Украінскія авіялініі

Белорусская проза. Классические и современные произведения белорусских авторов. Книги, рассказы, воспоминания и пр.

NEW БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА


БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Украінскія авіялініі. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2004-09-27

АВТОР: Сяргей Жадан

ИСТОЧНИК: ЖУРНАЛ "ARCHE" №5 2001 ГОД


Сяргей Жадан (нар. 1974). Паэт, жыве ў Харкаве. Быў сябрам літаратурнае карпарацыі “Червона фіра”. Адзін з стваральнікаў часопісу “Кальміюс”. Апошнія кнігі Жадана — “The Very Very Best Poems, Psychodelic Stories of Fighting and Other Bullshit”. Выбраныя вершы 1992—2000 (Данецк: Касіяпэя, 2000) ды “Балади про війну та відбудову“ (Львоў: Кальварыя, 2001), у якой Жадан замацоўвае тыя прынцыпы сваёй паэтыкі, якія, відаць, застануцца для яго вызначальнымі: хуткаплыннасьць аповеду, кліпавая дынамічнасьць у разьвіцьці сюжэту і вытанчаная плястыка вобразнага раду, зьмешваньне высокага і нізкага поглядаў на сьвет, выкарыстаньне ненарматыўнае лексыкі ў эстэтычных мэтах.

Зьменлівая паэтыка Жадана зьведала ўплывы Сэцэсіі, Бродзкага, украінскага мадэрнізму 20-х і расейскага постмадэрнізму 90-х. Ягоны верш “Украінскія авіялініі” — гаркавае водгульле “кучмагейту”.

Салдат прэзыдэнцкай аховы ня ведае страхаў
і прымхаў

яшчэ памятаючы школу і блытаючыся ў чынах

ня маючы як такога сэксуальнага досьведу
ну там ананізм сёе-тое

служба адно пачынаецца

і ў яго яшчэ ўсё наперадзе



дзе твая жмерынка вою дзе твая страчаная
гражданка

хулі ты тут абліваешся бромам і кампотам

твой прэзыдэнт матае другую ходку

тваё сумленьне ластаўкаю пралятае над
чаратамі і аўтабазаю

покуль сэржант дзеліцца з табою грэнкамі
й гарачым шакалядам



але гэтая навалач клала на тваю рэспубліку

вось яны нешта гавораць але напраўду яны клалі

на тваю рэспубліку

і яны пасылаюць цябе на фронт і ў нарад

і кожная бомба кожны снарад

усё запар зьбіваючы ладзяць у небе шыкоўны парад



вось і мінае восень пасьля зіма

прэзыдэнта даймаюць прыступы алергіі
й сусьветнай тугі

прэзыдэнт здымае рэстаран гатэлю прэзыдэнцкі

сядае ў парожняй залі за шакалядны
канцэртны раяль

ставіць на вечка сваё марціні

й брынкае ад тугі ю мэйк мі філ зо янг
фрэнка сынатры



ужо ластаўкі пралятаюць над гатэлем
прэзыдэнцкім

ваў думае прэзыдэнт узрушальная навіна

і выйшаўшы на гаўбец гатэлю

зьвяртаецца да пахаджан што сабраліся далавах

ну што — кажа прэзыдэнт — грузіны бля

па-мойму мы канчаткова заблыталіся хто тут бос

чый гэта бізнэс і чые ў ім акцыі

падумайце як-небудзь пра тое што я вам сказаў грузіны



жыцьцё адно пачынаецца вою сьвет не такі ўжо галімы

ціхая ўкраінская ноч накрые капцёрку

а ўжо місіянэры кока-колы

праточваюцца на новыя тэрыторыі

ўбіваюць флягштокі ў каменную паверхню

маўрытанскіх узьбярэжжаў

кроў пот і сьлёзы бронксу

кетчуп на вуліцах прыштыны

дзеці глябалізацыі — мы толькі пазнаем адно аднаго

з дапамогаю канфэрэнцыяў і зачыстак



вось скажам стары асама бэн ладэн

які валіць расійскіх пехацінцаў

войстрыць свой стылет

што зіхціць пад чырвоным паўмесяцам

вось бэн ладэн гуляе ў пінг-понг

вось бэн ладэн грызе фісташкі

вось бэн ладэн стары крывавы бэн ладэн

якім пужаюць дзяцей у калузе

выразае глянды пехацінцам

робячы зь іх дробныя сувэніры

для трох сваіх жонак



іхныя вусны гаркавыя нібы падсмажаны

ў солі мігдал і налітыя крывёю

іхныя пальцы даўгія ды цьвёрдыя

іхныя валасы

пахнуць зоркамі й нафтаю



але гэтая навалач абкрадае тваю краіну

яны нешта гавораць пра транш але напраўду

яны абкрадаюць тваю краіну

яны нешта пішуць пра пяскі і курорты

забараняюць траву і аборты

табе пакідаючы міннае поле сабе пакідаючы корты



усё таму што ўкраіна ёсьць вою вялікай ракой

перасячы якую абломваюцца нават птушкі

й далятаюць адно да сярэдзіны

толькі самотная рыбіна рушыць за плыняю ў гэтай рацэ

падымаецца ўгору амаль на паверхню

амаль вырынае з вады

і трымаецца так высока

што ў левым воку ў яе

заўжды адбіваецца сонца

а ў правым — адпаведна —

месяц



якою б стомленаю яна ні была

і як бы позна

ні вярталася

дадому

Пераклаў з украінскай Андрэй Хадановіч паводле

Кальміюс. №1—2 (13—14), 2001.


Новые статьи на library.by:
БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА:
Комментируем публикацию: Украінскія авіялініі


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.