Развіццё літаратуры на Беларусі 15-16 ст.

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Развіццё літаратуры на Беларусі 15-16 ст.. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-26

Агульная характарыстыка гэтага перыяду. 3 канца 14-га веку, пасля таго, як князь Ягайла ажанiyся з польскаю карале yнаю Ядвiгаю (1386 г.), Вялiкае княства Лiтоyскае yваходзiць у блiзкiя палiтычныя адносiны з Польшчаю. Ягайла ахрысцiyся сам i ахрысцiy свой быyшы дагэтуль у паганстве лiтоyска-жмудзiнскi народ у хрысцiянскую веру рымскага вызнання, у якiм вызнаннi быy i народ польскi Культура y Польшчы стаяла вышэй, чымся y Вялiкiм княстве Лiтоyскiм, i вось дзеля палiтычнай блiзкасцi да Польшчы yсяго нашага гаспадарства, а рэлiгiйнай блiзкасцi яго жмудскай часткi, польскiя yплывы пачынаюць плысцi да нас, асаблiва y 16 веку.Вялiкi князь Лiтвы быy разам i каралём Польшчы, дзеля таго дзяржаyны лад жыцця Лiтвы набiраецца асаблiвасцей дзяржаyнага ладу жыцця Польшчы. Лiтоyская арыстакратыя i шляхта гоницца за польскаю арыстакратыяй i шляхтай. У руках магнатаy сабралiся каласальныя багаццi, а шляхта вымагала сабе yсе большых i большых праy ад свайго князя-караля. Нявольнiцкае паддаванне перад польскаю культураю з часам прымушае багатых людзей аддаваць свае дзецi y польскiя школы, i свая нацыянальная школа гiбне y занядбаннi ад ix. Вышэйшае духавенства складаецца выключна з арыстакратаy i буржуазii, а матэрыяльны дабрабыт усяго духавенства разам залежыць ад дзяржавы i ад багатых людзей,— i нацыянальная культура y духавенстве таксама не развiваецца. Тады з'яyляюцца, як псiхалагiчны пратэст, як настрой незадаволення, iдэйна-грамадзянскiя iмкненнi y выхадцаy з бяднейшай часткi мясцовай буржуазii i дробнай шляхты, асаблiва y тых, што iмелi магчымасць пазнаёмiцца з новымi iдэямi Захаду. А гэтыя магчымасцi адчынiлiся iзноy жа цераз Полынчу,. якая сама жыла yплывамi заходнерымскае культуры. I вось, у асобе выпадкова трапiyшага за гранiцу i здабыyшага там адукацыю купецкага сына, Скарыны, прыходзiць к нам гуманiзм цi адраджэнне, якое было на Захадзе жывым пратэстам супроць аскетычнага iдэалу сярэднiх вякоy, прыгнятаyшага асобу чалавека. Гуманiзм улiy новыя, свежыя ручаi y затхласць нашага жыцця пачатку 16-га веку. Дальш заходнее yрапейская рэфармацыя, знайшоyшая y нас апеку спачатку у некаторых каралёу i князёу, як новая мода, як добры тон, ставицца бедным шляхцiцам Цяпiнскiм i iншымi блiзкiмi яму па сацыяльнаму становiшчу людзмi на грунт сацыяльны, хоць i робiцца гэта, дзеля адсутнасцi веды y сацыяльна-эканамiчных справах, нясведама, пачуццём. Toe пачуццё выклiкае iдэйна-лiтаратурную творчасць у рэлiгийна-асветным кiрунку. Iдэi шырацца i выклiкаюць агульнае ажыyленне грамадскае думкi. 3'яyляюцца пiсьменнiкi, якiя адбiваюць яго y свaix творах. Прапагандзе новых iдэй, а тым самым i агульнаму ажыyленню вельмi памагае друк, магутная з'ява культуры, яю распачынаецца y нас гуманiстам Скарынаю. 3аходнiя yплывы адбiлiся i на лiтаратурнай мове гэтага перыяду. Спачатку, у 15 веку, яна зусiм мала адрознiваецца ад народнае мовы, разумеецца, не ва ycix вiдах пiсьменства i творах аднакова. У царкоyных кнiгах царкоyнаcлавяншчыну ратуюць веравызнальныя традыцыi, хоць i не заyсёды. У iншых свецкiх i духоyных творах, у 16 веку, знiкаюць царкоyнаславянiзмы, але затое растуць паланiзмы i заходнее Еyрапейскiя словы для азначэння новых разуменняy, якiя не маглi абысцiся з нашым народным слоyнiкам. 3 буйным ростам разнастайнай лiтаратуры, пiсанай у ей гэтым часам, пры яе yжываннi i y законах, i y дыпламатычнай перапiсцы, i y урадовым дзелаводстве, i y прыватнай перапiсцы грамадзянства, у соймах i ратушах,— iдзе, аднак, яе yсебаковае выпрацаванне. I яна робцца, к канцу 16-га веку, багатаю на словы i звароты, пры гэтым гiбкаю i прыгожаю, высокаразвiтою культурнаю моваю, з цвёрдымi, агульнымi, абавязковымi для ycix правiламi пpaвaпicy. Афiцыяльнае поле яе пашырэння было пацверджана y Лiтоyскiм Статуце, дзе загадвалася, што пicap земскi мае пiсаць усе лiсты, выпiсы i позвы «па-руску» i «русюмi» (кiрылаyскiмi, а не лацiнскiмi) лiтарамi. Тэрмiн яе «руская» мова, якi yвайшоy к нам з Kiевa у сувязi з палiтычным назовам кiеyскага княства, арганiзаванага варагамi-русамi i лiтаратурна yплываyшага на нас у даyны час, так i застаyся i y лiтоyскiм перыядзе нашае гicтopыi. Скарына называy сябе русiчам, Цяпiнскi — русiнам,) а yжо некаторыя нашi пiсьменнiкi 16-га веку завуць сябе лiтвiнамi, iзноy жа y сувязi з палiтычным назовам гаспадарства. Адгэтуль жа летапiсы Вялiкага княства Лiтоyскага, пiсаныя y нашай мове, завуцца «лiтоyскiмi», а на маскоyскiх кнiгax, перакладзеных у даyны час з нашае мовы, пiсалася, што пераклад «з лiтoycкaгa языка». Разглядаючы лiтаратуру 15—16 веку, трэба мець на yвазе, што 15 век — гэта яшчэ век рукапiснага пiсьменства, пара yзрастання, падрыхтавання лiтаратурнай дужасцi, а yжо y 16 веку гэтая дужасць можа праявцца i праяyляецца. У 15 веку далей развiваецца, з новымi yплывамi, юрыдычная лiтаратура, выходзяць пераклады духоyных твораy у зусiм народнай мове, з'яyляюцца летапiсы-кронiкi, па заходняму прыкладу, але y духу свайго гаспадарства. У 16 веку юрыдычная лiтаратура дае класiчныя yзоры, рэлiгiйная лiтаратура размножваецца i друкуецца капiтальнымi тамамi, кронiкi ахоплiваюць усе жыццё i пераходзяць у мемуарны вiд лiтаратуры, пiшуцца yжо вершы, перакладаюцца заходне Еyрапейскiя свецкiя повесцi i навуковая (на свой час) лiтаратура, складаюцца граматыкi, лемантары, слоyнiкi i да т. п. рэчы,— адным словам, творыцца «залаты век» нашай старой лiтаратуры.

