Паходжанне i адукацыя на Беларусі і ў БССР ў 18-20 ст.

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Паходжанне i адукацыя на Беларусі і ў БССР ў 18-20 ст.. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2010-11-25

Гiсторыкi, якiя ў 1930-х выпрацавалі афiцыйную гiстарычную візію Савецкага Саюзу, амаль без вынятку атрымалi адукацыю ў царскай iмперыi. Гэта было пакаленне народжаных памiж 1880 i 1900 г., якiя, калi не сталi ахвярай рэпрэсiяў, вымерлi толькi са Сталiным. На прыкладзе беларускiх вучоных бачна, што гэтую ўзроставую групу аднолькава складалi апалагеты, талеранты i крытыкi бальшавiцкай дзяржавы. Тым больш дзiўна, што гэтае расколатае пакаленне, якое не валодала нiякiм патэнцыялам групавога кансэнсуса i патанала ў непрыстойных узаемападкопах i абвiнавачваннях, здолела спарадзiць трактоўку гiсторыi, што так уплывала на масы. Перавагi мелi апалагеты квiтнеўшай у паўсюдным «спецеедстве» агрэсiўнасцi маладога пакалення, якiя без вынятку прадстаўлялi гiстарычную пазіцыю партыi i самую партыю супраць «буржуазнай» i «старой» прафесуры. Пры гэтым, дзякуючы дапамозе партыi, «права» i час былi на iх баку. Фiтцпатрык убачыў сутнасную заканамернасць «культурнай рэвалюцыi» у вайне, якую вялi «маладыя супраць старых, junior against senior»4.

Калi шукаць тлумачэння, чаму абраныя тут для даследавання беларускiя гiсторыкi, нягледзячы на такiя розныя навуковыя бiяграфii i рознае стаўленне да партыйнай дактрыны, разам i паасобку ўрэшце апыналiся пад рэпрэсiямi апарата (трое з iх забiтыя цi скончылi самагубствам), можна прыйсці да шматзначнай высновы: адным узростам памылкова тлумачыць разыходжаннi або гатовасць да кааперавання навуковай iнтэлiгенцыi раннiх савецкiх часоў. Супрацiў i напружанасць маглi вызначацца паходжаннем i ранейшай адукацыяй. Інтэнсiўнае выхаванне ў бацькоўскiм доме, патрабавальныя студэнцкiя штудыi або строгi акадэмiчны настаўнiк давалi кандыдату больш уласнага капiталу, чым яго маглi мець шматлiкiя выскачкі i самавукi ў гiсторыi5.

Пяць беларускiх гiсторыкаў нарадзiлiся памiж 1867 i 1898 г. i належалi да тых дзвюх узроставых групаў, з якiх складаўся вучоны свет ранняга савецкага часу. Мiтрафан Вiктаравiч Даўнар-Запольскi, «Нестар» эканамiчна-гiстарычнага беларусазнаўства, з'явiўся на свет у гарадку Рэчыца ў сям'i пiсара. Пасля вучобы ў Мазырскай прагiмназii i 4-й Кiеўскай гiмназii з 1889 да 1894 г. штудыяваў гiсторыю ў Кiеўскiм унiверсiтэце. Вопыт маскоўскага эпiзоду працы ў якасцi асiстэнта архiварыя Мiнiстэрства юстыцыi малады гiсторык змог выкарыстаць у крынiцазнаўчых даследаваннях «Лiтоўскай Метрыкi». Вярнуўшыся ў Кiеў з грунтоўнай (800 старонак!) працай па тэме «Государственное хозяйство Великого Княжества Литовского при Ягеллонах», у 1898 г. ён здаў магiстарскi iспыт i апраўдаў чаканнi ягоных прафесараў, сярод якiх асаблiва выразны ўплыў на працу i характар Даўнара-Запольскага меў В.Антановiч. Без апошняга немагчыма ўявiць, як бы Даўнар узначаліў кафедру ў Кiеве ўжо ў 1901 г.6. Беларускi гiсторык з кiеўскiм адукацыйным багажом увайшоў сюды як прадстаўнiк той прафесiйнай iнтэлiгенцыi позняй царскай iмперыi, якая, хоць i займалася сваёй справай у савецкiя часы, аднак не прымала новую дзяржаву i была застарая для таго, каб змянiцца знутры. Як і М.Грушэўскi, М.Любаўскi, С.Платонаў ды С.Раждзественскi, гісторык Даўнар-Запольскi належаў да крытыкаў бальшавiзму, хоць першапачаткова быў і ў лагеры абаронцаў марксiсцкага гiсторыяпiсання. У спрэчках з неакантыянцамi яшчэ на пачатку стагоддзя ён падкрэслiваў, што толькi пачынаючы з марксiзму ў гiстарыяграфii прызнаецца «дамінуючае значэнне эканамiчнага фактару». Закліку неакантыянцаў («Назад да Канта!») Даўнар-Запольскi супрацьпаставiў «Назад да Маркса!»7 .

