Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Курс гісторыі Крывіі-Беларусі 9 за 24 часа
Найстаршымі прэдкамі Беларусаў ці - правільней - Крывічоў былі Арыйцы. Спачатна Арыйцы былі адным суцэльным народам. 3 часам яны сталі дыфэрэнцыявацца і, напасьледак, падзяліліся на шмат асобных народаў арыйскіх. Вось якія паўсталі народы арыйскія: Германе, Кельты, Італікі (на Апэнінскім паўабтоку), Гэлены ці - накш - Грэкі (на Балканскім паўабтоку), Славяне, Балты, Альбанцы (цяпер між Сэрбаў і Грэкаў на ўзьбярэжжу Адрыятыцкага мора), Армяне (у Закаўказьзю), Курды (у цяперашняй Турэччыне), Пэрсы, Аўганістанцы, Індусы і іншыя.
Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (Чацьвёрты і пяты пэрыоды XIX - XX ст.) 9 за 24 часа
Чацьверты і пяты пэрыоды гісторыі Беларусі праходзяць у XIX і пачатку XX сталецьця. Чацьверты пэрыод складаецца з гісторыі Беларусі, якая ўвашла ў склад Расійскай імпэрыі. Ен канчаецца разам з развалам царскай Расіі, гэтай вялікай "турмы народаў". Рэволюцыя 1917 году пачынае сабою пяты пэрыод гісторыі Беларусі, каторы мы перажываем у бягучы момант. Гэтыя два пэрыоды гісторыі Беларусі апрацованы аўтарам у асобнай кніжцы, да якой мы і адсылаем тых, хто хоча дэтальна азнаёміцца з гісторыяй Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецьця. Тут у "Кароткім нарысе" мы зробім толькі конспэкцыйны абгляд гісторыі Беларуеі за IV і V перыоды.
Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (Трэці пэрыод XVI - XVIII ст.) 4 за 24 часа
Ня гледзячы на вунію 1386 году, Літва і Беларусь ня зьліліся з Польшчай за час прошлага пэрыоду. Абедзьве дзяржавы захоўвалі сваю палітычную і культурную асобнасць. Ня дарма вуніі і пасьля 1386 году некалькі раз аднаўляюцца юрыдычна. Гэты факт юрыдычных паўтарэньняў сьведчыць аб тым, што кожны з юрыдычных актаў нямеў жыцьцёвай, фактычнай моцы. Але, з другога боку гэты факт сьведчыць і аб тым, што былі нейкія ўмовы ў жыцьці абедзьвюх дзяржаў, каторыя прымушалі зноў аднаўляць юрыдычныя вуніі. За час супольнага юрыдычнага жыцьця ў Літве і Беларусі стварыліся такія дзяржаўныя, соцыяльныя і культурныя зьявы каторыя збліжалі гаспадарства з Польшчай. Гэтыя зьявы залежалі як ад паступовага руху ў жыцьці самога гаспадарства, так і ад польскага ўплыву.
Крыўя-Беларусь у мінуласьці 4 за 24 часа
Беларуская мова ёсьць аднэй з моваў славянскіх; із старых элемэнтаў іншых ёсьць у ёй толькі малая жменька слоў паходжаньня балтыцкага. 3 другога боку, па ўсёй займанай Беларусамі тэрыторыі расьцярушана мноства географічных і ня мала асобавых (прозьвішчы) назоваў балтыцкага паходжаньня. Да-лей, ад найдаўнейшых часоў ажно дагэтуль па ўсёй тэрыторыі расьсяленьня беларускага народу ў народным мастацтве беларускім (на тканінах, у кераміццы, у прыборах будынкаў, у некаторых вырабах рамясла) пануе орнамэнт геомэтрычны.
Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (Другі пэрыод XIII - XVI ст.) 2 за 24 часа
Полацкая Русь за ўвесь час свайго папярэдняга існавання вяла амаль што не бесьперарыўную барацьбу з Русью Кіеўскай. Барацьба была ўпартая і крывавая. На яе трацілася шмат сілы і коштаў, гінулі людзі, жывёлы і маемасьць. Руйнавалася ў змаганьні ўсё тое, што было здабыткам цяжкай працы. У дамовым жыцьці тэрыторыі паступова вынікла і разгарэлася змаганьне дзьвюх соцыяльных кляс грамадзянства: на адным баку стаяла невялікая, але моцная група людзей лепшых, экономічнай і політычнай арыстократыі; проціў іх на другім баку выступала вялікая, але неорганізованая маса подлых, нізшых людзей працоўнай беднаты. Гэтае змаганьне таксама руйнуе экономічнае і політычнае палажэньне краю.
Дзесяць гадоў беларускай гістарыяграфіі 1 за 24 часа
З развалам СССР звязаныя несумненна самыя значныя перамены ў беларускай гуманістыцы. Упершыню разам з атрыманнем дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь і беларуская гістарыяграфія зрабілася самастойнай. Першыя гады пасля абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці сталі парой яе бурнага разнявольвання і дэсаветыза цыі, інстытуцыйнага ўмацавання і актыўнага ўсталявання міжнародных кантактаў. Менавіта тады гісторыкі выступалі з найбольш смелымі гіпотэзамі і публікавалі сенсацыйныя дакументы, тады наладжваліся першыя міжнародныя канферэнцыі і круглыя сталы, у прыватнасці - з польскімі і літоўскімі калегамі, ствараліся супольныя камісіі для абмеркавання падручнікаў, нараджаліся новыя выдавецкія ініцыятывы. Па колькасці выдадзенай літаратуры і раптоўным узбагачэнні яе тэматыкі 1992-1994 г. можна лічыць своеасаблівым рэнесансам беларускай гуманістыкі. Рэнесансам, які, аднак, захутка скончыўся.
Дэмаграфія, заселенасць ВКЛ 2 за 24 часа
Утварэнне ВКЛ у 13-14 ст. адбывалася на фоне серыі глыбокіх дэмаграфічных крызісаў, якія закранулі ўсю Усх. Еўропу. Татарскае нашэсце ў 1239-42 і наступныя карныя паходы (на Беларусі і Літве асабліва паход Бурундая 1258) не толькі прывялі да фізічнага вынішчэння мноства людзей, але прынеслі з Цэнтр. Азіі новыя эпідэмічныя захворванні. Іх вынікам было таксама разбурэнне паліт. і гандлёвай сістэмы Кіеўскай Русі, што адкрыла шлях да росту лакальных канфліктаў, абмежавала магчымасці падвозу харчавання ў выпадку неўраджаяў і ўскладніла процідзеянне рабаўнічым набегам літоўцаў. Шчыльнасць насельніцтва мусіла іаотна паменшыцца ў параўнанні з пач.13 ст., калі яе вельмі прыблізна можна ацаніцьу 4-6 чал./км2.
Дзяржаўны і палітычны лад ВКЛ 25 за 24 часа
На працягу свайго існавання ВКЛ была феад. дзяржавай. У 13-14 ст. у склад ВКЛ паступова ўвайшлі ўсе бел., частка сучасныхукр., рус. і польскіх земляў. Баяры ўдзельных княстваў і жыхары буйных гарадоў заключалі з вял. князем ВКЛ дагаворы аб яго вярх. уладзе і захаванні мясц. самакіравання земляў з іх старадаўнім звычаёвым правам. Прымяняўся юрыд. прынцып, які змяшчаўся ў тэксце дамоў ад імя вял. князя: «Мы старыны не рухаем, а навіны неўводзім». Устанаўлівалася васальная залежнасць мясц. князёў ад вял. князя. Ужо ў гэты перыяд існавання дзяржавы ўсталявалася яе назва «Вялікае княства Літоўскае», або скарочана - «Літва». У самой дзяржаве Літвой спачатку называлі тэр. Верхняга і Сярэдняга Панямоння, а Руссю - Верхняе Падзвінне і Падняпроўе.
Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел ВКЛ 0 за 24 часа
Ядро ВКЛ утварылася ў сярэдзіне 13 ст. як паліт. аб'яднанне 3 зямель: уласна Літоўскай (плошча каля 64 тыс. км2), Жамойцкай (27 тыс. км2) і Новагародскай (з Гародняй, Ваўкавыскам, Слонімам, 23 тыс. км2). Гэтае першапачатковае ядро дзяржавы ахоплівала каля 114 тыс. км2, прычым да 80% займала балцкае, рэшту - усходнеслав. («рускае») насельніцтва. На працягу 2-й пал. 13-1-й пал. 14 ст. да яго далучыліся Полацкае, Віцебскае, Таропецкае, Менскае, Свіслацкае, Пінскае і інш. княствы агульнай плошчай каля 136 тыс. км2, а таксама частка Валыні з Берасцейшчынай (56 тыс. км2). У адрозненне ад Новагародчыны, на якую пазней пашырылася назва «Літва», яны захавалі назву«Русь». Гэтая двухчасткавасцьдзяржавы абумовіла тытулатуру Гедзіміна і яго спадкаемцаў як «гаспадароў Літвы і Русі».
Усевалад Родзька. Правадыр беларускіх нацыяналістаў (1920-1946) 2 за 24 часа
Бальшавіцкія акупанты зрабілі ўсё магчымае, каб нашчадкі ня памяталі пра Ўсевалада Філарэтавіча Родзьку. Яны сказілі ягонае прозьвішча ды ў сваіх прапагандысцкіх пашквілях называлі яго "Радзько". Яны аблівалі ягонае імя брудам, абвінавачвалі ў нязьдзейсьненых ім злачынствах. Нарэшце, бальшавікі схавалі праўду пра ягоны далейшы лёс...
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций