МАЧЫХА

Белорусская поэзия. Классические и современные стихи белорусских поэтов.

NEW БЕЛОРУССКАЯ ПОЭЗИЯ


БЕЛОРУССКАЯ ПОЭЗИЯ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛОРУССКАЯ ПОЭЗИЯ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему МАЧЫХА. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2004-09-25

АДЕЛЯ ИЗ УСТРОНИ

АДЭЛЯ З УСТРОНІ. Гэтае імя было вернута ў нашу літаратуру з бяспамяці зусім нядаўна. Вярнуў яго рупны даследчык беларускага пісьменства Адам Мальдзіс, які ў 1970 годзе ў моры рукапісаў Ягелонскай (універсітэцкай) біблія-тэкі ў Кракаве знайшоў невялікую, напісаную лацінкай паэму на беларускай мове “Мачыха”. У канцы твору значылася імя аўтаркі – Адэля, яе радзіма – Устронь і дата напісання твору – 1850 . Адам Мальдзіс перака-наўча паказаў што Адэліна Устронь – гэта вёска ў Ганчарскай былой воласці Лідскага павету. Прозвішча ж аўтаркі верша пакуль што выявіць не ўдалося.У пачатку 20-га стагоддзя ў Ганчарскай воласці было вядома 20 Устроняў: 2 фальваркі Ленскага і 18 засценкаў – Куцкеля, Беняша, Кушняка, Мурына, Дзевятовіча, Дудзіча (2), Канановіча, Рымкевіча, Дахавецкага, Шута, Урбановіча (3), Буяка (2), Уласава, Піятроўскага. У засценках жыло ад 4 да 18 чалавек і абдымалі яны ад 3 да 20 дзесяцін. У фальварках Ленскага жыло 44 чалавекі на 503 дзесяцінах. Некаторыя з Устроняў мелі другія назвы: Лапа, Паскі, Боркі, Чорны Лес. За паўстагоддзя ад моманту напісання Адэляй з Устроні паэмы “Мачыха” ў Устронях магло шмат чаго змяніцца, але не выключана, што Адэля магла насіць адно з пералічаных прозвішчаў. Публікуючы паэму “Мачыха” у літаратурным зборніку “Краю мой – Нёман” (Мн.,1970), Адам Мальдзіс зазначыў, што яна “напісана рукой здольнага аўтара, з выкарыстаннем рамантычнай сімволікі, шчыра і ўсхвалявана. Не выключана, што паэма мае аўтабіяграфічны характар”. У тым жа самым рукапісе Адам Мальдзіс знайшоў і верш гэтай жа аўтаркі на польскай мове “Кракаў”, у якім расказваецца пра пажар у горадзе – мяркуецца, у час рэвалюцыі 1848 года, і выказваюцца розныя пра-роцтвы.
МАЧЫХА



Па зямлі віхор пагнаўся,

З буйным ветрам паспіраўся.

Віхар туманочкам ляцеў,

Чорну буру відзець хацеў.

Бура да Нёмана хадзіла

І чысту воду муціла,

І з беражочка ў беражочак

Калыхала ўвесь Нямночык.

Сваей нотай зарыкнула,

На бяседу заклікнула:

“Туманы! Цёмныя хмары!

І ты, круты віхар у пары!

На бяседу прыляціце

Дый на мяне паглядзіце

Бо сягоння праз рэчаньку

Будзе плысці ў чоўніньку

Дзяцюк, што смеў пахваліцца:

“Ён… мне, чорнай, не баіцца!!”

І засмяялася страшна,

І бліснула злосцю ясна,

І сцягнула яшчэ скарэй,

Каб той дзяцюк паплыў смялей.

Ажно вада тое чула

І па беражках плюснула.

Барочку пена сказала,

Што ўжо бура віхр звала.

“Што!!! – расшумеўся барочак, -

Ці гэта я не літоўчык?

Каб дазволіў буры гукаць,

Цераз сосны віхрам веяць!

Пачакайце нямножка:

Не сюдымі вам дарожка,

Не на тое сосны расціў,

Каб вас у родну зямлю пусціў,

Не на тое бары раслі,

Каб тут вецер чужы ўняслі!!!”

Пасля азваўся Нямночык:

“А я ж гэта – не літоўчык!

Ці ж я буду сябе бурыць,

Ці ж дазволю сваіх тапіць!

Ці ж я смельніка не плыну

Дый і буры не падкіну!

О! Не знала, то пазнае,

Яку ваду Нёмане мае!

Я ж у лужах купаюся,

Па ніўках расцілаюся,

З віцінамі праплываю,

Літоўскае сэрца маю!

І пярвей высахне мора,

Як мне з вадой змуціць бура.

Пярвей увесь свет у вадзе стане,

Як мой сваяк у дно гляне!

Не на тое я разліўся,

Не на тое мяне бог стварыў,

Каб роднага брата забіў!”

А бура над рэкай стала

І гутаркі – не пазнала!



х х х

З таго месца на рык вяла

Маленькая хата была,

Каля хаткі – будровачкі,

А ў хатцы – літовачка.

Сягонняшняга дзянёчка

Меў плыць мілы ў чаўночку.

Літовачка ля аконца

Стаяла, як бледна слонца,

І ў неба паглядала,

І да мачыхі казала:

“Скажы ж ты мне дый, маці,

Ці нястрашна цяпер гнаці

Цераз Нёман? Ды ці чоўна

Не набяжыць вады поўна?”

Чужа маці адгадала,

Чаму дзеўчына пытала.

Ёй мілага не любіла,

У лыжцы б вады ўтапіла.

“Вот! Ці не твой то смяляк,

Што лоб круціць усяляк,

Ізноў прыедзе заляцацца?

Прашу яму адказацца,

Што гэта дый мая хата,

Я тут на волю багата!

Каб не казаў тут пышнага!

Ды што яму тут лішняга?”

Літовачка ўздыхнула,

Пайшла – дзверы адамкнула.

Не баялася грымотаў

Дый адчыніла вароты,

Белы ручкі заламіла

І, плачучы, гаварыла:

“Ох, матулька! Нашто ж мяне

Чужой волі і людзіне

Аставіла! Пакінула!

Мяне ж доля памінула,

Я ж сіротка ў роднай хатцы!

Не схінуся к чужой матцы!

Бо яна ж мне чужа чужым!

Не злажуся і слоўцам адным.

Ці душа твая не гляне,

Як яна мяне ганяе.

Ты мне з мілым абручыла

І звянчала бы, каб жыла.

Яна ж кажа мне, маладой,

Каб ён згінуў дзе пад вадой.

Як яна стала так мовіць,

Здаецца, бы сэрца кроіць.

Аж кроў мая закіпела

І душа мая памлела!!

Грымот страшна так загрымеў,

А ён, пэўне, у чаўнок усеў!”


Новые статьи на library.by:
БЕЛОРУССКАЯ ПОЭЗИЯ:
Комментируем публикацию: МАЧЫХА


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛОРУССКАЯ ПОЭЗИЯ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.