Галоўны з'езд Вялікага княства Літоўскага

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Галоўны з'езд Вялікага княства Літоўскага. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by

Галоўны з'езд Вялікага княства Літоўскага, генеральны з'езд, надзвычайны агульнадзяржаўны саслоў-на-прадстаўнічы орган. Збіраўся з 1572. Яго існаванне напачатку не было праду-гледжана пісаным правам дзяржавы. Кампетэнцыя i парадак дзейнасці гал. з'езда вызначаліся нормамі шляхецкага звычаёвага права i паліт. рашэннямі, якія прымаліся ў кожным канкрэтным выпад-ку. Звычайна на гал. з'ездах прысутнічалі сенатары i ўпаўнаважаныя прадстаўнікі павятовыхі ваяводскіх шляхецкіх карпа-рацый, часам прадстаўнікі духавенства i прывілеяваных гарадоў (у першую чаргу Вільні). Адрозніваюць 3 тыпы гал. з'ездаў. Да 1-га адносяцца генеральныя з'езды ВКЛ, якія склікаліся сенатарамі ВКЛ у час бескаралеўя; да 2-га — генеральныя з'езды (канвакацыі, ад лац. convocatio з'езд, сход), якія склікаліся вял. князем літоўскім; да 3-га — з'езды, ініцыятарамі склікання якіх у час панавання манарха былі прадстаўнікі шляхецкай супольнасці (пры гэтым не абавязкова сенатары). Розны i генезіс гэтых з'ездаў. Некат. да-следчыкі няслушна называюць соймам ВКЛ Г.з.В.к.Л., які ўзнік насуперак пастановам Люблінскай уніі 1569. На думку А.Рахубы, канвакацыі былі руды-ментам сойма ВКЛ хутчэй у ідэйным ці прапагандысцкім сэнсе, чым фармальна.

З'езды, якія прымалі ўхвалы ад імя станаў ВКЛ, пачалі збірацца ўжо ў час бескаралеўя пасля смерці вял. князя Жыгімонта Аўгуста (1572). Яны сапраўды ўзыходзілі да традыцыі соймаў ВКЛ. На ix паліт. эліта ВКЛ вырашала пытанні забеспячэння знешняй бяспекі дзяржавы, вызначала прынцыпы арганізацыі ўлады, акрэслівала пазіцыю ВКЛ у адносінах з Каронай Польскай i кандыдатамі натрон. У працы гэтых з'ездаўакрамя сенатараў i паслоў ад паветаў маглі браць удзел цэнтр.ўраднікі ВКЛ i прадстаўнікі гарадоў i духавенства (у 17 ст. зафіксаваны ўдзел i дэпутатаў Трыбунала ВКЛ). Маглі адбывацца як агульныя,так i адасобленыя пасяджэнні рыцарскага i сенатарскага колаў. Часам на з'езды ў час бескаралеўя запрашалісяўсе шляхціцы,якія мелі права ўдзельнічаць у элекцыйных соймах. Соймік Віленскага i Троцкага ваяводстваў, які адбыўся ў Рудніках у канцы вер. 1572 i на якім прысутнічалі шматлікія сенатары, быў, па сутнасці, першым нефармальным дзярж. з'ездам ВКЛ,які супярэчыўумовам Люблінскай уніі. У час першых бескара-леўяў гал. з'езд браў на сябе адказнасць за вырашэнне наваттых пытанняў, якія знаходзіліся выключна ў кампетэнцыі супольнага вальнага сойма (публічныя фінансы разам з ухваленнем падаткаў, абарона краіны, знешняя палітыка) ці манарха (прызначэнні на дзярж. пасады). Гал. з'езд, які адбыўся ў Вільні ў кастр.— ліст. 1574, ужо меў дакладна вызначанае прадстаўніцтва. На ім быў ухвалены «Парадак святой справядлівасці» — нарматыўны акт, які вызначаў парадак дзейнасці судоў ВКЛ да вяртання ў дзяржаву Генрыка Валезы ці да новай элекцыі. У адпаведнасці з рашэннямі, ухваленымі ў маі—чэрв. 1576 на дзярж. з'ездзе ВКЛ у Мсцібаве, вял. князем літоўскім быў прызнаны Стафан Баторый. У час бескаралеўя пасля смерці Стафана Баторыя Г.з.В.к.Л. збіраліся ў Вільні ў студз., кастр. i ліст. 1587. 29.1.1587 на дзярж. канвакацыйным з'ездзеўВільні ўпершыню прыняты нарматыўны прававы акт, які рэгламентаваў парадак аргані-зацыі i дзейнасці каптуровых судоў ВКЛ. На дзярж. з'ездзе ВКЛ, які адбыўся ў Вільні ў ліст. 1587, адбылася нефармальная элекцыя вял. князя.

