ДАМЕЙКА ІГНАЦІЙ НА ДРУГОЙ РАДЗІМЕ 1838 - 1873 гады жыцця

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему ДАМЕЙКА ІГНАЦІЙ НА ДРУГОЙ РАДЗІМЕ 1838 - 1873 гады жыцця. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2010-11-25

Маладая чылійская дзяржава, уцягнутая ў бясконцыя канфлікты з аўтахтонным насельніцтвам - індзейцамі, з цяжкасцямі будавала сваю дзяржаўнасць, змагаючыся з палітычнымі, грамадскімі i эканамічнымі праблемамі. У імкненні да развіцця краіны ўрад стараўся прыцягнуць чужаземцаў на пасады, на якія не даставала мясцовых спецыялістаў. Асабліва важнымі праблемамі былі рэарганізацыя занядбаных адукацыі i навукі, а таксама разведванне ўласных радовішчаў карысных выкапняў, адпаведнае ix выкарыстоўванне i ўдасканаленне вельмі прымітыўнай на тыя часы горнай прамысловасці.

Пасля атрымання абяцання датэрміновага звальнення з абавязкаў ў выпадку палітычных змен у Еўропе Дамейка падпісаў шасцігадовы кантракт i 31 студзеня 1838 года накіраваўся ў Чылі. Шлях быў складаным з Буэнас-Айрэса коньмі праз стэпы Аргентыны i Кардыльеры - да месца дабраўся 3 чэрвеня 1838 года.

Пачатак яго жьщця ў Ля Сарэна быў вельмі цяжкім. Дамейка з энергіяй узяўся за працу, авалодаў іспанскай мовай, распрацаваў праграмы навучання, пабудаваў i абсталяваў лабараторыю i арганізаваў прабірную майстэрню. У верасні пачаў чытаць лекцыі. Сваіх вучняў у першую чаргу павінен быў азнаёміць з асновамі фізікі і хіміі i толькі на трэцім годзе навучання пачаў выкладаць геалагічныя навукі: горную i прабірную (хімічны метад даследвання руд) справы. Падумаў таксама пра навуку здольных вучняў ў Еўропе. Самастойна i з вучнямі правёу шматлікія навуковыя падарожжы па правінцыі i больш адлеглых тэрыторыях. Шмат часу i энергіі прысвяціў горнай справе, імкнўся да ўдасканалення працы ў капальнях i лепшай яе арганізацыі.

Ужо ў 1844 годзе Дамейка напісаў i надрукаваў два асноўныя падручнікі мінералогіі, якія перавыдаваліся шмат разоў. Адзін з ix "Элементарная мінералогія" разам з васьмю дадаткамі, друкаванымі да 1884 г., быў многія гады асноўнай крыніцай ведаў пра мінеральныя багацці Паўднёвай Амерыкі.

На прыканцы 1844 г. Дамейка рушыў да тады яшчэ незалежнай Араўканіі. Польскага навукоўца цікавіла жыццё індзейцаў, абурала яго дыскрымінацыя араўканаў, імкненне да выгнання з зямлі продкаў i вынішчэння, захапляўся ix барацьбой за ўтрыманне незалежнасці. За некалькі месяцаў падарожжа ён пазнаёміўся з жыццём араўканаў. У апублікаванай у 1845 г. кнізе "Араўканія i яе жыхары" ён выступіў як палымяны абаронца індзейцаў, апісаў геаграфію Араўканіі, культуру i звычаі яе жыхароў. Рашуча працівіўся палітыцы, скіраванай на страту нацыянальнай самасвядомасці індзейцаў. Заклікаў шанаваць ix звычаі i традыцыі, мірна i паступова ўключаць ix ў чылійскае грамадства праз развіццё асветы, знаёмства з развіццём рамяства i адкрыццё доступу да прыродных багаццяў ix земляў. Кніга Дамейкі была добразычліва прынята ў Чылі, іншых краінах Паўднёвай Амерыкі: перакладзеная на французскую, ангельскую, нямецкую мовы, атрымала вялікую вядомасць ў свеце. Польскі пераклад гэтай кнігі выйшаў у I860 годзе ў Вільні (апошняе выданне гэтай працы было зроблена ў Польшчы ў 1992 г.) Погляды Дамейкі мелі ўплыў на змякчэнне стаўлення чылійскага ўрада ў адносінах да індзейцау. Араўканія была незалежнай да 1884 года. Па ініцыятыве Дамейкі ў Ля Сарэна быў арганізаваны этнаграфічны музей, прысвечаны культуры араўканаў i іншых індзейскіх плямёнаў, што жывуць на тэрыторыі Чылі.