Больш ахвотным да кааперацыi з новай уладай быў Уладзiмiр Іванавiч Пiчэта. Ён нарадзiўся ў 1878 г. у Палтаве ў сербска-украiнскай сям'i. Ягоны бацька, які перабраўся ва Украiну з Герцагавiны, быў настаўнiкам, затым рэктарам дзвюх духоўных семiнарый у Вiцебску i Палтаве. Пiчэта ўвесь час меў клопаты з паходжаннем. У анкеце, з якой бралася большасць бiяграфiчных звестак, ён падае сваю нацыянальнасць як «украiнец» 8. Роднаю мовай у сярэдзiне дваццатых ён назваў рускую i ўкраiнскую. Пра гуманiтарны характар адукацыi можна меркаваць не толькi па навучанні ў гiмназii, але i з ведання французскай, англiйскай, нямецкай, польскай, сербскай, балгарскай i чэшскай моў. У час студэнцтва ў Маскве ён непасрэдна кантактаваў з такiмi велiчынямi гiстарыяграфii, як В.Ключэўскi, М.Любаўскi, В.Гер'е, П.Вiнаградаў i М.Багаслоўскi. Ключэўскi вельмі высока адазваўся пра яго дыпломную працу «Юрий Крижанич о Московском университете». Настаўнiцкая дзейнасць у Екацярынаславе (цяпер Днепрапятроўск) i Маскве на 8 гадоў (1903-1911) затрымала яго шлях да прыват-дацэнцтва ў Маскоўскiм унiверсiтэце. Як i Даўнар-Запольскi, ён жыў хутчэй непалiтычным жыццём вучонага. У I сусветнай вайне, маючы 37 гадоў, таксама не браў удзелу. У анкеце Пiчэта мусіў адзначыць, што да, пад час i пасля вайны быў выкладчыкам ВНУ i не нёс вайсковай службы. У апошнi ваенны год пачаў iнтэнсiўна займацца беларускай гiсторыяй. У 1918 г. чытаў у Беларускiм народным унiверсiтэце ў Маскве курс лекцый па старажытнай гiсторыi Беларусi, які быў апублiкаваны пазней. У палiтыку ўвайшоў толькi тады, калi запрасілі ў Наркамасветы РСФСР для хуткай падрыхтоўкi арганiзацыi дзяржаўнага унiверсiтэта ў Менску, заснаванне якога (у Маскве) ў 1919 г. было ўжо вырашанай справай. Як большасць «буржуазных» спецыялiстаў, Пiчэта, не хаваючы сваiх немарксiсцкiх перакананняў, быў прынцыпова гатовы да супрацоўнiцтва з рэжымам. З такiмi вучонымі, як М.Багаслоўскi (ягоны настаўнiк), М.Лемке, П.Прэабражэнскi, А.Савiн, В.Сяргееў цi таксама Д.Петрушэўскi i Я.Тарле, гісторык Пiчэта ўтвараў вялiкую групу «спадарожнiкаў».

Да марксiсцкiх гiсторыкаў, якія, аднак, вытрымлівалi дыстанцыю, належыць стылiзаваны сёння пад вядучую фiгуру «беларусiзацыi» Усевалад Макаравіч Ігнатоўскi. Ён нарадзiўся 19 красавiка 1881 у Такарбх Берасцейскай вобл. (тады — Гарадзенскай губернi)9. Ягоны бацька, выхадзец з сялян, які ў першым пакаленнi атрымаў глыбокую адукацыю, быў адным са шматлiкiх школьных настаўнiкаў сярэдняга дабрабыту. Тым не менш, для трох сваiх дзяцей ён забяспечыў адукацыю вышэй за сярэднюю. Мiж тым Усевалад пасля наведвання Вiленскай духоўнай школы i Лiтоўскай духоўнай семiнарыi мусiў змянiць месца навучання з прычыны «ўдзелу ў рэвалюцыйных падзеях». У 1902 г. ён з вялiкiм поспехам скончыў гiмназiю ў Магiлёве. На гiстарычна-фiлалагiчным факультэце Санкт-Пецярбургскага унiверсiтэта, куды ён у 1902 г. залiчаны студэнтам, застаў знакамiтых гiсторыкаў сталiцы. Аднак i тут меў сутычкі з начальствам. Пасля выключэння ў вераснi 1905 г. ён прайшоў курс у Дэрпцкiм унiверсiтэце, па заканчэннi якога зноў быў дапушчаны да іспытаў у Санкт-Пецярбургскiм. З 1907 да 1909 г. працаваў настаўнiкам у правiнцыi, а ў 1911 г. на выдатна завяршыў штудыі гiсторыi ў Дэрпце. Найбольшы ўплыў атрымаў ад А.Ясiнскага, якi iнтэнсiўна займаўся гiсторыяй Лiтвы i Беларусi. Затым да 1915 г. служыў настаўнiкам гiсторыi ў Вiленскай прыватнай гiмназii сям'i Вiнаградава. Нарэшце перасялiўся ў Менск i з 1915 да 1920 г. працаваў дацэнтам i прафесарам у Інстытуце падрыхтоўкi настаўнiкаў (з 1919 г. — педiнстытут). Лекцыi i семiнары тых гадоў і сталi асноўным матэрыялам для «Кароткага нарыса гiсторыi Беларусi», якi выйшаў упершыню ў 1919 г.

