Нацыя на Беларусі

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Нацыя на Беларусі. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2010-11-25

Пішучы аб працэсах фармавання нацый, Бенедыкт Андэрсан называе нацыю „ўяўленай супольнасцю" 49. Ён разглядае феномен нараджэння нацыянальнай „уяўленасці" на ўзроўні эліт, аднак не прысвячае непасрэднай тэарэтычнай увагі сувязям паміж гэтай „уяўленасцю" і онтычным статусам нацыі. „Тое, што нацыя — гэта „ўяўленае адзінства», — піша Эрнст-Вольфганг Бёкэнфёрдэ, — якое абапіраецца на распаўсюджаныя ўяўленні, не пярэчыць яе рэальнасці і рэальнай сіле ўздзеяння. Яе вызначэнне як imagined community (як прапануе Б. Андэрсан) не адмаўляе ні яе рэальнасці, ні сілы дзеяння; таксама супольныя аб'ектыўныя ўяўленні канстытую юць грамадскую рэчаіснасць, якая з'яўляецца канкрэтна сцверджанай рэчаіснасцю і дае пачатак разнастайным дзеянням" 50. Нацыя — гэта супольнасць з невыразна акрэсленымі межамі, яна, аднак, валодае рэальным грамадскім зместам.Паколькі нацыя з'яўляецца вялікай супольнасцю, павінна існаваць (па-над сувязямі, што непасрэдна аб'ядноўваюць невялікую частку яе членаў) усвядомленае на ўзроўні адзінак (хоць, як правіла, дыферэнцыяванае) моцна ідэалагізаванае бачанне агульнасці ўсіх яе членаў. У гэтым сэнсе нацыя, як і кожная вялікая грамадская група, з'яўляецца прыдуманай супольнасцю. У нашых развагах нацыя трактуецца тыпалагічна ў прынятых ва ўступе часавых і тэрытарыяльных межах.

Мы лічым нацыяй супольнасць, якая характарызуецца максімальным грамадскім пашырэннем нацыянальнай сувязі, а таксама яе максімальнай (у адносінах да іншых супольнас цяў грамадскай макраструктуры) інтэнсіўнасцю. Нацыяналь ная сувязь абапіраецца на нацыянальную свядомасць (і тоеснасць), якая знаходзіць свой выраз у нацыянальнай ідэалогіі. З'яўляючыся культурнай супольнасцю, у нацыянальнай ідэалогіі нацыя трактуецца гістарычна як з пункту гледжання мінулага, так і з пункту гледжання будучыні, яна лічыцца вартай рэалізацыі мэтай грамадскіх дзеянняў і забяспечана моцнай пазітыўнай маральнай ацэнкай. У Цэнтральна-Усходняй Еўропе яе істотным складнікам з'яўляецца мова як элемент, што канстытуюе нацыі і адначасова размяжоўвае іх. Наяўнасць нацыянальнай супольнасці вымагае інстытуцыяналізацыі нацыянальнага жыцця, што, наогул, выяўляецца ў схільнасці да стварэння ўласных дзяржаўных структур.

Нацыя фармавалася ва ўмовах распаду або значнага паслаблення сувязі і структур, якія характарызуюць даіндустрыяльныя супольнасці. Пераход ад данацыянальнага грамадства (феадальнага) да нацыянальнага быў эвалюцыяй ад грамадства як збору лакальных супольнасцяў з моцна сфармаваным партыкулярызмам да масавага грамадства. Шацкі зазначае, што „нараджэнне нацыі тут, па сутнасці, тое самае, што нараджэнне сучаснага грамадства і з гэтай прычыны з'яўляецца ў найвышэйшай ступені рэвалюцыйнай падзеяй" 51. Адначасова нацыянальная сувязь адрозніваецца ад сувязі, уласцівай грамадству, якая „мае інструментальныя, практычныя, прадметныя рысы"52. Па сваёй прыродзе нацыя належыць хутчэй да таэнісаўскай Gemeinschaft (супольнасці), чым да Gesellschaft (грамадства), паколькі развіццё апошняга на працягу ХIХ і ХХ ст. не засталося без уплыву на эвалюцыю нацыянальнай супольнасці. Працэс фармавання нацыі суправаджаўся зрынаннем праўна санкцыянаваных грамадскіх бар'ераў, узрастаннем гарызантальнай і вертыкальнай грамадскай мабільнасці, распаўсюджваннем адукацыі і, такім чынам, значным павелічэннем прытоку інфармацыі і грамадскіх ідэй. Станавыя сувязі былі заменены слабейшымі — класавымі.

„Нацыя і нацыянальная культура складаюць моцна звязаныя паміж сабой паняцці, — піша А. Класкоўская. — Першая мае характар чыста сацыялагічны, суадносіцца з чалавечага згуртавання. Агульнасць культуры ўласцівая кожнай грамадскай групе. Аднак для нацыі яна з'яўляецца асабліва складаным канстытутыўным чыннікам, які ахоплівае асабліва вялікі абсяг вартасцяў. Адначасова гэты абсяг пазбаўлены выразных межаў"53. Нацыя — гэта культурацэнтрычная супольнасць. Яна ўзнікае не толькі (не столькі) дзякуючы таму, што паасобныя супольнасці адрозніваліся паміж сабой сваімі культурамі (так было цягам тысячагоддзяў), але перадусім дзякуючы наданню культуры вышэйшага значэння ў працэсе пабудовы ўласнай панадлакальнай, панадпрывычнай, ідэалагічнай супольнасці. «А таму, — апісвае гэты працэс Эрнест Гелнер, — трэба шанаваць культуру непасрэдным спосабам, праз яе самую»54. Фармаванне нацыятворчых працэсаў суправаджалася ўзрастаннем значэння культурнай тоеснасці, а таксама развіццём ідэалагіч на моцна выяўленага бачання культурнай супольнасці. Напачатку паказаныя (часам створаныя) нешматлікімі ініцыятарамі сучасных нацыянальных рухаў межы культурных падзелаў з часам станавіліся грамадскімі фактамі, якія выразна падзялялі супольнасці паводле катэгорый, што пачаткова былі слаба выяўлены (а перадусім не ідэалагізаваны) у свядомасці масаў.