Юрыдычная лггаратура 15—16 веку. 3 юрыдычнае лiтаратуры 15-га веку, апрача многiх грамат i аграмаднага лiку актаy, дажыyшых у кутах архiваy да нашага часу, захаваyся невялiчкi зборнiчак законаy — «Статут караля Kaзiмipa» (1468 г.). «С князьмi i с паны-радою нашею Велiкого Князьства Лiтовскаго i с всiм поспольством согадавшi», кароль вызначыy кары за розныя злачынствы, галоyным чынам за крадзеж. Кары yсе вялiкiя: мукi, шыбенiца, рэдка грашовыя штрафы, што супроць адноснай мяккасцi нашiх даyнейшых законаy, трапiyшых на пiсьмо, з'яyляецца, мусiць, уплывам заходнее yрапейскай сярэдня-вечнай жорсткасцi, прыйшоyшым к нам з Польшчы. У апiсаннi Статутам злачынстваy i вызначэннi кар знаходзiм не толькi праyныя погляды цi абраз судовых распраy, але й адбiтак класавых адносiн, народнага светагляду, драбнiцы быту. Жорстка каралася парушэнне панскага права на прыгонных людзей i на чэлядзь: «А который будеть людi выводiтi а любо челядь неволную, а yхватять с лiцом: того на цiбенiцю». Калi даведвалiся, што нехта перахоyваy «лежня» (так звалiся бадзягi, уцекачы ад паноy), дык ён мусiy адказваць за yсякае зладзейства y ваколiцы. Немiласэрна каралiся канакрады: «А который хотя первое yкрал, а коньская татба, коня yкрал, а с лiцом прiведуть, того yзвесiтi». Гэтую немiласэрнасць нагадваюць народный самасуды над кана-крадамi, бываyшыя y нас у самы нядаyны час. Знахароy-зельнiкаy, абвiнавачаных у крадзежы, у часе следства мучылi, а хоць бы яны i не прызналiся да вiны, цягнулi ix на шыбенiцу, бо верылi, што яны праз свае чары могуць не адчуваць болю пры следчых муках. Вiдаць, не y вялiкiм парадку былi, як i цяпер бываюць, масты y нашiм кpai, бо i на ix ёсць увага y статуце Казiмiра: «А також, где которыi мосты мошчiвалi за дядю нашего, за велiкого князя Вiтовта, i за велiкого князя Жыкгiмонта, тут бы i ныне каждый cвoi мостьнiцi замостiлi i заделалi, как надобе; а штобы не мешкалi, сего ж лета yделалi. А на чiей делнцi шчькода ся станеть, конь ся образiть, ногу iзломiть: тому платiтi»..

