Белорусская проза. Классические и современные произведения белорусских авторов. Книги, рассказы, воспоминания и пр.
АДЗІНОКІ КУРГАН 49 за 24 часа
Ніхто не запамятуе, з якога часу стаяў тут адзінокі курган. Таксама ніхто не ведае, кім ён быў насыпаны і з якога поваду. Кажу «стаяў», бо зараз яго няма на свеце. Што ж з ім здарылася? Які лёс напаткаў яго? Пра гэта я і хачу расказаць.
Год за годам плыў час, праходзілі вякі, мяняўся выгляд зямлі. Месцамі зарастала яна лесам, непраходнымі пушчамі.
КУЧАРАВАЕ ДРЭВА 53 за 24 часа
Буйна-радасна, сакавіта-музычна шумела маладое лісце на Кучаравым дрэве. У гэтым шуме пераліваліся найдалікатнейшыя тоны тае песні, якую можна было б назваць песняю аднаўлення, бо была вясна, маладая, як пена разводдзя, прыгожая, бы світанне майскае раніцы, поўная сілы, радаснага парывання і таго няяснага адчування, што складае скарб і хараство моладасці. А калі раніцою на гэтым Дрэве спыняліся промені сонца, заляцеўшы сюды з недасяжных глыбінь, яны развешвалі на вільготным лісці мнагаструнную арфу. Па ёй перабягала дыханне лёгкага-лёгкага ветрыку, і струны яе дрыгацелі так пяшчотна-квола, што і самае тонкае вуха не магло расслухаць іх дзівоснага звону.
КАЖУХ СТАРОГА АНІСІМА 33 за 24 часа
Хто толькі ведаў старога Анісіма, той ведаў і яго стары кажух. Ніколі ён з ім не расставаўся — ні летам, ні зімою. Такі ўжо быў звычай у старога Анісіма. А як ён шанаваў гэты кажух!
Ад доўгіх часаў жыцця кажух зусім сашмуляўся, выліняў, і сам чорт не сказаў бы, ці гэты кажух быў белы, ці чырвоны. Дый сам гэты кажух стаў непадобны да кажуха, а калі яго і называлі кажухом, дык ужо ў сілу звычаю. Паміж мужыкоў было многа жартаў пра гэты кажух. Дзеці проста пальцамі тыкалі на яго, як толькі дзед Анісім з'явіцца на вуліцу. А дзед як бы і не чуў, і вухам не вёў. Толькі ўжо як стануць надта дапякаць, ён усярдуецца.
ЯК ПТУШКІ ДУБ РАТАВАЛІ 56 за 24 часа
Напэўна не скажу, над якою рэчкаю векаваў стары дуб: ці то над Нёманам, ці то над Свіслаччу. Ды гэта не мяняе сутнасці справы. Важна тое, што няўзнакі год за годам на дуб навальвалася старасць. Верхавіна яго лысець пачала, і ўжо некалькі голых, як пальцы рук, галін, нібы свечкі, высока свяціліся ў небе. Вакольнае насельніцтва — лазовыя кусты, круглаверхія вербы, старадрэвіны хвоі з краю луга і маладое пакаленне дубоў з іх жыхарамі не маглі не заўважыць, што шматгадовы дуб над рэчкаю пачынае паддавацца старасці. Гэта акалічнасць выклікала ў саміх наглядальнікаў невясёлыя думкі аб сваім уласным лёсе.
ГУСІ 33 за 24 часа
Гэта была чарада звычайных свойскіх гусей. А калі і зачалася аб іх гутарка, дык толькі таму, што яны мелі адно незвычайнае жаданне, якога не было ў іншых свойскіх гусей. Можа, яно і было, але не так выразна выяўлялася.
Тая рака, што цякла тут, была па справядлівасці царыцаю рэк. Такога мноства вады, такой сілы яе імкнення, такіх глыбінь і страшных цёмных віраў, дзе кіпела, бурліла, дрыжала і ўздымалася шырокімі клубкамі вада, не мела ні адна рака.
