Унутры- і знешнепалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў XIV — першай палове XVI ст.

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Унутры- і знешнепалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў XIV — першай палове XVI ст.. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-26

У першай палове XIV ст Літоўская дзяржава, што пачыналася на землях верхняга і сярэдняга Панямоння, павялічыла свае абшары не менш як удвая Пашыралася яна ў асноўным за кошт суседніх усходніх і паўдневых зямель Гэта, як ужо згадвалася, землі Полацкая, Віцеб-ская і Менская Недзе да 1340 г межы княства Літоўскага ва ўсходнім кірунку выйшлі на рубеж Вязьма — Расна, гэта значыць праходзілі па заходняй Смаленшчыне Да таго ж у гэты час далучаны былі да Княства Пінск з Туравам.

Блізкія добразычлівыя стасункі за панаванне Гедыміна мела Літва з Ноўгарадам Вялікім, Псковам і Цвер'ю Гэтыя рускія землі бачылі ў дзяржаве Гедыміна саюзніцу ў барацьбе супраць маскоўскага ўціску, які ўзмацніўся ў гады княжання Івана Каліты (1325 — 1340) Бадай, у адзначаны перыяд упершыню сутыкнуліся інтарэсы Масквы і Літвы за права панавання ва ўсходнеславянскім рэпене.

Пераважны ўсходнеславянскі зачын Вялікага Княства Літоўскага і Рускага (9/10 тэрыторыі і 8/10 насельніцтва) выразна паўставаў з факту падзелу дзяржавы на ўдзелы пасля папбелі вялікага князя Гедыміна ў 1341 г Паводле яго волі гаспадарства дзялілася на 7 частак' "Моннвнду дал отец Корачев да Слоннм, Нарнмонту — Пннеск, Олгнрду — Крево, да к тому князь внтебскнй, сынов не держал, прннял его к дотьце, — Внтебск в зятн Евнутня осаднл во Внльнн на велнком княженн А Кестутню — Трокн Корняту — Новгородок А Люборта прннял володнмерскнй князь к дотьце — во Володнмер й в Луцеск н во всю землю Волын-скую" Як відаць з прыведзенай цытаты з "Летапісца вялікіх князей літоўскіх", большасць цэнтраў дзяржавы размяшча-лася на сенняшніх беларускіх і часткова ўкраінскіх землях.

Пасля гедымінавых падзелаў для Вялікага Княства Літоўскага настаў час выпрабаванняў на трываласць. Лес дзяржавы мог пайсці па ўжо накатаным класічным ўзоры развіцця раннефеадальных еўрапейскіх манархій. Гэта значыць, беларуска-літоўскае гаспадарства маглі чакаць удзельная дробнасць і крывавыя міжусобіцы. Але цяжкае знешнепалітычнае становішча (пагроза ў першую чаргу ад крыжакоў) ды наяўнасць сярод гедымінавых нашчадкаў моцііых дзяржаўных палітыкаў не дапусцілі шлях раз-віцця Вялікага Княства па мажліва апісаным сцэнарыі.

Яўнут, сярэдні сью Гедыміна, які згодна з яго воляй стаў вялікім князем і на гэтай пасадзе не праявіў дбайнасці, быў у 1345 г. змешчаны з вялікага княжання. Справу яго змяшчэння арганізавалі браты Альгерд і Кейстут. Са згоды апошняга менавіта Алыерд стаў вялікім князем літоўскім. Ён і пачынае правядзенне адзіна мажлівай палітыкі, якая вынікала з этнатэрытарыяльнай пабудовы Княства. Пры ім Вялікае Княства Літоўскае і Рускае выступае на гіста-рычнай арэне з праграмай збірання вакол Вільні тых рускіх зямель, якія ў свой час былі аб'яднаны ва ўладзімі-равай Кіеўскай Русі. Паказальна ўжо тое, што першую палову жыцця Альгерд пражыў у Полацку (да 1345 г. ён быў жанаты на віцебскай княгіні Марыі Яраслаўне), дзе, верагодна, прыняў праваслаўе (аб'яднальнік правас-лаўных рускіх зямель усё ж павінен быў быць правас-лаўным) і спрабаваў падпарадкаваць сваёй уладзе Пскоў.

