Белорусская проза. Классические и современные произведения белорусских авторов. Книги, рассказы, воспоминания и пр.

Разместиться

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА новое

Все свежие публикации


Меню для авторов

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА: экспорт произведений
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement. Система Orphus

На фото: Выжывае падлейшы (канчатак), автор: maskaev

Выжывае падлейшы (канчатак) 98 за 24 часа

27 сентября 2004

“То, што ты дзесяць дзён галадаў на ІВСе — глупасць. Там да гэтага нікому няма ніякай справы, адпаведна, нічога нельга дабіцца. Толька здароўе падпорціў. Тут галадаць ты можаш для “ніх”,— паказвае ў бок дзвярэй.— А ў “хаце” еш сала, шакаладкі…” Галадаць на турме — значыць адмаўляцца ад “палажняковай” (той, што дае дзяржава) пайкі. Дачкі, па паняццях (законах турэмнага калектыву) — не ўлічваюцца. І калі яны ёсць — чалавек здольны “галадаць” месяцамі.

Открыть полную версию

На фото: Выжывае падлейшы, автор: maskaev

Выжывае падлейшы 468 за 24 часа

27 сентября 2004

Калі лёс ставіць перад выбарам: быць подлым, мёртвым ці “апушчаным” — няцяжка здагадацца, на карысць чаго робіцца выбар. Мне не прыйшлося выбіраць — справа “не свяціла” “зонай”, “следак” на допытах быў карэкцен, “адмова супрацоўніцтва са следствам і спроба ўвесці яго ў зман” нейтралізаваліся сваёю ж ранейшаю гаварлівасцю ды пазнейшай гаварлівасцю іншых.

Открыть полную версию

На фото: Страсці па Айчыне, автор: maskaev

Страсці па Айчыне 802 за 24 часа

27 сентября 2004

Найпаўнейшы на сёння збор твораў Васіля Стуса, апошні том якога нядаўна пабачыў свет, на маю думку, злучыць між сабой, пэўна, раз’­яднаныя пакуль што часы дзвюх краінаў. Адна з іх, калонія таталітарнай імперыі, месца сістэматычнага нагляду й кары ды мэтанакіраванага знішчэння свабоды, паволі адступае ва ўсё менш актуальнае мінулае, перастаючы быць феноменам жывой памяці пакаленняў і аб’ектывізуючыся ў прафесійных зацікаўленнях гісторыкаў. Іншая Ўкраіна, загадкавая й, магчыма, не менш пагрозлівая, пачынае неахвотна выступаць з будучага.

Открыть полную версию

На фото: 1982. Раман–цытата, автор: maskaev

1982. Раман–цытата 596 за 24 часа

27 сентября 2004

Пралетарыi ўсiх краiн, яднайцеся!

Новы год ужо дзесяць гадзiн iдзе па неабсяжнай савецкай зямлi.

Студзень — сярэдзiна зiмы.

Адзначу толькi: аб тым, што стала свiнаркай — не шкадую.

Паслухаеш прэзiдэнта Р.Рэйгана, пачытаеш яго прамову i задумаешся ў здзiўленнi.

Муза Коласа не толькi ўслаўляючая, але i лечачая, бiчуючая i нават гнеўная, калi гэта неабходна.

Открыть полную версию

На фото: Украінцы і Гайдэгер. (Сэнс Быцьця ў палоне сьветапоглядна-анталягічных ілюзіяў), автор: maskaev

Украінцы і Гайдэгер. (Сэнс Быцьця ў палоне сьветапоглядна-анталягічных ілюзіяў) 462 за 24 часа

27 сентября 2004

Гэты артыкул прысьвечаны тэматызацыі стэрэатыпаў, што існуюць у айчыннай філязофскай грамадзкасьці адносна галоўных ідэяў гайдэгераўскага мысьленьня пэрыяду “Быцьця і часу”. Тэма гэтая паўстала зь пільных дыдактычных патрэбаў аўтара. За апошні час дзякуючы перакладам на расейскую мову большасьць галоўных прац мысьляра стала даступнай для чытачоў ува Ўкраіне. Нарэшце ўзьнікла магчымасьць на падставе аналізу тэкстаў самога Гайдэгера грунтоўна падысьці да вывучэньня і абмеркаваньня галоўных тэмаў ды зразумець “фундамэнтальную анталёгію” “раньняга” Гайдэгера і “гістарычнасьць Быцьця” позьняга этапу ягонае творчасьці. Аднак выявілася, што гэты шанец нялёгка скарыстаць нават маладому пакаленьню філёзафаў, якое працягвае паўтараць некрытычна запазычаныя ад сваіх папярэднікаў інтэрпрэтацыі, што базуюцца на пэўных стэрэатыпах.

Открыть полную версию

На фото: Расейскія прэтэнзіі на рускую спадчыну, автор: maskaev

Расейскія прэтэнзіі на рускую спадчыну 1162 за 24 часа

27 сентября 2004

Разгляд звыклых расейскіх нацыянальных мітаў, большасьць зь якіх сталі таксама й мітамі сусьветнай русістыкі, — зусім ня марная справа.