НА ЧУЖЫМ ГРУНЦЕ 59 за 24 часа
Самая важная прычына ўсіх яго нягод крылася ў тым, што гэта Каліва расло на чужым грунце. Хто яго ведае, як занеслася яно на зялёны луг. Але ласне яно вінавата? Або хто вінават? І навошта шукаць вінаватага? Проста выкінулася зернетка аржаное з мяшка, як везлі ў млын жыта, — ці ж не магло хіба так стацца? А можа, які падарожны, ідучы полем, сашмаргнуў, не думаючы, каласок і ішоў потым праз гэты луг і кінуў зернетка. Толькі ж узрасло яно між чужынцаў: поруч з ім рос званец, мяцёлка, а каля саменькага карэння ціснулася ўсялякая трава-драбяза: шчытнік, імяло, белая дзяцеліна, муражок і розныя краскі. Але гэтыя суседзі не хацелі знацца з сірацінай і лічылі вялікаю ганьбай для сябе і свайго гонару кампанёўства з закіданым Калівам Жыта. Ну, што ж! хіба змусіш каго, каб любіў цябе, раз ты нікому не люб? Няхай!
АДЗІНОКАЕ ДРЭВА 49 за 24 часа
Гэта было самае звычайнае Дрэва. А калі яно і зварачала на сябе ўвагу, то хіба толькі тым, што стаяла адзінока. Але той, хто пранікліва чытаў кнігу прыроды і ўглыбляўся ў яе жыццё, яшчэ заўважыў бы, што гэтае Дрэва, апроч свае адзіноты, мела нешта чыста сваё асаблівае — тое, што належала толькі яму аднаму. Нават агульны выгляд яго твару — бо і дрэва мае свой воблік — меў характар цікавай асаблівасці. А як такіх шчырых і праніклівых знаўцаў або зусім не было, або было надта мала, то ніхто не зварочваў на яго ўвагі, і яно стаяла тут закіданае і крыху зняважанае людзьмі.
ДАЛЬ 31 за 24 часа
Зацвіла прыгожая ліпа.
Колькі шуму было тут на гэты час, колькі рознагалосага спеву! Працавітыя пчолкі, усялякія мушкі гулі так, што здавалася, нібы ліпа — гэта нейкі дзіўны музыкальны інструмент і тут адбываецца ігрышча. Але адцвіла ліпа, пачало спець насенне. Расло адно зернетка на самай высокай галінцы. Можа, гэтая высачыня і была прычынаю таго, што маладому насенню захацелася кінуць тутэйшы грунт і перабрацца туды. І якое павінна быць шчасце жыць там, калі ад аднаго толькі погляду на прыволле гэтай далі рабілася светла і радасна на душы.
ЦВІРКУН 18 за 24 часа
У кожнага чалавека сваё жыццё, свой талент і сваё шчасце. Па характару людзі розныя, але ёсць у некаторых з іх адно агульнае: яны імкнуцца ўгору і стараюцца стаць як мага вышэй. Разважаючы гэтак, я ўяўляю сабе цыркуль, што стаіць на стале з акуратна разведзенымі ножкамі. Самае высокае месца ў цыркулі — шарнір, што злучае і замацоўвае ножкі цыркуля. Шмат каму здараецца ўзлезці на шарнір, што значыць стаць высока ў людскіх вачах, падбіраць плады славы і пазіраць на ўсё звысака. Ды, глядзіш, раптам нечакана сарвецца з шарніра — ці то па сваёй віне, ці то па чужой волі, і стрымгалоў коціцца наніз, як гэта здарылася з цвіркуном, пра якога я і хачу расказаць.
ЧОРТАУ КАМЕНЬ 80 за 24 часа
Ніхто не памятае таго часу, калі і як папаў сюды гэты камень. Самыя старыя людзі расказваюць, што яшчэ іх дзяды і прадзеды помняць яго. І называўся ён Чортаў камень. Чаму далі яму такую назву, не ведаю. Можа, за яго бязмерную велічыню, а можа, і за тое, што гэты камень многа зла прынёс і прыносіць людзям. Колькі людскіх калёс і восей пабіта і паламана аб камень! Колькі пакалечана рук і ног! А гузоў колькі набілі тут людскія голавы!






Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций