БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА (последнее)
Лірыка
Белорусская проза. Классические и современные произведения белорусских авторов. Книги, рассказы, воспоминания и пр.
АВТОР: Аляксандар Ірванец
ИСТОЧНИК: ЖУРНАЛ "ARCHE" №5 2001 ГОД
Аляксандар Ірванец (нар. 1961). Паэт, празаік, драматург, літаратурны крытык. Жыве і працуе ў Ірпені й Кіеве. Сябар літаратурнае групоўкі Бу-Ба-Бу. Правакацыйную і карнавальную паэзію Ірванца шануюць усе аматары ўкраінскага пастмадэрнізму 90-х. Ягоны верш “Любі Акляхому...” выклікаў гнеўныя пратэсты сяброў Саюзу пісьменьнікаў Украіны, а жартаўлівая “Ода грыўні” — неўразуменьне маскоўскай “Литературной газеты”, якая палічыла яе вяршыняй “самасьційніцкай” абмежаванасьці і дэградацыі, выкліканых разрывам сувязяў зь вялікай расейскай культурай. Балянсуючы на мяжы гратэску і кітчу, Ірванец гуляе штампамі і стэрэатыпамі мас-культуры, не баючыся, аднак, вытанчаных лірычных дыгрэсій. Ягоная апошняя публікацыя — раман “Рівне (Кур’єр Кривбасу, 2001).
Любі! *
Любі Акляхому, радзімы наш край,
Як бацьку і родную маму.
Аёву любі і Флярыду кахай,
Радзіму маю Алябаму.
Любі Каліфорнію ўночы і ўдзень,
Зь ёй радасьць дзялі і маркоту.
Любі Індыяну. І сонца прамень
Загляне і ў нашу Дакоту.
Дзяўчо! Не глядзі, адыдзі чым хутчэй!
Твая прыгажосьць без завады,
Ды не пакахаць мне блакітных вачэй,
Пакуль не палюбіш Нэвады.
Юнак! Ты любіцьмеш аддана, як брат,
Кахацьмеш мацней ад каханай
Акругу Калюмбію й Джорджыю-штат
З Мантанаю й Люізыянай.
Каб родны свой кут палюбіць дарагі,
Любіць навучыся па-брацку
Палі Арызоны й Аляскі сьнягі,
І мілую сэрцу Нэбраску.
Любоўю, мацнейшай за поцяг да вульв,
Вядомы й сьляпому, глухому,
Вірджынію-штат, як Вірджынію Вулф,
Любі. І любі Акляхому!..
* Пародыя на хрэстаматыйны верш Уладзімера Сасюры “Любіце Ўкраіну”
Айнэ кляйнэ нахтмузік
На Доне й на Сяне
Прасьцерлася ў зьзяньні,
Ад Тыгра з Эўфратам ляжыш аж да Осла й Баранавіч.
Ужо сонца нізенька,
Ужо вечар блізенька,
А я табе, нэнько, кажу па-сыноўску “дабранач…”
Ды перш, як ты вочы свае, нібы брамы, да заўтра прычыніш,
Давай мы згадаем усіх,
Што ня сьпяць гэтай ночы з прычыны альбо й без прычыны:
Твае касманаўты
На станцыі, званай “Трызуб”, — і яна не сыходзіць з арбіты;
Твае кастаправы
Сьціскаюць пашчэнкі, іх локці й калені пабіты;
Твае пэдэрасты
Дагэтуль законы прымаюць (альбо не прымаюць),
Альбо за халяву хаваюць, альбо за каўнер заліваюць;
Твае мільянэры
Дагэтуль здабытыя лічаць мільёны;
Твае афіцэры
Засвойваюць мову й муштруюць яшчэ не гатовыя ў бой батальёны;
Твае Раксаланы —
Руплівыя панны —
Йдуць замуж па пяць разоў нанач.
Сьвятой і злачыннай, адзінай магчымай —
Дабранач, айчына, дабранач, айчына, дабранач…
Астатнія сьпяць. У лясах тваіх сьпяць зьвераняты.
Асёл лёг з баранам, а тыгр, нібы з братам, абняўся з эўфратам.
На водах тваіх мірна сьпяць караблі: ледаколы і яхты,
эсьмінцы і крэйсэры, і кананеркі, маторкі, чаўны, мінаносцы,
і танкеры, катамараны і баржы, і траўлеры, і кітабоі, байдаркі,
каноэ, галеры і кліпэры, і рудавозы, і баркі, і сэйнэры, і трымараны,
і авіяносцы, і катэры, і галіёны, і джонкі, — асобна ж ад іх —
каравэлы й гандолы.
Сьпяць людзі ў будынках, і нават паэты — усе джоны доны твае,
дон жуаны, гандоны, —
Яны нават сьпяць у якіхсьці альковах, і нібы ў аковах —
У абдымках сваіх маргарыт, выпакутаваных, выпадковых.
Ты заўтра паэтаў у строі ўбярэш,
у сьвяточныя шаты апранеш.
Устанеш на досьвітку, з шатаў тых кроў, смаркачы адпярэш.
То дабранач, айчына, дабранач…
Я ўжо адплываю, але адчуваю, як у гарадох іхных родных
Да сну ўжо схіляюцца й двох пабрацімцаў маіх багароўных.
І легчы, убок адкладаючы з болем свае 3 (тры) пяры, нам пара,
І мы засынаем і не пасьпяваем табе пажадаць напасьледак дабра… —
Ноч.
Пераклаў з украінскай Андрэй Хадановіч паводле
Плерома, 3’98. Івано-Франківськ, 1998.

Опубликовано 27 сентября 2004 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА:
Комментируем публикацию: Лірыка
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1096276061 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.

По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации

Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций