БЕЛАРУСЬ (последнее)
Навука i палiтыка на Беларусі і ў БССР ў 18-20 ст.
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
У сталiнскiм Савецкiм Саюзе самаканцэнтраванае і засяроджанае на пошуках жыццё вучонага наўрад цi было магчымым. Ад iнтэлiгенцыi яшчэ больш, чым ад працоўных, сялян i служачых, чакалi штодзённых прызнанняў i сведчанняў лаяльнасцi, у якiх цяжка было абмежавацца толькi пiсьмовымi тэкстамi. Старэйшыя гiсторыкi, як Мітрафан Даўнар-Запольскi, не жадалі болей падпарадкоўвацца прадпiсанням, якія краналі навуковыя перакананнi, і гулялi з партыяй, своечасова адцягваючы ад сябе ўвагу. Так, перасяленне гэтага гiсторыка ў 1921 г. з Кiева праз Харкаў у Баку заўсёды тлумачылася матывамі асабiстымi (два сыны загiнулi ў грамадзянскай вайне) i станам здароўя, але сапраўдная прычына перасялення ў сталiцу Азербайджана была хутчэй палiтычнай. Ды i яго дзейнасць на пасадах прарэктара Азербайджанскага унiверсiтэта ў Баку, прафесара Полiтэхнiчнага інстытута i дырэктара музея сельскай гаспадаркi i гандлю Азербайджанскай ССР, дзе ён працаваў да 1925 г., i геаграфiчна, i зместам далёкiя ад навуковага вопыту гэтага гісторыка. Таму зразумела, чаму Даўнар-Запольскі не марудзіў нi хвiлiны, калi рэктар У.Пiчэта паклікаў яго ў Менскi дзяржаўны унiверсiтэт, а да таго ж ён быў запрошаны на пасаду дырэктара гiстарычна-археалагiчнай секцыi Інбелкуль та. Пра ягоную прафесiйную кампетэнтнасць не ў апошнюю чаргу сведчыць тое, што ён, маючы ўжо 58 гадоў, i надалей дазваляў сабе трымацца ўбаку i ад палiтыкi, i ад партыi. Большымi за Даўнара-Запольскага вольнасцямi карыстаўся, бадай, толькі на 6 гадоў старэйшы за яго Яўхім Карскi, якi быў запрошаны ў Менск з Петраградскага унiверсiтэта.
Палiтычная актыўнасць Уладзіміра Пiчэты таксама была стрыманай, што пераканальна засведчыла шчырае прызнанне ў анкеце: «Не ўдзельнiчаю ў рэвалюцыйнай працы». Савецкiя бiёграфы знайшлi, аднак, апорныя моманты за 1910/11 г., якiя знаёмяць нас з «прагрэсiўным» дацэнтам. Так, Пiчэта разам з iншымі выкладчыкамi пакiнуў Маскоўскi унiверсiтэт «у знак пратэсту супраць рэакцыйнай дзейнасцi тагачаснага мiнiстэрства народнай асветы». Атрыбут «прагрэсiўны дацэнт» выкарыстаў Гёш для характарыстыкi маладога Тарле, трапна перадаўшы гэтым, якой славай карыстаўся пецярбургскi прыват-дацэнт сярод студэнцтва. Як навуковы дарадца У.Пічэта ў 1920 г.13 удзельнiчаў у савецка-польскай мiрнай канферэнцыi па ўзгадненнi ўмоў Рыжскай дамовы, што мела цяжкія наступствы для Беларусi. Як у Тарле нячаста мянялася месца працы, так i Пiчэта ў агульнай колькасцi толькі 4 разы перарываў навуковую дзейнасць у Маскве, пачатую ў 1917 г. з абароны аб'ёмнай магiстарскай працы па тэме «Аграрная реформа Сигизмунда-Августа в Литовско-Русском государстве» i скончаную ў 1947 г. ягонай смерцю. Як прыват-дацэнт розных маскоўскiх ВНУ i галоўны iнспектар Цэнтральнага архiва (1918-1924), па запрашэннi Смаленскага унiверсiтэта ён выкладаў там у зiмовым семестры 1918/19 г. Другi перапынак, якi цягнуўся больш за 15 гадоў, зрабiў Пiчэту арганiзатарам беларускай гiстарычнай школы, якая без яго, без сумневу, не заслужыла б такога iмя14. Як рэктар-заснавальнiк БДУ (1921-29) i дырэктар гiстарычна-археалагiчнай камiсii Інбелкульта (1922), ён нёс адказнасць за гiстарычную навуку тагачаснай БССР. Параўноўваючы менскую i пецярбургскую гiстарычныя школы ды іх аўтарытэты (тут — Пiчэта, Доўнар-Запольскi i Ігнатоўскi, там — Тарле, Платонаў i Праснякоў), лёгка заўважыць падабенства прыстасоўвання, на якое былі асуджаныя немарксісцкія або «псеўдамарксiсцкiя» гiсторыкi. Тарле, Праснякоў i Пiчэта з 1927 г. утваралi сярод вучоных Гiстарычнага iнстытута РАНІОН немарксiсцкае крыло ў супрацьвагу маскоўскiм старым i новым марксiстам, згуртаваным вакол Пакроўскага, Лукiна i Волгiна.
