Уздым грамадскага руху. Тайныя таварыствы на Беларусі ў 19 ст.

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Уздым грамадскага руху. Тайныя таварыствы на Беларусі ў 19 ст.. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-25

З канца першага дзесяцiгоддзя ў Беларусi прыкметна ўзмацняецца грамадска-палiтычны рух. Паводле часу, харатару i зместу ен з’яўляўся часткай таго грамадска палiтычнага руху, якi ахапіў Расію ў першай чвэрці XIX ст. Разам з тым ён жывіўся і ідэямі польскага нацыянальна-вызваленчага руху, найбольш прагрэсіўныя прадстаўнікі якога барацьбу за незалежнасць Польшчы цесна звязвалі з ажыццяўленнем сацыяльных рэформаў.

Увасабленне ідэй дзекабрыстаў і ідэй польскага нацыянальна-вызваленчага руху ў праграме рэвалюцыйных арганізацый, якія дзейнічалі ў Беларусі, з'явілася яскравым сведчаннем руска-польскай рэвалюцыйнай садружнасці. Гэтая садружнасць — характэрная асаблівасць грамадска-палітычнага руху тых гадоў.

Формай арганізацыйнага згуртавання рэвалюцыйных сіл у Расіі ў тыя гады былі розныя тайныя таварыствы. Значнае пашырэнне яны атрымалі галоўным чынам сярод моладзі навучальных устаноў і ў Беларусі. Адным з такіх таварыстваў, што мелі важнае значэнне ў развіцці рэвалюцыйнага руху ў навучальных установах Віленскай акругі, было «Таварыства філаматаў». Створаны ў 1817 г. па ініцыятыве групы студэнтаў Віленскага універсітэта (Адама Міцкевіча, Томаша Зана, Яна Чачота, Юзэфа Яжоўскага і інш.) гурток філаматаў ператварыўся ў даволі буйную аргаінізацыю са шматлікімі філіяламі ў розных раёнах Беларусі.

Погляды філаматаў фарміраваліся пад уплывам ідэй перадавога польскага мысліцеля прафесара Віленскага універсітэта Іахіма Лелявеля. Некаторыя з іх, выступаючы за аднаўленне польскай дзяржавы, адстойвалі таксама ідэю барацьбы супраць феадальнага прыгнёту. Аднак змены ў грамадскім жыцці, на іх думку, былі магчымы толькі ў выніку дзеннасці перадавых людзей.

У Віленскім універсітэце, акрамя «Таварыства філаматаў», дзейнічалі «Таварыства прамяністых», «Саюз літаратараў», «Саюз філарэтаў» і інш., што з'яўляліся своеасаблівымі філіяламі «Таварыства філаматаў», амаль не адрозніваючыся ад яго поглядамі.

Раней за іншыя ўзнікла тайнае «Таварыства аматараў навук», створанае ў 1819 г. у Свіслацкай гімназіі (Гродзенская губерня). У яго стварэнні вялікую арганізацыйную і ідэйную ролю адыграў Віктар Гельтман, які пазней стаў актыўным дзеячом польскага паўстання 1830— 1831 гг. Ен распрацаваў праект статута. Першым старшынёй таварыства быў Дыянісій Шлаеўскі. Паводле сацыяльнага паходжання члены таварыства былі прадстаўнікамі небагатага духавенства, збяднелай польскай і беларускай шляхты, дробных чыноўнікаў.

Характарам дзейнасці «Таварыства аматараў навук» не адрознівалася ад такіх жа арганізацый у Польшчы і Літве. Навучэнцы гімназіі наладжвалі тайныя сходы, на якіх абмяркоўвалі свае літаратурныя творы. У іх творах, вершаваных і празаічных, у прамовах выяўляліся, як засведчана ў матэрыялах следства, «патрыятычныя думкі ў польскім духу, успаміны пра славутых дзеячоў былой Польшчы, заклік наследаваць іх дзеля славы айчыны і ўгаворы, каб у таварыстве захаваць адзінства, роўнасць і (дзеля канспірацыі) паслухмянасць начальству вучылішча».

Пасля заканчэння гімназіі амаль усе члены «Таварыства аматараў навук» сталі членамі так званага «Маральнага таварыства». У ім ужо шырэй і смялей прапагандаваліся свабодалюбівыя ідэі, рэзка крытыкавалася царскае самадзяржаўе. У творах, як адзначана ў матэрыялах следства, «ёсць шмат вальнадумства... абразлівыя для нашага ўрада выразы... іх прамовы дзёрзкія і непрыстойныя».

Па даручэнні «Таварыства філаматаў» М. Рукевіч, які пазней стварыў «Таварыства ваенных сяброў», накіраваў у 1823 г. члена беластоцкай вучнёўскай тайнай арганізацыі «Згодных братоў» Ф. Ляховіча ў Свіслацкую гімназію для стварэння там такога ж таварыства. Выкананню задачы Ляховічам спрыялі ўмовы, якія складаліся ў гімназіі. У 1824 г. у створаным пры гімназіі тайным таварыстве было больш як 20 чалавек. Таварыства атрымала назву «Заране». Яно адыграла даволі прыкметную ролю ў развіцці грамадска-палітычнага руху ў Беларусі. Яго членамі былі вучні і гувернеры, прадстаўнікі мясцовай разначыннай інтэлігенцыі.

На пачатку 20-х гадоў утварылася тайная група ў Вышэйшым піярскім вучылішчы ў Полацку, якая атрымала назву «Таварыства філарэтаў». Яго заснавальнікі—выкладчыкі вучылішча, былыя студэнты Віленскага універсітэта Брадовіч і Львовіч.

Члены тайных арганізацый Віленскага універсітэта, Свіслацкай і Беластоцкай гімназій, Вышэйшага піярскага вучылішча займаліся прапагандысцкай дзейнасцю не толькі ў навучальных установах. Яе формы і метады больш шырокія і разнастайныя. Напрыклад, філаматы выкарыстоўвалі для прапаганды свабодалюбных ідэй сярод насельніцтва ланкастэрскія школы, якія ствараліся ў беларускіх, літоўскіх і ўкраінскіх губернях, што ўваходзілі ў склад Віленскай вучэбнай акругі. Шмат якія філаматы ўдзельнічалі ў заснаванні школ і арганізацыі ў іх навучання па ланкастэрскай сістэме.

Члены тайных таварыстваў Віленскага універсітэта як самі, так і праз сяброў, што працавалі ў навучальных установах Беларусі і Літвы, збіралі ў вёсках узоры хлеба-сурагата, якім харчаваліся ў галодныя гады прыгонныя сяляне. Гэтыя ўзоры «лебяды з мякінай» студэнты захоўвалі ў бібліятэцы універсітэта. Кожны кавалак «хлеба» меў пашпарт. У ім адзначалася, з якой вёскі ўзяты ўзор, прозвішча селяніна і яго ўладальніка — памешчыка. Члены следчай камісіі Навасільцава былі страшэнна абураны, калі знайшлі гэтую калекцыю. Іх палохала, што ўзоры хлеба з'явяцца доказам супраць царскага ўрада.

Шырокі ўдзел перадавой моладзі ў падпольных гуртках спрыяў узнікненню дзекабрысцкіх арганізацый у Беларусі. Ідэі дзекабрыстаў, якія адпавядалі поглядам перадавой рэвалюцыйнай моладзі, сустрэлі тут водгук і падтрымку.

Асноўным у праграме дзекабрыстаў было патрабаванне ліквідацыі самадзяржаўя і прыгоннага права. Ажыццяўленне на практыцы гэтых ідэй азначала б перамогу буржуазнай рэвалюцыі, якая адкрыла б шырокі шлях для развіцця капіталізму. Аднак яны не разумелі рашаючай ролі народа ў барацьбе за рэвалюцыйнае пераўтварэнне краіны.

Спiс выкарыстанай лiтаратуры:

1. Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi. Мн., 1994.

2. Гiсторыя Беларускай ССР. Т. 1. Мн., 1972.

3. Декабристы. Биографический справочник. М., 1988.

4. Нарысы па гiсторыi Беларусi. Т. 1. – Мн., 1994.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Уздым грамадскага руху. Тайныя таварыствы на Беларусі ў 19 ст.


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.