У 16 веку юрыдычная лiтаратура дасягла свайго найвышэйшага пункту у так званым Лiтоyскiм Статуце. Дзве яго першыя рэдакцыi —1529 года i 1566 года — рукапiсныя, а трэцяя рэдакцыя — друкаваны Лiтoycкi Статут 1588 года. У другой рэдакцыi былi пашыраны правы шляхты, а y трэцяй рэдакцыi дапiльнована, каб нашы законы не былi y супярэчнасцi з польстмi (час быy пасля Люблiнскай yнii 1569 г.) Надрукован быy Лiтоyскi Статут 1588 г. у друкарнi Мамонiчаy у Вiльнi, курсiyным шрыфтам, падобным да нашае скорапiсi 16-веку. Пасля яго перакладалi на польскую i на расiйскую мовы i карысталiся iм аж да 1840 г., калi царскi yрад, у сувязi з польскiм паyстаннем 1830 г., забаранiy яго i yвёу у нашым кpai агульнарасiйскiя законы. У аснове Лiтоyскага Статуту ляжыць звычаёвае народнае права, наша i лiтоyскае, апрацованае пад уплывам рымскага i польскага права. Дзеля польскiх жа yплываy ёсць у мове гэтага Статуту паланiзмы, асаблiва y трэцяй рэдакцыi; у першай i другой — ix меней. Наогул жа мова яго — вельмi гiбкая юрыдычная мова, бо yкладчiкi Статуту надалi ей належнае значэнне, што вiдаць са слоy канцлера Льва Сапегi, якi y прадмове да выдання 1588 г. пiша так: калi сорамна якому народу не ведаць сваiх праy, баронячых яго вольнасць, дык асаблiва сорамна было б тое нам, маючым правы, пiсаныя не y абыякой чужой, а y сваей роднай мове. Але трэба цяпер сказаць, што Лiтоyскi Статут баранiy вольнасць, толькi не для працоyных мас, а для арыстакратыi i шляхты, прычым некаторыя судовыя працэсы былi y iм узаконены так, што давалi поyны прастор самаволi дужэйшага над слабейшым. Ён дакумантальна сведчыць аб тым уцiску, якi мусiла цярпець маса людзей «простых» ад невялiкай супроць яе кучкi магнатаy i шляхты. Апрача таго, Лiтоyскi Статут, не маючы шчыльных адносiн да краснага пiсьменства, ёсць тым часам важнаю литаратурнаю памяткаю, як багаты матэрыял тагачаснага жыцця, агледжанага законам з ycix бакоy. Тут многа чыста бытавога матэрыялу з сямейнага жыцця, з класавых адносiн, з адносiн пануючае нацыi да нацыянальных меншасцей, з жыцця вайсковага, земляробскага i г. д., аж да паказання цэн на сабак рознае пароды. Статут выдання 1588 г.— вялiкi том, у якiм змяшчаецца да паyтысячы артыкулаy, падзеленых на 14 раздзелаy. Першы раздзел — «О персоне нашой господарской». Тут мы чытаем, што за розныя парушэннi праy гаспадара (вялiкага князя) кладзецца кара смерцяй i пазбаyленне вiнаватага грамадзянскае годнасцi i маемасцi, а часам i яго дзяцей. У другiм раздзеле гаворыцца «О обороне земской», на якую павнны былi ставiцца са сваiмi людзьмi паны-земляyласнiкi, прычым: «Хто бы с бiтвы yтек, таковый за слушным доводом от гетмана через вырок наш господарст, iменье i честь тратiть». Раздзел трэцi трактуе «О волностях шляхет’скiх i о розмноженю Велiкого Князства Лiтовского». Прызнавалася прывылiчэннi вольнасцей, што займацца рамеснiцтвам або гандлем — нiжэй шляхецкага гонару: «Только бы ремеслом... се не жiвiлi i локтем немерiлi». Чацверты раздзел— «О судьях i о судех». Земскiя суддзi — суддзя, падсудак i пicap, у «кождой землi i повете» былi вольна выбiраны, толькi не yciм народам, а панамi-шляхтаю, а y другiх выпадках суддзяy назначалi ваяводы i старасты з людзей «добрiх, цнотлiвых, годных в праве i пiсма руского yмеетных шляхтiчов». У гэтым жа раздзеле y артiкуле 1-шым стаяць ведамыя словы: «A пicap зем'скi мает поруску, лiтерамi i словы pycкiкMi, aci лiсты, выпiсы i позвы пicaii, а не iншым езыком i словы». Раздзел пяты — «О оправе посагу i о вене». Шосты «О опеках». Семы — «О запiсех i продажах». Восьмы — «О тестаментех»; тут, мiж iншым, вылiчаюцца выпадкi, у якiх бацькi маюць права не толью вырачыся свaix дзяцей i нiчога iм не адпiсаць з свае маемасцi, але могуць прасiць урад пакараць ix смерцяю. Раздзел дзевяты — «О под'коморых в поветех i о правах земленых, о гранiцах i о межах». Дзесяты — «О пушчу, о ловы, о дерево бортное, о озера i сеножатi». Тут мы знаходзiм звяроy, якiя вадзiлiся тады y нашых лясах: «Уставуем цену звером дiкiм, которые бы через кого было y6iто y чужой пущчы: за зубра дванадцать рублей грошей, за лося шесть рублей грошей, за оленя або за ланю шесть рублей грошей, за медведя тpi рублi грошей, за коня або за кобылу дiкую тpi рублi грошей, за вепра або за свiныо рубль грошей, а за сар'ну копу грошей, за рыся тpi рублi грошей, за соболя два рублi грошей, за куну пол копы грошей». Адзшаццаты раздзел — «О кгвалтех, о боех, о головшчiнах шляхетскiх», у якiм за yбiyства зазвычай кладзецца кара смерцяю («горлом каран бытi маеть»). Але й тут, калi шляхцiцу даецца нейкая магчымасць выкруцiцца ад кары за yбiyства, дык асаблiвай лютасцю вызначаецца артыкул 39 «О каранью людей стану простого за забiтье шлях'iча». У iм сказана: «К тому уставуем, естлi бы людi простого буть стану, нашi господарсме, або князсюе, пансме, земянскie, бояре панцерные, путные, мешчане або людi тяглые забалi шлях'тiча або шлях'тянку,— тогды, колько ix будеть через сторону жалобную перед правом абвiнено i поступком правым водлуг ар'тыкулу выш'шого десятого того на нiх доведено, мають вci горлом каранi бытi. А вед же i такiх людей простых вышей трех человеков за одну голову шляхетскую карано бытi не маеть...» Такiм чынам, без панскай гуманнасцi yсе ж не абходзiцца: яна выяyляецца y лiку «простых чалавекаy», якiх можна забiць за забiтага шляхцiца! Канчаецца гэты артыкул так: «А где бы хто с тых станов простых, верху менованых, шлях'тiча або шляхт'янку збiл, зранiл, таковый утятьем рукi каран бытi маеть, а естлi бы руку, ногу утял, або на яком iном члонку охромiл — за то маеть горлом каран бытi». Раздзел дванаццаты кажа. «О головшчшах i о навезках людей простых i о такiх людех i челядi, которая от панов свoix от’ходiть; также i о слугах прiказных». Адносiны Лiтоyскага Статуту да людзей, каторыя yцякалi ад свaix паноy, залежалi ад агульнадзяржаyных эканамiчных прычын: Ста­тут дазваляе, пры некаторых умовах, перахадзiць ад аднаго пана да другога або нават шукаць ратунку ад неволi i паншчыны yцяканнем у гарады. Усе ж пан меy права шукаць уцёкшага y працягу 10, а часам i 20 гадоy i вярнуць яго, калi гэтая «земская даyнасць» яшчэ не скончылася. Не памагала даyнасць толькi y адносiнах да людзей дворных: «Челедь дворная, отчызная, або полоненая, которая бы от панов свoix утекла, протiв тое паном ix aнi далекость местца, анi давность помененая ку отысканью правом слушным вадiтi i перакажатi не маеть протiв самых i детей ix». Раздзел гэты адбiвае i тагачасныя адносiны да нацыянальных меншасцей: «Жыдове з ланцухамi i с клейноты золотымi ходiтi, так теж серебра на пасех, на кордех, на шаблях нoсiтi не мають, ведь же однак сыгнет на палцу одiн i перстень одiн каждому з нix метiп i жiдовкам перстенi, поес i yберы водлух преможенья своего ноciтi вольно». Раздзел трынаццаты — «О грабежах i о навезках», а чатырнаццаты — «О злодействе всякого стану».

Рэлiлигийныя i свецкия перакладаныя творы 15—16 веку. I y гэтым часе чыталася y нас тая рэлiгiйная лiтаратура, якая была y першым i другiм перыядзе. Апроч чiста царкоyных кнiг, былi пашыраны, як мы ведаем, творы духоyнага зместу, замяняyшыя тагачаснаму чытачу тое, што мы цяпер знаходзiм у повесцях i апавяданнях. Спачатку уся гэта лiтаратура, i царкоyная i напаyсвецкая з рэлiгiйным матэрыялам, была y царкоyнаславянскай i славяна-рускай мове. Дальш асаблiвасцi нашае народнае мовы пачынаюць у ix расцi yсе болей i болей, што мы бачым з дайшоyшых да нас спiскаy Псалтыра i Евангелля 14-га веку. Але на досыць чыстай народнай мове з'яyляюцца рэлiгийныя творы толькi y 15 веку, разумеецца, калi меркаваць па тых памятках, якiя захавалiся. Такiмi, самымi раннiмi y нас творамi рэлiгiйнае лiтаратуры y народнай мове, з'яyляюцца пераклады кнiг Бiблii з габрэйскае мовы (кнiга Iова, Руф, Псалтыр, Песня Песень, Эклезiяст, Прытчы Саламонавы, Плач Iерамii, Данiiл, Эсфiр — усе кнiгi больш наyчальнага i гiстарычнага зместу). Як думаюць вучоныя, пераклады гэтыя стаяць у сувязi з першым пашырэннем у нас заходнее-еyрапейскага рацыяналiзму 15-га веку, калi сталi задумвацца i над лагiчнасцю дагматаy хрысцiянскае pэлiгii, а не маючы яшчэ добрых асноy матэрыялiстычнае навукi, спрабавалi пагодзiць дагматы габрэйства з дагматамi хрысцiянства y iншым духу, чым тое рабiлася вышэйшай хрысцiянскай адмiнiстрацыяй. Хрысцiянская адмiнiстрацыя к таму часу не мела yжо нiчога супольнага з праyдзiвым хрысцiянствам, як змаганнем бедных з невыгодным для ix сацыяльным парадкам. 3 15 веку была ведама y нас, у Кiеве i y Ноyгарадзе адна з праяy такога рацыяналiзму, званая y расiйскай навуцы «ересью жiдовствующiх», прадстаyнiкi якой чакалi новага Месiяша., адкiдаючы боскасць Хрыста, царкоyныя абрады, манаства, пакланенне абразам i г. д. Для прапаганды свaix iдэй яны пашыралi габрэйскiя кнiгi y сваей рэдакцыi i па-свойму з'яснялi Евангелле. Гэтая форма рацыяналiзму не знайшла y нас надежна даспелага сацыяльнага грунту i прайшла без асаблiвага следу, пакiнуушы толькi каштоyныя для вывучэння гiсторыi нашае мовы пераклады. Хто зpa6iy пераклады — няведама; магчыма, што нашыя ж вучоныя габрэi цi якiя прыхiльнiкi новых iдэй. Вось мова перакладу з кнiгi Руф: «I рекла Рут маавiтенка к Haaмii: пойду ныне на поле i с'беру колосье за тым, у кого жь найду мiлость во очью его. I рекла ей: пойдi, дочко. i пошла, i прiшла, i збiрала в полi за жатцi. I прiгодiлася ее ролья поля Боазового, iже от роду Елемелехового. Ажно Боаз прiходiть от Бетлегема, i рекл женцом: Адонаi с вамi i реклi ему благословi тя Адона! I рекл Боаз детiне, што стоiть над женьцi: чыя молодiца се?..» 3 кнiгi Эсфiр: «I было в днех Ахашверошовых... В лето третее царствуючi ему, вчiнiл пip вciм бояром свoiм i xoлопьi cвoei, войску перскому i малайскому, столечнжом i бояром земскiм перед собою...»

Былi y 15 веку i пераклады i пераробкi духоyных повесцей, якiя выходзiлi y нас тады не толькi з-пад пяра праваслаyных, але i каталiкоy (пiсалiся кiрылiцаю). Повесць аб жыццi Аляксея, чалавека божага была yзята з лацiнскае мовы i чэскiх pyкaпicay 14—15 веку. У ей апавядаецца, як Аляксей, сын важнага рымскага пана Еyфiмляна, мусць, адчуушы разлад мiж хрысцiянскаю навукаю i жыццём хрысцiян, адрокся багацця, уцёк ад маладое жонку i бацькоy i век свой зжыy убогiм старцам. нiкiм не пазнаваны, дакончыy днi свае y доме бацькоy. Зараз па яго смерцi y горадзе пачалiся дзiвы, i тады yciм адкрылася, хто быy памершы старац. «...матка (Аляксеева), теж тое yслышавшi, как бы лвiца деручi себе, также здрапавшi на собе py6ie, альбо хусты, волосы роспусiвшы, у небо очi подносiла; а колi перед велiкiм людом сьвятого тела дойтi не могла, i она заклiкала, рекучi: дайте мi пpicтyпiцi, абых увiдела сына моего, абых увiдела потешенiе душе моее, который ссал грудi мое! А колi прiшла до тела на ложi, на него клiкала, рекучi: беда мне, сыну мой, свечо очью моiх! чому eci так учiнiл?..» Гэтак апiсваецца y повесцi гора маткi. Повесць аб муках Хрыста i аб яго смерцi, з далучэннем ведамасцей аб Пiлаце i iншых асобах, змяшчае y сабе пераказ гэтага месца з Евангелля, разбаyлены рознымi апакрыфiчнымi дадаткамi i лiрычнымi yстаyкамi аyтара. Апокрыфамi завуцца апавяданнi з жыцця бiблiйных евангельскiх асоб, не yвайшоyшыя нi y кнiгi Бiблii y нi y кнiгi Евангелля. Наша повесць з'яyляецца пераробкаю з якой-небудзь лацiскай повесци, зробленай з дапамогаю польскага перакладу, бо ёсць у ей i паланiзмы. Наогул жа мова — добрая народная i па словах i па зваротах, напрыклад: «Да Марiя, матухна, мiлостiвая, тое льстiвостi iюдашовы не ведаючi, поздравiла его вельмi ласкове, прiвiтала его рекучi: о, мiлый прiятелу! што eci там в Ерусолiме о моем сыну мiлом чувал альбо слышал? Iюда отповедал: все добро деетсе...» Повесць а трох каралях, якiя водле Евангелля прыходзiлi пакланiцца народжанаму Хрысту, змяшчае y сабе многа цiкаyных легендарных, касмаграфiчных i геграфiчных ведамасцей, узятых аyтарам з розных крынiц. Перакладзена яна з лацiнскае мовы, з рознымi зменамi i пераробкамi арыгiнала. Яна лiтаратурна звязана не толькi з апокрыфамi, але i сярэднявечнымi свецкiмi повесцямi, напрыклад, з «Александрыяй» па сходных апiсаннях людзей-сабак: «Да yci людi, которыi родятсе там у тых землях, от которых святый Фома мучон был, i с прiроженiа держать лiца альбо вiденiе на зраст песiй, как у псов, толко не мохнаты, i таке родятсе, аж до нiнейшого дня iже yсегда y кажной землi Iндеi i в острове, родятсе i ростуть». У повесцi апiсваюцца рэлiгiйныя звычаi розных народаy («нубiане», «солдане». «iндiане», «грекове», «cырiа», «армяне» i iнш.). Повесць не толью давала нашым чытачам 15-га веку цiкаyнае чытанне, але i развiвала ix, пашырала ix светагляд, знаёмiла з жыццём па-за межамi, даступнымi ix беспасрэднаму нагляданiю. 3 лiтаратуры рэлiгiйнага зместу былi тады i iншыя кнiгi, акром разгледжаных.

У 16 веку пачалi перакладаць на нашу мову сваю набажэнскую лiтаратуру i жыyшыя y Вялiкiм княстве Jliтoycкiм татары-магаметане, пiшучы яе, аднак, арабскимi лiтарамi. Найдаyнейшаю памяткаю гэтае лiтаратуры з'яyляецца рукапiсная кнiгa у Вiленскiм Беларускiм Myзеi iмя Луцкевiча «Ай Кiтаб», вельмi каштоyная з фiлалагiчнага боку, бо арабскi альфабэт лепей перадаy асаблiвасцi нашае мовы, чымся кiрылiца (асобныя значкi для гукаy дз, ць i iнш.) . У магаметанскiх сем'ях ёсць цяпер i iншыя падобныя кнiгi.

3 другiх перакладаy, так цi йначай звязаных з рэлiгiяй, дайшло да нас у рукаписным зборнiку 15—16 веку «Сказанiе о Сiвiлле пророчiцi», перакладзенае з чэшскае мовы. Сiбiламi y Грэцыi i y Рыме звалiся паважаныя народам варажбiткi, памагаyшыя сваiмi радамi y цяжкую часiну. У часы хрысцяянства сiбiлы былi падменены асобаю бiблiйнай царыцы Саyскай або Юскай. Kнiгi, якiя прыпiсвалiся y Рыме сiбiлам, былi перароблены тады на хрысцiянски лад, з дадаткамi розных iyдзейска-хрысцiянскix апакрыфiчных пераказаy. У сярэднiя вякi гэтыя пepapoбкii пашырылiся y Еyропе, а з Чэхии зайшлi i к нам. Пашыралiся яны дзякуючы асаблiвай мiстычнай цiкавасцей людзей тае aпoxi да yсяго iм незразумелага, таёмнага, як яшчэ i цяпер розныя аракулы цiкавяць цёмных людзей, не закранутых святлом матэрыялiстычнае навукi. Тады падобныя творы, цi, лепей кажучы, аyтары ix i пашыральнiкi, мелi заданiем страшыць грэшных людцоy за працiyнае хрысцiянскiм духаyнiкам жыццё. У нашай пераробцы гэтае повесцi апавядаецца аб тым, што «того часу, за мудраго царя Саломона» жыла «пророчiца звездарька, iменем Сiвiлла», якая «в звездах многыi вешчi в будучiх речах провiдела преж многых тысяшч лет, что ся в землях статi маеть». Яна, дачуушыся аб мудрасцi Саламона, прыйшла да яго. Пры гэтым змяшчаецца ведамы апокрыф пра «Адамово древо», якое было нiбыта на дварэ Саламона, i вось тут гусiная нага Сiбiлы, даткнуушыся да гэтага дрэва, зрабiлася чалавецкаю нагою. У размове з Саламонам Сiбiла дае розныя «прароцтвы» аб нарадзiнах Хрыста, аб пашырэннi хрысцiянства i да т. п., што yжо было напiсана аyтарамi повесцi задняю датаю; а таксама апавядае Ci6iлa аб знаках, па якiх можна пазнаць, што нарадзiyся Антыхрыст, аб канцы свету у духу Апакалiпсiсу, аб страшным судзе i iнш. Пры гэтым будуць розныя дзiвы: А в первый день станеть дiв: море выше всех гор станеть, а крапля его не yканеть. Другый день дiв ся станеть. море опять долов спаднеть а сровняется з землею ровно» i г. д. Канцом свету вызначаецца прыблiзна 1492 г., калi, як ведама, i чакалi яго yсе y Еyропе, але замест канца свету, якраз у гэтым годзе, быy знойдзены Новы Свет — Амерыка. У тым жа зборнiку i y тым жа духу ёсць другая повесць — «Книга о Таyдале рыцерi», перакладзеная, мяркуючы па мове, таксама з чэшскае мовы. Напiсана яна была y Iрландыi, распаyсюдзiлася y заходнее yрапейскiх сярэднявечных лiтаратурах, а y 15—16 веку дайшла i да славянскiх народаy. У ей апавядаецца аб вялiкiм грахаводнiку, рыцары Таyдале. Аднойчы ён, пасля трохдзеннае п'янае гульбы, самлеy i ляжаy у захвiцэннi ад серады да суботы. Гэтым часам душа яго лятала «на тым свеце», дзе i бачыла страшэнныя мукi такiх грахаводнiкаy, якiм быy сам Таyдал, i райскае жыццё ведамых хрысцiянсшх архiрэяy, мучанiкаy i наогул святых. Настрашаны Таyдал, калi аджыyся, пайшоy ратаваць душу у манастыр. Тут жа апiсваюцца розныя бачаныя Таyдалам страшыдлы, пазычаныя з Miфалогii першабытных людзей i падпраyленыя аyтарам на свой лад.

3 перакладаy зусiм свецкiх повесцей былi пашыраны спачатку больш гiстарычнага зместу, а пазней — гiстарычныя i рыцарскiя повесцi. «Троская повесть» у спiсках 15—16 веку не захавалася, хоць i тады яе y нас чiталi як аб тым сведчыць Скарына; найдаyнейшы ведамы яе cпicaк ёсць у рукапiсу з пачатку 17-га веку. Пераклад гэтага спiсеку быy зроблен з сербскае мовы, а сербы y свой чарод узялi повесць ад iншых народаy. У ей апавядаецца, як «за часов, колi царствовал Давыд, сын Iесеов, в землi жiдовской, был в Елiнех цар поморскi, iменем Прiдеш». Быyшы раз у ловах, гэты цар знайшоy прыгожае месца i «зараз на iмя свое место заложiл, которое муровал аж до смертi свое. Прыказал теж i сыну своему, умiраючi, абы не переставал оного места будоватi. i так одiн другому, умiраючi, по собе поводь давалi»... Троiл дакончыy будаванне Троi. Пасля яго панаваy Прыам. У Прыама радзiyся сын Парыс («Фарыж»). Варажбiты яшчэ да яго нарадзiн прадказвалi, што станецца ён прычынаю разбурэння Троi. Каб уратавацца ад лiха, дзiцянё кiнулi y пушчы. Там знайшоy яго пастух i yзгадаваy яго. Ужо на сёмым годзе хлопчык звадзiy бiцца быкоy, быку-пераможцу ускладаy на рогi вянок з алiвы, а быку пераможанаму — вянок з саломы. Цягнула яго да гульняy з панскiмi дзяцьмi. Аднойчы быy ён у паноy на балi. «Былi теж на оной учте тpi невесты вешч'шкi, которiх еллiнi за богнii мелi». У iхнай спрэчцы аб тым, хто харашэйшая, «Фарiж прiзнал Елнушу межi оныi богнi оздобнейшую». Гэтая багiня сказала яму, чый ён сапраyды сын, i Парыс вярнууся да бацькоy. Яны прынялi сына, але iзноy сталi будаваць Трою, баючыся прадказання варажбiтоy. Далей — падарожжа Парыса к Менелаю, каханне з яго жонкаю Алёнаю i yцекi з ею у Трою. Пакрыyджаны Менелай a6ipae грэцкiх герояy i йдзець вайною на Трою. Вайна цягнецца 9 год. Апiсваецца, як загневаyся Ахiлес, як памёр Патрокл, як пасля яго смерци Ахiлес iзноy пайшоy бiцца з траянцамi. Прыам запрасiy на падмогу амазонак i чорных iндыйцаy. Потым — развiтанне Гектара з жонкаю i яго смерць. Прыам прыходзиць па яго труп к Ахiлесу i прапануе мiрыцца. Ахiлес згаджаецца i iдзець, але Парыс на злом веры забiваець яго. Iзноy пачынаюцца крывавыя бойкi, аж пакуль грэкi, улезшы y Трою у драyляным кaнi, забралi-ткi яе. Парыса, Алену i многiх iншых Менелай карае смерцю. «I так конец стал ся Троскому панству». «0мiр автор той Троской повестi». Яшчэ больш за яе была пашырана «Александрыя» — повесць аб Аляксандры Македонскiм. Яна дайшла да нас у некалькiх спiсках 15-га, 16-га i 17-га веку, прычым пераклады былi зроблены, як вiдаць, з розных арыгiналаy: лацiнскага, сербскага, польскага, славяна-рускага. Спачатку у ей апавядаецца аб егiпецкiм цару-чарадзеi Анектанебе, якi yцёк ад перскага войска з Егiпту у Македонiю, скiнууся там богам Амонам i прыйшоy да Алiмпiяды, жонкi македонскага цара Пiлiпа, быyшага тады y адсутнасцi. У ix радзiyся сын Аляксандр. Апiсваецца яго маленства, забавы з канем Буцэфалам, першыя слаyныя yчынкi. Па смерцi Пiлiпа ён робiцца македонскiм царом i йдзе вайною у Егiпет, Сiрыю, Палесцiну i Персно. Па смерцi перскага цара Дарыя робiцца перскiм царом i бярэ за сябе Раксану, дачку Дарыя. Дальш апiсваецца яго паход на Iндыю i вайна з царом Порам. Тут ён знаходзщь дзiyных людзей, звяроy, птушак, мурашак, напрыклад, «найде в той землi много людей немых, зверообразных: рот i очi в персех мають, косматы як свiнне, очi свiтятся як звезды...» Пабачыy з сваiм войскам людзей — асiлкаy i пiгмеяy, знайшоy дрэвы, якiя yмелi гаварыць, такiх мурашак, што адна мурашка магла панесцi каня, такое возера, што мёртвыя рыбы y iм аджывалiся, Taкix змей, што агнём дыхалi, такую зямлю, што «всегда есть темность, i солнце в ней не светггь для гор велiiх». Нячыстыя народы Гога i Магога замкнуу ён у горах. Гаманiy з голымi фiлосафамi брахманамi (брамiнамi), меy пepaпicкy з амазонкамi, быy чуць не на небе i паныраy на дно глыбокага мора. Памёр у сваей новай сталiцы — Вавiлоне, дзе яго атруцiлi прыблiжоныя. Развiася повесць аб Аляксандры з запiсак Калiсфэна, вучня Арыстоцеля; яна абышла yсе паyднёвыя i заходнее yрапейскiяя лiтаратуры i набралася мiфалагiчных пераказаy розных народаy. У часе яе пашырэння y нашым кpai з яе маглi трапiць некаторыя сюжэты y нашу вусную народную творчасць. Многа, аднак, ёсць у ей i такiх вобразаy, якiя былi вынесены нашымi дзядамi яшчэ з iндаеyрапейскага караня. У повесцi аб Аляксандры Македонскiм шляхта наша знаходзiла задаваленне свайму жаданню рыцарскiх перажыванняy. Але яшчэ больш гэтай салодкасцi знаходзiла яна y зусiм рыцарскiх повесцях, напрыклад, у повесцi «Гiсторыя о Атылi, коpолi yгор’ском», якая была перакладзена y 16 веку з польскае мовы, а палякi y свой чарод пераклалi яе з лацiнскага арыгiнала. Атыла y нашай повесцi характарызуецца так: «Атыльля тогды, которого поyгорскi зовуть Этэле, был середнего yзросту, персей i плечей шырокiх, головы водле iн'шых члонков номерное, об'лiчя чернявого, очю светлых, на взгляде быстрость якуюсь в собе маючой, бороды ред'кое, носа закрывленого, походу гордого, до взнуса велмi склон'ный, на працу телесную, на голод, на спанье, на студень i на горачость велмi терплiвый, велiкого серца, рады доброе i смелый, рукi xicткoe i мужное, в речах рыцэрскiх ученый, до славы велмi хотлiвый, в бiтве всего доглядуючый, а протiв покорных лацный i мiлосердный». Побач з гiстарычнымi фактамi y повесцi змешчана шмат вымыслаy. Прыкладам чыста рыцарскай лiтаратуры з'яyляецца «Повесть о славном рыцэрi Трысчане», перакладзеная з сербскае мовы i дайшоyшая y стеку 16-га веку. Яна змяшчае y сабе вельмi пашыраную у сярэднявечнай Еyропе паэтычную легенду аб каханнi Трыстана («Трышчан») i Iзольды («Iiжота»). Трыстан б'ецца з рыцарамi на многiх турнiрах, перамагае найлепшых рыцараy, скрозь паказвае незвычайную шляхетнасць свае натуры, амагаецца з несправядлiвасцю, касуе нядобрыя законы i звычаi, нiколi нiчога не баiцца, нiколi по перастае кахаць даму свайго сэрца. Да гэтае повесцi падобна i повесць а Баве. «Бово» любиць «Дружнену» i робiць многа выдатных вайсковых учынкаy. I Бова прыйшоy к нам ад сербаy, сербы yзялi яго ад iталiйцаy, а iталiйцы y сваей пераробцы карысталiся французскiмi i ангельскiмi крынiцамi.