Трэці i самы жорсткі перарыў у 1930-м на 5 гадоў кінуў Пічэту ў высылку. Нарэшце, чацвёрты перапынак звязаны з II сусветнай вайной, калi з 1941 да 1944 г. Пiчэта з iншымі калегамi-гісторыкамі знаходзіўся Ташкенце. Там ён працягваў працу i пашыраў навуковыя перспектывы узбецкай гiсторыi.
Непараўнальна шчыльней звязаным з актуальнай палiтыкай i часам цалкам задзейнiчаным у ёй як функцыянер быў народны камiсар сельскай гаспадаркi (1920) i асветы (1920-26) Усевалад Ігнатоўскi. З 1923 г. ён адначасова ўваходзiў у камiсiю па справах нацыянальнасцяў, а з 1924 да 1926 — у аддзел АГІТПРОП Цэнтральнага камiтэта КП(б)Б. З лютага 1926 г. Ігнатоўскі займаў пасаду старшынi прэзiдыума Інбелкульта, а з 1928 г. быў яго прэзiдэнтам. Як Пiчэта выкладаў у Інбелкуль це, так i Ігнатоўскi з часу заснавання БДУ працаваў там прафесарам, дэканам гуманiтарнага i педагагiчнага факультэта i намеснiкам рэктара. Для навуковай нагрузкі, хоць прыблiзна параўнальнай з Пiчэтавай, не хапала часу. Яго калега не меў партыйных абавязкаў, не ўдзельнiчаў ва ўсiх партыйных з'ездах КП(б)Б з 1920 да 1930 г. як член партыi, ЦК i (з 1924) Палiтбюро, не мусiў ездзiць на 8 i 13 з'езды РКП(б) як беларускi дэлегат з правам голасу цi на 5 кангрэс Камiнтэрна як дэлегат ад КП(б)Б. Ігнатоўскаму былi блізкімі i дзяржаўныя функцыi: як член ЦВК БССР ён з 1920 да 1929 г. з'яўляўся доўгатэрмiновым дэлегатам усiх Усебеларускiх савецкiх кангрэсаў. Гэта дало яму дастатковы вопыт, неабходны для таго, каб быць дэлегатам Маскоўскага Усесаюзнага кангрэсу саветаў з 1922 да 1929 г. Калi ў ЦВК СССР i ў 1924 г. у Прэзiдыуме ЦВК СССР спатрэбiўся беларускi прадстаўнiк, гэтыя задачы ўзяў на сябе Ігнатоўскi. Мог ён і своечасова вызвалiцца ад неакадэмiчных выкладчыцкiх нагрузак, такіх, як заняткі ў партшколах.
«Я лiчу неабходным выказаць асабiстую пазiцыю адносна ўскладзеных на мяне абавязкаў па выкладаннi беларускай гiсторыi i гiсторыi рэвалюцыйнага руху. Бюро ведае пра маю перагрузку; чыста фiзiчна я не ў стане адпавядаць гэтым задачам. Па магчымасцi, члена партыi не трэба ставiць у кампраметуючае становiшча, калi ён праз загружанасць заданнямi не можа несцi ўскладзеную на яго адказнасць» 15.
Такая загружанасць сведчыла як пра руплiвасць перакананага патрыёта i паслухмянага марксiста, так i пра недахоп падрыхтаваных кадраў у апараце БССР. Узначалiўшы «Таварыства марксiстаў Беларусi» (1927-29), спачатку навукова арыентаванае, Ігнатоўскi спалучыў абедзве жыццёвыя сферы. Як вучоны, што, нягледзячы на неахопную нагрузку, у 1926, 1929 i 1930 г. прадставiў тры вялiкiя манаграфii i мноства артыкулаў, ён не прамінаў магчымасцi выказаць свае перакананнi пра нацыянальную i адукацыйную палiтыку. Прамова Ігнатоўскага на з'ездзе КП(б)Б у 1927 г. вылiлася ў дэбаты пра нацыянальны характар. На 13 з'ездзе беларускiх камунiстаў яму давялося абараняцца ад нападаў Агурскага на ягоную яшчэ не выдадзеную кнiгу «1863 год на Беларусi» 16. Хоць Ігнатоўскi цалкам ухіліўся марксiсцкай артадоксii Пакроўскага i да канца жыцця пiсаў iнакш, чым штодзённа дзейнiчаў у палiтыцы, шмат па чым у іх абодвух пазнаецца прататып савецкага гiсторыка пазнейшых пакаленняў, якi не меў будучынi без задэклараванай партыйна-палiтычнай функцыянальнасцi.
