Асаблівасці бронзавага веку на Беларусі

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Асаблівасці бронзавага веку на Беларусі. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-09
Источник: http://library.by

Бронзавы век - эпоха ў гісторыі чалавецтва, калі ўзнікае і актыўна пашыраецца металургія, апрацоўка і выкарыстанне бронзы. Раннія металічныя вырабы, якія ўжываліся разам з каменнымі і крамянёвымі, уносілі прыкметныя змены ў жыццё тагачасных людзей і спрыялі асабліва паскоранаму развіццю грамадства. Наступленне новай эпохі ў першую чаргу адзначалася зрухамі ў гаспадарчай, сацыяльнай і духоўнай сферах жыцця.

На Беларусі першыя металічныя вырабы пачынаюць выкарыстоўвацца на Верхнім Падняпроўі з пачатку 2-га тысячагоддзя да н.э. насельніцтвам сярэднедняпроўскай культуры. Але яшчэ пэўны час на тэрыторыі нашай краіны ў значнай ступені захоўваўся неалітычны ўклад жыцця. У сувязі з гэтым некаторыя даследчыкі прапаноўваюць вылучаць адмысловы перыяд на пераломе неаліту і бронзавага веку, які адлюстроўвае працэс культурных змен у межах нізін Сярэдняй і Усходняй Еўропы.

Паводле традыцыйнай археалагічнай перыядызацыі, якая заснавана на вызначэнні агульных змен у развіцці культуры, бронзавы век падзяляецца на ранні, сярэдні і позні перыяды.

Ранні перыяд на поўдні і паўднёвым усходзе Беларусі ахоплівае час ад першых стагоддзяў 2-га тысячагоддзя да н.э. да XVI/XV стст. да н.э. і найперш звязваецца з развіццём культур і груп шнуравой керамікі. Паводле Р.Рымантэне, культуры са шнуравой керамікай на тэрыторыі Беларусі і Усходняй Прыбалтыкі ўваходзілі ў сферы двух асноўных культурнавызначальных рэгіёнаў - прыбалтыйскага і падняпроўскага , На поўдні Беларусі (група палескай шнуравой керамікі і прыпяцкая група сярэднедняпроўскай культуры) назіраліся сувязі з прыкарпацкім культурным кругам.


Рассяленне плямён бронзавага веку: 1 - плямёны са шнуравой керамікай Панямоння; 2 - плямёны паўночнабеларускай культуры; 3 - плямёны сярэднедняпроўскай культуры; 4 - плямёны са шнуравой керамікай Заходняга Палесся; 5 - плямёны тшцінецка-сосніцкай супольнасці

Побач з прышлым шнуравым культурным кампанентам у ранні перыяд бронзавага веку назіраецца паралельнае існаванне і ўзаемапранікненне іншых культурных з'яў: перажыткавага неаліту (эпінеаліту) і, не выключана, трансфармаваных пад мясцовым уплывам позніх элементаў культуры шарападобных амфар.

Сярэдні перыяд бронзавага веку прыпадае на XVI/XV - XII/XI стст. да н.э. У гэты час на большай частцы поўдня і захаду Беларусі жыло насельніцтва тшцінецка-сосніцкай культурнай супольнасці. Магчыма, працэс яго ўзнікнення адбываўся шляхам кансалідацыі розных культурных праяў часоў ранняй бронзы на нізінах ад Вісла-Одэрскага міжрэчча да Падзясення і Падняпроўя. Тшцінецка-сосніцкія культурныя ўплывы даходзілі да цэнтральных і нават паўночных раёнаў Беларусі, дзе адзначаецца кераміка з ружанцавым арнаментам. Аднак разам з тым паўночны рэгіён Беларусі па-ранейшаму быў далучаны да культур Прыбалтыкі.

У позні перыяд (ХІІ/ХІ - VIII стст. да н.э.) поўдзень Беларусі засяляла насельніцтва, археалагічныя помнікі якога адносяцца да познасосніцкага або лебядоўскага тыпу. Аднак пакуль што маладаследаванай застаецца праблема яго ролі ў генезісе культур ранняга жалезнага веку. На поўначы ж Беларусі ў канцы эпохі з'яўляецца тэкстыльная і штрыхаваная кераміка і пачынае, верагодна, складвацца ранні этап днепра-дзвінскай культуры.

З усталяваннем культур ранняй бронзы вытвараючая гаспадарка на нашых землях пачынае займаць вядучае становішча. Аднак дынаміка і суадносіны форм гаспадарання ў гэты час на Беларусі пакуль не з'яўляліся прадметам спецыяльных даследаванняў.

Актывізуецца абмен, найперш па набыцці металу і вырабаў з яго, а таксама высакаякасным крэменем, бурштынам.

Тагачаснае грамадства, што асабліва бачна на падставе даследаванняў на суседніх тэрыторыях, перажывала бурныя гаспадарчыя, сацыяльныя і палітычныя пераўтварэнні. Прынамсі, захоўваючы эгалітарызм (ураўняльнасць), асабліва ў пачатку эпохі бронзы, супольнасці пачынаюць структурна падзяляцца паводле ўзроставых, палавых адзнак, далучанасці да асноўных матэрыяльных каштоўнасцей, удзелу ў абменных аперацыях, адведзенай ролі пры выкананні абрадаў і г.д. Ужо ў раннім перыядзе бронзы вызначаецца вядучае становішча мужчыны ў грамадстве, прыкметна праяўляюцца патрыярхальныя адносіны.

Бурлівыя міграцыйныя працэсы, якія ахапілі большую частку Еўропы ў 3-м - пачатку 2-га тысячагоддзя да н.э., назіраліся і на тэрыторыі Беларусі. У гэты час на нашы землі пранікае насельніцтва з выразнымі індаеўрапейскімі асаблівасцямі. Аднак трэба адзначыць, што мясцовы этнічны пласт - спрадвечныя неалітычныя насельнікі, мяркуючы па матэрыялах да- і раннетшцінецкага часу, актыўна ўключыліся ў этнакультурныя працэсы. Лесастэпавы паўднёвы этнічны элемент мог мець пэўнае дачыненне да фарміравання тагачаснага насельніцтва ў Верхнім Падняпроўі і на Ніжняй Прыпяці. Сваё адмысловае месца ў этнаразвіцці на поўначы Беларусі заняў фіна-угорскі кампанент.

У эпоху бронзы ў духоўным жыцці вялікае значэнне набываюць культы агню, сонца, вады, што абумоўлена найперш большай размеранасцю і рэгулярнасцю працы, якая цяпер засноўвалася на сезонна-гаспадарчай цыклічнасці пры развядзенні свойскіх жывёл і вырошчванні раслін. Фарміраванне культаў у многім залежала ад прытоку новых індаеўрапейскіх светапоглядных традыцый.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Асаблівасці бронзавага веку на Беларусі

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.