Народы ўзнікаюць у выніку не заўсёды аднолькавых набораў чыннікаў. Яны адрозніваюцца фактарамі, якія ствараюць іх агульнасць, не толькі ўстаноўкамі, але і паводзінамі, што з іх вынікаюць, ступенню інтэнсіўнасці нацыянальнай сувязі ва ўсім грамадстве, і ў яго паасобных класах і слаях. Элементы нацыянальнай культуры ў розных слаях грамадства па-рознаму звязаны міжсобку, па-рознаму ерархізава ны, і розныя з іх выконваюць ролю карэнных вартасцяў (Смоліч) або ствараюць канон нацыянальнай культуры (Класкоўская). Змястоўнае напаўненне паняцця нацыі падлягае пастаянным, хоць і павольным зменам. Нацыя — гэта дынамічная супольнасць. Змяняюцца (што асабліва відаць у рамках значных адрэзкаў часу) крытэрыі нацыянальнай прыналежнасці. С.Асоўскі зазначае, што «ідэалогіі розных народаў не супадаюць паводле аб'ектыўных крытэраў, што вызначаюць нацыянальнае згуртаванне» 55.

З прычыны адсутнасці канкрэтных рысаў культуры, якія маглі б быць прызнаны істотнымі і адначасова былі б агульнымі для ўсіх народаў, пабудова дэфініцыі нацыі можа абапірацца на такія агульныя рысы, як нацыянальная сувязь, нацыянальная свядомасць і нацыянальная тоеснасць. Можна таксама ствараць паняцце нацыі як ідэальнага тыпу, уключаючы ў яго такія канкрэтныя рысы, як, напрыклад, мова, разумеючы пры гэтым, што не ва ўсіх выпадках яны аб'ядноўваюць або раздзяляюць народ. Аднак у даследаваным рэгіёне яны выступаюць настолькі часта, што могуць лічыцца істотнымі, каб такім чынам сканструяванае паняцце нацыі было карысным з эўрыстычнага пункту гледжання, выконвала ролю прыдатнага даследчага інструмента. У Цэнтральна-Усходняй Еўропе нацыі ўзнікалі, грунтуючыся на ўласнай этнічнасці. Асноўным вызначальнікам этнічных падзелаў і адначасова галоўным элементам культуры, што канстытуюе нацыянальную свядомасць і, адпаведна, саму нацыю, была мова. Мова цягнула за сабой тыя элементы культуры, якія можна было прызнаваць у якасці звязанага з ёй культурнага комплексу. У працэсе фармавання нацыі мова падлягала ідэалагізацыі, выходзіла па-за межы ролі, якой валодала, будучы элементам прывычнай сувязі, сродкам зносінаў, станавілася вартасцю сама па сабе, часта галоўным элементам нацыянальнай ідэалогіі.

Адступленнем ад абавязковага ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе правіла, паводле якога межы нацыянальных супольнасцяў фармаваліся ў адпаведнасці з пашырэннем адпаведных моў, з'яўляюцца харваты, якія маюць агульную літаратурную мову з сербамі, аднак адрозніваюцца ад іх рэлігіяй. Звычайна ў працэсе фармавання нацый рэлігія мела вялікае значэнне там, дзе яе пашырэнне супадала з этнічнымі (моўнымі) межамі. Затое наогул на ўзроўні этнічных вясковых супольнасцяў рэлігія канкуравала з нацыяй дзякуючы эмацыйнаму ўспрыманню рэлігіі, бо абедзве супольнасці, нацыянальная і рэлігійная, прынцыпова адрозніваюцца паміж сабой. „Розніца паміж цяперашняй, еўрапейскай нацыянальнай супольнасцю і супольнасцю вернікаў, — сцвярджае Анджэй Заянчкоўскі, — уяўляе сабой від «філасофскай» арыентацыі: нацыя з гэтага пункту гледжання арыентавана гістарычна і абмежавана ў часе (нават у тым выпадку, калі для прапускан ня праз сябе нацыянальнага зместу яе членамі характэрным з'яўляецца ідэалагічнае месіянісцкае ўвянчанне), тады як філасофская арыентацыя супольнасці вернікаў трансцэндэнтная і надгістарычная. Нацыя ў свядомасці яе членаў — з гэтага свету і тут мае выканаць сваю місію..."56 . Адначасова са сваім умацаваннем нацыянальная супольнасць падпарадкоўвала сабе рэлігію — у яе грамадскім (свецкім), зямным, а не трансцэндэнтным вымярэнні. Моцныя эмоцыі, калісьці вызваленыя рэлігіяй у Еўропе, падлягалі цягам апошніх стагоддзяў выразнаму аслабленню, часткова на карысць ідэнтыфікацыі з нацыяй. Інакш гэтыя працэсы працякалі на ўзроўні згуртаван ня, дзе ў грамадскай, свецкай сферы выразна адчуваецца прымат нацыі (рэлігія неаднойчы станавілася істотным элементам нацыянальнай ідэалогіі, культурным вызначнікам асобнасці супольнасці). Іначай гэта адбываецца на ўзроўні адзінак, на які (у сферы сакрум) рэлігія ўсё больш уводзілася.

На працягу значнай часткі двух апошніх стагоддзяў (падобна, пераломным этапам была тут першая сусветная вайна) з нацыянальнай сувяззю заўсёды канкуравала класавая сувязь. Паступова выявілася, што нацыянальная салідарнасць выразна пераважыла класавыя сувязі і сувязі наднацыяналь нага характару. Велізарны ўплыў на фармаванне народаў аказалі эліты, праз творчасць і ўстаноўкі якіх адбываецца канфрантацыя з іншымі народамі.