Як і многiя маладыя iнтэлектуалы з унiверсiтэцкага асяроддзя, Ігнатоўскi рана заняўся палiтыкай. Моцна вабілі тады сацыял-рэвалюцыянеры, да якiх ён належаў з 1901 да 1918 г. У час Лютаўскай рэвалюцыi Ігнатоўскi працаваў у Яраслаўлi, куды эвакуявалі яго iнстытут. Сам у вайне не ўдзельнiчаў, ды i звесткi пра падзеi ў Петраградзе даходзiлi да яго толькi са спазненнем. Праз прыналежнасць да левых эсэраў Ігнатоўскi ўвайшоў у адукацыйную суполку «Наш край», якая паўстала ў 1915 i з 1917 г. называлася «Маладая Беларусь». Пасля 1918 г. унiверсiтэцкi дацэнт завязаў кантакты як з Белнацкамам, беларускiм аддзелам народнага камiсарыята па народных пытаннях (Наркамнац), так i з беларускай секцыяй РКП(б). Малаверагодна, каб у гэтым часе выявiлiся больш цесныя сiмпатыi да камунiстычнай партыi, як тое сцвярджалi апалогii пачатку дваццатых 10. Бiяграфiчныя дакументы сведчаць пра ўдзел Ігнатоўскага толькi ў заснаваннi «Белорусской Коммунистичес кой организации» (БКО), паклiканай да жыцця 1 студзеня 1920 г. Гэтае аб'яднанне з Ігнатоўскiм на чале, напэўна, шукала хуткага зблiжэння з Камунiстычнай партыяй Беларусi i Лiтвы (КП ЛiтБел). У 1919 i 1920 г. Ігнатоўскi браў актыўны ўдзел у «барацьбе супроць польскiх iнтэрвентаў», каардынацыйным цэнтрам якой была БКО. Яна ж як пракамунiстычная група была задзейнiчана ў распрацоўцы абвяшчэння незалежнасцi БССР ад 31 лiпеня 1920 г.

У сувязi з савецка-польскiм ваенным канфліктам i вялiкапольскiмi планамi Пiлсудскага перыяд 1919-1920 г. стаў ключавым для Ігнатоўскага — гэта быў час яго пераходу з пазiцый левых эсэраў на пазiцыi бальшавiкоў, успрынятых як абарончая сiла; так цi iнакш, 30 лiпеня 1920 г., у 29-гадовым узросце, ён быў прыняты ў РКП(б). Бясспрэчна, на жыцці Ігнатоўскага моцна адбіліся працілеглыя тэндэнцыi — нацыяналiзацыя і саветызацыя. Гэтая супярэчлівасць выявілася і ў яго працах. Тым не менш Ігнатоўскi разам з такiмi аўтарытэтамi, як М.Пакроўскi, М.Лукiн, В.Волгiн, С.Пянткоўскi, належаў да той групы гiсторыкаў старэйшага пакалення, што ў першыя паслярэвалюцыйныя гады магла ўважацца марксiстамi i стварала гiстарычную канцэпцыю ранняга савецкага часу.

Вацлаў Юстынавіч Ластоўскi, народжаны ў 1883 г. у засценку Калеснікаў Вiленскай губернi, паходзiў, падобна Ігнатоўскаму, з дробнаўласнікаў 11. Гiмназiя ў Рызе дала яму пропуск да далейшай адукацыi, аднак ён нiколi не вучыўся ва унiверсiтэце. Ягоным навучальным кабiнетам стала рэдакцыя «Нашай Нiвы», з якой ён супрацоўнiчаў з 1909 да 1914 г. Публiцыстыка так i засталася ягоным асноўным заняткам, што добра ўвязвалася ў яго перманентную палiтычную актыўнасць. Гэта быў час палiтызацыi iнтэлiгенцыi, якi паставiў яго ўрэшце на чале БСГ i БНР, а ў 1919 г. прывёў у шэрагi эсэраў. Маючы галоўнае месца жыхарства ў Вiльні, ён займаўся справамi беларусаў у Тарыбе Лiтоўскай Рэспублiкi i працаваў памочнікам беларускага аташэ ў лiтоўскiм пасольстве ў Берлiне. Увасабляў тып нацыяналiстычнага публiцыста, якi нiколi не звязваўся з бальшавiкамi i сваёй тэорыяй Крывii, знаходзячыся ў выгнаннi ў Коўне, вызначаў гiстарычныя навуковыя спрэчкi ў Менску. Разам з Ластоўскім у шэрагу нацыянальных гiсторыкаў i публiцыстаў стаялі ягоныя калегi А.Шлюбскi, І.Абдзiраловiч (Канчэўскi), Ф.Турук i А.Цвiкевiч, выказванні якіх былі падставай для нападак канфармiсцкiх гiсторыкаў i аддзелу прапаганды партыi.

Акурат да гэтага, iншага крыла беларускай гiстарыяграфii пачатку 1930-х трэба залiчыць перш за ўсё Васiля Карпавiча Шчарбакова. З адукацыйным шляхам Ластоўскага — пазней антыпода ў палiтыцы i навуцы — яго лучыла далёкае ад адукацыi паходжанне. Народжаны ў 1898 г. у в. Дуброўка Аршанскага павету, сын селянiна, навучальнымi ўстановамi якога былi Рагачоўская настаўнiцкая семiнарыя i вышэйшая партыйная школа ў Харкаве, ён ужо ў 1920 г. далучыўся да бальшавiкоў i ў 1923 г. з грунтоўнымi гiстарычнымi ведамi займеў уплывовае месца ў партыi. Адносна асабiстай квалiфiкацыi Шчарбакоў заўжды гаварыў пра 9-месячную службу на ўсходнiм i паўднёвым франтах (1919-1921). У тым, што ён як лектар ды педагог быў сапраўды акадэмiчна падрыхтаваны, сумнявалiся ўжо некаторыя з ягоных сучаснiкаў 12. Шчарбакоў быў прататыпам тых навукоўцаў-прапагандыстаў, што насялялi адукацыйныя ўстановы Савецкага Саюзу 1920-х. Да іх належыць i П.Горын, які прайшоў шлях ад сялянскай сям'i да функцыянера навукі. Адпрацаваўшы павiннасць, абодва скончылi пад кулямi сталiнскiх органаў бяспекi.

Шчарбаковым завяршаецца калектыўна-бiяграфiчны спектр даследавання. Як Даўнар-Запольскi, Пiчэта, Ігнатоўскi і Ластоўскi, ён быў аўтарам цэльнай карцiны беларускай гiсторыi. Бiяграфiі сведчаць, што гiсторыкi з сялян i наогул з малаадукаванага асяроддзя часта спрычынялiся да саветызацыi i «пралетарызацыi» навуковага апарату i гiстарычнай канцэпцыi наогул. Тыя ж гiсторыкi, якія выйшлi з дробнабур жуазнага асяроддзя, наадварот, выступалi перш за ўсё за нацыянальную гiстарычную канцэпцыю.

ДАДАТАК:

1 Гл.: Beyrau D. Intelligenz und dissens. Die russischen bildungsschichten in der Sovjetunion 1917 bis 1985. Gottingen, 1993. S.28. Пра расійскiх гiсторыкаў: тамcама, с. 44—47.
2 Shteppa K.F. Russian Historians and the Soviet State. New Brunswick, NJ, 1962; Barber, Soviet Historians. Параўнайце: Sherter S.R. The Soviet System and the Historian: E.V.Tarle as a Case Study. Phil. Diss, Wayne State University 1968 (Ann Arbor, Mich. 1969) цi Edgar Hцsch. Evgenij Victorovic Tarle (1875—1955) und seine Stellung in der sowjetischen Geschichtswissenschaft. Wiesbaden, 1964. Калектыўна–бiяграфiчнае параўнанне расійскiх акадэмiкаў i iх стаўлення да рэвалюцыi i савецкай улады прапануе: Torz V. Russian Academicians and the Revolution. Combining Professionalism and Politics. Houndmills etc., 1997. У заходнiх перакладах з’явiлiся i ўспамiны: Nikolaj Michajlovic Druzinin: Erinnerungen und Gedanken eines Historikers. Пераклад В.Эшмент з заўвагамi i пасляслоўем Г.–Г. Нольтэ. Gottingen, Zьrich, 1983.
3 Тут прадстаўленыя гiсторыкi: М.В.Дaўнар–Запольскi (1867–1934), У.I.Пiчэта (1878–1947), У.М.Iгнатоўскi (1881–1931), В.Ю.Ластоўскi (1883–1938), В.К.Шчарбакоў (1898–1939). Манаграфiчныя цi публiцыстычныя матэрыялы пра ўсiх, апроч Шчарбакова, надрукаваныя цi друкуюцца.
4 Гл.: Fitzpatrik, S. (Hg.). Cultural Revolution in Russia, 1928—1931. Bloomington, 1978. P. 8—40. Гэкер, маючы на ўвазе унiверсальную гiстарыяграфiю, народжаных памiж 1850 i 1875 гадамі (як М.I.Карэеў цi Я.В.Тарле), залічвае да «трэцяга пакалення». У далейшым зрух фазаў беларускай гiстарыяграфii робiцца вiдавочным: яе першая генерацыя супадае з трэцяй па Тэкеру. Параўн.: Russische Universalgeschichtsschreibund. С. 153.
5 Такая сама выснова і ў Tolz V. Russian Academicians.
6 Пра Даўнара–Запольскага у новых працах: Д.В.Карев. М.В.Довнар–Запольский и демократическое направление историографии конца XIX — начала XX в.// Наш радавод 6 (1994) 2. Гродна, 1994, С. 419–449. Тут упершыню выкарыстаны кiеўскiя архiўныя матэрыялы. Караву належыць таксама прадмова да кнігі: Доўнар–Запольскi, М.В. Гiсторыя Беларусi (1925). Мiнск, 1994. С. 5—15. З масы старэйшых i новых публiцыстычных прац назавем некаторыя. З перспектывы дыяспары: А.Саковiч. Профэсар Мiтрафан Доўнар–Запольскi // Веда. Навукова–лiтаратурны месячнiк. Нью–Ёрк. 1952 (7). С. 193—206; з савецкіх публікацый: В.Бандарчык. Спадчына гiсторыка i этнографа // ЛiМ, 20.12.1960. С.3; з новай беларускай перспектывы: Сагановiч Г. Гiсторык Доўнар–Запольскi: «Беларуская дзяржаўнасць — на трывалых гiстарычных падмурках» // Звязда, 08.08.1993. С.2.
7 М.В.Довнар–Запольский. Исторический процесс русского народа в русской историографии // Русская мысль. 23 (1902) 3. С.170—186. Перадрук у: idem., Из истории общественных течений в России. Статьи. Киев, 1905, 2–е выд. 1910. С. 258.
8 НАРБ: фонд 4, вопiс 23, справа 3470, арк. 23. Апроч таго пра жыццё i творчасць Пiчэты: Владимир Иванович Пичета. Библиографический указатель. Минск, 1978; тамсама бiяграфiчны нарыс Д.Б.Мельцэра «Академик Владимир Иванович Пичета». С. 5—19.
9 З 1991 г. выйшла шмат манаграфiй i зборных прац пра асобу Iгнатоўскага: Iгнаценка І., Каўка А., Кароль А. Усевалад Iгнатоўскi i яго час. Мiнск, 1991; Мяснiкоў А. Нацдэмы: Лёс i трагедыя Фабiяна Шантыра, Усевалада Iгнатоўскага i Язэпа Лёсiка, Мiнск, 1993; Акадэмiк У.М.Iгнатоўскi. Матэрыялы навуковых чытанняў, прысвечаных 110–годдзю з дня нараджэння. Мінск, 1993. Нарэшце: Запруднiк Я. Усевалад Iгнатоўскi — беларускі гісторык і дзяржаўны дзеяч // Запісы, 20 (1992). С. 50–58.
