Плач па Косаве (4)

Белорусская проза. Классические и современные произведения белорусских авторов. Книги, рассказы, воспоминания и пр.

NEW БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА


БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Плач па Косаве (4). Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2004-09-27

АВТОР: Ісмаіл Кадарэ

ИСТОЧНИК: ЖУРНАЛ "ARCHE" №2 1999 ГОД


IV

Цяпер яны вандравалі так далёка, што навіны да іх болей амаль не даходзілі. А калі нейкая навіна й даходзіла, дык адлегласьць так зьмяняла яе, што невядома было нават, што пра яе думаць, бо верыць ёй было ўсё адно што верыць ганцу, які пасьпеў састарэць, а мо нат памерці за час даўжэзнага падарожжа, і ўсё ж знайшоў вас і перадаў вам нарэшце пасланьне.

Так, дайшла навіна, што туркі зноў зьмянілі тытул свайго валадара: раней яго былі звалі эмірам, пасьля султанам, а цяпер яго клічуць “ялдрэм”, што па–іхнаму значыць “бліскавіца”.

Уцекачы зажурыліся. Пад імем султана ён разграміў князёў Балканаў і Бізантыі, пад новым тытулам ён, мусіць, растопча ўсю Эўропу, насьцігне ворагаў сваіх, куды б яны не схаваліся, і бездань трывогі будзе праглынаць іх кожны раз, як толькі неба зацягнецца хмарамі, а хмары прарэжа бліскавіца.

Пазьней прыйшла іншая зьвестка: бліскавіца — то быў ня тытул, “бліскавічным” празвалі новага султана Баязэта, якога ўзьвялі на трон пасьля сьмерці ягонага бацькі на косаўскай раўніне, але новыя зьвесткі ня толькі не абвяргалі ў сьвядомасьці людзей ранейшых чутак, але й наадварот рабілі іх больш імавернымі. Перш чым заваяваць усю зямлю, туркі заваявалі неба. Месяц ужо быў іхным знакам, цяпер яны прыбралі да рук бліскавіцы, а заўтра, Бог іх ведае, што яны захочуць прыхапіць сабе заўтра: зоры, зімовую мглістасьць, а мо сам бег Часу?

Ужо некалькі дзён уцекачы жылі ў гасьцінным краі. Людзі кармілі іх, прыязна слухалі, хоць і не разумелі мовы, а на ноч адмыкалі цэрквы і пускалі іх туды спаць. У гэтай краіне баяліся толькі чумы, а ўсё астатняе хвалявала народ мала. Пра асманскую навалу яны чулі, але смутна. Ужо пэўны час рыхтаваўся новы крыжовы паход, у які меліся разам выступіць войскі ўсіх хрысьціянскіх валадарстваў, а на чале гэтага рушэньня зьбіраўся ўстаць сам папа.

Ад такіх навінаў ва ўцекачоў цяплела на душы. Чым далей на поўнач траплялі яны, тым вышэйшымі рабіліся вежы замкаў і сабораў. Высока ў небе чарнелі іх жалезныя крыжы. Навальнічнай ноччу нястройныя маланкі ня толькі не палохалі, як раней, а самі, здаецца, лякаліся, і ўцякалі высока ў неба.

Дзякаваць Богу, усе хрысьціянскія каралеўствы заставаліся магутнымі і надзейнымі. Недзе там, на ўсходах кантынэнту, балканцы пацярпелі паразу, але тут, у сэрцы Эўропы, усё ішло па–іншаму. Тут усё надавала ўпэўненасьці: гарадзкія брамы, вежы над бастыёнамі, княскія гербы, тытулы і знакі, лацінскія надпісы на бронзавых ці мармуровых шыльдах у цэрквах.

Яны чакалі дазволу на ўваход у адзін з такіх суворых гарадкоў (невялічкасьць якіх іншы раз як бы падкрэсьлівала гэтую строгасьць), калі на іх накінулася варта і закавала турка ў кандалы. Спачатку ніхто не зьвярнуў на гэта ўвагі. Ня першы раз з–за яго здараліся ўсякія прыгоды. Але ў гэтым выпадку ўсё аказалася нашмат больш сур’ёзна. Не дапамаглі ні іхныя тлумачэньні пра тое, як турак уцёк зь ісламскага войска, ні расказы пра ягонае падвойнае спавяданьне. У адказ на апошняе варта толькі іранічна пасьмяхалася. Нарэшце жаўнеры намякнулі, што марныя ўсе спробы апраўдаць яго: туркам зацікавілася інквізыцыя. Або ён бязьвінны, і тады яго пусьцяць на волю, як адпускаюць усіх невінаватых, або гэта сапраўды шпіён, а мы па сваёй наіўнасьці нічога не заўважалі, казалі людзі. Іншыя заўважалі, што шпіёнамі займаецца сьвецкі суд, а не інквізыцыя. А мне заўжды здавалася, сказаў адзін валах, што гэтай нібыта падвойнай верай ён прыкрываў нейкае паскудзтва. У Божага стварэньня ня можа быць дзьвюх галоваў, дык ня можа ён і верыць у дзьве веры. Двухгаловыя д’яблы бываюць, двухгаловыя людзі — не!

Суд пачаўся за два тыдні і пацьвердзіў словы валаха. Менавіта вера ў двух і нават трох багоў — на катаваньні высьветлілася, што ён спавядае і трэцяе веравызнаньне — сталі доказам вінаватасьці турка. На судзе ён прызнаўся, што як толькі ён проста пабачыў крыж над Косавым полем, яму захацелася навярнуцца ў хрысьціянства. Але мусульманская рэлігія працівілася, не хацела так лёгка выходзіць зь яго, і менавіта таму ён працягваў маліцца Прароку.

— А што ж прыцягло цябе ў жыдоўскай веры? Мала табе было дзьвюх іншых? — спытаўся люты судзьдзя.

Натоўп глуха заракатаў.

Турак паспрабаваў патлумачыць, што ён слухаў жыда Гейльма проста зь цікаўнасьці, але натоўп ужо зашумеў. Нявернаму прысудзілі спаленьне на вогнішчы за несумненную сувязь з д’яблам. Калі б ён застаўся мусульманінам, ніхто б яму слова не сказаў, — абвесьціў судзьдзя. — І каб ён перайшоў у нашу веру, мы сустрэлі б яго сардэчна, але ён не зрабіў ні тога, ні тога. Ён паспрабаваў ажыцьцявіць неажыцьцяўляльнае, спавядаць падвойную веру, бо ён несумненна выконваў парады дэмана.

Судзьдзя доўга выкладаў сьвятыя непарушныя прынцыпы царквы. Антыхрыст ладзіць супраць яе падкопы з усіх бакоў, але яму ня ўдасца расхістаць яе. Двубогі чалавек — проста новая вынаходка сатаны. Кідаючы пагрозьлівыя позіркі на адрас купкі балканскіх уцекачоў, ён сувора засьцярог тых, хто спрабуе навучыць хрысьціянскую Эўропу аджылых паганскіх абрадаў.

Турка спалілі жывым на наступны дзень пад абед на саборным цьвінтары. Калі языкі полымя сталі лізаць ягонае цела, уцекачы з Балканаў згадалі пярэдадзень бітвы на Косавым полі, калі пад вечар абодва войскі хавалі свае харугвы за дымавой заслонай.

Турак нешта крычаў, нешта няяснае, мабыць, на сваёй мове. Некаторыя ў натоўпе спрабавалі разабраць сярод крыкаў слова Аллаг — яны толькі яго й ведалі — але ён не ўспамянуў Аллага.

Інквізытар, прысутны на страце, аж выцягнуў шыю, так слухаў.

— Па–мойму, ён сказаў “абракадабра”, — паведаміў ён асэсару.

— Мне таксама здалося, — кіўнуў той і выставіў перад сабой жалезны крыж, як шчыт.

— Бедны турчак! Маці згадвае... Памятаеш, ён нам казаў, што маці па–турэцку значыць “абла”, — шапнуў таварышу басьняк.

— Нічога я ня памятаю, — адрэзаў той.

Крыкі сьціхлі, чуўся толькі глухі хрып, пасьля раптам жудаснае — НЕ! на лаціне. Гэты ўскрык так выразна вылучаўся з усіх папярэдніх стогнаў, мо таму, што гэта было адзінае лацінскае слова, якое ён вымавіў. Можа менавіта гэтае слова было першым на хрысьціянскай мове, якое ён запомніў, і, магчыма, гэты крык выдаваў, што, пакідаючы хрысьціянскі сьвет, які не прыняў яго, ён каецца ў сваім парываньні.


Новые статьи на library.by:
БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА:
Комментируем публикацию: Плач па Косаве (4)


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.