Калі ж Альгерд стаў вялікім князем, ён з поспехам працягваў ажыццяўляць сваю "агульнарускую" праграму. гіры ім робяцца спробы авалодаць Ноўгарадам Вялікім, практычна далучаюцца да Вялікага Княства Валынь (1352), Бранск і Смаленск (1357), Кіеўшчынады Падолле (1362 —1364), Чарнігава-Северская зямля (канец 60 — пачатак 70-х гг. XIV ст.).

У тым жа ўсходнім кірунку з боку беларуска-літоўскага гаспадарства не менш адчувальнай была экспансія ідэалагіч-ная. 3 мэтай прадвырашэння першынства палітычнай улады ва ўсходнеславянскім рэгіёне вялікія князі літоўскія (Геды-мін, Альгерд) імкнуліся, і часам небеспаспяхова, даўтварэн-ня праваслаўнай мітраполіі і ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Сваё 32-гадовае княжанне Альгерд падсумаваў стварэн-нем моцнага праваслаўнага бастыёна на ўсходзе Еўропы з вялікай патэнцыяй для далейшага развіцця. Але зусім не ў планах каталіцкага Захаду было, каб патэнцыі тыя рэаліза-валіся. Не без умяшальніцтва ва ўнутрыпалітычную дынас-тычную барацьбу паміж Альгердавічамі рымскай курыі і Польскага каралеўства — правадніка яе лініі ва Усходняй Еўропе — адбылася палітычная пераарыентацыя Вялікага Княства Літоўскага і Рускага ў празаходні, пракаталіцкі бок.

Суперніцтва паміж Альгердавічамі за валоданне віленскім тронам распачалося адразу пасля смерці вялікага князя ў 1377 г. Згодна з воляй Альгерда ў Вільні ўвакня-жыўся яго старэйшы сын ад другога шлюбу — Ягайла. У апазіцыю да новага валадара стаў старэйшы сын ад перша-га Альгердава шлюбу Андрэй Полацкі. Ягайла, каб паз-бавіць свайго апанента апоры, якой з'яўлялася Полаччы-на, вырашыў у 1377 г. адняць у Андрэя свой ўдзел. Такія дзеянні маладога вялікага князя прывялі да стварэння антыягайлаўскай кааліцыі ў складзе князя полацкага, маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча, князя смаленскага і бранскага. Моц гэтага хаўрусу быў апрабаваны ў Кулі-коўскай бітве, у якой чынны ўдзел прымалі Альгердавічы — "Андрей да брат его Дмнтрнй" (князь бранскі).

Пасля ад'езду ў Маскву полацкага князя-Андрэя Ягайла перадае гэтую зямлю брату Скіргайлу. Але палачане не пры-маюць стаўленіка Вільні. На працягу вясны — лета 1381 г. яны не дапускалі ў горад Скіргайлу, а пасля прынялі бок Кейстута ў спрэчцы за ўладу паміж апошнім і Ягайлам.

Нестабільнае становішча ў краіне прымушала Ягайлу шукаць надзейную апору як унутры краіны, так і па-за яе межамі. Першыя спробы знайсці моцнага саюзніка ў асобе князя маскоўскага не прынесла Ягайлу плёну. Здаецца ўжо дамоўлены шлюб дачкі Дзмітрыя Данскога з вялікім князем літоўскім не адбыўся. Прычынай гэтага з'явілася занадта амбіцыйная пазіцыя Масквы. Праект дамовы паміж су-седнімі княствамі прадугледжваў не толькі хрышчэнне язычніцкай часткі насельнііггва Вялікага Княства Літоўскога ў праваслаўную ("грэцкую") веру, але і меў на ўвазе тое, што "велнкому князю Ягайле бытн в нх волн". А гэта значыць, што Ягайла станавіўся васалам Дзмітрыя. Гэта, безумоўна, было непрымальным для ліцвінскага боку.

Зыходзячы з акалічнасці, што ўсходні сусед-княства, а таксама частка ўсходніх зямель Вялікага Княства Літоўскага сталі да Ягайлы ў апазіцыю, ёе пачаў набліжаць да сябе язычніцкі набілітэт (знаць), паступова рыхтуючы яго да хрышчэння ў "рымскую" (каталіцкую) веру з абя-цаннямі значных за тое прывілеяў.

Гэтая палітычная лінія Ягайлы вынікала з яго пачасціўшыхся кантактаў з Полыіічай. Менавіта ў гэты час (верасень 1382 г.) заходні сусед Княства застаецца без караля. Польская каралева Ядзвіга была заручана з Вілыельмам Габсбургам, меліся і ўласна польскія прэтэндэн-ты на карону. Але Польскае каралеўства аддавалася Ягайлу. Выйшла так з прычыны зацікаўленасці каталіцкага Захаду ў абмежаванні распаўсюджвання ў Еўропе правасяаўнай веры і недапушчальнасці стварэння новай магутнай апоры ўсходняга хрысціянства, якім была Візантыйская імперыя, Вялікае Княпва Літоўскае часоў Альгерда прэтэндавала на гэтую ролю. Таму Польшча дала згоду аддаць каралеўскі трон літоўскаму князю ў абмен на каталіцкую Літву з далейшым прыцэлам на акаталічванне ўсходнеславянскіх зямель Вялікага Княства Літоўскага і Рускага.

Ягайла разумеў, што акаталічванне дзяржавы будзе праходзіць у нялёгкіх умовах. Але стаўка была высокая — каралеўства Польскае. Да таго ж на сярэдзіну 80-х гг. XIV ст. для ажыццяўлення гэтага акта склалася даволі спры-яльная сітуацыя. У верасні 1382 г. Ягайла гвалтоўна забівае свайго дзядзьку Кейстута, які не прымаў палітыку пляменніка. У кастрычніку таго ж года вялікі князь літоўскі, ахвяраваўшы палову Жмудзі крыжакам. заклю-чыў з імі часовы мір. У гэты час была страшэнна вынішча-на Масква пасля наезду хана Тахтамыша.

Рэалізацыя польска-вялікакняжацкага саюза канкрэтна распачалася ў 1385 г. падпісаннем Крэўскай уніі. У 1386 г. Ягайла прымае каталіцтва, бярэ ў жонкі каралеву Ядзвігу і займае польскі трон. У лютым 1387 г. ён выдае прывілеі, якія выяўлялі змест польска-ліцвінскіх дамоўленасцяў напя-рэдадні заключэння ўніі. Па-першае, Уладыслаў-Ягайла за-снаваў біскупства ў Вільні і адарыў яго землямі. Пачатковы дар вялікага князя каталіцкаму асяродку ў Вялікім Княстве складаўся з 50 — 60 вёсак. Па-другое, землеўласнікі каталіцкай веры атрымлівалі ад гаспадара значныя эканамічныя прывілеі.

Паводле граматы "караля польскага, вялікага князя літоўскага і спадкаемца Русі" (так Уладыслава-Ягайлу велічалі афіцьгйныя дакументы) ад 20 лютага 1387 г. феадальная знаць каталіцкага веравызнання атрымлівала неабмежаванае права валодання і распараджэння сваімі вотчынамі, а таксама вызвалялася ад выканання шэрага дзяржаўных павіннасцяў. На праваслаўных феадалаў, што вялі сваю радаслоўную галоўным чынам з беларускіх зямель, гэты прывілей не распаўсюджваўся. Натуральна, такі дыскрымінацыйны закон для знаці "рускага" паход-жання выклікаў у іх асяродку рэзкае незадавальненне ііалітыкай вярхоўнай улады Вялікага Княства.

Як з гэтага часу (з канца XIV ст.) так званае "рускае" пытанне не аднойчы падымалася і выкарыстоўвалася роз-нымі палітычнамі дзеячамі і групоўкамі. Першым выка-рыстаў яго Вітаўт, які ў 90-я гг. XIV ст. выступіў з праграмай стварэння самастойнага "Літоўска-Рускага" ка-ралеўства, якое 6 супрацьстаяла, з аднаго боку, Польшчы, а з другога — Маскве. Унутры дзяржавы для ажыц-цяўлення сваёй праграмы Вітаўт узяў у саюзнікі апазіцый-ную каталіцкай экспансіі Польшчы праваслаўную знаць, за межамі Вялікага Княства — Ордэн, якому было выгадна пагаршэнне адносін паміж Княствам і Польскай дзяржа-вай, а таксама татарскага эмігранта, ранейшага залатаар-дынскага хана Тахтамыша. 3 Ордэнам вясной 1398 г. на востраве Салін было заключана пагадненне, па якім Вітаўт абвяшчаўся "каралём Літвы і Русі". Аб сувязях жа Вітаўта з Тахтамышам, які выдаў літоўскаму князю ярлык на кіраванне ўсімі рускімі землямі, чытаем у "Хранографе":

"Вмтовт рече: я тебя (Тахтамыша) посажю на Орде н на Саран, н на Болгарах, н на Азтархан, н на Озове, н на Заятцькой Орде, а ты мене посадн на Московском велнком княженнн... н на Новгороде Велнком, н на Пско-ве, а Тферь н Рязань моа н есть, а Немцы н сам возму".

Аднак гэтым амбіцыёзным задумам здзейсніцца не ўда-лося. 12 жніўня 1399 г. на р.Ворскла адбылася рашаючая бітва паміж кааліцыяй Вітаўт — Тахтамыш і правіцелямі Залатой Арды Цімурам і Едзігеем, у якой "попустн бог татаром". Армія Вітаўта была амаль цалкам знішчана, сам жа вялікі князь "побеже в мале дружнне".

У пасляворсклаўскі перыяд Усходняя Еўропа аб'яднала-ся пад эгідай Польскага каралеўства. Гэта дало свой плён у бітве пад Грунвальдам. 15 ліпеня 1410 г. аб'яднаным поль-ска-вялікакняжацкім войскам была разбіта крыжацкая арма-да. Балта-славянскія народы перамаглі лютага ворага, які пагражаў ім духоўным ды фізічным вынішчэннем. Удар па заваёўніках быў настолькі ашаламляльны, што славянскія землі 5 стагоддзяў не ведалі германскай агрэсіі.

Разам з тым вынікам паражэння на Ворскле быў дага-вор 1401 г. паміж Вялікім Княствам і Полыпчай, які пацвярджаў "польска-літоўскую" ўнію, што была заключа-на за 16 гадоў да гэтага ў Крэве.

У 1413 г. адбылося прыняцце пастановы Гарадзельскага сойма 1413 г. аб уніі паміж Вялікім Княствам і Полыпчай, паводле якой праваслаўная знаць Княства ставілася прак-тычна ў дыскрымінацыйнае становішча ў гэтай этнічна неаднароднай дзяржаве. Параграф трэці Гарадзельскай пастано-вы, працягваючы прывілеі 1387 і 1401 гг., усганаўліваў, што толькі "каталікі, Рымскай царкве падуладныя", маглі вало-даць і карыстацца эканамічнымі і палітычнымі прывілеямі і падараваннямі пануючаму класу з боку вярхоўнай улады. У 6-м пацвярджалася забарона на шлюбы паміж каталікамі і праваслаўнымі. Асаблівае значэнне ў далейшай унутрыпалі-тычнай барацьбе ў Вялікім Княстве меў § 9 Гарадзельскага прывілея, па якім на "дастоінства, месцы і пасады" назна-чаліся "толькі каталіцкай веры прыхільнікі і падуладная святой Рымскай царкве. Таксама і ўсе пастаянныя ўрады земскія... надаюцца толькі спавядальнікам хрысціянскай каталіцкай веры", § 11 і 12 пазбаўлялі праваслаўных феада-лаў права выбрання вялікага князя, якім зноў жа карысталі-ся толькі "паны і шляхціцы зямлі літоўскае, прыхільнікі хрысціянскай рэлігіі, Рымскай царкве падуладныя, не схізматыкі ці іншыя паганыя".

У 1430 г. вялікім князем літоўскім становіцца малодшы брат Ягайлы Свідрыгайла Альгердавіч, які ў свой час выступаў апанентам вымушанай прапольска-каталіцкай палітыкі Вітаўта першых дзесяцігоддзяў XV ст. Прычым цікава, што барацьбу супраць колішняга "гаспадара" Вялі-кага Княства ён вёў, выкарыстоўваючы праграму Вітаўта 90-х гг. XIV ст. — праграму стварэння Літоўска-Рускай дзяржавы з апорай на праваслаўныя элементы Вялікага Княства. Як заўважаў гісторык XVI ст. Мацей Стрый-коўскі, Свідрыгайла змагаўся супраць Вітаўта, "абапіраю-чыся на Русь, што яму спачувала”.

