прамысловасці Беларусі падзяляецца на 2 этапы: 60-70-я і 80-90-я гг. На першым этапе прамысловасць расла марудна. На другім рост значна паскорыўся, і асабліва ў 90-я гг., што было звязана з агульным прамысловым уздымам у свеце.

Найадметнейшай рысай прамысловасці Беларусі 2-й паловы XIX ст. была яе шматукладнасць. Суіснавалі ўласцівыя яшчэ феадалізму рамесныя майстэрні, пераходныя да капіталізму мануфактуры і капіталістычныя прадпрыемствы - фабрыкі і заводы. Прычым удзельная вага дробных майстэрняў была вельмі высокая. У 1860 г. яны давалі да 84% ад усяго аб'ёму прамысловай прадукцыі, у той час як мануфактуры - 7,4%, а фабрыкі - 9%. Аднак з цягам часу сітуацыя мянялася, значэнне фабрык і мануфактур расло. У 1900 г. фабрыкі і заводы забяспечвалі ўжо 46,8% прадукцыі, мануфактуры - 15,4%, а дробныя прадпрыемствы - 37,8%. Пры гэтым на Беларусі пераважалі дробныя і сярэднія фабрыкі і заводы (з колькасцю працоўных менш за 50 чалавек на кожным). Буйных прадпрыемстваў, дзе працавала 500 чалавек і болей, было вельмі мала. На 1900 г. іх было толькі 9. Самым вялікім прамысловым прадпрыемствам на Беларусі была тытунёвая фабрыка Шарашэўскага ў Гродне, дзе ў 1900 г. працавала 1445 рабочых.

Найбольш развітымі галінамі прамысловасці былі вінакурная (у 1890 г. у пяці беларускіх губернях дзейнічала 18% вінакурных заводаў Расійскай імперыі), дрэваапрацоўчая, папярова-кардонная, тытунёвая, будаўнічая, тэкстыльная, ільно- і пенькаапрацоўчая, металаапрацоўчая (на прывазной сыравіне). У 2-й палове XIX ст. у шэрагу гэтых галін адбыўся прамысловы пераварот: у папярова-кардоннай - у сярэдзіне 80-х, у вінакурнай, дрэваапрацоўчай і металаапрацоўчай - у 90-х гг. Для параўнання, у Расіі прамысловы пераварот адбыўся спачатку ў тэкстыльнай і баваўнянай галінах.

Адным з важных фактараў фарміравання нацыянальнага рынку і развіцця гаспадаркі ўвогуле было пашырэнне сеткі шляхоў зносін, і ў першую чаргу чыгунак. Пры будаўніцтве чыгунак на Беларусі ўрад зыходзіў з ваенна-стратэгічных (геаграфічнае становішча края на надзвычай важным заходнім накірунку), а таксама з эканамічных меркаванняў. Першая чыгуначная лінія (участак Пецярбургска-Варшаўскай дарогі) прайшла па тэрыторыі Беларусі ў 1862 г. На пачатку XX ст., з пабудовай Рыга-Арлоўскай, Маскоўска-Брэсцкай, Лібава-Роменскай, Палескай і Пецярбургска-Адэскай чыгунак іх даўжыня на тэрыторыі Беларусі склала 2.985 км. Наша краіна набыла адну з самых густых чыгуначных сетак у Расійскай імперыі. Будаўніцтва чыгунак дало моцны штуршок росту гарадоў, якія сталі буйнымі вузламі, некаторым галінам прамысловасці (напрыклад, дрэваапрацоўчай), сельскагаспадарчай вытворчасці.

Пра пашырэнне і паглыбленне рыначных сувязяў сведчаць глыбокія зрухі ў гандлі. На змену кірмашам, якія праводзіліся перыядычна, прыходзіў сталы крамны гандаль. Гэта асабліва ўласціва гарадам, дзе к канцу XIX ст. на яго прыпадала ўжо 95% усяго ўнутранага абароту. Кірмашовы гандаль паступова дэградаваў. Кірмашы сталі асяродкамі лакальных рынкаў на вёсцы, дзе прадавалі і куплялі сельскагаспадарчую прадукцыю, жывёлу і рэчы хатняга ўжытку.

Пад уплывам эканамічных пераўтварэнняў капіталістычнага характару мянялася і сацыяльная структура насельніцтва Беларусі. Адбывалася сацыяльнае і маёмаснае яго расслаенне, фарміраваліся класы буржуазнага грамадства. Пасля адмены прыгоннага права паскорылася маёмасная дыферэнцыяцыя сялянства. На канец XIX ст. найбагацейшы яго слой (т. зв. кулакі) складаў каля 8%, сярэдні - прыблізна 32% і найбяднейшы - прыкладна 60% ад агульнай лічбы сялянскіх гаспадарак. Са збяднелых сялян, саматужнікаў, рамеснікаў фарміраваўся рабочы клас (пралетарыят). Напрыканцы XIX ст. прамысловы пралетарыят Беларусі налічваў 143 тыс. чалавек. Размешчанасць пераважнай большасці фабрык і заводаў у мястэчках і маёнтках, а таксама іх дробныя памеры абумовілі асаблівасці айчыннага рабочага класа. Ён усё яшчэ быў трывала звязаны з сельскай гаспадаркай. Толькі невялікая доля рабочых была сканцэнтравана на буйных прадпрыемствах. У склад буржуазіі ўваходзілі прамыслоўцы (вельмі часта адначасова памешчыкі), заможныя рамеснікі і саматужнікі, купцы, фінансісты, вярхушка сялянства.


Буржуазныя рэформы, і ў першую чаргу адмена прыгоннага права, прывялі да паступовай перабудовы эканомікі Беларусі на новых, капіталістычных пачатках, значна паскорылі яе гаспадарчае развіццё. Сацыяльная структура насельніцтва набыла рысы, уласцівыя буржуазнаму грамадству.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Асаблівасці развіцця эканомікі ў другой палове XIX ст. Прамысловы пераварот на Беларусі


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.