«Інтэлектуалы, — піша Юзаф Халасіньскі, — ствараюць гісторыю сваіх грамадскіх групаў... Элементарныя супольнасці не маюць гісторыі, бо яны не маюць інтэлектуалаў. Яны папросту існуюць. Тут месціцца істотная розніца паміж сацыялагічным паняццем народу ў адрозненне ад нацыі. Нацыя — гэта не толькі твор гісторыі, але яна гістарычная і па сваёй сутнасці; да нацыянальнага самапазнання належыць гістарычная свядомасць і імкненні развівацца. Так зразуметую нацыю немагчыма ўявіць без інтэлектуалаў, без «інтэлігенцыі» 57. Наколькі ў этнічнай культуры мінулае ўтрымліваецца ў вусна перадаваных легендах, наколькі яно хаатычнае, неспарадкаванае з пункту гледжання храналогіі, а будучыня з'яўляецца ўзнаўленнем сучаснасці (спадзяюцца хутчэй на змены колькаснага характару, а не якаснага), настолькі ў нацыі гістарычны час мае лінейнае вымярэнне, гістарычная свядомасць з'яўляецца спарадкаваным, ідэалагізаваным (суаднесеным са сферай нацыяналь ных вартасцяў) і перадаваным пісьмовым шляхам вобразам уласнай гісторыі. У гэтым вобразе будучыня ёсць бачанне ўласнай нацыі як супольнасці, што здольна пераўтварацца. Гістарычная свядомасць, зразуметая як складнік нацыянальнай свядомасці, нярэдка з'яўляецца зборам элементаў, якія ўзяты сінхронна, без шторазовага суаднясення з мінулымі рэаліямі, несуладных міжсобку, якія даюць неаднолькавую магчымасць інтэрпрэтацыі тэрытарыяльнага і грамадскага пашырэння ўласнай нацыі, адчування таго, што з'яўляецца ўласна нацыяналь ным. Гэта прыводзіць да канфліктаў з іншымі нацыямі.

«Нацыя, — піша Станіслаў Асоўскі, — гэта стабільная тэрытарыяльная група такой велічыні, што яе згуртаванасць не можа грунтавацца на асабістых кантактах. Гэтая тэрытарыяльная група не абавязковая ў экалагічным сэнсе, але абавязковая ў ідэалагічным сэнсе»58. Еўрапейскія нацыі (калі выключыць некаторыя супольнасці, што жывуць у дыяспары) валодаюць уласнымі ідэалагічнымі радзімамі, тэрытарыяльнае вымярэнне якіх выразна засведчана. Гэта, аднак, не азначае, што межы «нацыянальнай тэрыторыі» былі заўсёды дакладна вызначаны, часта цягам гісторыі яны яны змяняліся 59. Тэрытарыяльныя сепаратызмы спрыялі падзяленню людзей на групы. Становячыся членам ерархізаванай сістэмы меншых і большых грамадскіх групаў, чалавек парадкаваў грамадска -культурны свет такім чынам, каб не жыць у асяроддзі, пазбаўленым крытэраў-арыенціраў. Воляю жыцця ён ствараў свет грамадскіх дыстанцый, пазначаючы сваё асяроддзе ў залежнасці ад патрабаванняў эпохі. Схільнасць да падзелу людзей на групы вынікае, як мяркуюць некаторыя сацыябіёлагі, не толькі з псіхічна-грамадскіх прычын, але таксама і з біялагічных, што спрыяюць выжыванню 60. Нацыя — гэта вынік пэўнай грамадска-культурнай сістэмы (яна першапачаткова ўзнікла ў Еўропе) і чалавечай патрэбы ў далучэнні да грамадства. Нацыя — гэта гістарычна абмежаваная супольнасць, якая ўсведамляе сваё месца ў часе і прасторы.

Нацыянальны сепаратызм часта знаходзіць свой выраз у абвяшчэнні прэтэнзіі выключнасці ў дачыненні да нацыяналь най тэрыторыі, а трактуючы народ як суб'ект гісторыі, выяўляе імкненне да валодання нацыянальнай суверэннасцю. Разуменне нацыі як аўтатэлічнай і суверэннай супольнасці, як і моцная схільнасць да інстытуцыяналізацыі нацыянальнага жыцця выразна адрозніваюць нацыю ад этнічнай групы. Нацыі, як вялікія, ідэалагізаваныя грамадскія групы, не могуць існаваць, абапіраючыся выключна на непасрэдныя кантакты, што характары зуюць, напрыклад, этнічную групу. Ідэалагічныя сувязі, якія іх аб'ядноўваюць, магчымыя толькі ў супольнасцях, што валодаюць пісьменнасцю 61. Працэс нацыянальнай сацыялізацыі адбываецца шляхам напісанага слова і інстытуцый, якія робяць магчымымі ўсведамленне сферы нацыянальных вартасцяў. Гэтыя вартасці ўзнікаюць звычайна па-за межамі штодзённых, непасрэдных міжасабовых кантактаў, што арганізуюць быццё нацыі як складанай, актыўнай грамадскай супольнасці.

Інстытуцыяй, якая арганізуе працэс нацыянальнай сацыялізацыі, падтрымлівае актыўнае (скіраванае ў бок развіцця) вымярэнне нацыі, умацоўвае пачуццё валодання нацыяналь най суверэннасцю і дае нацыі інстытуцыяналізаваныя формы яе быцця, з'яўляецца дзяржава. Наколькі нацыя мае аўтатэлічны характар, настолькі дзяржава — мэтанакіраваны. На думку Знанецкага, нацыя — гэта арганізаваная група, але не на прынцыпе ўлады (прымусу), як гэта мае месца ў выпадку дзяржавы, але на прынцыпе пяршынства, дабраахвотнага падпарадкавання культурным лідэрам, якія дзейнічаюць „галоўным чынам пры дапамозе пісьма і друку як інструментаў пашырэння і ўмацавання нацыянальных вартасцяў" 62. Аднак дзяржаву можна трактаваць не толькі як арганізацыйную форму нацыянальнага быцця або як структуру, па сваёй сутнасці прынцыпова адрозную ад нацыі, але таксама як складнік нацыянальнай свядомасці, культурны элемент зместу паняцця нацыі (а таксама як чыннік фармавання нацыі). Увогуле дзяржава выконвала ў працэсах фармавання заходнееўрапейскіх нацый адны функцыі, а ў развіцці гэтых працэсаў у нашай частцы кантынента — іншыя.

Нацыя забяспечана моцнай пазітыўнай маральнай ацэнкай, і гэтым адрозніваецца (поруч з рэлігійнай супольнасцю) ад іншых згуртаванняў, што ствараюць грамадскую макраструктуру. Рэгіянальныя, прафесійныя, класавыя згуртаванні не валодаюць (або валодаюць у значна меншай ступені, чым нацыя) маральным вымярэннем. Паняцце здрады ўласнай нацыі таўруецца асабліва моцна.

У параўнанні з этнічнай групай нацыя — гэта супольнасць, якая выразна больш адкрытая вонкавым уплывам; нацыя здольная да свядомага ўспрымання вартасцяў і ўзораў паводзінаў, якія прыйшлі з іншых культур, і ў пэўныя перыяды іх прымае. Нацыя таксама больш экспансіўная і актыўная (гэта звязана з ідэалагізаваным характарам сувязяў, што яе злучаюць, з мацней пазначанай сферай ідэнтычнасці), а таксама сацыяльна (напрыклад, класава) і ў пэўнай ступені культурна (напрыклад, рэлігійна) дыферэнцыяваная. Нацыя — гэта супольнасць, якая ўзнікла ў сучасным, індустрыяльным, масавым грамадстве ў выніку грамадскіх зменаў, якія адбыліся ў Еўропе ў XIX i XX ст.; нацыя сама мадэрнізуе сваё акружэнне 63. Л. Грынфельд лічыць, што нацыя з'яўляецца „канстыту тыўным элементам мадэрнізацыі" 64, а Энтані Сміт сцвярджае, што нацыі „стаюцца шляхам самаахвярнасці, інструментам сацыяльнай мабілізацыі і арэнай рэвалюцыі" 65.

Карл Дойч трактуе нацыю як „супольнасць зносінаў". „Цяпер зразумела, — піша Дойч, — чаму мы сутыкаемся з відавочнымі выключэннямі з прывычных апісанняў нацыі ў катэгорыях агульнасці мовы, характару, памяці або гістарычнага мінулага. Таму што наяўнасць або адсутнасць якога-небудзь чынніка не бярэцца пад увагу, але папросту ўлічваецца наяўнасць дастатковых камунікацыйных палягчэнняў, якія настолькі дапаўняюць адно аднаго, што ў выніку даецца нешта цэлае. Карацей кажучы, тое, што тут прапануецца, з'яўляецца функцыянальнай дэфініцыяй нацыянальнасці. Нацыянальная прыналежнасць перш за ўсё грунтуецца на разбудаваным папаўненні грамадскіх зносінаў. Яна грунтуецца на здатнасці да больш выніковых зносінаў і ў больш шырокім ахопе з членам адной вялікай групы ў параўнанні з чужымі»66 . Відавочна, што ў супольнасцях масавых зносінаў павінна была заняпасці традыцыйна разуметая этнічная група. Гэта, аднак, не азначае, што грамадскія сувязі індустрыяльнай эпохі (з неабходнасці ўжо панадпрывычныя, ідэалагізаваныя) павінны былі стварацца, абапіраючыся на змест, які мы цяпер называем нацыянальным. Не кожная панадпрывычная, камунікацый ная сістэма суаднясенняў павінна мець нацыянальны характар (нават пры шырокім разуменні паняцця нацыі).

Свядомасць членаў нацыянальнай супольнасці забяспечана зместам моцна ідэалагізаванага характару. „Нацыяналь ная свядомасць, — піша У. Паўлючук, — гэта самасвядомасць, самадэфініцыя, самавызначэнне, гэта ўсведамленне існавання асобных нацыянальных вартасцяў, сімвалаў групавой еднасці, якія культывуюцца паводле жадання або патрэбы «быць народам»" 67. Яе можна даследаваць, асабліва як калектыўную нацыянальную свядомасць, шляхам аналізу паўсюдна прызнаванай нацыянальнай ідэалогіі, якая з'яўляецца формай праяўлення нацыянальнай свядомасці і адначасова інструментам распаўсюджвання нацыянальных вартасцяў, бачаннем сябе, якое аб'ядноўваецца са звычайна слабей адлюстраваным вобразам іншых, „чужых". „Вобраз «іншага» (або іншых) згуртавання, — піша Эдвард Шылс, — не павінен быць вельмі значны ў калектыўнай нацыянальнай самасвядомасці. Ён, аднак, павінен прысутнічаць" 68.

Нацыя адрозніваецца ад этнічнай групы не толькі выразна сфармаваным і моцна выяўленым бачаннем сваёй адрознасці, але таксама значна большай ступенню сфармаван ня тоеснасці адзінак, што яе складаюць. Яна ўмацоўвалася ва ўмовах распаду феадальных структур, паслаблення калектыўнай ментальнасці, пашырэння персаналістычных ідэй. Працэс усё большага перарастання адзінкі ў суб'ект выклікаў разбудову сферы яе самасвядомасці. Іншай прычынай умацавання сферы тоеснасці была ідэалагізацыя катэгорый распазнан ня грамадскага акружэння, якія прасвятляюць адзінцы ўсё больш шырока адкрываны (падлеглы анаміі) грамадскі свет і насычаюць яго эмоцыямі. Пераход ад этнічнай прывычнасці да нацыянальнай ідэалагічнасці быў, у спрошчаным выглядзе, эвалюцыяй ад пасіўнай, безрэфлексіўнай руціны да ідэалагізаванай актыўнасці як вытворнай рэфлексіі над вобразам сябе і групы, членам якой з'яўляецца адзінка. Нацыя з'яўляецца формай групавой самаабароны ад тоеснасці членаў грамадстваў, што атамізуюцца і ўніфікуюцца.