Свідрыгайла і на вялікае княжанне ўзышоў пры пад-трымцы князёў і баяр беларускіх, украінскіх, рускіх зямель Вялікага Княства. Таму няма нічога дзіўнага, што новапа-саджаны "гаспадар" пачаў абапірацца на гэтыя сілы ў кіра-ванні дзяржавай. Пры ім праваслаўная арыстакратыя "рускіх" абласцей княства займае вьппэйшыя пасады, засядае ў "вернай" вялікакняжацкай Радзе (князі Друцкія, Карса-ковічы, Хадкевічы, Палазовічы і інш.). Яны ж прымаюць удзел у вырашэнні самых адказных дзяржаўных пытанняў. 1 гэта нягледзячы на папярэджанні Гарадзельскай пастановы, што розніца ў веравызнаннях вядзе да палітычных супярэч-насцяў. На самой справе не розніца ў веры вяла да супярэч-насцяў у палітыцы. Іх нараджала імкненне да манапольнага валодання вышэйшымі дзяржаўнымі пасадамі, якія давалі толькі аднаму крылу феадальнай знаці Вялікага Ккяства Літоўскага права на ўладу і багацце.

Узрастанне палітычнай ролі феадалаў праваслаўнага ве-равызнання, страта каталіцкай арыстакратыяй неабмежава-най улады прывялі да змовы апошняй супраць Свідрыгайлы Альгердавіча. У ноч на 1 верасня 1432 г. адбыўся замах на вялікага князя. Змоўшчыкі пасадзілі на віленскі прастол брата Вітаўта, а Свідрыгайла ратаваўся ўцёкамі ў Полацк. Полацк, які ўвесь час знаходзіўся ў гушчы палітычных падзей, становіцца сталіцай Вялікага Княства Рускага.

Такім чынам, Вялікае Княства Літоўскае і Рускае распа-лася на два дзяржаўныя ўтварэнні. Як занатаваў летапісец:

"й Лнтва же посаднша велнкого князя Жнгнмонта Кесьту-тевнч на велнкое княженне на Внлнн ... н прнде Швнтрнгай-ло на Полотесісь н на Смоленскь, н князн руськне н бояре посаднша князя Швнтрнгайла на велнкое княженне на Рус-кое". Апошняя з названых дзяржаў, якая стварылася і дзейнічала на аснове аўтаноміі Полацкай, Віцебскай, Сма-ленскай зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага існа-вала недзе 4 гады. Намінальна яна загінула ў выніку ваеннага паражэння войскау Свідрыгайлы ў бітве пад Вількамірам летам 1435 г., але факгычна Вялікае Княства Рускае спыніла сваё існаванне ў выніку авантурных, неабачлівых дзеянняў "князя рускага , які не ў моцы быў адолець тонкай дыпла-матыі "вялікага князя на Вільна і Троках", скаардынаванай з польскім каралём. Для таго каб выбіць у Свідрыгайлы апору на праваслаўных феадалаў "рускіх" зямель, 15 ка-стрычніка 1432 г. каралём Полыпчы Уладзіславам-Ягайлам быў выдадзены са згоды Жыгімонта Кейстутавіча прывілей, па якім прадстаўнікі знакамітых радоў беларускага, украін-скага, рускага паходжання праваслаўнага веравызнання ураўноўваліся ў некаторых правах з феадаламі-каталікамі. Праз год і сем месяцаў, 6 мая 1434 г., быў абнародаваны аналагічны прывілей за подпісам аднаго вялікага князя Жыгімонта. Неабходнасць яго выдання тлумачыцца ў прэ-амбуле тым, пгго "гаспадар" жадае "нашыя землі Літоўскія і Рускія прывесці ў парадак і справы іх давесці да найлепшага стану... каб паміж народамі гэтых зямель не было ніякага разладу ці непатрэбнага ўрону... каб яны карысталіся роўнымі міласцямі і тым болып горача і настойліва імкнуліся заўсёды да адзінства душ і дапамагалі захаванню найшчаслі-вейшага стану гэтых зямель". Восем пунктаў, што ішлі ўслед за гэтай прэамбулай, даравалі "рускім" князям і баярам права свабоднага распараджэння спадчыннымі маёнткамі па пры-кладзе "іншых месц хрысціянскіх"; права атрымання ў спад-чыну зямельных уладанняў жонкамі і дзецьмі; вызвалялі княжацкіх і баярскіх падданых ад асобных дзяржаўных падаткаў і павіннасцяў; дазвалялі мець ва ўжытку правас-лаўнай шляхце нараўне з феадаламі-каталікамі гербы і знакі шляхецтва.

Прывілей 1434 г., па якім "руская" знаць дабілася саслоўнай роўнасці з каталіцкай арыстакратыяй, — без-умоўная перамога праваслаўнай знаці ў барацьбе за раўнапраўе. Але гэта была перамога не канчатковая. Адно з галоўных пытанняў — удзел праваслаўных феадалаў у кіраванні дзяржавай — гэтай граматай не вырашалася.

На працягу XV ст. дзяржаўны лад Вялікага Княства Літоўскага эвалюцыяніраваў ад неабмежаванай манархіі да манархіі парламенцкага тыпу, пры якой самаўладства абмяжоўвалася так званым парламентам, што складаўся з дзвюх палат: Рады і Сойма.

На ўнутраную палітыку вялікіх князёў літоўскіх і паноў-радных усё болып уздзейнічала знешнепалітычная сітуацыя. На працягу XVI ст. Вялікае Княства абараняла сваю незалежнасць і багацце ад набегаў крымскіх татар, якіх зведала 45 за першую палову гэтага стагоддзя. Але галоўны вораг беларуска-літоўскага гаспадарства ў гэты час паўстаў на ўсходзе. 3 канца XV ст. Маскоўская дзяржава прыпісвае сабе ролю спадкаемцы Кіева, а пасля жаніцьбы Івана III на дачцэ вгзантыйскага імператара — спадкаемцы Візантыі і галавою ўсіх праваслаўных хрыс-ціян Усходняй Еўропы. Гэта спрычынілася да аб'яўлення ўсходнеславянскіх зямель Вялікага Княства сваёй вотчы-най і адкрытай агрэсіі супраць заходняга суседа.

Першая палова XVI ст. была запоўнена войнамі паміж Вялікімі Княствамі Маскоўскім і Літоўскім. Баявыя дзе-янні вяліся ў 1500 - 1503 гг., 1506 - 1508, 1512 - 1522, 1534 — 1537 гг. 3 аднаго і другога боку былі і перамогі і паражэнні. Масква інспірыравала ўнутраныя канфлікты ў беларуска-літоўскай дзяржаве. Варта прыгадаць хаця б мяцеж Міхала Глінскага ў 1508 г. Уся захопніцкая палі-тыка Масковіі адбывалася пад ідэалагічным вэлюмам аба-роны праваслаўя. Гэта прымусіла вялікакняжацкі ўрад пайсці на значныя змены ва ўнутранай палітыцы.

3 пачатку XVI ст. усё выразней праводзіцца лінія на роўнасць у правах прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя Вялі-кага Княства незалежна ад этнічнага паходжання і рэлігійнай прыналежнасці. 3 гэтага часу праваслаўных беларускага, украінскага паходжання можна сустрэць сярод радных зася-дацеляў і кіраўнікоў самага высокага рангу (К.Астрожскі, Р.Хадкевіч). Гарадзельская пастанова ўжо не дзейнічала і, як зжыўшая сябе, была адменена ў 1563 г. 3 гэтага часу пасады дзяржаўнага кіравання маглі займаць прадстаўнікі шляхецкага саслоўя як каталіцкага, так і праваслаўнага веравызнання. Надалей заканадаўчае афармленне роўнасці ў правах усёй шляхты "веры хрысціянскай" знайшло месца ў Статуце Вялікага Княства Літоўскага 1588 г.

У XVI ст. буйныя феадалы Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага рознага этнічнага па-ходжання — беларускага, літоўскага, украінскага, руска-га, розных вер — каталіцкай, праваслаўнай, пратэстанц-кай — уяўлялі сабой адну сацыяльную групу. Яна была аб'яднана агульнасцю палітычных, эканамічных, класа-вых інтарэсаў. Вялікае Княства Літоўскае стала іх суполь-най дзяржавай — Айчынай. Нездарма ў першай палове XVI ст. у найвышэйшым органе ўлады — Гаспадарскай Радзе — не сустракалася груповак, якія 6 утварыліся на аснове этнічных ці рэлігійных адрозненняў.

Такім чынам, пасля першага — ваенна-абарончага — аб'яднання ў XIII —XIV стст. беларускіх і балцкіх зямель у адзіную дзяржаву і амаль двухсотгадовага перыяду "прыціркі" этнасаў поліэтнічнага дзяржаўнага ўтварэння ў XVI ст. адбылося другое —дзяржаўна-палітычнае — аб'яднанне грамадства Вялікага Княства. У гэты час на другі план адыходзяць мясцовыя, этнічныя, рэлігійныя інтарэсы, а найперш усведамляецца агульнадзяржаўны ліцвінскі патрыятызм.

Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае XVI ст. увайшло ў сусветную гісторыю як адна з першых еўрапейскіх дзяржаў, што стварыла ўнікальны ўзор палі-тычнага і грамадскага ладу, прававой дэмакратыі, мірнага суіснавання ды супрацоўніцтва розных народаў і царкоўна-рэлігійных сістэм.

ДАКУМЕНТЫ I МАТЭРЫЯЛЫ

Паведамленне "Хронікг Літоўскай і Жмойцкай" аб перамозе войск Альгерда над татарамі ў бітве на Сініх Водах

"Олгерд ... выправнлся протнв татаров в Полл Днкне ... А гды прншлн до Снней Воды, мннувшн Канев н Черкасы, указалася нм в полю велнкая орда... Славное звнтязство (перамогу) Олгерд над татарамн одержал, н все поля до Кнева здавна належачне от нх лотровства (панавання) очнстнл, вернулся до Лнтвы з частю войска своего, а другуя часть в Подолю оставнл..."[3]

Вытрымкі з "Пахвалы еялікаму князю Вітаўту, якая змешчана ў "Летапісцы вялікіх князёў літоўскіх"

"... Хачу вам расказать пра вялікага князя Аляксандра, гэтак званага Вітаўта, літоўскіх і рускіх і пімат іншых земляў гаспадара... Але немагчыма ні расказаць, ні апісаць справы вялікага князя Вітаўта. Калі б было магчыма спасцігнуць вышыню неба і глыбіню мора, то можна б было б выказаць сілу і храбрасць гэтага слаўнага гаспадара. Вялікі князь Вітаўт валодаў Вялікім Княствам Літоўскім і Рускім і шмат якімі іншымі землямі, проста кажучы, усёю Рускаю зямлёю. Ды не толькі ўся руская была яму падуладная... няма земляў ні на ўсходзе, ні на захадзе, адкуль не прыходзілі б пакланіцца гэтаму слаўнаму гаспадару... Як ад мора шмат вады выходзіць, так і ад гэтага слаўнага гаспадара, вялікага князя Вітаўта, мудрасць сыходзіць"[4].

Апісанне ў "Хроніцы з летапісцаў старадаўніх" грамадзянскай вайны 30-х гг. XV ст. у Вялікім Княстве Літоўскім

"Року 1432 Жнгмунт Кенстутовнчь зостал велнкнм князем лнтов-скнм. Свндрнгала, в тон час в Ошмяне будучн, отстереженнн, побег... Затым полотчане н кневляне, н Русь вся прннялн его за князя, бо нх добростью своею себе прнхнлял н рускон веры держался... Потом Свндрнгаяла, собравшн вояско ... пошел на Лнтву, повоевал н пополнл Внлно, Трокн... Крево, Лнду, нншнямногнн места... Потом умерл крол Ягела року 1434. Свцдрш-алло мешкал на Внтебском княженнн. Псуом Свндрнгало, собравшн вонско, воевал на Жнгмунта, князя лнтовского. Жнгмунту поіцастнлося, же свнтяжнл (перамог) Сввдрнганла н выгнал его з Лнтвы, н Руское отнял от него княженне"[5].

Урыўкі з еялікакняжацкай граматы ад 7 чэрвеня 1563 г. а6 ураўнаванні ў правах шляхты каталіцкай і праваслаўнай веры

"... До рады нашое, н на уряды (пасады) дворные н земскне, не только подданые костелу Рнмскому от того часу обнраны н прекладаны бытн мають, але однвако н заровно всн рыцерского стану з народу шля-хетского людн веры хрестнянское, яко Лнтва, так н Русь, кождый водле заслугнгодностнсвоее..."[6]

ЛІТАРАТУРА

1. Белоруссня в эпоху феодалнзма Мн , 1959 Т 1 Галенчанка Г Я Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар Мн , 1993

2. Псторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах Менск, 1936 Т 1 Голубеў В Ф Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі XVI - XVIII стст Мн , 1992

3. Греков Н Б Очеркн по нсторнн международных отношеннй Восточной Европы XIV - XVI вв М , 1963

4. Грнцкееііч А П Частаовладельческне города Белорусснн в XVI —XVIII вв Мн , 1975

5. Грішкевііч А П Соцнальная борьба горожан Белорусснн (XVI —ХУІПвв ) Мн , 1979

6. ГрыцкевгчВ П , МальдзгсА 1 Шляхі вялі праз Беларусь Мн ,1980

7. Доўнар Запольскі М В Псторыя Беларусі Мн , 1994

8. Ермаловіч М 1 Па слядах аднаго міфа Мн , 1991

9. ЕрмалоеічМ I Старажытная Беларусь Віленскі перыяд Мн ,1994

10. Ігнатоўскі У М Кароткі нарыс псторыі Беларусі Мн ,1991

11. Копысскші 3 Ю Экономнческое развнтне городов Белоруссня в XVI — первой половнне XVII вв Мн , 1966

12. Копысскгій 3 Ю Соцяально-полнтнческое развнтне городов Белорусснн в XVI — первой половнне XVII вв Мн , 1975

13. Ластоўскг В Ю Кароткая псторыя Беларусі Мн , 1993 Лойка П А Прыватмаўласюцкія сяляне Беларусі' Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове XVI — XVIII стст Мн 1991

14. Любавскш М К Очерк нсторнн Лнтовско-Русского государства до Люблннской уннн включнтельно М , 1910, М , 1915

15. Мелешко В Н Могнлев в XVI - середнне XVII в Мн , 1988 Нарысы псторыі Беларусі Мн , 1994 Ч 1

16. Пычета В Н Белоруссня н Лнтва в XV - XVI вв М , 1961

17. Пччета В Н Аграрная реформа Снгазмунда Августа в Лнтовско-Русском государстве М , 1958

18. Подокшын СА Реформацня н общественная мысль Белоруссии и Литвы (вторая половнна XV — начало XVII в ) Мн , 1970

19. Полное собранне русскнх летописей М , 1962 Т 2, М , 1975 Т 32, М,1980 Т 35

20. Помнію старажытнай беларускай шсьмеянасвд Мн , 1975 Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі XVII ст Мн , 1983

21. Похплеенч Д Л Крестьяне Белорусснн н Лнтвы в XVI — XVIII вв Львов, 1957

22. Саганоегч Г М Войска Вялікага Княства Літоўскага ў XVI — XVII стст Мн , 1994

23. Сгшрпдонов М Ф Закреповденне крестьянства Беларусн (XV — XVI вв ) Мн , 1993

24. Ткачоў М А Замкі і людзі Мн ,1991 Францыск Скарына 36 дакументаў і матэрыялаў Мн , 1988

25. Хрестоматня по нсторнн Белорусснн С древнейшнх времен до 1917г Мн , 1977

26. Хрестоматня по нсторнн южных н западных славян В 3 т Мн , 1987 Т 1

27. Юхо Я А Кароткі нарыс псторыі дзяржавы і права Беларусі Мн , 1992

ДАДАТАК:

[1] (Гуревнч Ф.Д. Древннй Новогрудок. Л., 1981. С. 154)

[2] Сафоновнч Феодоснй Хроннка з лнтопнсцнв стародавннх Кнев, 1992 С 172—173

[3] Поўны збор рускіх летапісаў. Т. 32. С. 43

[4] Спадчына. № 4. 1991. С. 98 — 99.

[5] Феодоснй Софоновнч. Хроника з лнтопнсцнв старадавннх. Кнев, 1992. С. 183 — 184

[6] Белоруссия в эпоху феодализма.Т. І.С.143.

[7] Белоруссня в эпоху феодалнзма. Т. 1. С. 217, 219

[8] Акта, нздаваемые Внленскою археографнческою комнсснею. Внльно, 1877. Т. 14. С. 312—335. Пераклад з рольскай.

[9] Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. Мн., 1989. С. 317

[10] Рукапicны аддзел бібліятэкі Акадэмii навук Літвы ф 17 С 104 Ар 6

[11] Нацыянальны архіў РБ Ф 1785 В 1 Спр 22 Ар 15

[12] Белоруссня в эпоху Феодалнзма Т 1 С 296

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Унутры- і знешнепалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў XIV — першай палове XVI ст.


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.