Высьвятленьне таго, чаму менавіта гэтая міталёгія замацавалася ў расейцаў, беспасярэдне зьвязанае з тым, якіх паводзінаў у міжнародных справах мы можам чакаць ад іх цяпер, калі яны перасталі быць панскай нацыяй у імпэрыі і іх не абмяжоўвае болей дактрынэрскі марксісцка–ленінскі інтэрнацыяналізм.

Открыть полную версию

На фото: Камасутра , автор: maskaev

Камасутра 1334 за 24 часа

27 сентября 2004

Камасутру, павучаньне аб каханьні, дзьве тысячы год таму на туманных берагах Гангу ў Бэнарэсе склаў мудрэц Ватсяяна, споўніўшы так частку сваіх рэлігійных абавязкаў. Напісаны ў санскрыце арыгінал налічвае дзьве тысячы дзьвесьце пяцьдзясят вершаў (васьміскладовых чатырохрадкоўяў). Па сутнасьці, Сутра — гэта збор афарызмаў, які найкарацейшым чынам выяўляе прынцыпы рэчаў. У вуснай традыцыі, што пераважала ў ранейшыя часы, Сутра забясьпечвала найпрасьцейшы спосаб захаваньня ведаў. Усё ж зь цягам часу ўзьнікла неабходнасьць гэты згустак ідэяў разьвіць у камэнтарох (як у выпадку Джаямангалы, Яшадаравага камэнтару Х ст. н.э.), на якія абапіраліся пазьнейшыя аўтары, каб дадаць сваім дасьледзінам формы і глыбіні.

Открыть полную версию

На фото: Saha pra Klimienkau, автор: maskaev

Saha pra Klimienkau 446 за 24 часа

27 сентября 2004

Пачатак гэтая гісторыя атрымала больш за чатырыста гадоў таму, калі ў Рэчыцы з’явіўся Клім — магутны, вусаты і чубаты. Клім прыехаў на белым кані аднекуль з ніжняга Дняпра, можа, нават, з самой Запарожскай Сечы, з вялікім ятаганам і трыма хатулямі скарбу, нарабаванага на вялікіх паўднёвых абшарах.

Праз некалькі гадзін Клім без праблем адшукаў найпрыгажэйшую на Рэчыцу сірату з хатай і прыстаў да яе ў прымы. Апроч хаты, якая стаяла на маляўнічым дняпроўскім беразе, сірата мела човен, на якім займалася перавозам усялякага люду па яго патрэбах. Стаўшы прымаком, перавозам заняўся Клім. Кіруючы чоўнам, ён займеў за звычай спяваць меладычныя і бясконцыя песні сваёй паўднёвай радзімы. А сірата займела за звычай раз’язджаць па справах ды на шпацыр на яго белым коніку.

Открыть полную версию

На фото: Плач па Косаве (7), автор: maskaev

Плач па Косаве (7) 537 за 24 часа

27 сентября 2004

Рэшткі вечаровага гоману расталі ў ночы, вызваліўшы месца сабачай зьвязе, а слаўная дама ўсё ніяк не магла заснуць. Каму, як ня ёй, было ведаць, што пасьля сьвята сон або зморыць адразу, або доўга не ідзе. Але ў той вечар яе апанавала нейкая зусім іншая бяссоньніца. Ня толькі звыклыя думкі віліся ў яе ў галаве, але і новая, самотная і грозная, як зімовая ваўчыца, дзіўна кружляла ў змроку пакоя. Гэтая новая госьця яшчэ кепска ведала тую галаву, за якую зачапілася, дый, магчыма, увесь гэты сусьвет; яна спрабавала аформіцца, але ў той самы момант разьляталася на кавалкі, білася, нібы засіліўшыся, рвала путы, але толькі аслабаніўшыся, зракалася волі і пнулася зноў у тую пастку ў мазгох, скуль толькі вырвалася. Візіі задняга двору з высаджанай брамай, мангольскай дзіды і толькі што атрыманай з Амстэрдаму карты мацерыка спрабавалі знайсьці сувязь паміж сабой і злучыцца.

Открыть полную версию

На фото: Плач па Косаве (6), автор: maskaev

Плач па Косаве (6) 382 за 24 часа

27 сентября 2004

Дзясятак сьпевакоў чакалі сваёй чаргі. Французы апявалі свайго героя Ралянда, як ён перад сьмерцю трубіў у рог; пасьля немцы баялі пра пярсьцёнак Зыгфрыда; пасьля шчэ нейкі іншы, не падобны ні да француза, ні да немца, сьпяваў пра доблесьць нейкага Вільгельма, што патрапіў у яблык, які паставіў на галаве ў сына.

Нарэшце прыйшла іх чарга; зараз вы пачуеце балканскіх рапсодаў, якія прыбылі проста з поля Косаўскай бітвы, дзе хрысьціянству нанесьлі цяжкае параненьне, — зьвярнуўся да прыяцельства гаспадар і папрасіў прысутных памаліцца, каб гэта была апошняя параза хрысьціянскага сьвету.

Открыть полную версию

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на канал LIBRARY.BY в Facebook, вКонтакте, Twitter и Одноклассниках чтобы первыми узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.