Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
ДАМЕЙКА ІГНАЦІЙ НА ШЛЯХУ ЭМІГРАНТА 1831 - 1837 гады жыцця 0 за 24 часа
У канцы 1831 года Дамейка атрымаў эміграцыйны пашпарт i на пачатку студзеня 1832 года паштовым дыліжансам выехаў ў Дрэздань. Тут пасля васьмігадовага расстання сустрэўся з сябрамі: Адамам Міцкевічам, Антонам Эдвардам Адынцом, Стэфанам Гарчынскім, Люцыянам Вайзенхофам. У Дрэздані ўзмацнілася сяброўства паміж Міцкевічам i Дамейкам. У гэты час Міцкевіч працаваў над III часткай "Дзядоў”, у якой увекавечыў сяброў зняволеных "у базыльянаў", a сярод ix Жэготу - Дамейку. У маі Дамейка атрымаў вестку пра смерць маці, якую вельмі балюча перажываў. Сябры ўгаварылі яго здзейсніць кароткае падарожжа па Саксонскай Швейцарыі i ў Фрыбург, дзе наведаў славутую Горную Акадэмію.
ДАМЕЙКА ІГНАЦІЙ І ЯГО РОДНАЯ СТАРОНКА 1802 - 1803 гады жыцця 0 за 24 часа
Ігнацій Дамейка - сын Антона Іпаліта і Караліны з Анцутаў, нарадзіўся 31 ліпеня 1802 года ў маёнтку бацькоў Мядзвятка над ракой Ушой у Навагрудскім павеце. Яго бацька - старшыня земскіх судоў, памёр вельмі рана (1809 r.) i пакінуў дзяцей сіротамі. Малы Ігнацій, яго сёстры i браты: Марыя, Антаніна, Адам i Казімір - засталіся пад апекаю маці i двух дзядзькаў: Ігнація i Юзефа. Дзяцінства Дамейкі прайшло ў заможным шляхецкім доме, напоўненым польскай культурай, у якім захоўваліся айчынныя традыцыі. У 1812 годзе дзесяцігадовы Ігнацій разам ca старэйшым братам Адамам быў адданы ў павятовую школу айцоў піяраў у Шчучыне.
Археаграфічная спадчына М. Догеля 0 за 24 часа
Нечаканая і раптоўная смерць М.Догеля ва ўзросце 45 год не дала яму здзейсніць выданне васьмітомавага дыпламатычнага Кодэксу. Усяго Догелем было ўложана дзесяць тамоў . Марыў таксама напісаць гісторыю Польшчы.
Біяграфія М. Догеля. 0 за 24 часа
М. Догель нарадзіўся 6 жніўня 1715 года ў вёсцы Гембулы Лідскага павету ў дробнашляхецкай сям’і гербу Тромбы (альбо Дзялоша).
ТУТЭЙШЫЯ: "СЕВЕРО-ЗАПАДНЫЙ КРАЙ" ЦІ "KRУSY WSCHODNIE"? 0 за 24 часа
Пошукі беларускай нацыянальнай ці цывілізацыйнай ідэнтычнасці амаль заўсёды з аднолькавым вынікам прыводзяць да думкі пра малую актуальнасць візантыйскага дыскурса Беларусі, прычым гэта тычыцца як еўрацэнтрычнага, так і масквацэнтрычнага яе разумення. Урэшце, адсюль ніяк не вынікае, што сучасная Беларусь не з'яўляецца ці не можа разглядаць сябе як частку «поствізантыйскай» Айкумены — хоць бы таму, што існуе Беларускі Экзархат Рускай Праваслаўнай Царквы, ды і бальшыня беларусаў лічаць сябе ўсё ж праваслаўнымі.
Крах кар'еры i рэпрэсii на Беларусі і ў БССР ў 18-20 ст. 0 за 24 часа
Гiсторыя беларускай гiстарыяграфii ў Савецкiм Саюзе эпохі Сталiна была гiсторыяй яе лiквiдацыi. Нi беларусiзацыя з «коренизацией», нi пастаяннае пашырэнне яе iнстытуцыйных асноў не маглi прадухiлiць гэтага. Індывiдуальныя бiяграфii гiсторыкаў сведчаць, што партыя нi на хвiлю не паслабляла цугляў i не iшла на палiтычныя саступкi беларускiм гiсторыкам з-за iхнай беларускасцi. Сталінская «культура» даносаў i рэпрэсiй, якая падтрымлівалася «зверху» i «знiзу», была ўласцiвая савецкай сiстэме ад пачатку. Мітрафан Даўнар-Запольскi належаў да першых ахвяраў. Узiмку 1925/26 г. ягоны толькi што скончаны рукапiс па «Гiсторыi Беларусi» трапiў у рукi гiсторыку-калегу Вiталю Сербенту, якi адначасова быў намеснiкам шэфа аддзела прэсы i публiкацый пры ЦК КП(б)Б. Пасля ўнутранага азнаямлення з рэцэнзiяй Сербенты напачатку 1926 г. Даўнару-Запольскаму настойлiва рэкамендавалi пакiнуць унiверсiтэт, Менск i, тым самым — Беларусь, у якой ён паспеў папрацаваць крыху больш за год.