Савецкая навуковая бiяграфiя Вацлава Ластоўскага пачалася толькi ў 1927 г. Дагэтуль ён, выдавец часопiса «Крывiч», што выходзіў з 1923 да 1927 г. у Коўне, спрабаваў замянiць назвай Крывiя iмя Беларусь. Сучаснiкi-сведкi казалi нават пра рух «Крывiч»17 , мэтай якога пасля вяртання Ластоўскага ў БССР было адмаўляць любую польскую цi расійскую залежнасць: «Пакуль мы ўжываем назоў „Беларусь", мы не можам пачаць сваю ўласную гiсторыю [...] у той момант, калi нам было прыўлашчана гэтае азначэнне, скончылася гiсторыя нашага народа. Пад гэтым тэрмiнам у нас няма свайго гiстарычнага мiнулага» 18.
У ягоным «Расейска-Крыўскiм (Беларускiм) слоўнiку» гэта фармулюецца абвострана: «Мы крывiчы, а не Русь Лiтоўская, Варажская цi Маскоўская, Белая цi Чорная; мы асобны славянскi народ»19. Калi Ластоўскi як аўтар такiх выказванняў у 1927 г. быў запрошаны ў Інбелкульт і там прайшла бурная дыскусія вакол крывiчоў як продкаў беларусаў, гэта, натуральна, мела адмоўныя наступствы. Разам са сваiмi калегамi Шлюбскiм i Каспяровiчам Ластоўскi стаў увасабленнем акадэмiчнага «нацыянал-дэмакратызму», звязанага з «нацыянал-фашызмам» ва ўсходняй Польшчы. Ранняя гiсторыя, якой звычайна апекаваліся вучоныя, цяпер стала справай партыi. Лёс «нацыянал-дэ макратаў» канчаткова вызначыўся пасля суровай крытыкi створанага Ластоўскім вобразу савецка-расійскай дзяржавы:
«Культура Бялiнскага, Чарнышэўскага, Пляханава i Ленiна павiнна i будзе панаваць над культурамi ўсiх народаў, што жывуць у СССР, [...] а праз некаторы час ва ўсiм свеце [...]. Гэта значыць, што дух [...] заборчага маскоўскага iмперыялiзму не толькi не паглынуў сябе, але хутчэй аформiўся ды пашырыўся. Ён больш не абмяжоўваецца славянствам, але iмкнецца пашырыцца на ўвесь свет»20.
Вяртанню Ластоўскага папярэднiчалi выдадзены ў 1923 г. указ аб амнiстыi i канферэнцыя БНР у Берлiне ў 1925 г. Пасля таго, як на гэтай сустрэчы Рада БНР адмовiлася ад антысавецкай барацьбы i прызнала Менск «адзiным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння Беларусi», змаглi вярнуцца на Беларусь члены самой Рады. Калi Ластоўскi, Цвiкевiч i Краскоўскi належалi да другой групы вяртанцаў, то Смолiч, Лёсiк i Некрашэвiч яшчэ раней былi амнiставаныя i гэтым падштурхнутыя да вяртання. Усе названыя атрымалi працу па квалiфiкацыi, а Ластоўскi i Некрашэвiч у 1928 г. былі нават абраныя членамi Акадэмii. Выглядала так, што беларускiя бальшавiкi не хацелi адмаўляцца ад адукацыйна га патэнцыялу iнтэлiгенцыi БНР. Як украiнскi ўрад у 1927 г. вярнуў з Львоўскай эмiграцыi Грушэўскага, так i для БССР з яе слабой iнтэлiгенцыяй былi патрэбныя людзi кшталту Лёсiка, Ластоўскага i Некрашэвiча. Апошнi нават стаў першым дырэктарам Інбелкульта. Іх узыходжанне да вышэйшых акадэмiчных i палiтычных пасадаў сведчыць не пра поспехі беларусiзацыі цi карэнiзацыі, а толькi пра свядомае імкненне бальшавiкоў перацягнуць на свой бок шматабяцальныя, хоць крытычныя «кадры».