10 Этапы рэволюцыйнае чыннасцi т. Ў.М.Iгнатоўскага // Полымя (1924) №4. С. 1—2.
11 Біяграфію Ластоўскага гл. у матэрыялах канферэнцыі „Вацлаў Ластоўскі — выдатны дзеяч Беларускага адраджэння“, у: Беларусіка / Alboruthenica, 4 (1995). C.236–366.
12 Бiяграфiчныя звесткi ў аўтабiяграфii: НАРБ: ф. 4, в. 21, спр. 363, арк. 98–108.
13 Hosch E. Evgenij Viktorovic Tarle (1875–1955) und seine Stellung in der sowjetischen Geschichtswissenschaft. Wiesbaden, 1964. S. 75 i далей.
14 НАРБ: ф. 4, в. 23, спр. 3470, арк. 2–3: асабiстая анкета была запоўнена i падпiсана ў сярэдзiне дваццатых гадоў самiм Пiчэтам.
15 НАРБ: ф. 3, в. 4, спр. 14, арк. 325: пратакол пасяджэння бюро ЦК ад 11.06.1926: Об освобождении тов. Игнатовского от чтения лекций на курсах секретарей райкомов // Решение секретариата от 05.06.1926 г.
16 Дадзеныя паводле: Касцюк М. У.М.Ігнатоўскі — грамадскі дзеяч, вучоны, с.562.
17 Тэрмiн «Krivich movement» у “Project on the Soviet Social System”, вопіс В5, т. 8, № 497 JR, с. 9 (iнтэрв’ю вёў Р.В. Баўэрз). Да палiтычнай ролi Ластоўскага: Dingley J. Lastouski as Politician // The Journal of Byelorussian Studies. 7 (1984), 3–4. P. 14—27.
18 Параўнай артыкулы Ластоўскага на гэтую тэму «Аб назовах „Крывiя“ i „Беларусь“» // Крывiч. 1925. № 10 (2). C. 44—45; тамсама, «Абшар, займаны крывiчамi, i крыўская калёнiзацыя». С. 28—36. Апрача таго, у друк трапiла напiсаная Ластоўскiм «Першая энцыклапедыя гiсторыi Беларусi», якая прапануе своеасаблiвую гiсторыю Беларусi: Вацлаў Ластоўскi. Нарысы з беларускай гiсторыi // Спадчына. 1996. № 4. C. 5—52. З працягам. Рукапiс гэтай раней невядомай працы быў адкрыты ў 1990 г. у архiве рукапiсаў Цэнтральнай бiбліятэкі Лiтоўскай АН у Вiльнi i падрыхтаваны да выдання Аляксеем Каўкам. Тэкст на першы погляд падаецца далейшым рамантычным паглыбленнем тэзы Крывii.
19 Ластоўскі В. Падручны расейска–крыўскі (беларускі) слоўнік. Коўна, 1924. С.ХІ. Гл. яго ж: Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. Коўна, 1926.
20 Ён жа, «Больш сцiпласцi ў тэрмiналёгii» // Крывiч. 1927. №12. C. 78.
21 Дадзеныя паводле: Костюк М. Институт истории Академии наук Беларуси: Краткий очерк. Мінск, 1992. С. 46 i далей.
22 Тут быў выкарыстаны машынапiсны тэкст «М.Доўнар–Запольскi. Гiсторыя Беларусi», якi знаходзiцца ў НАРБ: ф. 60, в.3, спр. 126, арк. 1–584. Рэцэнзiя В.Сербенты: О рукописи книги Довнара–Запольского «История Беларуси», датаваная 26.02.1926, знаходзiцца тамсама, арк. 597—607. Тут цытаваны: арк. 598, 607. У 1994 г. у Мiнску гэтая рукапісная версія (у перакладзе на беларускую) разам з рэцэнзіяй выйшла асобнай кнігай: Доўнар–Запольскi М.В. Гiсторыя Беларусi. Мiнск, 1994. Першая ацэнка постсавецкага часу: Шумейко М.Ф. Неопубликованная монография М.В.Довнара–Запольского «История Белоруссии» // Наш Радавод. 3 (1991) 1. Гродно, 1994. С. 120—124.
23 НАРБ: ф. 60, в. 3, спр. 126, арк. 607.
24 Да прыёму ў АН СССР: НАРБ: ф. 15, в. 28, спр. 22, арк. 85—93 i паведамленне Iгнатоўскага пра гэта на пасяджэннi бюро ЦК ад 14.06.1929: НАРБ: ф. 4, в. 3, спр. 31, арк. 640.
25 Ротман. Офiцыйны гiсторык нацдэмаў // Савецкая краіна. 1931. № 7 (9). С. 18.
26 НАРБ: ф. 4, в. 21, спр. 200, арк. 2–17: Пратакол пасяджэння камунiстычных навукоўцаў, 12.06.1929, тут — арк. 10 i далей.
27 Тамсама, арк. 13.
