Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Развіццё савецкага партызанскага руху у БССР 2 за 24 часа
29 чэрвеня 1941г. - Савет народных камісараў СССР і ЦК ВКП(б) выдалі дырэктыву, у якой заклікалі партыйныя арганізацыі распачаць падпольную і партызанскую барацьбу ў раёнах, пакінутых Чырвонай Арміяй пры адступленні.
Нямеччына й беларускі нацыянальны рух напярэдадні й у першыя гады Другое Сусьветнае Вайны 12 за 24 часа
Нямецкія нацыянал-сацыялістыя, якія яшчэ ў 1920-я гг. распачалі бескампрамісную барацьбу з камуністамі, як зьлейшымі ідэёвымі ворагамі нацызму, прыйшоўшы ў 1933 г. да ўлады, узьвялі антыкамунізм у ранг уласнае дзяржаўнае палітыкі ды паставілі сабе за мэту зьнішчэньне бальшавіцкае Расеі й захоп яе неабсяжных абшараў для „жыцьцёвай прасторы арыйскае нацыі”.
Савецкія рэпрэсіі ў Заходняй Беларусі (кастрычнік 1939 — чэрвень 1941 гг.) 5 за 24 часа
Пасля інкарпарацыі Заходняй Беларусі ў склад СССР новыя ўлады на далучаных тэрыторыях распачалі хвалю мерапрыемстваў, накіраваных на грамадска-палітычныя і сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні. Ажыццяўляючы нацыяналізацыю і калектывізацыю, савецкія ўлады перайшлі да адкрытых рэпрэсіяў супраць "класавых ворагаў". Адным з першых рэпрэсіўных крокаў на былых польскіх тэрыторыях сталі масавыя арышты "сацыяльна небяспечнага элемента". Рэпрэсіі супраць былых польскіх грамадзянаў адбываліся незалежна ад нацыянальнасці. Згодна з расейскімі крыніцамі, з кастрычніка 1939 па люты 1941 г. было арыштавана ў заходніх абласцях Беларусі і Украіны 95500 чал. Беларусы сярод іх складалі 7549 чал. (8 %), 178 асобаў да арышту пражывалі ў заходніх абласцях УССР. Найбольшая колькасць беларусаў была арыштаваная на працягу 1940 г., агулам дасягнуўшы 4580 (6 %). Па дадзеных сучасных расейскіх даследчыкаў вынікае, што з верасня 1939 па чэрвень 1941 г. у заходніх абласцях БССР і УССР было арыштавана 107140 чал. Асобы беларускай нацыянальнасці складалі ў гэтай групе 8091 чал. (7,4 %).
Верасень 1939 г. у савецкай і беларускай гістарыяграфіі 9 за 24 часа
Увосень 1999 г. споўнілася не толькі 60-годдзе трагічных вераснёўскіх падзей. 60-ю гадавіну адзначыла і гістарыяграфія гэтага пытання. Першыя спробы гісторыкаў апісаць і ахарактарызаць падзеі, якія адбываліся амаль што на іх вачах, з сённяшняга пункту погляду нельга лічыць навуковай гістарыяграфіяй. Савецкія гісторыкі выконвалі пэўны ідэалагічны заказ. Аднак гэтыя працы на працяглы час вызначылі асноўныя падыходы да праблемы.
Аб'яднанне БССР ў 1939 г. і «гістарычная справядлівасць» 3 за 24 часа
Вераснёўскія наступствы пакта Молатава - Рыбентропа, прызнанага сусветнай супольнасцю злачынным, у дачыненні да Беларусі многімі лічацца справядлівымі. Пры гэтым амаль не звяртаецца ўвага на тое, што вераснёўская акцыя Савецкага Саюза супярэчыла падпісаным ім жа міжнародным дакументам, у тым ліку дэкларацыі аб ненападзе з Польшчай.
Да пытання аб пранямецкіх і антысавецкіх настроях у БССР перад II сусветнай вайной 9 за 24 часа
Адной з найбольш пашыраных тэзаў, створаных беларускай гістарыяграфіяй савецкіх часоў, можна лічыць сцвярджэнне пра „ўсенародную барацьбу ў Беларусі супраць нямецка–фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны“. Аднак у яе праўдзівасці лёгка засумнявацца - дастаткова звярнуцца да агульнадаступных лічбаў.
Беларускі нацыянальны рух у польскіх узброеных сілах (1921–1947) 1 за 24 часа
Як вядома, пасля Рыжскай мірнай дамовы заходняя частка Беларусі з колькасцю насельніцтва звыш 3 млн. жыхароў, з якіх пераважную большасць складалі беларусы, апынулася ў межах Польскай дзяржавы. Варшаўскі ўрад не песціў нацыянальныя меншасці шырокімі магчымасцямі іх нацыянальна-культурнага развіцця. У другой палове 20-х гг. палітыка паланізацыі асабліва яскрава праявілася ў галіне адукацыі і рэлігійных справах у выглядзе закрыцця беларускіх школ і насаджэння польскай мовы пад час набажэнстваў у праваслаўных храмах [1] . У гэтай сувязі асаблівай увагі заслугоўвае становішча беларускай меншасці ва ўзброеных сілах ІІ Рэчы Паспалітай.Трэба адзначыць, што ў міжваенны час беларусы складалі каля 10% асабовага складу Войска Польскага. Напрыклад, на 1923 г. ва ўсіх родах войск налічвалася 24 294 нашыя землякі [2] . Больш паловы з іх знаходзілася ў шэрагах пяхоты, трохі меней - у кавалерыі і артылерыі.
Голад 1932—1934 гг. і БССР 5 за 24 часа
Гвалтоўная калектывізацыя прывяла да заняпаду сельскагаспадарчай вытворчасці. Наступствам стала зніжэнне карткавых нормаў хлеба і скарачэнне колькасці гараджанаў і рабочых, якія цэнтралізавана забяспечваліся харчаваннем. У гарадах пачаліся антыўрадавыя выступленні.
Рэпрэсіі супраць беларускай iнтэлiгенцыi і сялянства ў 1930—1940 гады 11 за 24 часа
Першая хваля масавых рэпрэсiй, распачатая ў канцы 20-х гг., доўжылася амаль да сярэдзiны 30-х. За гэты перыяд у нашай краіне было рэпрэсавана больш за 46 тысяч чалавек, больш за 13 тысяч - былi расстраляны. Затым настаў кароткі перадых. У нетрах сiстэмы вялася падрыхтоўка да новага наступу рэпрэсій, што й адбылося ў 1937-1938 гг.
«Айцы» БССР і іхны лёс 12 за 24 часа
За "айцоў" БССР мы ўважаем беларусаў нацыянал-камуністых, якія, апынуўшыся паза межамі БНР (на савецкім баку лініі фронту), гуртаваліся ў свае нацыянальна-аўтаномныя беларускія сэкцыі РКП(б) і ў Белнацкоме. Яны былі левымі беларускімі патрыётамі, каторыя шчыра верылі, што, апіраючыся на савецкую ўладу ў Расеі й камуністычную дактрыну, можна будзе адрадзіць беларускую дзяржаўнасьць - хутчэй і лепей, чымся на аснове іншых палітычных канцэпцыяў. Як сьведчаць факты й дакуманты, гэта яны былі ініцыятарамі абвешчаньня БССР і першымі ейнымі будаўнікамі.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций