Абарончыя збудаванні на Беларусі

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Абарончыя збудаванні на Беларусі. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-09
Источник: http://library.by

АБАРОНЧЫЯ ЗБУДАВАННІ, штучныя перашкоды, якія ствараліся для абароны пасяленняў, тэрыторый, асобных пабудоў і г.д. Па вартасцях, канструкцыйных асаблівасцях і выкарыстанні розных элементаў абарончых збудаванняў падзяляюцца на простыя і складаныя, па выкарыстанні розных матэрыялаў для іх узвядзення - на драўляныя, земляныя, драўляна-земляныя, мураваныя (каменныя, цагляныя ці каменна-цагляныя). Абарончыя збудаванні дапаўняліся натуральнымі перашкодамі: складаным рэльефам, балотамі, вадаёмамі. Першыя абарончыя збудаванні - гарадзішчы - узводзілся ў раннім жалезным веку (у розных рэгіёнах Беларусі з 7 ці 4 ст. да н.э.). Умацаванні гарадзішчаў уяўлялі штучна эскарпаваныя схілы ўзвышшаў і драўляныя агароджы ў выглядзе частаколаў, парканаў, у лінію якіх маглі ўключацца і глухія тыльныя сцены жылых і гаспадарчых пабудоў. Частка гарадзішчаў умацоўвалася землянымі валамі, якія атачалі пляцоўку па ўсім перыметры. некаторыя з іх узводзіліся толькі з боку поля. дзе не было натуральных перашкод, і мелі ў плане выгляд дугі. На грабянях валоў рабіліся драўляныя частаколы альбо парканы. Асобныя гарадзішчы маюць некалькі ліній валоў і равоў, што месціліся на схілах узвышшаў і па краях пляцоўкі. Абарончыя збудаванні існавалі таксама і вакол свяцілішчаў. У раннім сярэдневякоўі (5-8 ст.) валы рабіліся больш магутныя, а драўляныя ўмацаванні часцей утвараліся тыльнымі сценамі доўгіх шматкамерных дамоў (Нікадзімава). 3 пач. перыяду класічнага сярэдневякоўя (раннефеад. перыяд, 9-13 ст.) з'яўляецца прынцыпова новы тып пасяленняў - гарады, якія абавязкова мелі ў сваёй структуры ўмацаваную частку - дзяцінец, да якога прымыкалі неўмацаваныя пасады. У некаторых гарадах (Віцебск, Друцк. Мсціслаў, Пінск, Слуцк, Тураў) абарончыя збудаванні ўмацоўвалася частка пасада, якая такі чынам ператваралася ў вакольны горад (звычайна прымыкаў да дзяцінца). Дзеля павелічэння трываласці валоў унутры насыпаў рабіліся драўляныя канструкцыі (руставаныя ці клецевазрубныя), схілы ўзводзіліся глінай альбо пластом інш. шчыльнага матэрыялу. На верхняй пляцоўцы вала ўзводзіліся драўляныя абарончыя канструкцыі. сцены складаліся 3 апорных зрубных клецяў-гародняў і забарол (напаўзакрытых баявых пляцовак з брустверам і дахавым пакрыццём), якія на іх абапіраліся. Паміж асобнымі ўчасткамі сцен - прасламі - маглі знаходзіцца абарончыя вежы. Яны ўзводзіліся ўнутры абарончых збудаванняў (Наваградак) ці за іх межамі (Гродна), утвараючы асобны апорны пункт абароны. На знешніх схілах валоў у якасці дадатковых перашкод рабіліся нахіленыя частаколы з бярвёнаў (Заслаўе). Разрывы ў лініі вала, прызначаныя для ўезду ва ўмацаваную частку горада альбо ў замак, абараняліся брамай - звычайна ў выглядзе вежы з праездам, што мела 1-3 ярусы (Мінск). Вельмі рэдкімі ў гэты перыяд былі мураваныя абарончыя збудаванні гарадоў. Сцены выш. больш за 5 м з цэглы-плінфы ў 12 ст. меў дзяцінец Гродна. У канцы раннефеад. перыяду ў некаторых гарадах (Камянец, Наваградак) будуюцца мураваныя абарончыя вежы. У 2-й пал. перыяду сталі з'яўляцца феадальныя замкі і ўмацаваныя двары. Яны мелі пераважна пляцоўкі невялікіх памераў і магутныя драўляна-земляныя ўмацаванні, якія ўтваралі адзін ці некалькі паясоў абароны (Вішчын, Вусце, Шаўнёва). У познім сярэдневякоўі (14- 18 ст.) з развіццём узбраення ўдасканальваліся абарончыя збудаванні гарадоў і замкаў. У некаторых гарадах умацоўваліся некалькі частак пасада (Віцебск, Полацк), у асобных гарадах і нават мястэчках уся тэрыторыя ці большая яе частка абкружалася абарончымі збудаваннямі (Гродна, Любча. Мінск, Нясвіж. Слуцк, Пінск). Гал. часткі горада цалкам ці часткова ўмацоўваліся мураванымі вежамі і сценамі (Віцебск, Гродна, Наваградак, Орша). Пачалося будаўніцтва цалкам мураваных замкаў. Раннія з іх (1-я пал. 14ст.) адносяцца да тыпу кастэляў з вежамі, якія прыбудоўваліся знутры да сцен альбо выступалі за іх лінію вонкі (Ліда, Крэва). У к. 14-15 ст. распаўсюджваюцца новыя тыпы замкаў (канвент-хаўзы), у якіх вежы выступаюць за лінію сцен, а жылое памяшканне (палац) уключаецца ў іх лінію (Гародна, Мядзель, Любча, Смальяны). Абарончыя збудаванні некаторых замкаў уключаліся ў лінію гар. умацаванняў (Стары Быхаў). У мураваных замках распаўсюджаны элементы абарончых збудаванняў: байніцы, абламы, машыкулі, пад'ёмныя масты-ўзводы, а таксама герсы (у брамах). Збудаванні асобных замкаў былі цалкам драўлянымі (Радашковічы) ці спалучалі мураваныя і драўляныя элементы (Рагачоў). Падчас Інфлянцкай вайны 1558-1582 будаваліся драўляныя і драўляна-земляныя замкі-фартэцыі для вайсковых гарнізонаў. Дамінаванне ў позна-сярэдневяковых замках функцый жылля буйнога магната, як і развіццё артылерыі, выклікала неабходнасць ствараць вакол мураваных замкаў дадатковую вонкавую лінію абарончых (пераважна земляных) умацаванняў (Мір, Нясвіж), будаваць перадбрамныя ўмацаванні (Мір). У абарончых збудаваннях замкаў выкарыстоўваліся рандэлі (Геранёны), басцеі(Мядзел), з 2-й пал. 16 ст. і ў 17 ст. пачалі пашырацца бастыённыя ўмацаванні мураваныя (Нясвіж) і земляныя (Заслаўе, Высокае, Глуск, Каралін, Жабер), якія належалі да стара- і новаітальянскай, старафранцузскай сістэм фартыфікацыі ці спалучалі ў сабе розныя іх элементы. У познім сярэдневякоўі абарончыя элементы (вежы, машыкулі) выкарыстоўваліся ў асобных мураваных храмах (цэрквы ў вёсках Сынковічы і Мураванка, касцёл у в. Камаі, сінагога ў г. Быхаў) і жылых мураваных дамах (в. Гайцюнішкі).

Ю.А.Заяц, А.А. Трусаў.

Літаратура:
Раппопорт П.А. Военное зодчество западнорусских земель X-XIV вв. // МПА. 1967. № 140;
Ткачоў М.А. Замкі Беларусі (XIII-XVII ст.). Мінск, 1977;
Я го ж. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII-XVIII стст. Мінск, 1978;
Помнікі 14-18 стст. //Археалогія Беларусі. Мінск, 2001. Т. 4.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Абарончыя збудаванні на Беларусі

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.