Міндоўг і яго палітыка. Войшалк.

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Міндоўг і яго палітыка. Войшалк.. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-21

Адносіны ўсходнеславянскіх княстваў са сваімі бліжэйшымі балцкімі суседзямі былі няпростымі. Разрозненыя землі гістарычнай Літвы ў Х-ХП стст. былі аб'ектам заваёвы суседніх славянскіх дзяржаў. Полацкія князі неаднаразова выкарыстоўвалі літоўскія дружыны для нысвятлення адносін паміж сабой і са сваімі суседзямі ў час міжусобіц. У "Аповесці мінулых гадоў" Літва называецца ў ліку плямёнаў, якія плацілі даніну Кіеву. Частымі былі спусташальныя паходы ўсходнеславянскіх дружын і на яцвяжскія землі. У сваю чаргу ў XI - першай трэці XIII стст. літоўскія і яцвяжскія дружыны неаднаразова рабілі рабаўнічыя набегі на славянскія княствы. Але верхняе і сярэдняе Панямонне заставалася рэгіёнам балта-славянскага супрацоўніцтва, у якім актыўна і культурна дамінавалі славяне, якія з часам асімілявалі балцкіх аўтахтонаў.

У канцы XII - першай палове XIII стст. на змену цэнтрабежным тэндэнцыям прыходзіць імкненне да кансалідацыі і на беларускіх землях. 3 розных бакоў няўмольна насоўваліся крыжакі і мангола-татары. У пачатку XIII ст. Полацкае княства першае з усходнеславянскіх зямель прыняла на сябе цяжар барацьбы з крыжакамі - ордэнам Мечаносцаў. Услед за мечаносцамі ў Прыбалтыцы з'явіўся Тэўтонскі ордэн, які нейкі час "кватэраваў" у Трансільваніі. Тэўтонаў запрасіў мазавецкі князь Конрад, каб з іх дапамогай перамагчы суседзяў - ваяўнічых прусаў. Крыжакі заваявалі Прусію, мясцовае насельніцтва часткова загінула, часткова перасялілася на тэрыторыю сучаснай Беларусі. З Усходу прыйшла іншая бяда: у 1236-1240 гг. татара-мангольскія орды разрабавалі Паўночна-Усходнюю Русь, спалілі Кіеў. Стэпавых драпежнікаў чакалі і на Беларусі. У такіх умовах адышлі на другі план міжусобіцы ўсходнеславянскіх князёў паміж сабою і іх сваркі з даўнімі суседзямі - Літвой, якія жылі на захад ад Менска. У канкрэтна-гістарычных умовах таго часу склаўся своеасаблівы славянска-балцкі ваенна-палітычны саюз. Яго пачаткам быў саюз важнейшага горада Панямоння Навагародка з літоўскім правадыром Міндоўгам. Невядома, ці сам Міндоўг прыслаў да навагародцаў прапанову злучыць свае сілы, ці навагародскія ўплывовыя людзі паслалі запрашэнне на княжанне. Такім чынам, новая дзяржава ўтваралася ў Навагародку, куды ў сярэдзіне XIII ст, перамясціўся з Полацка цэнтр палітычнага жыцця Беларусі, а першую цагліну ў яе падмурак заклаў Міндоўг.

У 1246 г., відаць, у момант узыходжання на трон у Навагародку Міндоўг прыняў праваслаўе, што было ўмовай яго абрання на пасаду князя навагародскага. У 1248 г. ён аб'яднаў землі верхняга Панямоння вакол Навагародка: "поимана бъ вся земля Литовская", што можна прыняць за пачатак ВКЛ.

Галоўным праціўнікам на шляху пабудовы панямонскай дзяржавы ў 50-70-я гг. XIII ст. былі галіцка-валынскія князі, якія трымалі гэту тэрыторыю пад сваім кантролем і ўбачылі ў саюзе літвы з Навагародкам небяспеку для сваіх пазіцый у Панямонні. У 1252 г. вялікае войска на чале з Данілам Галіцкім, спустошыла "ўсю зямлю навагародскую", захапіла Гарадзеи, пагражала задушыць працэс утварэння новай дзяржавы ў самым пачатку. З гэтага першага цяжкага выпрабавання дзяржаву выратаваў дыпламатычны манеўр Міндоўга, якому ўдалося перацягнуць на свой бок Лівонскі ордэн згодай прыняць заходні варыянт хрысціянства. Падзякай Папы Рымскага за такі крок было прызнанне новай дзяржавы і каранацыя Міндоўга ў Навагародку ў 1253 г. каралём Літвы. У 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор з Данілам Галіцкім. Пад палітычны ўплыў ВКЛ увайшоў Полацк, куды на княжанне быў запрошаны пляменнік Міндоўга. Багатыя полацкія традыцыі дзяржаўнага і культурнага жыцця аказалі значны ўплыў на фарміраванне ўнутранага ладу ВКЛ.

«Паміж літоўскімі князямі вялася міжусобная барацьба. Супраць Міндоўга быў арганізаваны загавар. У 1263 г. ён быў забіты разам са сваімі двума сынамі. Адзін з яго сыноў Войшалк уцёк у Пінск. 3 дапамогай галіцкага князя Шварна, які ажаніўся з яго сястрой, ён вярнуў сабе прастол. Яго суправіцелем стаў Шварн. Войшалк расправіўся з забойцамі бацькі. Ён спрабаваў праводзіць палітыку свайго бацькі, наладзіць адносіны з Ордэнам. Але Войшалк не быў католікам і заходнія дзяржавы не прызналі яго каралём Літвы» [5, C. 17-18].

У 1267 г. Войшалк пакінуў княжацкі пра стол на карысць Шварна і пайшоў у манастыр. На наступны год ён быў забіты, а ў 1269 г. нечакана памёр Шварн. Пасля непрацяглай барацьбы князем стаў Трайдэн. Ён кіраваў дзяржавай 12 гадоў, вёў барацьбу з крыжакамі і галіцка-валынскімі князямі. Пасля смерці Трайдэна на прастоле змяніліся некалькі князёў. Найбольшую вядомасць набылі два князя - Віцень і Гедымін (яны былі братамі). Яны ўмацавалі паўночную граніцу дзяржавы замкамі

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Міндоўг і яго палітыка. Войшалк.


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.