28 У адным са шматлiкiх допытаў Платонаў сказаў на гэты конт , што арганiзатары берлiнскага гiстарычнага тыдня — менавiта О.Гёцш, Шмiдт–Отт i Г.Ёнас настойвалi на ўдзеле немарксiсцкiх гiсторыкаў. Пасля пасяджэнняў «уся група гiсторыкаў–немарксiстаў, якiя прыехалi з СССР i заваявалі „ўсю сiмпатыю немцаў“ — [сам Платонаў — Р.Л.], Любаўскi, Ягораў i Пiчэта (Менск), абедала ў Шмiдт–Отта». Цыт. па: Протокол допроса С.Ф.Платонова, произведённого С.Г.Жупахиным, 04.02.1930 г. // Академическое дело 1929–1931 г. Документы и материалы следственного дела, сфабрикованного ОГПУ. Вып. 1: Дело по обвинению академика С.Ф.Платонова. С–Петербург, 1993. С. 47.
29 Тамсама, арк. 39.
30 Былi апублiкаваныя дакументы: Академическое дело 1929—1931 г. Документы и материалы следственного дела, сфабрикованного ОГПУ. Вып. 1. С–Петербург, 1993. З новага: Каганович, Б.С. Евгений Викторович Тарле и Петербургская школа историков. С.–Петербург, 1995.
31 Агульны сэнс тэкста лiста: «Мне же они совершенно не нужны». Семь писем из личного архива академика М.Н.Покровского. Вступительная статья и публикация А.Б.Есиной // Вестник Российской Академии Наук. 1992. № 6. С. 110.
32 Пазнейшыя даследчыкі прыйшлі да меркавання, што тут Тарле саступiў культу асобы Сталiна, чым зарабiў сабе iмя. Каганович, Тарле, с. 60; Hцsch, Tarle, s. 113 i далей.
33 Платонаў Р. «Контррэвалюцыйнай дзейнасцi не спынiў...». Акадэмiк Пiчэта ў iнфармацыях НКУС // ЛiМ. 15.12.1995. C. 15. Тут Пiчэта цытаваўся далей: «Я заўважаю, што Гiтлер змянiў сваю палiтыку, перш за ўсё ў дачыненнi да яўрэяў». У iншай размове Пiчэта зноў выказаўся на гэтую тэму: «Савецкi Саюз — гэта фашызм, але не сацыялiзм». Пакуль невядома, цi не было гэта простай фабрыкацыяй НКУС. У кожным разе, у Маскве гэтымi працэсамi нiхто не цiкавiўся.
34 НАРБ: ф. 15, в. 28, спр. 22: Протоколы президиума фракции АН, президиума Инбелкульта, заявление Игнатовского Всеволода в ЦКК КП(б)Б и другие материалы по нацвопросу (1927—1930), тут арк. 49 і далей: В ЦК КПБ, в ЦКК КПБ и в ЦКК ВКП (08.08.1929). Да дэбатаў з Затонскiм: Адкрыты лiст Iгнатоўскага да тов. Затонскага ад 22.06.1929, якi быў надрукаваны ў «Звяздзе». НАРБ: ф. 15, в. 28, спр. 22, арк. 49: В ЦК КПБ, в ЦКК КПБ и в ЦКК ВКП (08.08.1929). Апрача таго, складзены ў 1978 М.С.Сташкевiчам i У.М.Мiхнюком падбор дакументаў: НАРБ, ф. 4683, в. 3, спр. 660: справка «К вопросу о партийной, общественно–политической и научно–педагогической деятельности В.М.Игнатовского, подготовленная сотрудниками института П.С.С. и В.Н.М. (ИИП ЦК КПБ); арк. 15—18 лiста ЦК: Iгнатоўскi бязлiтасна крытыкуе свае раннiя працы.
35 Тамсама, арк. 19.
36 НАРБ: ф. 15, в. 28, спр. 9, арк. 2—5: Постановление президиума и партколлегии ЦКК КП(б)Б от 16.01.1931; тут: арк. 2. Рашэнне — арк. 5.
37 НАРБ: ф. 15, в. 28, спр. 22: Протоколы президиума фракции АН, президиума Инбелкульта, заявление Игнатовского Всеволода в ЦКК КП(б)Б и другие материалы по нацвопросу (1927–1930), арк. 1–6: У ЦКК КП(б)Б, 8.X.1930 (рымская X зверху перапраўлена чырвоным на XI), тут арк. 6. Увесь дакумент прысвечаны дзейнасцi КПЗБ у сярэдзiне дваццатых гадоў. Тут захаваны рукапiс гэтай заявы Iгнатоўскага. У ф.15, в. 28, спр. 9, арк. 37—42 знаходзiцца машынапiсны рускi пераклад дакумента. Канчатковая рэдакцыя прамовы Iгнатоўскага цалкам у: Камунiстычнае выхаванне. Снежань, №12. С. 33–34. Вытрымкi ў Глыбiннага «Сорак гадоў беларускай культуры», с. 59 i далей. У канцы 1930 г. з’явiлiся лiсты–самаабвiнавачваннi Я.Купалы i Я.Коласа. Тамсама, с. 61 i далей.
38 НАРБ: ф. 15, в. 28, спр. 22, арк. 7–24: У ЦКК КП(б)Б: 23.10.1930, тут арк. 7.
39 Тамсама, арк. 8. Гаворка iшла пра артыкул У.Iгнатоўскага «Сучасная вялiкая рэвалюцыя i нацыянальнае пытанне» // Полымя. №1. С. 44–50. Да праблематыкi «буферу»: тамсама, арк. 14 i далей.