Навука i палiтыка на Беларусі і ў БССР ў 18-20 ст. 0 за 24 часа
У сталiнскiм Савецкiм Саюзе самаканцэнтраванае і засяроджанае на пошуках жыццё вучонага наўрад цi было магчымым. Ад iнтэлiгенцыi яшчэ больш, чым ад працоўных, сялян i служачых, чакалi штодзённых прызнанняў i сведчанняў лаяльнасцi, у якiх цяжка было абмежавацца толькi пiсьмовымi тэкстамi. Старэйшыя гiсторыкi, як Мітрафан Даўнар-Запольскi, не жадалі болей падпарадкоўвацца прадпiсанням, якія краналі навуковыя перакананнi, і гулялi з партыяй, своечасова адцягваючы ад сябе ўвагу. Так, перасяленне гэтага гiсторыка ў 1921 г. з Кiева праз Харкаў у Баку заўсёды тлумачылася матывамі асабiстымi (два сыны загiнулi ў грамадзянскай вайне) i станам здароўя, але сапраўдная прычына перасялення ў сталiцу Азербайджана была хутчэй палiтычнай.
Паходжанне i адукацыя на Беларусі і ў БССР ў 18-20 ст. 0 за 24 часа
Гiсторыкi, якiя ў 1930-х выпрацавалі афiцыйную гiстарычную візію Савецкага Саюзу, амаль без вынятку атрымалi адукацыю ў царскай iмперыi. Гэта было пакаленне народжаных памiж 1880 i 1900 г., якiя, калi не сталi ахвярай рэпрэсiяў, вымерлi толькi са Сталiным. На прыкладзе беларускiх вучоных бачна, што гэтую ўзроставую групу аднолькава складалi апалагеты, талеранты i крытыкi бальшавiцкай дзяржавы. Тым больш дзiўна, што гэтае расколатае пакаленне, якое не валодала нiякiм патэнцыялам групавога кансэнсуса i патанала ў непрыстойных узаемападкопах i абвiнавачваннях, здолела спарадзiць трактоўку гiсторыi, што так уплывала на масы.
ФУРСАЎ МАЦВЕЙ [БЕЛАРУСКІ ГІСТОРЫК] 14 за 24 часа
Неабходнасць пошукаў тэксту, названага ў тытуле, была абумоўлена працай аўтара ў складзе групы па вывучэннi губернскiх памятных кнiжак Расійскай Iмперыi над складаннем паказальнiка зместу памятных кнiжак Пскоўскай губернi. Паколькi iмя члена камiсii Пскоўскага губернскага статыстычнага камiтэта (ГСК) па складаннi памятных кнiжак 1860-х г., iнспектара школы вайсковага ведамства Мацвея Васiлевiча Фурсава неаднаразова згадваецца ў афiцыйных публiкацыях 1, i ў сувязi з асаблiвасцямi методыкi складання iменнага паказальнiка названай працы паўстала пытанне пра iдэнтычнасць пскоўскага педагога пачатку 1860-х г. з вядомым археолагам 1890-х г., дырэктарам Магiлёўскай мужчынскай гiмназii i рэдактарам неафiцыйнай часткi «Могилевских губернских ведомостей».
ВАЙНА 1920 ГОДА І БЕЛАРУСЬ. ВЫЗВАЛЕННЕ ЦІ АКУПАЦЫЯ? 0 за 24 часа
Савецка-польская вайна 1920 г. была адной з самых значных i драматычных старонак нашай гiсторыi XX стагоддзя. Падзеi 1920 г., як сцвярджаў вядомы польскi пiсьменнiк i публiцыст Збiгнеў Залускi, "... стварылi новае матэрыяльнае становiшча, новую рэальнасць быцця Расii, Беларусi i Украiны, а ў пэўнай ступенi i Польшчы"1. Не выпадкова савецка-польская вайна заўсёды выклiкала цiкавасць як айчынных, так i замежных даследчыкаў. Аднак сярод значнай колькасцi гiстарычных прац няма амаль нiводнай, прысвечанай месцу Беларусi ў савецка-польскiм канфлiкце, уплыву падзей 1920 г. на ейны лёс. Савецкая гiстарыяграфiя заўсёды лiчыла паход Чырвонай Армii вызваленнем беларускага i ўкраiнскага народаў з-пад польскай акупацыi. Цi гэта на самой справе было так?
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций