Гісторыя беларускіх замоў

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Гісторыя беларускіх замоў. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-26

Так завуцца слоўныя творы чалавека, якімі ён спрабаваў кіраваць сіламі прыроды на сваю карысць. Стварыліся замовы пад уплывам анімізму. Першабытны чалавек, пад уплывам свайго анімістычнага настрою, знайшоў душу не толькі ў жывых і нежывых рэчах, але і перамены ў іх стане, розныя з'явы ў прыродзе ўвасобіў, прадстаўляў іх у тым ці іншым вобразе, лічыў іх за нешта матэрыяльнае і жывое. Водле даўнага погляду нашага народа, трасца, напрыклад, ёсць страшная мокрая баба, якая хапае неасцярожных людзей і трасе, пакуль не замардуе. Азнакаю таго даўняга часу было поўнае яднанне чалавека з прыродаю. Першабытныя людзі думалі, што з усёю прыродаю можна гаманіць, як і з жывым стварэннем. I ці то з просьбамі, ці то з пагрозамі ды загадамі звяртаўся чалавек да розных прыродных сіл і з’яў.Як да жывых, падобных сабе істот, звяртаўся ён да сонца, месяца і зорак, да зямелькі, вады і агню, да вятроў і хмар, каб яны рабілі тое, што было ў яго ў патрэбе. Казаныя першы раз з увасабленнем рэчаў і прадметаў і з вялікім пачуццём, а таму і чулым і прыгожым словам, даючы, як здавалася людзям, патрэбныя вынікі,— замовы пераходзілі з вуснаў у вусны, з роду ў род. Калі з далейшым духовым развіццём чалавека мяняўся і яго погляд на прыроду, мяняўся болей ці меней і характар замоў і кола іх ужытку. Але замовы былі ўва ўсіх ведомых з гісторыі народаў у часе ўсякіх перажываных імі культур і дайшлі ў гушчы малапрасвечаных людзей аж да нашых дзён.

3 прыняццем нашымі дзядамі хрысціянскай культуры шмат што ў даўнейшых паганскіх замовах робіцца ўжо неадпаведным новаму светапогляду. Гэтыя замовы ў тым-сім мяняюцца. Апроч таго, хрысціянскія Духаўнікі, каб зручней згубіць нялюбыя для іх паганскія замовы, пушчаюць у ход малітвы, складзеныя на ўзор тых замоў, але ўжо на грунце хрысціянскага светапогляду. I вось гэтыя малітвы-замовы мяшаюцца ў народнай практыцы з паганскімі замовамі. Дый, наогул, замова і малітва — паняцці сходныя, толькі ў замове пераважае загад, а ў малітве просьба.

Змест замоў ахопліваў усё жыццё першабытнага чалавека: былі замовы ад хвароб, ад урокаў і г. д.

I да нашага часу дайшло шмат замоў, патрэбных, як здавалася цёмнаму чалавеку, пры ўсякай жыццёвай прыгодзе.

Шмат ёсць любоўных замоў, сярод якіх «прываротных» болей, чым «адваротных». Вось прыклад любоўнае замовы, якая мае на мэце «прывярнуць» любоў хлапца да дзяўчыны:

Зоры мае ясныя,

Зоры мае красныя,

Палудзённыя

I палуношныя,

Прыдзеце!

Як у печы ад агню жарка,

Каб я была жалка

Па гэты час, па гэту мінуту!



Замовы ад зубнога болю найчасцей складаюцца з размовы з месяцам ці з мерцвякамі, напрыклад:

«На шчырых барах, на цёмных лясах, на махах, на балотах, на гнілых калодах стаіць хатка, у тэй хатцы ляжыць там раб божы (гаворыцца імя апошняга з пахава-ных на могільніку людзей). Раб божы мярцвец! ці баляць у цябе зубы ці не? — Не.— Ну, няхай жа не баляць і мне».

Замоў ад урокаў таксама надта многа, бо вера ў урокі дагэтуль жыла ў народзе. Вось прыгожая замова ад урокаў: «Ідзіце, уроцы, на мхі, на балоты, на гнілыя калоды, на ніцыя лозы, дзе людзі не ходзяць і птушкі не лятаюць, петухоў голас не заходзіць».

ЛІТАРАТУРА:

1. “Гісторыя беларускае літаратуры” Максім Гарэцкі. Мінск “Мастацкая літаратура” 1992.

2.«Народныя казкі-байкі, апавяданні і мудраслоўі» пад рэдакцыяй

Н. С. Гілевіча

3.«Дрэва кахання», складальнік А. І. Гурскі

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Гісторыя беларускіх замоў


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.