Апрача гэтага, былi y нас пераклады i розных iншых вiдаy лiтаратуры. Апокрыфы былi не толькi як устаyкi y друuiх творах, але i як асобныя самастойныя творы. На жаль, апокрыфаy у нашай чыстай старой кнiжнай мове захавалася мала; больш ix запiсана этнографамi ад народа y 19-м веку у выглядзе вуснай народнай слоyнай творчасцi («Сон багародзiцы», у якiм апiсваюцца бачаныя y сне Марыяй мукi Хрыста; «Як хадзiла багародзiца па муках», дзе пералiчаецца дванаццаць мук, у якiх бачыла багародзца грэшнiкаy дванаццацi катэгорый; тут побач з буйнай фантазiяй адбiваецца i быт напрыклад, 4-я мука прызначана тым, што лаюцца «па-мацернаму»; 9-я мука — царам i царыцам, князям i княгiням, панам i паням, што слуг свaix мучылi,— ixнae сэрца ссуць лютыя змei з чалавечымi аблiччамi, галасамi львовымi, а крыллямi арловымi; трэцi апокрыф — «А дванаццацi пятнiцах» перайшоy у старэцкую псальму). Перакладалiся варажбiтныя кнiгi, як аракул «3агадкi цара Давыда» або «Ланатачнiк», якi змяшчаy навуку варажбы на авечай лапатцы (пераклад, як думаюць, з габрэйскае мовы). Вельмi былi пашыраны пераклады кнiгi «Тайна тайных», аyтарства якой прыпiсваецца Арыстоцелю, але якая сапраyды з'явiлася спачатку у арабаy (у 10—11 веку), была перакладзена на габрэйскую i лацiнскую мовы i y розных пераробках абышла yсе лiтаратуры Заходняе е yропы; у гэтай кнiзе мешанiна yсякае даyнае веры: тут i навучанне жыццю ува ycix яго галiнах, тут i медыцына, тут i хiрамантыя, i yсе ахоплена якоюсь тайнаю. Былi пераклады астрологii, як «Шастакрыл» iiнш., даваyшыя iiрымiтыyную сярэднявечную веду па астраномii з навучаннем пазнаваць долю чалавека «па яго звяздзе». Быy пераклад гэткай жа забабоннай «Jloiкi» (логiкi) i многа iншых перакладаy. Уся гэтая лiтаратура характарызуе духовае жыццё iнтэлiгенцыi таго часу i паказвае, на якiм грунце магла развiвацца наша самастойная лггаратура таго часу.

Спiс лiтаратуры

Гарэцкi М. Гiсторыя беларускай лiтаратуры. Мiнск.,1992.

Доyнар-Запольскi М.В. Асновы дзяржаyнасцi Беларусi. Вiльня.,1919.

Лявон Леyш. Гiсторыя беларускага пiсьменства., Кiеy., 1919.
Лявон Грымак. Беларуская нацыянальнае адраджэнне. Вiльня., 1914.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Развіццё літаратуры на Беларусі 15-16 ст.


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.