40 НАРБ: ф. 15, в. 28, спр. 21: Личные документы Игнатовского (1925–1927), арк. 1–5: Национальный вопрос.
41 НАРБ: ф. 4683, в.3, спр. 660, арк. 23.
42 Падрабязна: Mace J.E. Communism and the Dilemmas of National Liberation. National Communism in Soviet Ukraine 1918–1933. Cambridge, MA, 1983. P. 192–300.
43 З архiва КДБ: Справа Вацлава Ластоўскага // Маладосць. 1993. № 3. C. 211–246. Падбор i каментар прызнанняў i пратаколаў допытаў падрыхтавалi У.Мiхнюк i Е.Лiпскi.
44 Дополнительные показания Ластовского В. от 07.10.1930, тамсама, с. 216–229; тут с. 223.
45 Да сiтуацыi па–за БССР, традыцыйны погляд: Conquest R. Terror. P. 26 i далей; idem., The Harverst of Sorrow. New York, 1986; Mace, Communism, p.192 i далей.
46 НАРБ: ф. 4, в. 21 (сакрэтна!), спр. 363, арк. 98–108; Каментары да тлумачэння Шчарбаковa ў ЦК пра вызваленне яго ад пасады вiцэ–прэзiдэнта БелАН i камандзіраванне ў ЦК КП(б)Б (застаецца ў ЦК), тут арк. 98.
47 Тамсама, арк. 99.
48 Тамсама, арк. 102.
49 Падрабязна: Mace, Communism, p. 232 i далей (раздзел 7 у ягонай кнiзе — Matvii Javorski and Vicissitudes of Interpreting the Past).
50 Пра чыстку ў АН БССР у 1937/38 г. пад назовам «Аб’яднанае антысавецкае падполле»: Платонаў Р. „Шпiёны“ з Акадэмii навук // Беларуская мінуўшчына. 1996. № 4. С. 69–73, а таксама: Токарев Н. Возвращённые имена. Минск, 1992. У 30–х i 40–х гадах былi рэпрэсаваны 143 супрацоўнiкi Акадэмii. У канцы 30–х гадоў 42 супрацоўнiкаў расстралялі ў Менску.
51 Да палiтычнага абвiнавачвання партыяй: НАРБ: ф. 4, в. 3, спр. 150, арк. 108—114 (арыгiнал лiста: арк. 101–107): у ЦК КП(б)Б, сакратару ЦК тов. Шаранговiчу, і тамсама, в. 3, спр. 34, арк. 251—255: «Мае памылкi i iх каранi» (паказанне i подпiс Жылуновiча ад 13.12.1929). У адрозненне ад Iгнатоўскага, Жылуновiч даўся зрабіць з сябе даносчыка на розных членаў «нацыянал–фашысцкага руху» («беларускай фашыстоўшчыны») вакол Станкевiча, Рагулi, Ярэмiча, «сацыял–фашыстаў» i «iдэолага беларускай буржуазii i кулацтва» Антона Луцкевiча. Дадаткова бiяграфiчны матэрыял: ф. 15, в. 28, спр. 10 (1930–1931).
52 НАРБ: ф. 60, в. 3, спр. 777 (пратаколы допытаў нацдэмаў), арк. 112 i далей: допыт Чарвякова.
53 Да бiяграфii: Кнорин В.Г. Избранные статьи и речи. Сост. Н.В.Кузнецов и др. Минск, 1990. С. 3–24.
54 Гэтак жа як рознiца пакаленняў патанула ў плынi тэрору, асобныя бiяграфii беларускiх гiсторыкаў паказалi, што выгадаваная ў савецкiх умовах iнтэлiгенцыя валодала ўнiфiкаванай прыстасавальнiцкай здольнасцю. Бiяграфiя М.М.Улашчыка (1906–1986) сведчыць пра адваротнае. У 1930 г. выпускнiк БДУ па археалогii i гiсторыi быў захоплены першай хваляй арыштаў i не адпушчаны рэпрэсiўным апаратам да 1955 г. Пасля высылкi ў Сiбiр толькi ў 1948 г. ён вярнуўся ў Маскоўскi унiверсiтэт i ў сектары крынiцазнаўства стаў найважнейшым даследчыкам у беларускай гiстарыяграфii. Нягледзячы на тое, што нiколi больш не працаваў у Мiнску, да самай смерцi беспартыйны Улашчык нязменна суправаджаў развiццё беларускай гiстарычнай навукi шматлiкiмi крытычнымi заўвагамi i непасрэдным лiставаннем з рознымi гiсторыкамi АН БССР. З’явілася безлiч прызнанняў пасля яго смерцi i асаблiва пасля даследавання спадчыны. Нарэшце, Улашчыку прысвечаны спецыяльны выпуск БГА (3.1996.Сш.1).

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Паходжанне i адукацыя на Беларусі і ў БССР ў 18-20 ст.

© Райнэр Лiнднэр ()

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.