Белорусская проза. Классические и современные произведения белорусских авторов. Книги, рассказы, воспоминания и пр.

NEW БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА


БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА: новые материалы (2021)

Меню для авторов

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь глазами птиц HIT.BY! Звёздная жизнь KAHANNE.COM Беларусь в Инстаграме


На фото: ВАУЧЫНАЯ ЯМА, автор: maskaev

ВАУЧЫНАЯ ЯМА 681 за 24 часа

26 сентября 2004

Адзінокая постаць чалавека то зьяўлялася, то зьнікала ў негустым бярозавым падлеску, сярод высока памкнутых да неба хвояў. Гэта быў малады хлапец у зашмальцаваным салдацкім бушлаце, зь зімовай шапкай на галаве. З-пад расхрыстаных каўняроў ягоных апратак на грудзях выглядалі сінія палоскі заношанай цяльняшкі. Схуднелы хлапечы твар нёс выраз немалога клопату, амаль спалоху. Салдат ішоў нетаропка, часта спыняючыся, часам мяняючы напрамак хады, штораз азіраючыся - назад і ўбакі.

Открыть полную версию

На фото: АБЛАВА, автор: maskaev

АБЛАВА 279 за 24 часа

26 сентября 2004

Прырэчная лугавая імшарына з раскіданымі па ёй бухматымі купкамі лазняку ды грыўкамі зрудзелага бярэзніку дружна зелянела позняю восеньскай атавай. У доле скрозь было мокра, няўходна, мох часам асядаў пад нагамі, і тады з-пад яго цвіркала мутная жыжа. Але мох дужа не правальваўся, дрыгвы тут не было. Гэта цяпер, увосень, імшарына набрыняла вадой і стала падобнаю на балота, а ўлетку, у пару сенакосу, дык тут скрозь было суха, вольна хадзілі касцы, бабы і нават ездзілі на брыках, калі звозілі сена. Дзе-нідзе ў доле яшчэ і цяпер налітыя чорнай вадой блішчэлі сляды конскіх ног. Пасля дажджоў прырэчнае балота шырока разлілося, заліло імшарыну, якая, бы цеста на дражджах, пачала пухнуць мяккім вільготным мохам. Скураныя пасталы на нагах у чалавека даўно раскіслі ад балотнай вады, анучы наскрозь змакрэлі. Але чалавек не заўважаў таго і між кустоўя ўпарта імкнуўся кудысьці. Наўкола стаяла цішыня, нідзе не было нікога. Людзі завіхаліся на палетках, выбіралі бульбу, - нашто цяпер каму гэтая дальняя прырэчная імшарына? Чалавек, мабыць, ведаў тое і ўсё ж адчуваў сябе неспакойна, нават трывожна; хада яго была такая насцярожаная, што, здавалася, варта недзе каркнуць вароне, як ён здрыганецца і абамрэ на месцы.

Открыть полную версию

На фото: МОЙ ЧЭХАУ, автор: maskaev

МОЙ ЧЭХАУ 685 за 24 часа

26 сентября 2004

Ёсць і такая задума: напісаць гісторыю мае дружбы з кнігай. Не напісаўшы, цяжка пераканаць каго-небудзь, што гэта будзе цікава. А пісаць пакуль што не хочацца: яшчэ ўсё баюся, што не здолею адшалушыць ад значнага, патрэбнага для іншых, толькі сваё, асабістае, вузкапрыватнае.
Цяпер вось дакранаюся да той задумы з першым, можа, наймацнейшым хваляваннем. Хачу пісаць пра Чэхава. Пра пачатак нашай дружбы, пра маю сардэчную любоў. І не баюся, што я не першы, нават не тысячны, - да гэтай крыніцы з гаючай вадою ніколі няма чаргі: усе падыходзяць адразу...

Открыть полную версию

На фото: АДАМОВІЧ АЛЕСЬ, автор: maskaev

АДАМОВІЧ АЛЕСЬ 159 за 24 часа

26 сентября 2004

Вясной цудоўнага 1956 года мы разам ездзілі па Югаславіі - аўтобусам з Бялграда на Сараева, Дуброўнік, Цэцінье, Спліт, Заграб, зноў у Бялград, а на дадатак, па дарозе, былі яшчэ Будапешт і Кіеў. Цудоўным той год я назваў не толькі таму, што гэта быў іменна ён, год ХХ з'езда КПСС, але і таму яшчэ, што мы былі тады маладымі... прынамсі, на сённяшні позірк. Старэйшым між нас, літаратараў у менскай турысцкай групе, Танку і Краўчанку, было па сорак з гачкамі, Панчанку і мне яшчэ не па сорак, Адамовічу - нават не трыццаць. Яму было мала песень і смеху, дасціпных экспромтаў і лёгкага заляцання: для поўнай паўнаты хацелася яшчэ і сілаю памерацца. І паваліць якраз найбольшага ва ўсёй групе - мяне. Ні Дынарскае нагор'е, ні, тым больш, Чарнагорыя па мулкасці для барацьбы не падыходзілі, траву на мяккай роўнядзі знайшлі мы ў Харватыі, на нечаканым прыпынку.

Открыть полную версию

На фото: НАШ КАРАТКЕВІЧ, автор: maskaev

НАШ КАРАТКЕВІЧ 455 за 24 часа

26 сентября 2004

Паслязаўтра год, як яго няма...
За маім расчыненым на ўсход акном, у пакоіку на гарышчы вясковага дома, застыла ў чаканні, можа, нарэшце, і сенакоснага дня сонечна-церпкая, росная раніца, асабліва прыгожая пасля зацяжных дажджоў. Над акном, у белацагляным вільчыку, пачырыквае ды шалпочацца ў цеснаватым ужо гняздзе ластаўчына малеча, падлёткі. З блізкага лесу зрэдку пачуецца гівал. Гэты голас Валодзя любіў. У слове пра маё пяцідзесяцігоддзе, успамінаючы наша падарожжа па маіх родных мясцінах, ён называў гэтага птаха двойчы і за пісьмовым сталом, чуючы яго песню, - «дзьме ў дудку з вадой». Час ад часу недзе воддаль гаркне варона, зімой і летам аднолькава, а ўсё ж, здаецца, сёння трошкі прыгажэй.

Открыть полную версию

На фото: БАЛЮЧАЕ І ДЫМНАЕ, автор: maskaev

БАЛЮЧАЕ І ДЫМНАЕ 99 за 24 часа

26 сентября 2004

Гэта, браток, былы намеснік Цанавы! — з гонарам гаворыць мне наш N. З гонарам не столькі за гэтага, даўно адстаўнога, палкоўніка, цяпер так сабе гаспадарніка, як з гонарам за самога сябе, бо вунь ажно чый намеснік — цяпер намеснікам у яго!..

— Ён жа таксама, відаць, тую муху лавіў? — ахалоджваю таварыша пытаннем.

Открыть полную версию

На фото: ЗАУСЁДЫ СЛОВА, автор: maskaev

ЗАУСЁДЫ СЛОВА 645 за 24 часа

26 сентября 2004

У наш нялёгкі ды шалёны час чаго-чаго, а палітыкі ўсім хапае. Радыё, тэлевізар, прэса, сходы, чэргі — усюды яна... Кажуць, багатаму не спіцца. Не спіцца і старому. І дзень ад гэтага даўжэйшы. І ўвесь з палітыкай!..
Як быццам не нацешыўшыся ёю, ужо ў пасцелі ўключаю радыё. І раптам — Смактуноўскі1, якога я яшчэ больш палюбіў, калі даведаўся, што ён вясковы хлопец з нялёгкім лёсам, а не з нейкай, як здавалася, рафінаванай інтэлігенцкай сям'і, выдатны артыст Смактуноўскі пачаў чытаць яшчэ выдатнейшага мастака — Пушкінаву «Метель». Як хораша стала на душы, якім гэта святам адчулася!..

Открыть полную версию

На фото: ПРА ГАЛОУНАЕ, автор: maskaev

ПРА ГАЛОУНАЕ 552 за 24 часа

26 сентября 2004

Ноч каля вогнішча над ракой. Камары, холад, птушыны канцэрт. Гутарка з сябрам. А потым — роздум...
Ох, недарма чалавек даўно ўжо назваў сябе толькі госцем на гэтай зямлі, і не соладка было яму прыйсці да гэтай думкі!..
Успамінаецца адзін з нядаўніх вершаў Маршака, дзе ёсць мудрыя і, відаць, таксама ж у пакутах народжаныя радкі (не памятаю даслоўна): «Калі мне было чатыры гады, калі я быў яшчэ несмяротны...»

Открыть полную версию

На фото:

"ЯК МАЛЕНЬКІ" 472 за 24 часа

26 сентября 2004

Раніцай дзядзька з цёткай прыйшлі ў гумно абіваць лён. Як толькі дзядзька адчыніў старыя, скрыпучыя дзверы, у гуменца хлынула маладое, румянае сонца. Дзядзька толькі рукамі развёў: — А-а! Братка ж ты мой! Ганна, глядзі! І глядзяць абое. На таку стаіць лён у пуках, а над ім блішчыць на сонцы вялікая сетка павуціння. З-пад страхі на лён павук працягнуў аснову, на якой ужо трымаецца ўся сетка, усподзе прымацаваная да лёну. Сетка — як тая зорка касатая. А ў асяродку сам майстар — пузаты, пярэсты павук. Ад яго ва ўсе бакі, як косы ад зоркі, разыходзяцца ніткі павуціння, пераплеценыя што чуць дык большымі кругамі. Мігаціць, смяецца вясёлае сонца, рыжаватым золатам іграюць галоўкі і каліўцы лёну, сетка мяняецца колерамі вясёлкі, кожная нітачка асобна. — Во! — усміхаецца дзядзька. — Пакуль мы тое-сёе, дык ён ужо напрацаваўся. А-ёй-ёй! Працягні ты такія вяроўкі. І як ён не скалоўся?..

Открыть полную версию

На фото: МАРЫЛЯ, автор: maskaev

МАРЫЛЯ 117 за 24 часа

26 сентября 2004


У багатага дзядзькі Жука, без пары нарадзіўшы малое, памерла нявестка Марыля.
Звялі маладзіцу са свету сямейнікі. Свёкар быў звер і скупеча, «зямля ненаежная». А сынок — яшчэ горшы. Воза сена не мог накласці, няўдаліца, і ўсё злаваўся. А хто ж заўсёды першы пад рукой, як не жонка? І ёй даводзілася часта. Як толькі пажаніліся, дык і набіць яе не мог, пакуль не навучыўся. Свякроў была вельмі ж драпежная ў працы. Калісь нават дзяцей на полі ці ў градах раджала. Цяпер хадзіла згорбіўшыся і ўсё подбегам, трушком, быццам ёй горш, як усяму свету, часу не хапала. На кірмаш сядзе ехаць і то, здаецца, бегла б на возе, каб хутчэй справіцца. На добры лад, ёй ужо зусім не след было працаваць, а яна такі ўсюды трапляла. Усю малацьбу цапамі пераб'е разам з маладымі. Тады ўжо, бачыце, насмела можна пілаваць: «Я вось і то, а вы-то, што ж?» Жміндзіла — хай бог крые...

Открыть полную версию




подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

Загрузка...
подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА НА LIBRARY.BY


Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в VK, в FB, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.