Агульнадзярж. з'езды ВКЛ, якія ад-быліся ў час бескаралеўяў пасля смерці Жыгімонта III i Уладзіслава IV, істотна адрозніваліся ад папярэдніх, бо стаўленне значнай часткі паліт. эліты ВКЛ да склікання асобных ад Кароны з'ездаў ВКЛ змянілася. У 1632 ініцыятарамі склікання гал. з'езда для забеспячэння бяспекі ВКЛ i яго арганізатарамі былі віленскі біскуп А.Война, гетман польны К.Радзівіл i маршалак Трыбунала ВКЛ М.Трызна; у 1648 — зноў Война разам з польным гетманам, старастам жамойц-кім i маршалкам Трыбунала ВКЛ Я.Ра-дзівілам, жамойцкім біскупам Е.Тыш-кевічам,троцкім ваяводам М.Абрамовічам i інш. Праціўнікамі склікання з'ездаў ВКЛ былі віленскі ваявода Л.Сапега (у 1632) i яго сын — падканцлер К.Л.Сапега (у 1648), якія даводзілі, што асобныя кан-вакацыі ВКЛ парушаюць умовы Люб-лінскай уніі i нормы Статута ВКЛ. Сапраўд-ная прычына пратэстаў Сапегаў, на думку Г.Віснера, хаваецца ў супярэчнасці інта-рэсаў груповак Радзівілаў i Сапегаў, a таксама ў боязі ўзмацнення ў дзяржаве партыі Я.Радзівіла (пераважна пратэс-тантаў) у 1648. Пасля адрачэння ад трона Яна II Казіміра i пасля смерці Міхала Вішнявецкага паліт. эліта не збіралася на агульнадзярж. з'езды ВКЛ. 26.9.1707 абвешчана скліканне апошняга з'езда такога тыпу на пачатак снежня ў Нова-гародку, але ён ператварыўся ў канфе-рэнцыю станаў ВКЛ.

Генезіс гал. з'ездаў, якія склікалі манархі, заааецца спрэчным. Яны або перанялі традыцыю вырашаць істотныя дзярж. пытанні ад з'ездаўчасоўбескара-леўя, або заступалі пры неабходнасці гал. (генеральныя) соймікі ВКЛ. Бяс-спрэчна, што манарх спрабаваў ix выка-рыстаць для дасягнення ўласных паліт. мэт. Першы гал. з'езд у час панавання манарха (прызнаецца даследчыкамі i першым генеральным соймікам ВКЛ, бо ў тагачасных дакументах ён выступае як «сойммк валный»або«сойм Волковый-скмй») скліканы Стафанам Баторыем у 1577 у Ваўкавыску ў сітуацыі, калі То-рунскі сойм разышоўся без ухвал, a вял. князь тэрмінова павінен быў знайсці сродкі на вядзенне вайны. Вальны сойм Рэчы Паспалітай не быў скліканы, a ў каронных правінцыях з гэтымі мэтамі склікаліся гап. соймікі. З'езд у Ваўкавыску ўхваліў падатак на абарону толькі ВКЛ i адзначыў, што скліканне манархам па-вятовыхсоймікаўі гал. сойміка без склі-кання сойма парушае правы i вольнасці ВКЛ, паколькі соймікі павінны склікацца толькі перад вальным соймам. У наступ-ныя гады пры Стафане Баторыю гал. з'езд амаль заўжды адбываўся ў Вільні. У1578 пасяджэнні павінны былі адбыцца ў Новагародку,але пазней было вырашана перанесці з'езд у Вільню (ці адбыўся, дакладна невядома). У Вільні прайшлі і гал. з'езды 1580 i 1584. Гал. з'езд 1582 у Ваўкавыскубыўадначасова гал. соймікам. Жыгімонт III Ваза склікаў гал. з'езды ў 1588 (Вільня, перанесены ў Ваўкавыск), 1591,1592,1593 (усеў Вільні), 1595 i 1597 (няма дакументальных пацвярджэнняў, што яны адбыліся). У1602 гал. з'езд быў прызначаны ў Новагародку, але канцлер Л .Сапега выступіў супраць яго пераносу са «звыклого» месца.

Невядома, калі дакладна з'явіўся для абазначэння гал. з'езда не зусім слушны тэрмін «Віленская канвакацыя» (яны адбываліся не толькі ў Вільні). Магчыма, гэта адбылося ўжо ў канцы 16 ст. Упер-шыню гэты тэрмін сустракаецца ў крыні-цахудачыненні да Віленскага з'езда 1605. Для абазначэння гал. з'езда ўжываліся i інш. тэрміны. С.Маскевіч назваў гал. з'езд 1617 «соймікам канвакацыйным». Гал. з'езд (канвакацыя) ВКЛ функцыя-

наваў незалежна ад гал. (генеральнага) сойміка, існаванне якога было прадугле-джана Генрыкавымі артыкуламі. Толькі ў рэдкіх выпадках, калі з'езды адбываліся незадоўга перад вальнымі соймамі Рэчы Паспалітай (яку 1582 ці 1613), яны маглі разглядацца сучаснікамі як гал. (гене-ральныя) соймікі.

Часцей за ўсё гал. з'езды склікаліся «ку намовам у справах i патрэбах ваен-ных» ці з мэтай адшукаць неабходныя грашовыя сродкі на абарону. У 1602 i 1605 гал. з'езды склікаліся для разгляду пытанняў забеспячэння абароны Інфлян-таў, у 1615 — для арганізацыі проці-стаяння ваен. дзеянням з боку Расіі i ўтрымання Смаленска. Неаднаразова на гал. з'ездах ухваляліся надзвычайныя падаткі. Акрамя таго, дзярж. з'езды ў час праўлення Стафана Баторыя займаліся праблемамі выпраўлення дзярж. ладу ВКЛ — распрацоўвалі канцэпцыю Трыбу-нала ВКЛ, разглядалі праект Трэцяга Статута ВКЛ. У часы Жыгімонта III гал. з'езд разглядаў пытанне стварэння ста-лага публічнага скарбу. У 1613 на гал. з'ездзе разглядалася пытанне размежа-вання Берасцейскага i Люблінскага вая-водстваў. Ставіліся на ix i пытанні замя-шчэння дзярж. пасад.

Падставай для склікання гал. з'ездаў i павятовых соймікаў, якія яму папярэд-нічалі, былі звычайна прапазіцыі вял. князя. Які перад вальным соймам, манарх дасылаў у паветы універсалы i даваў інструкцыі сваім паслам. Здаралася, аднак, што вял. князь мог цалкам даве-рыць канцлеру дапрацоўку такіх даку-ментаў. Пры пэўных абставінах манарх мог адмяніць раней прызначаны з'езд, як гэта адбылося ў 1602.

У адрозненне ад з'ездаў часоў беска-ралеўяў,дзярж. з'езды ВКЛ (канвакацыі), якія склікаліся манархам, мелі фармалі-заваную на ўзор соймаў структуру ўдзель-нікаў, парадак склікання i пасяджэнняў, за выключэннем парадку склікання перадканвакацыйных соймікаў. Заўсёды ў пасяджэннях гал. з'ездаў прымалі ўдзел сенатары ВКЛ i ўпаўнаважаныя паслы рэгіянальных шляхецкіх карпарацый. Звычайна ад кожнага павета выбіраліся па 2 паслы, якім даваліся інструкцыі. Здаралася, што колькасць прадстаўнікоў ад паветаў значна павялічвалася. Часам на канвакацыях прысутнічалі прадстаў-нікі Віленскай капітулы i прывілеяваных гарадоў. Бывала, як у 1580, на пася-

джэннях гал. з'езда прысутнічаў i сам вял. князь. Пасяджэнні канвакацыі звычайна адбываліся ў 2 колах — сена-тарскім i пасольскім пры магчымасці пра-вядзення агульных пасяджэнняў на пра-цягу 1—2 тыдняў. Рашэнні канвакацыя прымала, відаць,у адпаведнасці з прын-цыпам усеагульнай згоды,які разумеўся, аднак, як «вяршэнства волі большасці над меншасцю». Калі на канвакацыі не прысутнічаў асабіста вял. князь, рашэнні патрабавалі яго зацвярджэння.

Шляхта не заўжды прыхільна ставі-лася да гал. з'ездаў, якія склікаліся Жы-гімонтам III часта толькі для ўхвалення дадатковых падаткаў. Так, у 1605 лідская шляхта дамагалася ўхвалы, якая 6 заба-раніла скліканне гал. з'езда, калі яго мэтай будзе толькі ўхваленне надзвычайнага падатку. Паслы некат. іншых паветаў ВКЛ таксама выступалі супраць склікання «партыкулярных з'ездаў» i перакладання на ix манархам спраў, якія павінен раз-глядаць вальны сойм. У1615 ашмянская шляхта выказала патрабавамне аб склі-канні вял. князем гал. з'ездаўтолькі са згоды вальнага сойма. У 1624 ужо сам з'езд ВКЛ у Вільні прасіўЖыгімонта III больш не склікаць гал. з'ездаў.

Усяго за часы панавання Стафана Баторыя i Жыгімонта III Вазы ў ВКЛ адбылося 15 (або 14) гал. з'ездаў ці канвакацый, пасяджэнні 12 з ix прайшлі ў Вільні. Уладзіслаў IV склікаўтолькі адну канвакацыю ў 1634 для ўхвалення падаткаў, патрэбных у час вайны з Масквой. За часы Яна II Казіміра спробы склікання канвакацыі рабіліся неадна-разова, але паспяховай была толькі адна, скліканая ў 1665 у Белай (пасяджэнні перанесены ў Гародню). На звычайным сойме 1670 упершыню рашэнне аб скліканні Віленскай канвакацыі атрымала форму соймавай канстытуцыі, але лёс скліканай на сак. 1671 у Вільні канвакацыі быў сумны: пасля 2-тыднёвых спрэчак ковенскі пасол А.Прозар, падбухтораны Сапегамі,сарваўяго пасяджэнні. Гэта быў адзіны вядомы выпадактакога роду, што сведчыць пра паліт. культуруўдзельнікаў гал. з'ездаў i ix турботу пра лёс дзя ржа вы. Пасля 1671 невядомы рэалізаваныя праекты склікання манархамі Рэчы Паспалітай канвакацый ВКЛ,хоцьспробы такія рабіліся ў пач. 18 ст.

Па ініцыятыве прадстаўнікоў шляхты агульнадзярж. з'езды склікаліся ў часы рокашаў, узброеных грамадзянскіх канфліктаўі войнаў. Так,ідэя склікання кароннага гал. з'езда ўзніклаўасяроддзі Я.Замойскага ў канцы 1589 у сувязі з пагрозай вайны з Турцыяй. 3 ідэяй склікання падобнага з'езда ВКЛ у Слоніме ці Менску выступіў віленскі кашталян Я.Кішка. Падтрымаў гэтуідэюі канцлер Л.Сапега, які звярнуўся да віленскага ваяводы К.Радзівіла з просьбай склікаць з'езд. Аднак ад гэтай ідэі пазней адмо-віліся. У час Зэбжыдоўскага рокашу 1606—09 у ВКЛ адбылося 6 агульна-дзярж. генеральных з'ездаў, скліканых без удзелу манарха. Пры гэтым легіты-місты па ініцыятыве віленскага біскупа Б.Войны тройчы збіраліся ў Вільні (май i ліп. 1606, люты 1607) i адзін раз у Новагародку (вер. 1606), a ракашане ў маі 1606i маі 1607у Вільні. Больш-менш паспяховыя спробы склікання агульна-дзярж. з'ездаў, ініцыятары якіх ставілі перад сабою розныя паліт. мэты, прад-прымаліся ў 1655—57 (Ясвойні, Кейданы, Пружаны, Берасце), 1662—63 (Аліта, Пуні), 1672 (Варшава, Вільня), 1698 (Вільня), 1700 (Вільня), 1701 (Ружаны, Вільня, Гародня), 1703 (Вільня), 1715 (Вільня), 1734 (Вільня) i 1756 (Слонім).

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Галоўны з'езд Вялікага княства Літоўскага

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.