Не ў апошнюю чаргу дзякуючы такім, як Шчарбакоў, партыя магла сапраўды спадзявацца, што павялічыць жменю нацыянальных энтузiястаў. А Шчарбакова яго суровая партыйная кар'ера правяла праз Чарнiгаўскi абласны камiтэт КП(б)У i ў 1924 г. узвяла на пасаду рэктара Інстытута народнай адукацыi гэтага ўкраiнскага горада. Тут, як сам пазней зазначаў, ён упершыню заняўся навуковай працай i ў 1929 г. выставiў сябе на атрыманне прафесарскага тытула ў Харкаўскiм Гiстпарце. Калi партыя адначасова ў Кiеве, Менску, Маскве i Ленiнградзе вынесла першыя прысуды ў сувязi з «академическим делом», прыйшоў час Шчарбакова i Горына. Апошнi меў кар'еру ў цэнтры марксiзму — унiверсiтэце iм. Свярдлова i ў ІКП, перш чым паспеў зрабiць iмя як дырэктар Гiстарычнага iнстытута Камунiстычнай акадэмii, сакратар «Гiсторыкаў-марксiстаў» i рэдактар «Пролетарской революции». І Горын пасля вялiкiх развiтальных выступаў у акадэмiях i унiверсiтэтах патрапiў у Менск; з 1931 да 1936 г. ён займаў пасаду Прэзiдэнта БелАН, вакантную пасля самагубства Ігнатоўскага. Намеснiкам Горына ў Прэзiдыуме Акадэмii быў Шчарбакоў, якi дагэтуль стаяў на чале секцыi навукi і адукацыi ЦК. Два сялянскiя сыны з беларускай правiнцыi, якiм рэвалюцыйны запал не пакiнуў часу нi на атрыманне атэстату, нi на рэгулярнае наведванне унiверсiтэта, валодалi цяпер каманднай вяршыняй беларускай навукi. Шчарбакоў чытаў лекцыi па гiсторыi Беларусi ў БДУ, Менскiм педiнстытуце i Камунiстычнай вышэйшай школе сельскай гаспадаркi. У 1936 г. ён прыйшоў на змену Горыну на пасаду дырэктара Інстытута гісторыі Беларускай Акадэмii Навук.
ДАДАТАК:
1 Гл.: Beyrau D. Intelligenz und dissens. Die russischen bildungsschichten in der Sovjetunion 1917 bis 1985. Gottingen, 1993. S.28. Пра расійскiх гiсторыкаў: тамcама, с. 44—47.
2 Shteppa K.F. Russian Historians and the Soviet State. New Brunswick, NJ, 1962; Barber, Soviet Historians. Параўнайце: Sherter S.R. The Soviet System and the Historian: E.V.Tarle as a Case Study. Phil. Diss, Wayne State University 1968 (Ann Arbor, Mich. 1969) цi Edgar Hцsch. Evgenij Victorovic Tarle (1875—1955) und seine Stellung in der sowjetischen Geschichtswissenschaft. Wiesbaden, 1964. Калектыўна–бiяграфiчнае параўнанне расійскiх акадэмiкаў i iх стаўлення да рэвалюцыi i савецкай улады прапануе: Torz V. Russian Academicians and the Revolution. Combining Professionalism and Politics. Houndmills etc., 1997. У заходнiх перакладах з’явiлiся i ўспамiны: Nikolaj Michajlovic Druzinin: Erinnerungen und Gedanken eines Historikers. Пераклад В.Эшмент з заўвагамi i пасляслоўем Г.–Г. Нольтэ. Gottingen, Zьrich, 1983.
3 Тут прадстаўленыя гiсторыкi: М.В.Дaўнар–Запольскi (1867–1934), У.I.Пiчэта (1878–1947), У.М.Iгнатоўскi (1881–1931), В.Ю.Ластоўскi (1883–1938), В.К.Шчарбакоў (1898–1939). Манаграфiчныя цi публiцыстычныя матэрыялы пра ўсiх, апроч Шчарбакова, надрукаваныя цi друкуюцца.
4 Гл.: Fitzpatrik, S. (Hg.). Cultural Revolution in Russia, 1928—1931. Bloomington, 1978. P. 8—40. Гэкер, маючы на ўвазе унiверсальную гiстарыяграфiю, народжаных памiж 1850 i 1875 гадамі (як М.I.Карэеў цi Я.В.Тарле), залічвае да «трэцяга пакалення». У далейшым зрух фазаў беларускай гiстарыяграфii робiцца вiдавочным: яе першая генерацыя супадае з трэцяй па Тэкеру. Параўн.: Russische Universalgeschichtsschreibund. С. 153.
5 Такая сама выснова і ў Tolz V. Russian Academicians.
6 Пра Даўнара–Запольскага у новых працах: Д.В.Карев. М.В.Довнар–Запольский и демократическое направление историографии конца XIX — начала XX в.// Наш радавод 6 (1994) 2. Гродна, 1994, С. 419–449. Тут упершыню выкарыстаны кiеўскiя архiўныя матэрыялы. Караву належыць таксама прадмова да кнігі: Доўнар–Запольскi, М.В. Гiсторыя Беларусi (1925). Мiнск, 1994. С. 5—15. З масы старэйшых i новых публiцыстычных прац назавем некаторыя. З перспектывы дыяспары: А.Саковiч. Профэсар Мiтрафан Доўнар–Запольскi // Веда. Навукова–лiтаратурны месячнiк. Нью–Ёрк. 1952 (7). С. 193—206; з савецкіх публікацый: В.Бандарчык. Спадчына гiсторыка i этнографа // ЛiМ, 20.12.1960. С.3; з новай беларускай перспектывы: Сагановiч Г. Гiсторык Доўнар–Запольскi: «Беларуская дзяржаўнасць — на трывалых гiстарычных падмурках» // Звязда, 08.08.1993. С.2.
7 М.В.Довнар–Запольский. Исторический процесс русского народа в русской историографии // Русская мысль. 23 (1902) 3. С.170—186. Перадрук у: idem., Из истории общественных течений в России. Статьи. Киев, 1905, 2–е выд. 1910. С. 258.
8 НАРБ: фонд 4, вопiс 23, справа 3470, арк. 23. Апроч таго пра жыццё i творчасць Пiчэты: Владимир Иванович Пичета. Библиографический указатель. Минск, 1978; тамсама бiяграфiчны нарыс Д.Б.Мельцэра «Академик Владимир Иванович Пичета». С. 5—19.
9 З 1991 г. выйшла шмат манаграфiй i зборных прац пра асобу Iгнатоўскага: Iгнаценка І., Каўка А., Кароль А. Усевалад Iгнатоўскi i яго час. Мiнск, 1991; Мяснiкоў А. Нацдэмы: Лёс i трагедыя Фабiяна Шантыра, Усевалада Iгнатоўскага i Язэпа Лёсiка, Мiнск, 1993; Акадэмiк У.М.Iгнатоўскi. Матэрыялы навуковых чытанняў, прысвечаных 110–годдзю з дня нараджэння. Мінск, 1993. Нарэшце: Запруднiк Я. Усевалад Iгнатоўскi — беларускі гісторык і дзяржаўны дзеяч // Запісы, 20 (1992). С. 50–58.
10 Этапы рэволюцыйнае чыннасцi т. Ў.М.Iгнатоўскага // Полымя (1924) №4. С. 1—2.
11 Біяграфію Ластоўскага гл. у матэрыялах канферэнцыі „Вацлаў Ластоўскі — выдатны дзеяч Беларускага адраджэння“, у: Беларусіка / Alboruthenica, 4 (1995). C.236–366.
12 Бiяграфiчныя звесткi ў аўтабiяграфii: НАРБ: ф. 4, в. 21, спр. 363, арк. 98–108.
13 Hosch E. Evgenij Viktorovic Tarle (1875–1955) und seine Stellung in der sowjetischen Geschichtswissenschaft. Wiesbaden, 1964. S. 75 i далей.
14 НАРБ: ф. 4, в. 23, спр. 3470, арк. 2–3: асабiстая анкета была запоўнена i падпiсана ў сярэдзiне дваццатых гадоў самiм Пiчэтам.
15 НАРБ: ф. 3, в. 4, спр. 14, арк. 325: пратакол пасяджэння бюро ЦК ад 11.06.1926: Об освобождении тов. Игнатовского от чтения лекций на курсах секретарей райкомов // Решение секретариата от 05.06.1926 г.
16 Дадзеныя паводле: Касцюк М. У.М.Ігнатоўскі — грамадскі дзеяч, вучоны, с.562.
17 Тэрмiн «Krivich movement» у “Project on the Soviet Social System”, вопіс В5, т. 8, № 497 JR, с. 9 (iнтэрв’ю вёў Р.В. Баўэрз). Да палiтычнай ролi Ластоўскага: Dingley J. Lastouski as Politician // The Journal of Byelorussian Studies. 7 (1984), 3–4. P. 14—27.
18 Параўнай артыкулы Ластоўскага на гэтую тэму «Аб назовах „Крывiя“ i „Беларусь“» // Крывiч. 1925. № 10 (2). C. 44—45; тамсама, «Абшар, займаны крывiчамi, i крыўская калёнiзацыя». С. 28—36. Апрача таго, у друк трапiла напiсаная Ластоўскiм «Першая энцыклапедыя гiсторыi Беларусi», якая прапануе своеасаблiвую гiсторыю Беларусi: Вацлаў Ластоўскi. Нарысы з беларускай гiсторыi // Спадчына. 1996. № 4. C. 5—52. З працягам. Рукапiс гэтай раней невядомай працы быў адкрыты ў 1990 г. у архiве рукапiсаў Цэнтральнай бiбліятэкі Лiтоўскай АН у Вiльнi i падрыхтаваны да выдання Аляксеем Каўкам. Тэкст на першы погляд падаецца далейшым рамантычным паглыбленнем тэзы Крывii.
19 Ластоўскі В. Падручны расейска–крыўскі (беларускі) слоўнік. Коўна, 1924. С.ХІ. Гл. яго ж: Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. Коўна, 1926.
20 Ён жа, «Больш сцiпласцi ў тэрмiналёгii» // Крывiч. 1927. №12. C. 78.
21 Дадзеныя паводле: Костюк М. Институт истории Академии наук Беларуси: Краткий очерк. Мінск, 1992. С. 46 i далей.
22 Тут быў выкарыстаны машынапiсны тэкст «М.Доўнар–Запольскi. Гiсторыя Беларусi», якi знаходзiцца ў НАРБ: ф. 60, в.3, спр. 126, арк. 1–584. Рэцэнзiя В.Сербенты: О рукописи книги Довнара–Запольского «История Беларуси», датаваная 26.02.1926, знаходзiцца тамсама, арк. 597—607. Тут цытаваны: арк. 598, 607. У 1994 г. у Мiнску гэтая рукапісная версія (у перакладзе на беларускую) разам з рэцэнзіяй выйшла асобнай кнігай: Доўнар–Запольскi М.В. Гiсторыя Беларусi. Мiнск, 1994. Першая ацэнка постсавецкага часу: Шумейко М.Ф. Неопубликованная монография М.В.Довнара–Запольского «История Белоруссии» // Наш Радавод. 3 (1991) 1. Гродно, 1994. С. 120—124.
23 НАРБ: ф. 60, в. 3, спр. 126, арк. 607.
24 Да прыёму ў АН СССР: НАРБ: ф. 15, в. 28, спр. 22, арк. 85—93 i паведамленне Iгнатоўскага пра гэта на пасяджэннi бюро ЦК ад 14.06.1929: НАРБ: ф. 4, в. 3, спр. 31, арк. 640.
25 Ротман. Офiцыйны гiсторык нацдэмаў // Савецкая краіна. 1931. № 7 (9). С. 18.
26 НАРБ: ф. 4, в. 21, спр. 200, арк. 2–17: Пратакол пасяджэння камунiстычных навукоўцаў, 12.06.1929, тут — арк. 10 i далей.
27 Тамсама, арк. 13.
28 У адным са шматлiкiх допытаў Платонаў сказаў на гэты конт , што арганiзатары берлiнскага гiстарычнага тыдня — менавiта О.Гёцш, Шмiдт–Отт i Г.Ёнас настойвалi на ўдзеле немарксiсцкiх гiсторыкаў. Пасля пасяджэнняў «уся група гiсторыкаў–немарксiстаў, якiя прыехалi з СССР i заваявалі „ўсю сiмпатыю немцаў“ — [сам Платонаў — Р.Л.], Любаўскi, Ягораў i Пiчэта (Менск), абедала ў Шмiдт–Отта». Цыт. па: Протокол допроса С.Ф.Платонова, произведённого С.Г.Жупахиным, 04.02.1930 г. // Академическое дело 1929–1931 г. Документы и материалы следственного дела, сфабрикованного ОГПУ. Вып. 1: Дело по обвинению академика С.Ф.Платонова. С–Петербург, 1993. С. 47.
29 Тамсама, арк. 39.
30 Былi апублiкаваныя дакументы: Академическое дело 1929—1931 г. Документы и материалы следственного дела, сфабрикованного ОГПУ. Вып. 1. С–Петербург, 1993. З новага: Каганович, Б.С. Евгений Викторович Тарле и Петербургская школа историков. С.–Петербург, 1995.
31 Агульны сэнс тэкста лiста: «Мне же они совершенно не нужны». Семь писем из личного архива академика М.Н.Покровского. Вступительная статья и публикация А.Б.Есиной // Вестник Российской Академии Наук. 1992. № 6. С. 110.
32 Пазнейшыя даследчыкі прыйшлі да меркавання, што тут Тарле саступiў культу асобы Сталiна, чым зарабiў сабе iмя. Каганович, Тарле, с. 60; Hцsch, Tarle, s. 113 i далей.
33 Платонаў Р. «Контррэвалюцыйнай дзейнасцi не спынiў...». Акадэмiк Пiчэта ў iнфармацыях НКУС // ЛiМ. 15.12.1995. C. 15. Тут Пiчэта цытаваўся далей: «Я заўважаю, што Гiтлер змянiў сваю палiтыку, перш за ўсё ў дачыненнi да яўрэяў». У iншай размове Пiчэта зноў выказаўся на гэтую тэму: «Савецкi Саюз — гэта фашызм, але не сацыялiзм». Пакуль невядома, цi не было гэта простай фабрыкацыяй НКУС. У кожным разе, у Маскве гэтымi працэсамi нiхто не цiкавiўся.
34 НАРБ: ф. 15, в. 28, спр. 22: Протоколы президиума фракции АН, президиума Инбелкульта, заявление Игнатовского Всеволода в ЦКК КП(б)Б и другие материалы по нацвопросу (1927—1930), тут арк. 49 і далей: В ЦК КПБ, в ЦКК КПБ и в ЦКК ВКП (08.08.1929). Да дэбатаў з Затонскiм: Адкрыты лiст Iгнатоўскага да тов. Затонскага ад 22.06.1929, якi быў надрукаваны ў «Звяздзе». НАРБ: ф. 15, в. 28, спр. 22, арк. 49: В ЦК КПБ, в ЦКК КПБ и в ЦКК ВКП (08.08.1929). Апрача таго, складзены ў 1978 М.С.Сташкевiчам i У.М.Мiхнюком падбор дакументаў: НАРБ, ф. 4683, в. 3, спр. 660: справка «К вопросу о партийной, общественно–политической и научно–педагогической деятельности В.М.Игнатовского, подготовленная сотрудниками института П.С.С. и В.Н.М. (ИИП ЦК КПБ); арк. 15—18 лiста ЦК: Iгнатоўскi бязлiтасна крытыкуе свае раннiя працы.
35 Тамсама, арк. 19.
36 НАРБ: ф. 15, в. 28, спр. 9, арк. 2—5: Постановление президиума и партколлегии ЦКК КП(б)Б от 16.01.1931; тут: арк. 2. Рашэнне — арк. 5.
37 НАРБ: ф. 15, в. 28, спр. 22: Протоколы президиума фракции АН, президиума Инбелкульта, заявление Игнатовского Всеволода в ЦКК КП(б)Б и другие материалы по нацвопросу (1927–1930), арк. 1–6: У ЦКК КП(б)Б, 8.X.1930 (рымская X зверху перапраўлена чырвоным на XI), тут арк. 6. Увесь дакумент прысвечаны дзейнасцi КПЗБ у сярэдзiне дваццатых гадоў. Тут захаваны рукапiс гэтай заявы Iгнатоўскага. У ф.15, в. 28, спр. 9, арк. 37—42 знаходзiцца машынапiсны рускi пераклад дакумента. Канчатковая рэдакцыя прамовы Iгнатоўскага цалкам у: Камунiстычнае выхаванне. Снежань, №12. С. 33–34. Вытрымкi ў Глыбiннага «Сорак гадоў беларускай культуры», с. 59 i далей. У канцы 1930 г. з’явiлiся лiсты–самаабвiнавачваннi Я.Купалы i Я.Коласа. Тамсама, с. 61 i далей.
38 НАРБ: ф. 15, в. 28, спр. 22, арк. 7–24: У ЦКК КП(б)Б: 23.10.1930, тут арк. 7.
39 Тамсама, арк. 8. Гаворка iшла пра артыкул У.Iгнатоўскага «Сучасная вялiкая рэвалюцыя i нацыянальнае пытанне» // Полымя. №1. С. 44–50. Да праблематыкi «буферу»: тамсама, арк. 14 i далей.
40 НАРБ: ф. 15, в. 28, спр. 21: Личные документы Игнатовского (1925–1927), арк. 1–5: Национальный вопрос.
41 НАРБ: ф. 4683, в.3, спр. 660, арк. 23.
42 Падрабязна: Mace J.E. Communism and the Dilemmas of National Liberation. National Communism in Soviet Ukraine 1918–1933. Cambridge, MA, 1983. P. 192–300.
43 З архiва КДБ: Справа Вацлава Ластоўскага // Маладосць. 1993. № 3. C. 211–246. Падбор i каментар прызнанняў i пратаколаў допытаў падрыхтавалi У.Мiхнюк i Е.Лiпскi.
44 Дополнительные показания Ластовского В. от 07.10.1930, тамсама, с. 216–229; тут с. 223.
45 Да сiтуацыi па–за БССР, традыцыйны погляд: Conquest R. Terror. P. 26 i далей; idem., The Harverst of Sorrow. New York, 1986; Mace, Communism, p.192 i далей.
46 НАРБ: ф. 4, в. 21 (сакрэтна!), спр. 363, арк. 98–108; Каментары да тлумачэння Шчарбаковa ў ЦК пра вызваленне яго ад пасады вiцэ–прэзiдэнта БелАН i камандзіраванне ў ЦК КП(б)Б (застаецца ў ЦК), тут арк. 98.
47 Тамсама, арк. 99.
48 Тамсама, арк. 102.
49 Падрабязна: Mace, Communism, p. 232 i далей (раздзел 7 у ягонай кнiзе — Matvii Javorski and Vicissitudes of Interpreting the Past).
50 Пра чыстку ў АН БССР у 1937/38 г. пад назовам «Аб’яднанае антысавецкае падполле»: Платонаў Р. „Шпiёны“ з Акадэмii навук // Беларуская мінуўшчына. 1996. № 4. С. 69–73, а таксама: Токарев Н. Возвращённые имена. Минск, 1992. У 30–х i 40–х гадах былi рэпрэсаваны 143 супрацоўнiкi Акадэмii. У канцы 30–х гадоў 42 супрацоўнiкаў расстралялі ў Менску.
51 Да палiтычнага абвiнавачвання партыяй: НАРБ: ф. 4, в. 3, спр. 150, арк. 108—114 (арыгiнал лiста: арк. 101–107): у ЦК КП(б)Б, сакратару ЦК тов. Шаранговiчу, і тамсама, в. 3, спр. 34, арк. 251—255: «Мае памылкi i iх каранi» (паказанне i подпiс Жылуновiча ад 13.12.1929). У адрозненне ад Iгнатоўскага, Жылуновiч даўся зрабіць з сябе даносчыка на розных членаў «нацыянал–фашысцкага руху» («беларускай фашыстоўшчыны») вакол Станкевiча, Рагулi, Ярэмiча, «сацыял–фашыстаў» i «iдэолага беларускай буржуазii i кулацтва» Антона Луцкевiча. Дадаткова бiяграфiчны матэрыял: ф. 15, в. 28, спр. 10 (1930–1931).
52 НАРБ: ф. 60, в. 3, спр. 777 (пратаколы допытаў нацдэмаў), арк. 112 i далей: допыт Чарвякова.
53 Да бiяграфii: Кнорин В.Г. Избранные статьи и речи. Сост. Н.В.Кузнецов и др. Минск, 1990. С. 3–24.
54 Гэтак жа як рознiца пакаленняў патанула ў плынi тэрору, асобныя бiяграфii беларускiх гiсторыкаў паказалi, што выгадаваная ў савецкiх умовах iнтэлiгенцыя валодала ўнiфiкаванай прыстасавальнiцкай здольнасцю. Бiяграфiя М.М.Улашчыка (1906–1986) сведчыць пра адваротнае. У 1930 г. выпускнiк БДУ па археалогii i гiсторыi быў захоплены першай хваляй арыштаў i не адпушчаны рэпрэсiўным апаратам да 1955 г. Пасля высылкi ў Сiбiр толькi ў 1948 г. ён вярнуўся ў Маскоўскi унiверсiтэт i ў сектары крынiцазнаўства стаў найважнейшым даследчыкам у беларускай гiстарыяграфii. Нягледзячы на тое, што нiколi больш не працаваў у Мiнску, да самай смерцi беспартыйны Улашчык нязменна суправаджаў развiццё беларускай гiстарычнай навукi шматлiкiмi крытычнымi заўвагамi i непасрэдным лiставаннем з рознымi гiсторыкамi АН БССР. З’явілася безлiч прызнанняў пасля яго смерцi i асаблiва пасля даследавання спадчыны. Нарэшце, Улашчыку прысвечаны спецыяльны выпуск БГА (3.1996.Сш.1).

Опубликовано 25 ноября 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Навука i палiтыка на Беларусі і ў БССР ў 18-20 ст.
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1290714777 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций