Ідэалогія “заходнерусізму” і яе рысы

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Ідэалогія “заходнерусізму” і яе рысы. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-21

Заходнерусізм, канцэпцыя адмаўлення гістарычнасці беларусаў як самастойнай і самабытнай этнічнай адзінкі, аіаясамлівання іх з велікарускім этнасам.

Гісторічныя перадумовы заходнерусізму звязаны з інкарпарацыяй Беларусі ў склад Рассііскай імперыі ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай і абгрунтаваннем палітыкі русіфікацыі, насаджэння рускага буйнога землеўладання, рускага чыноўніцтва, адмена ў 1840 Статута Вялікага княства Літоўскага 1588, ліквідацыі ў 1839 Брэсцкай уніі 1596, стварэння і дзейнасці “Заходняга камітэта” 1862 - 1865, увядзення ў якасці афіцыйнай толькі рускай мовы, адпаведнай ёй сістэмы адукацыі, друку, усяго духоўнага.

Паўстанне 1863 года падштурхнула царскія ўлады звярнуць пільную ўвагу на заходнія губерні. Распрацоўка і рэалізацыя дзяржаўнай палітыцы ў гэтым рэгіёне была ўскладзена на Заходні камітэт, які ўзнавіў сваю дзейнасць у 1862 годзе.

З другой паловы 60-х гадоў перад царскімі ўладамі паўстала праблема ліквідацыі польскага ўплыву на заходнія землі. Падмурак паланізацыі бачыўся ім у шляхце. Таму было праведзена шэраг мераў палітычнага і эканамічнага характара з мэтай яе ізаляцыі.

Выканаўчую ўладу выконвалі віленскі генерал-губернатар і губернатары Заходняга краю. Яны непасрэдна падпарадоўваліся міністру унутраных спраў. З усіх губернатараў толькі Н.П.Мураўёў быў непасрэдна блізкі да Аляксандра II. Пасля падаўлення паўстання 1863 года ён набыў тытул “спасителя России”.

Дзеля таго, каб падарваць эканамічны і палітычны ўплыў польскай шляхты ў заходніх губернях, царскія ўлады ў 1864 годзе ўвялі новыя правілы пацверджання дваранства. Цяпер дзеля доказу дваранства неабходна было прадставіць за 3 гады дакументы, якія пацвярджаюць правы валодання зямлёй з сялянамі, або прыналежнасць да шляхецкага саслоўя ў часы Рэчы Паспалітай. Большасць мелкай шляхты такіх дакументаў прадставіць не змагла, а гэта аўтаматычна пераводзіла іх у рады аднадворцаў, або гараджан.

Паколькі галоўнай рухаючай сілай паўстання 1863 года была шляхта, то царскія ўлады жорстка расправіліся з яго ўдзельнікамі. Маёнткі паўстанцаў канфіскоўваліся, а іх уладальнікі высылаліся ў Сібір.

З мэтай выкаранення паланізму М. Мураўёў паставіў задачу паступовай замены на Беларусі і ў Літве польскага землеўладання рускім дваранска-памешчыцкім землеўлажаннем. Перавага першага ў пачатку 60-ых гадоў была вельмі значнай. Так, у 1864 г. у Віленскай, Віцебскай, Менскай і Гародзенскай губернях палякам належіла 10797 маёмкаў агульнай плошчай 7532 тыс. Дз “не польскім” памешчыкам (у пераважнай большасці рускім). Такім чынам, рускім чыноўнікам на незвычайна льготных умовах перайшлі сотні маёнткаў, канфіскаваных у польскіх памешчыкаў.

Палітыка штучнага насаджэння і ўсямернай патрымкі на Беларусі рускага паместнага земляўладання, з аднаго боку, і абмежавання польска-каталіцкага землеўладання - з другога, істотна стрымлівала натуральны працэс распаду “дваранскіх гнёздаў”.

Па закону ад 10 снежня 1865 г. асобам “полькага паходжання” на Беларусі і ў Літве забаранялася набыццё маёнтка інакш як на спадчыне. Польскія памешчыкі былі пазбаўлены права карыстацца льготнымі пазыкамі Дваранскага банка. У сувязі з паўстаннем 1863 года царскі урад скасаваў на Беларусі і ў Літве выбарныя органы дваранскага самакіравання, не дапусціў увядзення земства і выбарных міраых суддзяў.

Пасля паўстання ў заходніх губернях некаторы час захоўвалася ваеннае становішча. Дзейнічалі следчыя камісіі і суды. Працягваліся арышты ўдзельнікаў паўстання. Польская шляхта страціла нават магчымасць адзначаць сямейныя святы, таму што існаваў закон, які забараняў збірацца разам некалькі чалавек. Па кожным выпадку накладваўся штраф. У 1866 годзе быў складзены пералік дзеянняў, за якія ўскладаўся штраф (выкарыстанне польскай мовы ў грамадскіх месцах і афіцыйнай перапісцы, дрэнныя адносіны да праваслаўнай царквы і г.д.).

З мэтай выцяснення польскай шляхты выкарыстоўвалася “сармацкая тэорыя”. Згодна з ёй, польская шляхта паходзіла з качэўнікаў-сарматаў, што падпарадкавалі сабе палякаў-славян і ператварылі іх у сялян. Ліквідуючы сармацкую шляхту, такім чынам, урад лічыўся выратоўнікам славянскіх народаў.

Адносна беларускага пытання царскія улады паводзілі сябе неадназначна. Падчас паўстання царскія ўлады “заігрывалі” з беларускімі сялянамі: на 20% знізілі кожнагодныя выкупныя плацяжы, надзялілі беззямельных сялян трыма дзесяцінамі зямлі. Служкі праваслаўнай царквы настройвалі сялян супраць польскіх шляхцічаў, распальвалі нянавісць да палякаў. Здараліся выпадкі, калі сяляне нападалі на атрады паўстанцаў, сачылі за польскімі памешчыкамі і дакладалі ўладам аб іх дзеяннях.

Пасля падаўлення паўстання ўлады зрабілі русіфікатарскую палітыку больш жорсткай і ўсебаковай, а выступленні сялян падаўляліся. З мэтай узмацнення рускага ўплыву на насельніцтва ўлады распрацавалі сваю стратэгію. Асаблівая ўвага надавалася пачатковай школе. Школа і царква павінны былі выхоўваць пакорлівасць і адданасць у насельніцтва.

Выкладанне вялося на рускай мове. Беларуская мова, як і польская выцяснялася са сферы ўжытку.

Дыскрымінацыйныя меры прадпрымаліся таксама ў сферы культуры і рэлігіі. У Паўночна-Заходнім крае забаранялася выданне любой літаратуры на польскай мове, акрамя малітвенікаў. Апраўдваючыся палітычнай барацьбой, улады ўмешваліся ва ўнутраныя справы Касцёла. Праваслаўная царква стала займаць дамінуючае становішча. Ёй адводзілася вызначальная роля ў выхаванні ў беларускіх сялян “праваслаўя, самадзяржаўя”. Многія сяляне-каталікі гвалтоўна пераводзіліся ў праваслаўе.

У канцы 60-х гадоў царызм вымушаны быў унесці некаторыя змены ў сваю палітыку ў Паўночна-Заходнім крае. Да 1869 года усе канфіскаваныя надзелы былі праданы, а ўмоў для канфісацыі новых не знайшлося. Да гэтага ж польская шляхта вырашыла не канфліктаваць з царскімі ўладамі, каб захаваць сваю маёмасць і падрыхтавацца да будучай барацьбы за незалежнасць. Паступова на працягу 1866-1870 гг. Было адменена ваеннае становішча.

Пад уплывам змен беларуская шляхта пачала праяўляць лаяльнасць да рускага ўрада. Сведчаннем гэтага было адноснае заспакаенне ў рэгіёне ў перыяд падёму народніцкага руху. Але, нягледзячы на гэта, царызм пайшоў на значнае пашырэнне правоў шляхты. Мясцовай каталіцкай шляхце дазвалялася паступаць на службу ў губернскія ўстановы.

Змены ў адносінах да мясцовай шляхты закраналі польскую культуру і каталіцкі касцёл. Улады імкнуліся пазбягаць дзеянняў, якія маглі б разглядацца як ганенні на каталіцызм, умяшальніцтва ва ўнутраныя справы касцёла.

Такім чынам, палітыка царызму істотна тармазіла сацыяльна-эканамічнае, грамадска-палітычнае і культурнае развіццё Беларусі, дэфармавала працэсы міграцыі сельскага і, адпаведна, нацыянальны склад гарадскога насельніцтва, тармазіла ўтврэнне класаў буржуазнага грамадства. Адмена прыгоннага права і іншыя буржуазныя рэформы праклалі шлях да развіцця рыначных, капіталістычных адносін, якія ў сваю чаргу сталі эканамічнай асновай фарміравання беларускай нацыі.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Ідэалогія “заходнерусізму” і яе рысы


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.