Нацыянальная тоеснасць не заўсёды супадае з культурнай тоеснасцю. Гэта было відавочным на прыкладзе ініцыятараў нацыянальных плебейскіх рухаў у Цэнтральна-Усходняй Еўропе ХIХ ст., выхаваных па неабходнасці ва ўжо даўно сфармаваных культурах, блізкіх ім, хоць не на ўзроўні іх уласных нацыянальных суаднясенняў. Яны самі стваралі, разбудоўвалі сферу нацыянальных вартасцяў. Таксама магчымая двайная нацыянальная тоеснасць. А.Класкоўская паказвае на наяўнасць розных адносінаў паміж адзінкай і адначасова ўспрынятымі ёй (хоць у рознай ступені) многімі нацыянальнымі культурамі 69.

Эрнэст Рэнан пісаў пра нацыю як штодзённы плебісцыт, хоць на ўзроўні свядомасці людзі рэдка прыпісваюць сваім штодзённым дзеянням нацыянальнае вымярэнне (адступлен нем ад гэтага з'яўляецца, напрыклад, вайна)70. Народ належыць разумець калектыўна ў тым сэнсе, што салідарнасць, якая гуртуе адзінкі, з'яўляецца вынікам далейшага прымання групы як уласнай, ідэнтыфікацыі „з мэтамі і ўстаноўкамі, пастуляванымі для члена групы"71. Нацыянальная сувязь для пераважнай большасці членаў ужо сфармаванай нацыі з'яўляецца прыпісанай сувяззю, што вынікае з нараджэння ў пэўнай сям'і, выхавання (сацыялізацыі) у нацыянальным асяроддзі і нацыянальнай традыцыі. Свядомы пераход ад адной нацыі ў другую сустракаецца ў адзінкавых, а не ў масавых выпадках; ён адбываецца сярод дарослых адзінак, якія ўжо ўспрынялі нацыянальную сістэму вартасцяў. Сіла эмацыянальнай сувязі з імі прыводзіць да таго, што такія рашэнні з'яўляюцца цяжкімі і маюць значныя псіхічна-грамадскія наступствы. Прыняцце іншай культуры на этнічным узроўні або пад час натураліза цыі з'яўляецца намнога лягчэйшым.

Паводле пастаяннасці ўласцівых нацыі рысаў — асабліва магчымасці рознай сілы інтэнсіўнасці нацыянальнай сувязі — можна сказаць, што супольнасці могуць быць нацыямі ў меншай або ў большай ступені. Такое разуменне нацыі часта дазваляе пазбегнуць неабходнасці празмеру катэгарычных рашэнняў. Абмежаванне гэтай пазнавальн ай працэдуры выступае ў сітуацыі вызначэння нацыі як супольнасці, якая характарызуецца максімальнай (у адносінах да іншых супольнасцяў грамадскай макраструктуры) інтэнсіўнасцю сувязяў, што яе акрэсліваюць. Увядзенне гэтага адноснага тыпу парогу інтэнсіўнасці (што робіць магчымым тыпалагічную пабудову паняцця нацыі), толькі па дасягненні якога нацыя цалкам з'яўляецца нацыяй, выклікана выразна рознымі вынікамі калектыўнай чалавечай актыўнасці да і пасля яго дасягнення. Разуменне рысаў інтэнсіўнасці і пашырэння выключна ў паняццях іх параметрычнасці адносна нацыянальных сувязяў было б спрашчэннем, спрашчэннем было б таксама надаванне ім выключна тэхнічнага значэння. Даследчыкі спрабуюць шукаць набліжаныя да сучасных нацыянальных сувязі ў далёкай гісторыі. Аднак, адрозніваючыся ў адносінах да іншых супольнасцяў пашырэннем і інтэнсіўнасцю, колішнія супольнасці выклікалі сваёй наяўнасцю грамадскія наступствы, якія выразна адрозніваюц ца ад сучасных нацый. Яны іначай размяшчаюцца ў ерархіі супольнасцяў, і грамадскі кантэкст іх дзеянняў быў іншы. Тут маюцца на ўвазе не толькі колькасныя змены, але перадусім прынцыповыя якасныя змены нацыянальнай (і ўвогуле грамадскай) сітуацыі ў Еўропе апошніх двух стагоддзяў. Гэта выклікае пэўныя абмежаванні магчымасці ерархізавання нацыяналь ных супольнасцяў.

Таму можна сцвярджаць, што нацыя з'яўляецца супольнасцю з моцна ўсталяванымі сувязямі, якія вынікаюць з усведамлення яе членамі калектыўнага бачання сябе як культурна-гістарычнага адзінства. Нацыя з'яўляецца культурацэнт рычнай супольнасцю (злучанай прамежкавымі сувязямі, персаналізаванымі ў сваім ідэалагізаваным вымярэнні), аўтатэліч най (суверэннай у культурных адносінах), актыўнай, арыентаванай на развіццё (самапераўтварэнне). Гэтая супольнасць існуе праз інстытуцыялізацыю свайго грамадска-культурнага быцця. Яе з'ядноўваюць вартасці, якія адначасова структуры зуюць грамадства, класіфікуюць (ерархізуюць) яго адносна іншых, акрэсліваюць стасунак адзінкі да навакольнага свету, укараняюць яе ў ім. Яе членам блізкае мысленне ў катэгорыях «ідэалагічнай радзімы» Асоўскага, што ў агульнаграмадскім маштабе магчыма толькі ў сучасных супольнасцях, пазбаўленых трывалых грамадскіх (станавых) бар'ераў, у сукупнасцях з развітым узроўнем адукацыі, сістэмай культурнай і прасторавай камунікацыі.

Прадметам нашых разваг былі этнічна-моўныя (культурныя) нацыі, якія ўзніклі ў нашай частцы кантыненту, а не палітычна-дзяржаўныя, што дамінуюць на захадзе Еўропы і маюць сваю спецыфіку. Гэта, аднак, не азначае таго, што абедзве супольнасці адрозніваюцца паміж сабой настолькі прынцыпова, каб любое меркаванне, датычнае адной з іх, ніколі не магло стасавацца да другой. Несумненна, абодва тыпы нацый больш аб'ядноўваюцца, чым падзяляюцца ў параўнанні з іншымі супольнасцямі, што існуюць на ўзроўні грамадскай макраструктуры.

З польскай пераклаў Сяргей Запрудскі

1 Да Цэнтральна–Усходняй Еўропы ў ХІХ ст. я б аднёс абшар, які распасціраецца паміж землямі, густа заселенымі рускамоўным насельніцтвам на ўсходзе, нямецкамоўным на захадзе i праваслаўным на поўдні, з поўначы абмежаваны Балтыйскім морам. Яе тэрыторыя супадала ў значнай ступені з межамі былой Рэчы Паспалітай, а таксама з Каронай св. Стэфана (беручы пад увагу таксама Чэхію і Славенію; здаецца, цяжка не далучыць тады да яе і нямецкамоўныя землі Аўстрыi). Гэты абшар паступова звужаўся на ўсходзе разам з ліквідацыяй уніяцкай царквы ў 1839 г., экспансіяй праваслаўя і рускай мовы. Нацыянальныя працэсы развіваліся на гэтай тэрыторыі ў многіх адносінах аналагічна да тых, якія праходзілі на землях Паўднёва–Усходняй Еўропы (праваслаўных, доўгі час падпарадкаваных Tурцыі).
2 Гл. м.ін.: Radzik R. Formowanie sie narodow w Europie Srodkowo–Wschodniej // Kultura i Spoleczenstwo. 1993, nr 4; Ён жа, Ewolucja narodowa spolecznosci Kresow Wschodnich // Kultura i Spoleczenstwo. 1991, nr 2; Ён жа, Idea narodu bialoruskiego w drukach narodnikow grupy petersburskiego pisma „Гоmoh“ // Slavia Orientalis. 1995, nr 3; Ён жа, Samookreslanie jako element swiadomosci etnicznej ludu bialoruskiego w XIX wieku // Przeglad Wschodni. 1997, z. 3 (15).
3 Гл. Kloskowska A. Stereotypy a rzeczywistosc narodowej identyfikacji i przyswojenia kultury // Kultura i Spoleczenstwo. 1993, nr 4. S. 41.
4 Kuninski M. Myslenie modelowe w socjologii Maxa Webera. Wroclaw, 1980. S. 14.
5 Яна не тычыцца кожнага паасобнага факту нацыянальнай традыцыі, але апрабуе яе існаванне ў агульным сэнсе.
6 На гэта звяртае ўвагу Aнтанінa Kласкоўскaя, калі піша пра групавую нацыянальную тоеснасць: Kloskowska A. Konwersja narodowa i narodowe kultury. Studium przypadku // Kultura i Spoleczenstwo. 1992, nr. 4. S. 12.
7 Holly R. Zalozenia psychospolecznej koncepcji swiadomosci // Studia socjologiczne. 1988, nr 3. S. 105.
8 Kloskowska A. Konwersja... S. 11.
9 Smolicz J. J. Jezyk jako wartosc rdzenna, w: Oblicza polskosci. Red. A. Kloskowska. Warszawa, 1990. S. 211; Гл. таксама: Smolicz J. Wartosci rdzenne a tozsamosc kulturowa // Kultura i Spoleczenstwo. 1987. nr l. S. 59. „Cувязь паміж карэннымі каштоўнасцямі i грамадскай сістэмай, — піша Я. Смоліч, — падтрымліваецца праз групавую тоеснасць групы, члены якой адчуваюць яе з прычыны прыняцця іншых каштоўнасцяў, названую Дуркгаймам i Парсансам «салідарнасцю» групы“ (s. 69).
10 Гл.: Dyczewski L. Kultura polska w procesie przemian. Lublin, 1993. S. 60–61.
11 Bausinger H. Senseless Identity, у: Jakobson–Widding A. (ed.), Identity: Personal and Socio–Cultural. A Symposium // Acta Universitatis Upsaliensis. Uppsala, 1983. S. 337, цыт. з: Bokszanski Z. Tozsamosc jednostki w perspektywie teorii socjologicznej. Lodz, 1989, S. 12.
12 Гл.: Boski P., Jarymowicz M., Malewska–Peyre H. Tozsamosc a odmiennosc kulturowa. Warszawa, 1992. S. 82; Boski P. Studia nad tozsamoscia narodowa Polakow w kraju i na emigracji: zmiany w skladnikach kryterialnych i korelatywnych // Kultura i Spoleczenstwo. 1991. nr. 4. S. 140, дзе аўтар піша: „Вынікамі гэтага падзелу з’яўляюцца таксама розныя мовы апісання тоеснасці: мова псіхалагічных рысаў адзінкі versus мова элементаў культуры, агульнай для дадзенай групы (напр. народу)“.
13 Melchior M. Spoleczna tozsamosc jednostki. Warszawa, 1990. S. 44.
14 Тамсама. У адрозненні ад Малгажаты Мельхіёр, а таксама некаторых іншых даследчыкаў, якія аддзяляюць пачуццё тоеснасці (сябе) ад тоеснасці, разуметай як спасціжэнне адзінкі іншымі, я звязваю тоеснасць выключна з самасвядомасцю, гэта суб’ектыўнае спасціжэнне сябе (таму пачуццё тоеснасці для мяне адназначнае з тоеснасцю).
15 Breakwell G.M. Formulations and Searches, у: Threatened Identities. Edited by G.M. Breakwell, John Wiley and Sous Ltd., 1983. Цыт. па: Melchior M. Op.cit. S. 49.
16 Гл.: Melchior M. Op.cit. S. 23.
17 „Развітая грамадская сувязь, — піша Г.Бабінскі, — стварае пэўную структуру, г.зн., што яе cкладовыя часткі звязаныя між сабою, што знікненне ці ўзрастанне аднаго элемента суправаджаецца зменамі іншых“. Babinski G. Wiez etniczna a procesy asymilacji. Przemiany organizacji etnicznych. Zagadnienia teoretyczne i metodologiczne // Zeszyty Naukowe Uniwersytetu Jagiellonskiego. Prace Polonijne. Z. 10. Warszawa—Krakow, 1986. S. 31.
18 Уладыслаў Яхер так піша пра сувязі ў дзвюх асобных сферах — сферы паводзінаў i перажыванняў: „Гэтае адрозненне вельмі важнае як з анталагічна–пазнавальнага погляду (адрозненне біхевіярыстычных і псіхалагічных катэгорый), так i з метадалагічнага (розніца спосабаў атрымання дадзеных аб кожным з гэтых двух тыпаў з’яваў). Таму чымсьці іншым з’яўляецца тое, што мы назвалі б сувяззю ў кожнай з гэтых дзвюх сфераў. У сферы паводзінаў — якую можам назіраць непасрэдна — гэта будуць з’явы супрацоўніцтва, дапамогі, апекі, абмену, якія ў антрапалогіі акрэсліваюцца сцісла як «узаемадзеянне». У сферы перажыванняў — аб якіх мы можам рабіць высновы толькі апасродкавана — гэта будуць з’явы ідэнтыфікацыі, пачуцця «мы», consensus і г.д., якія можна было б назваць сцісла як «пачуццё сувязі», «усведамленне сувязі» з кім–небудзь“: Jacher W. Wiez spoleczna w teorii i praktyce. Katowice, 1987. S 35.
19 У выпадку нацыі, а таксама ў выпадку іншых супольнасцяў, напр., рэлігійных, часта выступае выразны разрыў паміж прынятаю ідэяю і дэманстрацыяй заключаных у ёй наказаў да дзеяння (аналагічна разрыву паміж каштоўнасцямі прызнанымі і тымі, што рэалізуюцца).
20 Гл.: Ossowski S. O osobliwosciach nauk spolecznych, у: яго ж, Dziela, t. IV. Warszawa, 1967. S. 153–154, 158, 162–164; таксама: Merton R.K. Teoria socjologiczna i struktura spoleczna. Tlum. E. Morawska, J. Wertenstein–Zulawski. Red. J. J. Wiatr. Warszawa, 1982. S. 342–344.
2l Buczkowski P. Uwagi o strukturze swiadomosci spolecznej // Kultura i Spoleczenstwo. 1987, nr 4. S.147.
22 Цікавы прыклад падае Марэк Карп, які апісвае з’явы неўспрымання беларускамоўнымі катaлікамі Беласточчыны (а значыць насельніцтва з беларускім этнічным карэннем) сваёй мовы як мовы супольнай з насельніцтвам суседніх праваслаўных вёсак, што карыстаецца гэтым самым дыялектам, асабліва калі яна называецца беларускай: Karp M. J. Miedzy Narwia a Biebrza // Res Publica. 1987, nr 2. S. 32; Гл. таксама яго ж: Krynki — obcosc i bliskosc // Wiez. 1987, nr 4. S. 65 (выказванне Сакрата Яновіча на гэты конт).
23 Гл.: Rybicki P. Struktura spolecznego swiata. Studia z teorii spolecznej. Warszawa, 1979. S. 691–692, 716.
24 Тамсама. S. 694.
25 Malikowski M. Pojaciowo–teoretyczne aspekty kontrowersji wokol istoty wiazi spolecznej // Studia Socjologiczne. 1979, nr 4. S. 28.
26 Jacher W. Op. cit. S. 29.
27 Rybicki P. Op. cit. S. 686.
28 Таму, між іншым, Антаніна Класкоўска надае тэрміну „тоеснасць“ значэнне выключна агульнае, цэласнае, лічачы, што „гаварыць трэба пра нацыянальную ідэнтыфікацыю як пра частку ці элемент тоеснасці“ i адпаведна пра іншыя частковыя ідэнтыфікацыі: Kloskowska A. Tozsamosc i identyfikacja narodowa w perspektywie historycznej i psychologicznej // Kultura i Spoleczenstwo. 1992, nr l. S. 139.
29 Jelenska E. Wies Komarowicze w powiecie mozyrskim, [odbitka] // Wisla, t. V. 1892. S. 51.
30 „Нашыя сяляне з Галіцыі, якія жывуць па правы бок Віслы, — успамінае Вінцэнт Вітас, — вельмі доўга сваіх суседзяў з другога боку лічылі маскалямі i дзівіліся з таго, што яны размаўляюць па–польску, і ставіліся да іх з большым падазрэннем, чым да немцаў або яўрэяў“. „Аж цяжка паверыць, — каментуе словы Вітаса Алена Брадоўская, — калі піша, што «вялікае абурэнне» выклікалі сярод сялянскіх сем’яў яго ваколіцы весткі пра шлюбы польскіх эмігрантаў з Галіцыі з эмігрантамі–палякамі з захопленай расійскай тэрыторыі“, цыт. па: Brodowska H. Chlopi o sobie i Polsce. Rozwoj swiadomosci spoleczno–narodowej. Warszawa, 1984. S. 199.
31 Znaniecki F. Socjologia wychowania. Т.1. Warszawa, 1973. S. 57.
32 Ossowski S. Analiza socjologiczna pojada ojczyzny, y: яго ж, Dziela, t. III. Warszawa, 1967. S. 210 ff.
33 Kloskowska A. Kultura narodowa, y: Encyklopedia kultury polskiej XX wieku. Pojacia i problemy wiedzy o kulturze. Red. A. Kloskowska. Wroclaw, 1991. S. 52.
34 Znaniecki F. Wspolczesne narody. Tlum. Z. Dulczewski. Warszawa, 1990. S. 25.
35 Pawluczuk W. Swiatopoglad jednostki w warunkach rozpadu spolecznosci tradycyjnej. Warszawa, 1972. S. 44.
36 „Аднак галоўнай розніцаю паміж этнічнаю групаю і племем, — піша Юзаф Абрэмбскі, — з’яўляецца тое, што племя ёсць групай генетычнай, гэта значыць такой, у якой ролю групавой сувязі выконвае свядомасць ці міф паходжання ад супольных продкаў, i ў якой гэты момант становіцца адным з найважнейшых фактараў племянной арганізацыі і сувязяў групы з яе тэрыторыяй. Гэтыя рысы чужыя для групы этнічнай“: Obrebski J. Problem grup etnicznych w etnologii i jego socjologiczne ujecie // Przeglad Socjologiczny, t. IV. 1936. nr 1–2. S. 182.
37 Pawluczuk W. Swiatopoglаd jednostki... S. 15–16.
38 Obrebski J. Problem... S. 184.
39 Kloskowska A. Kultura narodowa i narodowa identyfikacja: dwoistosc funkcji, y: Oblicza polskosci... S. 18.
40 Obrebski J. Problem... S. 189, піша: „Гэтыя дзве рысы: мова i строй (адзенне) з’яўляюцца самымі сталымі элементамі партрэту чужой групы і найчасцей у ім фігуруюць“.
41 Kloskowska A. Socjologia kultury. Warszawa, 1981. S. 97.
42 Kloskowska A. Kultura narodowa, y: Encyklopedia... S. 52.
43 Obrzbski J. Problem... S. 187.
44 Pawluczuk W. Ukraina. Polityka i mistyka. Krakow, 1998. S. 8.
45 Obrebski J. Problem... S. 187.
46 Ossowski S. O osobliwosciach... S.158.
47 „Рэфлексія, — піша далей А.Kласкоўская, — нараджаецца хутчэй у кантактах з культурнаю чужасцю. Своеасаблівасць уласнай культуры не мусіць усведамляцца, пакуль група не змушаная канфрантаваць з іншай культурай. Уласны спосаб жыцця, папросту відавочны, не будзіць рэфлексіі. Пры гэтым ён становіць цэласнаць, у якой навыкавыя спосабы практычнай дзейнасці неразрыўна сплеценыя са сфераю сімвалічных сэнсаў, што не выяўляюцца ў дыскурсіўнай форме“: Kloskowska A. Tozsamosc i identyfikacja narodowa w perspektywie historycznej i psychologicznej // Kultura i Spoleczenstwo. 1992, nr l. S.132.
48 Адступленні ад гэтага успрымаюцца грамадствам (ці хоць яго часткай) як штось такое, што можна б назваць „творчаю мадэрнізацыяй традыцыі“, напр., са звяртаннем да сферы sacrum (секты), хоць не толькі.
49 Andersen B. Imagined Communities. Reflections on tne Origin and Spread of Nationalism. Verso, London – New York, 1991.
50 Bockenforde E–W. Narod — tozsamosc w swych roznych postaciach, у: Tozsamosc w czasach zmiany. Rozmowy w Castel Gandolfo. Krakow, 1995. S. 127 (спас. 22).
51 Szacki J. O narodzie i nacjonalizmie // Znak. 1997, nr 3. S. 14.
52 Kloskowska A. Skad i po co narod? // Znak. 1997, nr 3. S. 70.
53 Kloskowska A. Kultura narodowa i narodowa identyfikacja... S. 12.
54 Gellner E.A. Dwie formy wiazi spoleczenstw zlozonych a proces narodotworczy, y: Sytuacja mniejszosciowa i tozsamosc. Red. Z. Mach i A. K. Paluch // Zeszyty Naukowe Uniwersytetu Jagiellonskiego. Prace Socjologiczne, t. XXIX, z. 15. Krakow, 1992. S. 88; Гл. таксама: Gellner E. Narody i nacjonalizm. Tlum. T. Holowka. Warszawa, 1991.
55 Ossowski S. O osobliwosciach... S. 161.
56 Zajaczkowski A. Czarna Afryka –– zagadnienia narodu i panstwa // Studia Socjologiczne. 1981, nr l. S.182.
57 Chalasinski J. Przeszlosc i przyszlosc inteligencji polskiej. Warszawa, 1958. S. 121–122.
58 Ossowski S. Przemiany wzorow we wspolczesnej ideologii narodowej, y: яго ж, Dziela, t. III. Warszawa, 1967. S. 241.
59 Iснуе думка, што тэрытарыялізм з’яўляецца формаю паводзінаў, абумоўленаю не толькі грамадска–культурна, але і біялагічна, як з’ява, якая кантралюе агрэсію праз размежаванне сферы ўплываў: P.L. van den Berghe. Bestia wraca do lask: w strone biospolecznej teorii agresji, y: Czlowiek, zwierze spoleczne. Wybr.: B. Szacka i J. Szacki. Warszawa, 1991. S. 95–126.
60 Гл.: Lynn R. Socjobiologia nacjonalizmu, y: Czlowiek, zwierze spoleczne...
61 Гл.: Gellner E. Narody... S. 48 ff.
62 Znaniecki F. Sily spoleczne w walce o Pomorze, y: Wspolczesne narody... S. 368.
63 Гл.: Smith A.D. Theories of Nationalism. London, 1983. 41 ff.
64 Greenfeld L. Nationalism. Five Roads to Modernity. Harvard Univ. Press, Cambridge, Mass., London, 1992. 18.
65 Сміт Э. Нацыяналізм у дваццатым стагоддзі. Miнск, 1995. С. 177 (словы гэтыя Сміт аднёс да народаў палітычных, а не этнічных).
66 Deutsch K.W. Nationalism and Social Communication. Massachusetts, 1966. 97; таксама: Gellner E. Narody... S. 93, дзе аўтар піша: „у індустрыяльных грамадствах камунікаванне, a значыць і культура набірае небывалую раней значнасць“.
67 Pawluczuk W. Swiatopoglad... S. 31.
68 Shils E. Narod, narodowosc i nacjonalizm a spoleczenstwo obywatelskie // Sprawy Narodowosciowe. Seria Nowa, t. V. 1996, z. l (8). S. 20.
69 Kloskowska A. Kultury narodowe...
70 Гл. тамcама, s. 86.
71 Ossowski S. O osobliwosciach... S. 158.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Нацыя на Беларусі

© Рышард Радзік ()

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.