Вярнуўшыся з Араўканіі, Дамейка застаў дом i лабараторыю знішчанымі пажарам. Нягледзячы на тое, што ён смуткаваў па Радзіме i марыў пра вяртанне, палічыў сваім абавязкам прадоўжыць побыт i адбудаваць тое, што было знішчана.

У лістападзе 1846 г. пасля атрымання згоды на звальненне Дамейка, з якім усе сардечна i ca смуткам развіталіся, адправіўся ў Вальпараіса, адкуль намерваўся адбыць у Еўропу. Аднак чылійскі ўрад зрабіў усё для затрымання навукоўца ў краіне. Да яго звярнуліся з просьбай стаць на чале кафедраў мінералогіі i фізікі ўніверсітэта ў Сант'яга, а таксама правядзення рэформы вучэльні i ўсёй сістэмы адукацыі Чылі. Гэтыя прапановы схілілі яго застацца на некаторы час у краіне. У 1847 г. пачаў выкладаць мінералогію, фізіку, a пазней i хімію. Быў прызначаны членам Рады універсітэта. Працягваў працу над праектам рэформы адукацыі, якую пачаў яшчэ ў 1842 годзе, узяўшы за ўзор Віленскую школьную акругу, Віленскі універсітэт, а таксама нямецкія універсітэты. На пасяджэнні Рады універсітэта яго праекты, a асабліва прапановы na рэарганізацыі самой навучальнай установы выклікалі нараканні некаторых заслужаных прафесараў. Пасля бурлівых дыскусій праект быў прыняты. Толькі ў 1852 годзе, як прадстаўнік ўрада, распачаў Дамейка реалізацыю гэтага праекта.

У 1848 г. ў знак прызнання заслуг, па прапанове ўрада, парламент прыняў рашэнне аб наданні вучонаму ганаровага чылійскага грамадзянства. У 1847 годзе Дамейка, змучаны жыццём у горадзе, купіў віллу з прыгожым садам на ўскраіне Сант'яга. Праз год, 7 ліпеня, ажаніўся з чылійкай Энрыкет Сатамаёр i Гузман. Гэтыя падзеі назаўсёды звязалі вучонага з яго другой айчынай.

У 1868 r. яго выбралі рэктарам універсітэта ў Сант'яга, абавязкі якога выконваў тры тэрміны, да канца 1882 г. На працягу 15 год свайго рэктарства давёў вучэльню да росквіту. А яго заслугі ў гэтай галіне атрымалі найвышэйшае прызнанне чылійскага народа.

Сямейнае жыццё Дамейкаў працякала гарманічна. З'явіліся на свет дзеці: адзіная дачка Ганна (14.09.1854 г.), сыны: Генрых (1855г.), які памёр будучы немаўляткам, Гернан (7.02.1859г.) i Казімір (24.04.1863 г.). Хапала таксама i турбот, выкліканых перш за ўсё працяглымі хваробамі Гернана і туберкулёзам жонкі, якая, нягледзячы на чулую i клапатлівую апеку, памерла 26 снежня 1870 года. Дамейка ўвесь свой вольны ад заняткаў час прысвячаў выхаванню дзяцей. Праз два гады ён атрымаў звестку аб смерці брата Казіміра.

У 1876 г. сям'ю Дамейкау праведаў звольнены пасля 12-ці гадовай сібірскай ссылкі за ўдзел у студзеньскім паўстанні пляменнік Лявон (сын Казіміра). Праз год Лявон вярнуўся ў Сант'яга, каб ажаніцца з Ганнай Дамейка. У пачатку 1878 г. маладая пара выехала на радзіму i пасялілася ў маёнтку Жыбуртоушчына.

Пасля ад'езду дачкі Дамейка адчуў сябе адзінокім, узмацніўся смутак па родным краі. Пад канец тэрміна рэктарскіх паўнамоцтваў ён напісаў прашенне аб звальненні. 7 кастрычніка дэкрэтам ураду яму была назначана, апроч звычайнай пенсіі, спецыяльная ў памеры 6000 піястраў ў год, якая выплачвалася ў Чылі i за мяжой. Некалькімі днямі пазней быў вымушаны ўладамі заняць пасаду рэктара яшчэ раз. Для пасварыўшыхся палітычных партый ў вучэльні адзіным кандыдатам, якаго прымалі ўсе, быў Дамейка. Заняў гэтае становішча на кароткі час, пакуль не заціхнуць спрэчкі. 30 мая 1883 года атрымаў звальненне i пачаў рыхтавацца да ад'езду. Апошні месяц знаходжання ў Чылі прысвяціў ўпарадкаванню сваіх навуковых матэрыялаў i багатай мінералагічнай i геалагічнай калекцыі (больш за 4000 экз.), якую ахвяраваў вучэльні.

Пад час свайго працяглага знаходжання ў Чылі паралельна з педагагічнай i арганізацыйнай дзейнасцю Дамейка праводзіў мінералагічныя i геалагічныя даследаванні, арганізоўваў навуковыя падарожжы па ўсёй краіне, дасягаючы цяжкадаступных высакагорных раёнаў, працаваў ў незвычайна цяжкіх умовах на землях, малавядомых тагачаснай навуцы, пад час нават некранутых. Вынікі назіранняў на мясцовасці i лабараторных даследаванняў публікаваў ў французскіх, нямецкіх i чылійскіх часопісах. Пісаў таксама працы сінтэтычныя. Навуковыя дасягненні Дамейкі велізарныя, няпоўная бібліяграфія яго прац уключае каля 400 найменняў. У 1846 г. апублікаваў першую геалагічную карту Чылі у маштабе 1:250000. Сярод даследаваных i апісаных ім мінералаў многія былі невядомыя тагачаснай навуцы. Працы па мінералогіі i геалогіі прынеслі польскаму вучонаму сусветную славу, асабліва трохтомнае даследаванне "Мінералогія альбо апісанне асноўных мінералаў Чылі, Балівіі, Перу i Аргентынскіх правінцый".

Узбагаціў чылійскую гаспадарку новымі адкрыццямі, між іншым, пакладамі салетры ў пустыні Атакама, эксплуатаваных па сённяшні дзень, пакладаў вугля ў правінцыі Вальдзівія. Спектар інтарэсаў i прац, выкананых Дамейкам, быў вельмі шырокім. Даследаваў вулканы i метэарыты, звычайныя i мінеральныя воды, арганізаваў метэаралагічныю станцыю i пачаў даследаванні ў гэтым напрамку, заснаваў астранамічную абсерваторыю, распрацаваў падручнікі фізікі i прабірнай справы, якімі карысталіся ў некалькіх краінах Паўднёвай Амерыкі. Быў аўтарам шматлікавых праектаў, якія былі зрэалізаваны, між іншым, вадаправод для Сант'яга, эксплуатацыя адкрытых радовішчаў вугля, будаванне сучасных горных печаў.

Дасягненні Дамейкі высока ацэньвалі ў навуковых колах Еўропы. Адлюстраваннем гэтага было членства ў шматлікіх еўрапейскіх навуковых таварыствах, у тым ліку i парыжскім Нацыянальным Музеі Прыроды. Быў таксама членам польскай Академіі Навук (1873г.)

Пераклад: Аляксандр Колышка, Марыя Вітукевіч

Бібліяграфія

1. Аб ушанаванні I. Дамейкі. Лідская газета. 1. лістапада 1994 г.

2. Булай М. Вялікі асветнік. Лідская газета. 4,7,11 снежня 1993 г.

3. Афанасьева Т. Игнатий Домейко. Гродненская правда, 24 сентября 1992г.

4. Булай М. Лідскія шляхі Ігната Дамейкі. у кн. Наш радавод. Ліда,1994, с. 78-83

5. Грыцэвіч В. Твой, Беларусь, назаўсёды. Уперад, 22 чэрвеня 1983 г.

6. Грыцкевіч В. I. Дамейка, Настаўніцкая газета. 23 студзеня 1993 г.

7. Доўнар T. Вялікі асветнік, Судовы веснік 1994 r. №.1, с. 73-75

8. Из дальних лет. в кн. Клейн Б.С. Взгляд из прошлого. Мн., 1989 г., с. 27-44

9. Мальдис А. Национальный герой Чили. Деловой Вестник, 1994, № 3, с. 23

10. Цвірка К. Вялікі асветнік, Полымя, 1995, № 1

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: ДАМЕЙКА ІГНАЦІЙ НА ДРУГОЙ РАДЗІМЕ 1838 - 1873 гады жыцця

© Ірэна Стасевіч-Ясюкова ()

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.